Першае чытанне іс 2, 1-5 Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства Чытанне Кнігі прарока Ісаі




старонка4/6
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

АЎТОРАК
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Саф 3, 1-2. 9-13

Бог абяцае збаўленне ўбогім
Чытанне Кнігі прарока Сафоніі.
Так кажа Пан:

Бяда бунтаўнічаму і апаганенаму гораду,

які чыніць насілле!

Ён не слухае голасу, не прымае павучэнняў,

не спадзяецца на Пана

і не набліжаецца да свайго Бога.

Бо тады Я вярну народам вусны чыстыя,

каб усе заклікалі імя Пана

і служылі Яму аднадушна.

З другога боку рэкаў Эфіопіі

прыхільнікі Мае,

дачка з рассеянымі Маімі,

прынясуць Мне дары.

У той дзень

ты не будзеш сароміць сябе ўсімі сваімі ўчынкамі,

якімі ты грашыла супраць Мяне;

бо тады Я выганю спаміж цябе тых,

хто ганарыцца тваёю веліччу,

і ты не будзеш больш узвышацца

на святой гары Маёй.

І пакіну сярод цябе народ пакорны і бедны,

і яны будуць шукаць прытулку ў імені Пана.

Ацалелыя з Ізраэля не будуць чыніць беззаконне,

не будуць гаварыць няпраўду,

і не знойдзецца ў іх вуснах язык падманлівы,

бо яны будуць пасвіцца і адпачываць,

і ніхто не спалохае іх.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 34 (33), 2-3. 6-7. 17-18. 19 і 23(Р.:7а)
Рэфрэн: Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў.
2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, *

хвала Яго заўсёды на маіх вуснах.

3. Панам будзе ганарыцца душа мая, *

няхай чуюць гэта пакорныя і няхай весяляцца.



Рэфрэн:
6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, *

і твары вашыя не спазнаюць сораму.

7. Вось няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў*

і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.



Рэфрэн:
17. Аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло, *

каб памяць пра іх сцерлі з зямлі.

18. Яны клічуць, і Пан чуе, *

і ад усіх бедаў іх выбаўляе.



Рэфрэн:
19. Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана, *

і зламаных духам Ён збаўляе.

23.Пан выбаўляе душы слугаў сваіх,*

і кожны, хто на Яго спадзяецца, не будзе пакараны.



Рэфрэн:

не пустой стварыў яе;

сфармаваў яе, каб на ёй жылі.

Я – Пан, і няма іншага.

Ці не Я- Пан?

І няма іншага Бога апроч Мяне!

Бога справядлівага і Збаўцы

Няма апроч Мяне.

Звярніцеся да Мяне, усе межы зямлі,

і будзеце збаўлены,

бо Я – Бог, і няма іншага!

Прысягаю на Самога Сябе,

з вуснаў Маіх выходзіць справядлівасць,

слова нязменнае.

Бо перада Мною схіляецца кожнае калена,

на Мяне прысягаць будзе кожны язык,

і скажа Мне: Толькі ў Пану перамога і моц!

Да Яго прыйдуць і засаромеюцца ўсе,

хто трымаў зло на Яго.

Панам будзе апраўдана і ўслаўлена

Ўсе патомства Ізраэля.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 85(84). 9ab -10. 11-12.13-14(Р.: пар.Іс 45,8)
Рэфрэн:Нябёсы няхай пральюць справядлівасць.
9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог.*

Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім.

10.Сапраўды, Яго збаўленне блізкае

для тых, хто баіцца Яго, *

і слава Божая будзе жыць на нашай зямлі.

Рэфрэн:
11. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам,*

Справядлівасць і спакой пацалуюцца.

12. Вернасць вырасце з зямлі,*

а справядлівасць будзе пазіраць з нябёсаў.



Рэфрэн:
13. Пан адорыць нас шчасцем,*

а зямля наша дасць свой плён.

14. Справядлівасць пойдзе перад Ім*

і паставіць на шлях крокі свае.



Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Іс 40, 9-10

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Зрабі моцным голас свой, Ерузалем,

які нясеш добрыя весткі!

Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю.



Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 18 b- 23

Раскажыце яму, што вы бачылі і чулі
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Аднойчы:


Ян паклікаў дваіх з вучняў сваіх і паслаў іх да Езуса спытацца: Ты той, які павінен прыйсці, ці чакаць нам іншага? Калі яны прыйшлі да Езуса, сказалі Яму: Ян Хрысціцель паслаў нас да Цябе спытацца: Ці Ты той, які павінен прыйсці, ці чакаць нам іншага?

У той самы час Езус шмат каго вылечыў ад хваробаў, немачаў і ад злых духаў, і многім сляпым вярнуў зрок. І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце і раскажыце Яну, што вы бачылі і чулі: сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне.

Гэта слова Пана.
ЧАЦВЕР
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 54, 1-10

Бог верны свайму Запавету
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.

Узрадуйся, бясплодная,

якая не нарадзіла;

усклікай ад радасці і весяліся,

якая не спазнала болю родаў!

Бо ў пакінутай будзе больш сыноў,

чым сыноў у той, якая мае мужа,- кажа Пан.

Пашыр месца тваёй скініі,

расцягні палотны твайго шатра, не саромейся,

падоўж свае шнуры, умацуй калкі свае!

Бо ты разрасцешся направа і налева,

і патомства тваё авалодае народамі

і заселіць спустошаныя гарады.

Не бойся, бо не будзеш асаромлена,

не саромейся, бо не будзеш зняважана.

Ты забудзеш сорам сваёй маладосці

і больш не будзеш памятаць ганьбы твайго ўдаўства.

Бо мужам тваім ёсць Стварыцель твой,

Пан Магуццяў- імя Ягонае;

І Адкупіцель твой- Святы Ізраэля,

Богам усёй зямлі Ён будзе названы.

Бо як жонку пакінутую і засмучаную духам,

кліча цябе Пан.

І як да жонкі маладосці, якая была адвергнута,

звяртаецца твой Бог:

На малы час Я пакінуў цябе,

але з вялікай міласцю прыму цябе.

У прыступе гневу Я схаваў ад цябе

на хвіліну аблічча Маё,

але ў вечнай міласэрнасці злітуюся над табою,

кажа Пан, Адкупіцель твой.

Бо для Мяне гэта, як воды Ноя,

калі прысягнуў Я, што воды Ноя не прыдуць

больш на зямлю;

так прысягнуў Я, што не буду гневацца на цябе

і дакараць цябе не буду.

Бо горы знікнуць,

і пагоркі захістаюцца,

але міласэрнасць Мая не адступіць ад цябе,

і запавет спакою Майго не пахіснецца,-

кажа Пан, які спагадае табе.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 30(29),2 і4. 5-6. 11-12а і 13b (Р.:2а)


Рэфрэн: Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне выбавіў.
2. Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне выбавіў *

і не дазволіў ворагам маім пацяшацца з мяне.

4. Пане, Ты вывеў з адхлані душу маю,*

Ты ўратаваў жыццё маё сярод тых, хто сыходзіў у магілу.



Рэфрэн:

5. Спявайце Пану вы, Ягоныя верныя,*

памятайце пра святасць Ягоную.

6. Бо гнеў Яго трывае імгненне,

а Яго ласкавасць- усё жыццё.*

Увечары прыходзіць плач, а раніцай- радасць.



Рэфрэн:

11. Пачуй, Пане, і злітуйся нада мною,*

Пане, будзь мне дапамогай!

12. Ты нараканне маё замяніў на танец.

13. Пане, Божа мой! Буду хваліць Цябе вечна.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 3,4. 6

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму,

і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 24-30

Ян пасланы падрыхтаваць дарогу Пану
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Калі ж пасланцы Яна пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: На што выйшлі вы ў пустыню глядзець?На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто багата апранаецца і раскошна жыве, знаходзяцца ў каралеўскіх палацах. На што выйшлі вы глядзець? На прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана:Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу.

Кажу вам: сярод народжаных жанчынамі няма нікога большага за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Валадарстве Божым большы за яго.

І ўвесь народ, які слухаў Яго, і мытнікі прызналі справядлівасць Бога і ахрысціліся хростам Янавым. А фарысеі і кніжнікі адкінулі волю Божую адносна сябе і не прынялі хросту ад яго.

Гэта слова Пана.

ПЯТНІЦА
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 56, 1-3а. 6-8

Дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Так кажа Пан:

Захоўвайце правасуддзе і чыніце справядлівасць,

бо хутка прыйдзе збаўленне Маё

і аб’явіцца справядлівасць Мая.

Шчаслівы чалавек, які робіць гэта,

і сын чалавечы, які моцна трымаецца гэтага,

які захоўвае суботу, каб не ганьбіць яе,

і пільнуе руку сваю, каб не зрабіць ніякага зла.

І няхай сын чужаземца, які далучыўся да Пана,

не кажа: Сапраўды адлучыць мяне Пан ад свайго народа!

Сыноў чужаземцаў, якія далучыліся да Пана,

Каб служыць Яму і любіць імя Пана,

каб быць Яго слугамі,

усіх, хто захоўвае суботу, каб не ганьбіць яе, і тых,

хто моцна трымаецца Майго запавету,

узвяду на гару Маю святую

і ўсцешу іх у Маім доме малітвы.

Усеспаленні іхнія і ахвяры

Будуць даспадобы Мне на ахвярніку Маім,

бо дом Мой будзе названы

домам малітвы для ўсіх народаў.

Пан Бог, які збірае выгнаннікаў Ізраэля, кажа:

Апроч ужо сабраных, Я збяру для яго яшчэ іншых.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 67(66), 2-3. 5. 7-8(Р.: пар. 4)
Рэфрэн:Няхай усе народы славяць Цябе, Божа.
2. Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас,*

няхай заззяе аблічча Яго над намі,

3.Каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу,*

між усімі народамі Яго збаўленне.



Рэфрэн:
5. Няхай весяляцца*

і радуюцца ўсе плямёны,

бо Ты судзіш народы паводле праўды*

і плямёнамі на зямлі кіруеш.



Рэфрэн:
7.Зямля прынесла свой плён; *

Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.

8. Няхай Бог нас благаслаўляе,*

няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.



Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзі, Пане, і наведай нас у спакоі,

каб мы радаваліся перад Табою з чыстым сэрцам.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 5, 33-36

Ян быў свяцільнікам, які гарыць і свеціць
+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.
Аднойчы:

Езус сказаў юдэям: Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў свяцільнікам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.

Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне.

Гэта слова Пана.


IV ТЫДЗЕНЬ АДВЭНТУ

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД А
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 7, 10-14

Вось Дзева зачне і народзіць Сына
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
У тыя дні:

Пан прамовіў да Ахаза такімі словамі: Прасі Пана, Бога твайго, каб даў табе

знак ці глыбока ў адхлані, ці высока ўгары.

Але Ахаз адказаў: Не буду прасіць і не буду выпрабоўваць Пана.

Тады сказаў Ісая:

Паслухайце ж, дом Давідаў:

ці мала вам, што дакучаеце людзям,

дык вы яшчэ дакучаеце майму Богу?

Таму Пан сам дасць вам знак:

Вось Дзева зачне і народзіць Сына,

і дасць Яму імя Эммануэль!

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 24(23), 1-2. 3-4аb 5-6.(Р.: 7с і 10b )

Рэфрэн: Прыйдзе наш Пан, Валадар Ён славы.
1.Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,*

сусвет і ўсё, што жыве ў ім.

2.Бо Ён заснаваў яго на морах*

і на рэках умацаваў яго.



Рэфрэн:
3. Хто ўзыйдзе на гару Пана,*

і хто стане на святым месцы Ягоным?

4.Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца,*

хто не схіляў душы да марнасці.



Рэфрэн:
5. Ён атрымае благасаўленне ад Пана*

і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.

6.Вось пакаленне тых, хто Яго шукае,*

хто шукае аблічча Твайго, Бог Якуба.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым1, 1-7

Хрыстус, патомак Давіда, - Сын Божы
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.
Павел, слуга Езуса Хрыста, пакліканы апостал, выбраны дзеля дабравесця Божага, якое Бог перад гэтым абяцаў праз прарокаў сваіх у святых пісаннях, пра Сына Яго, які целам паходзіў з роду Давіда, і які адкрыўся як Сын Божы ў моцы, паводле Духа святасці, праз уваскрасенне з мёртвых, пра Езуса Хрыста, Пана нашага, праз якога мы атрымалі ласку і апостальства, каб у імя Ягонае зрабіць паслухмянымі веры ўсе народы, сярод якіх і вы, пакліканыя Езусам Хрыстом.

Усім, хто знаходзіцца ў Рыме, умілаваным Бога, пакліканым святым: ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста.

Гэта слова Божае.
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 1, 23

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось Дзева зачне і народзіць Сына,

і дадуць Яму імя Эммануэль,

што азначае “ з намі Бог”.



Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 18-24

Езус будзе народжаны з Марыі, заручанай з Юзафам, патомкам Давіда
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.

А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа:

Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”.

Абудзіўшыс ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Гэта слова Божае.



IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД В
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 7, 1-5. 8b -12. 14а. 16

Валадарства Давіда будзе трываць вечна перад абліччам Пана
Чытанне Другой кнігі Самуэля.
Калі кароль Давід пасяліўся ў доме сваім, і Пан даў яму адпачыць ад усіх ягоных ворагаў навокал, тады сказаў кароль прароку Натану: Паглядзі, я жыву ў кедравым доме, а Божы каўчэг знаходзіцца ў шатры. І сказаў Натан каралю: Ідзі, зрабі ўсё, што ў сэрцы тваім, бо Пан з табою.

У тую ноч, было скіравана слова Пана да Натана: Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: так кажа Пан: ці ты збудуеш Мне дом для Майго жылля? Я забраў цябе з пашы, калі хадзіў ты за авечкамі, каб стаў ты правадыром Майго народа, Ізраэля. І быў з табою ўсюды, куды б ты не хадзіў, і знішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё вялікім, як імя вялікіх на зямлі. Я прызначу месца для народа Майго, Ізраэля, і пасялю яго, і будзе ён жыць на сваім месцы, і не будзе больш турбавацца, і бязбожныя не будуць больш уціскаць яго, як раней. З таго часу, як устанавіў суддзяў над народам Маім, Ізраэлем, Я даў табе жыць у згодзе з усімі ворагамі тваімі. І Пан абяцаў табе, што пабудуе для цябе дом. Калі ж скончацца твае дні і ты спачнеш з бацькамі сваімі, тады я абуджу пасля цябе патомка твайго, які выйдзе з улоння твайго, і ўмацую ягонае валадарства. Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам.

І будзе непахісным дом твой і валадарства тваё навекі перад абліччам Маім, і трон твой будзе ўмацаваны навекі.

Гэта слова Божае.



РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 89(88), 2-3. 4-5. 27 і 29 (Р.: 2а)
Рэфрэн: Міласэрнасць Пана ўсхваляем вечна.
2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна,*

з пакалення ў пакаленне буду абвяшчаць

вернасць Тваю вуснамі маімі

3. Бо сказаў: Навекі заснавана будзе міласэрнасць,*

на нябёсах умацуеш вернасць сваю.

Рэфрэн:
4. Я заключыў запавет з выбраным маім,*

прысягнуў Давіду, слузе майму:

5. Навекі ўмацую патомства тваё *

і трон устанаўлю з пакалення ў пакаленне.



Рэфрэн:
27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец,*

Мой Бог і скала збаўлення майго.

29. Навек захаваю для яго Маю міласэрнасць,*

і будзе непахісным запавет Мой з ім.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым 16, 25-27

Таямніца, якую замоўчвалі вякамі, выявілася цяпер

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:


Таму,хто можа ўмацаваць вас паводле дабравесця майго і прапаведавання Езуса Хрыста, паводле аб’яўлення таямніцы, якую замоўчвалі вякамі, але якая выявілася цяпер праз прароцкія пісанні паводле наказу адвечнага Бога, якая абвешчана ўсім народам дзеля паслухмянасці веры, адзінаму мудраму Богу, праз Езуса Хрыста, хвала навекі. Амэн.

Гэта слова Божае.



СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 1, 38

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось я, слуга Пана.

Няхай мне станецца паводле твайго слова.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26-38

Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы- Марыя.

Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на

шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.

Гэта слова Пана.


IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД С
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Міх 5, 1-4а

З цябе выйдзе той, хто будзе валадаром у Ізраэлі
Чытанне Кнігі прарока Міхея.
Так кажа Пан:

А ты, Бэтлеем- Эфрата,

найменшы ты сярод плямёнаў Юды.

З цябе выйдзе для Мяне той,

хто будзе Валадаром у Ізраэлі,

і паходжанне Яго спрадвеку,

ад вечных дзён.

Таму Пан пакіне іх да часу,

пакуль не народзіць тая,

якая павінна нарадзіць.

Тады рэшта братоў Ягоных

вернецца да сыноў Ізраэля.

І ўстане, і будзе пасвіць іх моцаю Пана,

у велічы імені Пана Бога свайго.

І яны будуць жыць бяспечна, бо тады Ён

будзе ўзвялічаны аж да межаў зямлі.

І будзе Ён спакоем.

Гэта слова Божае.



РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 80(79), 2ас і 3b .15-16.18-19 (Р.:4)
Рэфрэн:Божа, аднаві нас і дай нам збаўленне.
2. Пастыр Ізраэля, паслухай,*

які сядзіш на хэрубінах, з’явіся.

3. Абудзі сваю магутнасць*

і прыйдзі нам на паратунак.



Рэфрэн:

15. Вярніся, Божа Магуццяў,*

паглядзі і нябёсаў і пабач, і наведай гэты вінаграднік.

16. Захавай тое, што пасадзіла Твая правіца,*

парастак, які Ты ўмацаваў для сябе.

Рэфрэн:
18. Няхай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй,*

над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для сябе.

19. І не адступімся мы ад Цябе,*

ажыві нас, і мы будзем заклікаць імя Тваё.



Рэфрэн:
ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Гбр 10, 5-10

Вось іду, каб выканаць волю Тваю.
Чытанне Паслання да Габрэяў.

Браты:


Хрыстус прыходзіць у свет і кажа: Ахвяры і прынашэння Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне. Усеспаленні і ахвяры за грэх не даспадобы Табе.

Тады Я сказаў: Вось іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа.

Перад гэтым Ён сакзаў: Ахвяраў і прынашэнняў, і ўсеспаленняў, і ахвяраў за грэх, якія прыносяцца паводле Закону, Ты не захацеў і не ўпадабаў. Пасля Ён сказаў: Вось іду, каб выканаць волю Тваю. Адмяняе першае, каб устанавіць другое. Паводле гэтай волі мы раз і назаўсёды асвечаныя ахвяраю цела Езуса Хрыста.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 1, 38

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось і я, слуга Пана.

Няхай мне станецца паводле твайго слова.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 39-45

Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды.І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбэту.

Калі Альжбэта пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбэта Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.

Гэта слова Пана.


ЗВЫЧАЙНЫЯ ДНІ АДВЭНТУ

з 17 па 24 СНЕЖНЯ
Пададзеныя ніжэй фрагменты чытаюцца ў тыя дні, на якія яны прызначаныя. Тыя фрагменты, якія прапускаюцца з-за нядзелі, якая прыпадае ў гэты дзень, можна выкарыстаць у іншыя дні, асабліва замест урыўкаў, прызначаных у гэтым годзе на нядзелі.
17 снежня
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 49, 2. 8-10

Не будзе аднята жазло ад Юды
Чытанне Кнігі Быцця.

У тыя дні:

Якуб склікаў сваіх сыноў і сказаў ім: Збярыцеся і паслухайце, сыны Якуба,

паслухайце Ізраэля, айца вашага!

Юда! Цябе славіць будуць браты твае. Рука твая на шыі ворагаў тваіх; паклоняцца табе сыны айца твайго.Юда, малады леў, на здабычы будзеш расці, сыне мой. Адпачываючы, лёг як леў і як ільвіца, хто падыме яго? Не будзе аднята жазло ад Юды і кій пастыра ад ног ягоных, пакуль не прыйдзе той, якому яно належыць, і якога будуць слухацца народы!

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 72(71), 1-2. 3-4аb. 7-8.17(Р.:пар.7)
Рэфрэн:Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане.
1.Божа, дай суд Твой каралю*

і сыну караля Тваю справядлівасць.

2.Няхай судзіць народ Твой справядліва*

і прыгнечаных Тваіх паводле права.



Рэфрэн:
3.Няхай горы прынясуць спакой народу,*

і ўзгоркі справядлівасць.

4.Няхай рассудзіць прыніжаных з народа,*

выбавіць дзяцей убогіх.


1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка