Першае чытанне іс 2, 1-5 Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства Чытанне Кнігі прарока Ісаі




старонка2/6
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

СУБОТА

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 30, 19-21. 23-26

Бог змілуецца над табою на голас ляманту твайго
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Гэта кажа Пан Бог,Святы Ізраэля:

Ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузалем, не будзе больш плакаць.

Бог змілуецца над табою на голас ляманту твайго, і калі пачуе яго, адкажатабе.

І дасць вам Пан хлеб пакуты і ваду прыгнёту; але твой Настаўнік не будзе хавацца,і вочы твае ўбачаць Настаўніка твайго, і вушы твае пачуюць слова, сказанае

за табою: Гэта дарога, ідзіце па ёй, калі б вы адхіліліся ўправа ці ўлева.

Ён спашле дождж на насенне тваё, якім ты засееш раллю, і хлеб, плён зямлі,

будзе сытны і пажыўны. Статак твой у той дзень будзе пасвіцца на прасторных

пашах. Валы і аслы, якія апрацоўваюць зямлю, будуць есці салёную мяшанку,

прасеяную лапатай і віламі.

І на кожнай высокай гары, і на кожным высокім узгорку будуць ручаі, патокі водаў у дзень разгрому вялікага, калі ўпадуць вежы. І святло месяца будзе, як святло сонца, а святло сонца павялічыцца ў сем разоў, як святло сямі дзён, у той дзень, калі Пан перавяжа рану свайго народа і залечыць язвы ад удару свайго.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 147(146), 1-2. 3-4. 5-6. (Р.:Іс 30, 18d)

Рэфрэн: Шчаслівыя ўсе, хто спадзяецца на Пана.
1. Хваліце Пана, бо прыемна праслаўляць Бога нашага,

бо прыемна спяваць Яму песню хвалы.*

2. Пан будуе Ерузалем,*

збірае выгнаннікаў Ізраэля.


Рэфрэн:
3. Ён лечыць зламаныя сэрцы,*

і перавязвае іх раны.

4. Ён падлічвае колькасць зорак*

і кожную называе па імені.


Рэфрэн:
5. Вялікі наш Пан і вялікая моц Ягоная,*

і мудрасць Ягоная невымерная.

6. Пакорных Пан падымае,*

а бязбожных паніжае да зямлі.


Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Іс 33, 22
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан- суддзя наш, Пан- наш заканадаўца,

Пан- валадар наш, Ён нас збавіць.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9,35-10, 1. 5а. 6-8

Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі.
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:

Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.

Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра.

Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво, сапраўды, вялікае, ды работнікаў мала; дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.

І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.

Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: Найбольш ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце.

Гэта слова Пана.

ІІ ТЫДЗЕНЬ АДВЭНТУ

ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 11, 1-10



Будзе судзіць убогіх паводле справядлівасці
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
У той дзень:

Выйдзе парастак з пня Есэевага,

і атожылак з кораня ягонага прынясе плод;

і спачне на ім Дух Пана,

дух мудрасці і разумення,

дух парады і моцы,

дух пазнання і боязі Пана.

Напоўніцца баяззю Пана

і будзе судзіць не з погляду вачэй сваіх,

і не са слыху вушэй сваіх будзе асуджаць.

Ён будзе судзіць убогіх паводле справядлівасці,

і прыгнечаным зямлі будзе выносіць прысуд у праўдзе;

і жазлом вуснаў сваіх ударыць зямлю,

і дыханнем вуснаў сваіх заб’е няправеднага.

І будзе справядлівасць поясам на бёдрах Яго,

і вернасць- поясам на сцёгнах Ягоных.

Тады воўк будзе жыць разам з ягнём,

і леапард разам з казлянём будзе ляжаць;

і цяля, і малады леў, і вол будуць разам,

а малы хлопчык будзе паганяць іх.

І карова будзе пасвіцца разам з мядзведзіцай,

і дзеці іх будуць ляжаць разам,

і леў, як вол, будзе есці салому.

І немаўля будзе гуляць над нарою аспіда,

і дзіця працягне руку сваю да гнязда гадзюкі.

Не будуць чыніць зла ані шкоды на ўсёй святой гары Маёй,

бо будзе напоўнена зямля пазнаннем Пана,

як водамі напаўняецца мора.

І будзе ў той дзень:

корань Есэя, што стане сцягам для народаў,

будуць шукаць язычнікі,

і стане слаўным месца ягонага адпачынку.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 72(71), 1-2.7-8.12-13.17 (Р.: пар.7)
Рэфрэн:Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане,
1. Божа, дай суд Твой каралю*

і сыну караля Тваю справядлівасць.

2. Няхай судзіць народ Твой справядліва*

і прыгнечаных Тваіх паводле права.



Рэфрэн:
7.У дні Ягоныя закрасуе справядлівасць, *

і вялікі спакой, аж пакуль не знікне месяц.

8. І будзе Ён панаваць ад мора да мора,*

і ад ракі аж да краю зямлі.



Рэфрэн:

12. Бо Ён вызваліць убогага, які Яго кліча, *

і прыгнечанага, які дапамогі не мае.

13. Змілуецца Ён над бедным і ўбогім, *

і душы бедных уратуе.

Рэфрэн:
17. Імя Ягонае будзе трываць навекі,*

пакуль свеціць сонца, будзе трываць імя Ягонае.

Благаслаўлёны будуць у Ім усе плямёны, *

будуць славіць Яго ўсе народы.



Рэфрэн:
ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Рым 15, 4-9

Хрыстос збаўляе ўсіх людзей.
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.
Браты:

Усё, што напісана было раней, напісана дзеля нашага павучэння, каб мы праз вытрываласць і заахвочванне Пісанняў мелі надзею. А Бог цярплівасці і суцяшэння няхай учыніць вас аднадумцамі паміж сабою паводле Езуса Хрыста, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Пана нашага Езуса Хрыста.

Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас на хвалу Божую. Бо кажу, што Езус Хрыстус стаўся слугою абразання дзеля Божай праўды, каб пацвердзіць абяцанні, дадзеныя айцам, каб язычнікі за міласэрнасць маглі праслаўляць Бога, як напісана: За гэта буду славіць Цябе сярод язычнікаў і буду спяваць імені Твайму.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 3,4.6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму,

і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 3, 1-12

Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму.

Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі.

Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння і не думайце казаць сабе: Наш айцец- Абрагам. Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь.

Я хрышчу вас у вадзе для пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я не варты несці сандалі Ягоныя. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў свіран, а мякіну спаліць агнём непагасным.

Гэта слова Пана.

ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД В
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 1-5. 9-11

Падрыхтуйце дарогу Пану
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Суцешце, суцешце народ Мой!-

кажа ваш Бог.

Прамаўляйце да сэрца Ерузалема

і абвяшчайце яму,

што скончыўся час барацьбы ягонай,

што адплочаны беззаконні ягоныя,

бо атрымаў ён з рукі Пана

ўдвая за ўсе свае грахі.

Голас таго, хто кліча ў пустыні:

падрыхтуйце дарогу Пану,

раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу!

Кожная даліна ўзвысіцца,

кожная гара і пагорак панізяцца,

і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,

і ланцугі гор- далінаю.

І з’явіцца слава Пана,

і адначасова ўбачыць яе кожнае цела,

бо так сказалі вусны Пана.

Ўзыйдзі на высокую гару, Сіён,

які нясеш добрыя весткі!

Зрабі моцным голас свой, Ерузалем,

які нясеш добрыя весткі!

Зрабі моцным голас свой, не бойся!

Скажы гарадам юдэйскім:

Вось Бог ваш!

Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю,

і плячо Ягонае, што мае ўладу.

Вось узнагарода Ягоная з Ім,

і адплата Ягоная перад Яго абліччам.

Як пастыр, Ён будзе пасвіць статак свой;

ягнятаў будзе браць на рукі

і насіць на грудзях сваіх,

з клопатамі будзе вадзіць кормячых авечак.

Гэта слова Божае.




РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 85(84), 9аb-10. 11-12.13-14 (Р.: 8)
Рэфрэн:Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць і дай нам сваё збаўленне.
9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог; *

Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім,

10. Сапраўды, Яго збаўленне блізкае +

для тых, хто баіцца Яго, *

і слава Божая будзе жыць на нашай зямлі.

Рэфрэн:
11. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, *

справядлівасць і спакой пацалуюцца.

12. Вернасць вырасце з зямлі,*

а справядлівасць будзе пазіраць з нябёсаў.



Рэфрэн:
13. Пан адорыць нас шчасцем,*

а зямля наша дасць свой плён.

14. Справядлівасць пойдзе перад Ім*

і паставіць на шлях крокі свае.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 2П 3, 8-14

Чакаем новага неба і новай зямлі
Чытанне Другога паслання святога апостала Пятра.
Умілаваныя, гэта адно няхай не будзе схавана ад вас, што ў Пана адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень. Не марудзіць Пан з выкананнем абяцання, як некаторыя лічаць гэта марудлівасцю, але Ён доўгацярплівы да нас. Ён не хоча, каб нехта загінуў, але хоча, каб усе прыйшлі да пакаяння. Прыйдзе ж дзень Пана, як злодзей. І тады нябёсы прамінуць з вялікім шумам, распаленыя стыхіі разбурацца, а зямля і ўсё створанае на ёй згарыць.

Калі так гэта будзе знішчана, дык якімі ж трэба быць у святым жыцці і пабожнасці вам, якія чакаеце і прыспешваеце прыйсце Божага дня, калі палаючыя нябёсы будуць знішчаны, і распаленыя стыхіі растопяцца. Але мы, паводле абяцання Ягонага, чакаем новага неба і новай зямлі, на якіх прабывае справядлівасць.

Таму, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся, каб Ён знайшоў вас бездакорнымі і беззаганнымі, у спакоі.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк3, 4. 6

Акламацыя:Аллелюя,аллелюя,аллелюя.

Падрыхтуйце дарогу Пану,раўняйце сцежкі Яму,

і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне.

Акламацыя:Аллелюя,аллелюя,аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1,1-8

Парыхтуйце дарогу Пану
+Чытанне святога Евангелля паводле Марка.
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі:

Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Табе. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму.

З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары

Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа

насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. І прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым.

Гэта слова Пана.


ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД С

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Бар 5, 1-9

Бог пакажа тваю прыгажосць
Чытанне Кнігі прарока Баруха.
Скінь, Ерузалем, вопратку

свайго смутку і нядолі,

і апраніся ў прыгажосць славы,

дадзеную табе навекі ад Бога.

Ахініся плашчом справядлівасці Божай,

ускладзі на галаву дыядэму славы Спрадвечнага!

Бо Бог пакажа тваю прыгажосць усяму,

што ёсць пад небам.

Імя тваё ў Бога навекі будзе названа:

мір спрвядлівасці і слава пабожнасці!

Узніміся, Ерузалем,

і стань на вышыні,

паглядзі на ўсход,

і ўбач дзяцей тваіх,

сабраных словам Святога

ад узыходу сонца аж да захаду,

якія радуюцца таму, што Бог успомніў пра іх.

Яны выйшлі ад цябе пешшу,

гнаныя ворагамі,

а Бог прывядзе іх да цябе, несучы іх у славе,

як на каралеўскім троне.

Бо вырашыў Бог панізіць

кожную высокую гару і пагоркі адвечныя,

засыпаць даліны, зраўняць іх з зямлёю,

каб Ізраэль мог бяспечна крочыць ухвале Пана,

каб лясы і кожнае пахучае дрэва давалі цень

Ізраэлю на Божы загад.

Бог будзе з радасцю весці Ізраэль

да святла славы сваёй

з міласэрнасцю і справядлівасцю, якія Яму належаць.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 126(125), 1-2 ab. 2cd і 4. 5-6 (Р.: 3)

Рэфрэн: Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас, і мы ўзрадаваліся.
1. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну.*

мы былі, быццам у сне.

2. Вусны нашыя тады былі у сне.

а язык спяваў з радасці.



Рэфрэн:
3. Тады гаварылі між народамі:*

Вялікія рэчы ўчыніў Пан для іх!

4. Змяні наш лёс, о Пане,*

як патокі на поўдзень.



Рэфрэн:
5. Хто ў слязах сеяў,*

будзе з радасцю жаць.

6. Хто ідзе і плача, несучы насенне, каб сеяць,*

вернецца з радасцю, несучы снапы свае.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Флп 1, 4-6, 8-11

Будзьце справядлівымі і беззаганнымі ў дзень Хрыста
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.
Браты:

Заўсёды кожную малітву за ўсіх вас з радасцю ўзношу, за ваш удзел у абвяшчэнні Евангелля з першага дня аж дагэтуль. Упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Езуса Хрыста.

Бог- сведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Езуса Хрыста. І малюся за тое, каб любоў вашая яшчэ больш узрастала ў пазнанні і ва ўсякім адчуванні, каб вы, пазнавалі лепшае, каб вы былі справядлівыя і беззаганнымі ў дзень Хрыста, напоўненымі пладамі справядлівасці праз Езуса Хрыста, на славу і хвалу Божую.

Гэта слова Божае.



СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 3, 4. 6
Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму,

і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 3, 1-6.

Убачыць кожнае цела Божае збаўленне
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны- тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія- тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.

І ён абходзіў усе ваколіцы Ярдана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў прарока Ісаі:

Голас таго, хто кліча ў пустыні:

падрыхтуйце дарогу Пану,

раўняйце сцежкі Яму!

Кожная даліна ўзвысіцца,

кожная гара і пагорак панізяцца,

і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,

і ланцугі гор- далінаю.

І ўбачыць кожнае цела

Божае збаўленне.

Гэта слова Пана.
ПАНЯДЗЕЛАК

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 35, 1-10

Сам Бог прыйдзе і збавіць вас
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.

Узрадуецца пустыня і сухая зямля,

і стэп узвесяліцца і зацвіце, як шафран.

Будзе прыгожа цвісці і цешыцца,

і радавацца будзе, і спяваць.

Слава Лібану будзе дадзена яму,

гонар Кармэлю і Сарону.

Яны ўбачаць славу Пана,

веліч нашага Бога.

Умацуйце слабыя рукі,

узмацніце дрыжачыя калені.

Скажыце маладушным:

Будзьце адважнымі! Не бойцеся!

Вось Бог ваш, помста прыйдзе;

адплата Божая.

Ён сам прыходзіць і збавіць вас.

Тады вочы сляпых будуць бачыць,

і вушы глухіх адкрыюцца.

Тады кульгавы, як алень, падскочыць,

і язык нямых усклікне радасна.

Бо пачне біць крыніца вады ў пустыні,

і патокі ў стэпах;

засохлая зямля ператворыцца ў возера;

бязводнае месца ў крыніцы вады;

логава, дзе ляжалі шакалы,

стане месцам трыснягу і папірусу.

І будзе там шырокі шлях і дарога,

і назавецца яна святой дарогай;

не пойдзе па ёй нячысты,

калі адправіцца ў падарожжа,

і неразумныя не будуць па ёй блукаць.

Ільва не будзе там,

і драпежны звер не ўзыйдзе на яе, не будзе яго там,

а будуць хадзіць па ёй адкупленыя.

Выбаўленыя Панам вернуцца

і прыйдуць на Сіён з радасным спевам,

і вечная радасць акрые іх галовы.

Вяселле і радасць напоўніць іх,

а журба і стогны знікнуць.

Гэта слова Божае. 31



РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Пс 85(84), 9ab-10. 11-12. 13-14 (P.: Ic 35, 4d)

Рэфрэн: Вось прыйдзе Бог і збавіць нас.
9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог; *

Ён спакой абвяшчае народу і святым сваім,

10. Сапраўды, Яго збаўленне блізкае

для тых, хто баіцца Яго, *

і слава Божая будзе жыць на нашай зямлі.

Рэфрэн:

11. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам,*

справядлівасць і спакой пацалуюцца.

12. Вернасць вырасце з зямлі, *

а справядлівасць будзе пазіраць з нябёсаў.

Рэфрэн:
13. Пан адорыць нас шчасцем, *

а зямля наша дасць свій плён.

14. Справядлівасць пойдзе перад Ім*

і паставіць на шлях крокі свае.



Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзе наш Пан, Валадар зямлі,

і скіне з нас ярмо няволі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 5, 17-26

Дзіўныя рэчы бачылі мы сёння
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
Аднойчы, калі Езус вучыў, былі там фарысеі і кніжнікі, якія прыйшлі з ўсіх мясцовасцяў Галілеі і Юдэі, і Ерузалема. І моц Пана была з Ім, і мог аздараўляць.

І вось людзі прынеслі на насілках чалавека, які быў спаралізаваны, і спрабавалі ўнесці яго ў дом і пакласці перад Ім. І калі з-за натоўпу не змаглі пранесці яго, залезлі на страху дома і праз дах спусцілі яго з насілкамі на сярэдзіну перад Езусам. І Ён, убачыўшы іх веру, сказаў: Чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае.

І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: Хто ён такі, што блюзніць?

Хто можа адпусціць грахі, апрача самога Бога?

Пазнаўшы іх думкі, Езус сказаў ім у адказ: Як думаеце ў сэрцах вашых?

Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі твае, ці сказаць: Устань і хадзі?

Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі. Сказаў Ён спаралізаванаму: Кажу табе: устань, вазьмі насілкі свае і ідзі да дому свайго.І адразу, устаўшы перад імі, ён узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў да дому свайго, славячы Бога.

І здзіўленне ахапіла ўсіх, і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, казалі:

Дзіўныя рэчы бачылі мы сёння.

Гэта слова Пана.



АЎТОРАК
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 1-11

Бог суцяшае свій народ
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Суцешце, суцешце народ Мой!-

кажа ваш Бог.

Прамаўляйце да сэрца Ерузалема

і абвяшчайце яму,

што скончыўся час барацьбы ягонай,

што адплочаны беззаконні ягоныя,

бо атрымаў ён з рукі Пана

ўдвая за ўсе свае грахі.

Голас таго, хто кліча ў пустыні:

падрыхтуйце дарогу Пану,

раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу!

Кожная даліна ўзвысіцца,

кожная гара і пагорак панізяцца,

і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,

і ланцугі гор- далінаю.

І з’явіцца слава Пана,

і адначасова ўбачыць яе кожнае цела,

бо так сказалі вусны Пана.

Голас кажа: Абвяшчай!

І сказаў я: Што абвяшчаць?

Кожнае цела- трава,

і ўся сіла яго- як палявая кветка.

Трава высыхае, вяне кветка,

калі падзьме на яе вецер Пана;


Сапраўды, народ - гэта трава.

Высыхае трава, вяне кветка,

а слова Бога нашага трывае заўсёды.

Узыйдзі на высокую гару, Сіён,

які нясеш добрыя весткі!

Зрабі моцным голас свой, Ерузалем,

які нясеш добрыя весткі!

Зрабі моцным голас свой, не бойся!

Скажы гарадам юдэйскім:

Вось Бог ваш!

Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю,

і плячо Ягонае, што мае ўладу.

Вось узнагарода Ягоная з Ім,

і адплата Ягоная перад Яго абліччам.

Як пастыр, Ён будзе пасвіць статак свой;

ягнятаў будзе браць на рукі

і насіць на грудзях сваіх,

з клопатам будзе вадзіць кормячых авечак.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 96(95), 1-2. 3і 10ас. 11-12. 13 ( Р.: пар. Іс 40, 9-10)
Рэфрэн: Вось наш Бог прыходзіць з моцаю вялікай.
1. Спявайце Пану новую песню,*

спявай Пану, уся зямля.

2. Спявайце Пану, слаўце Ягонае імя,*

абвяшчайце з дня на дзень Яго збаўленне.



Рэфрэн:
3.Апавядайце між плямёнамі пра славу Яго, *

паміж усімі народамі цуды Ягоныя.

10. Кажыце між плямёнамі: Пан валадарыць,*

Ён будзе судзіць народы справядліва.



Рэфрэн:
11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля,*

няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе.

12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім,*

няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя.



Рэфрэн:

13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць,*

які прыходзіць судзіць зямлю.

Ён будзе судзіць свет справядліва,*

а народы паводле сваёй праўды.

Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Набліжаецца дзень Пана,

які прыйдзе, каб нас збавіць.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 12-14

Бог не хоча гібелі тых, хто заблукаў
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
Аднойчы:

Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? І, калі атрымаецца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.

Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых.

Гэта слова Пана.


1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка