Першае чытанне іс 2, 1-5 Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства Чытанне Кнігі прарока Ісаі




старонка1/6
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.83 Mb.
  1   2   3   4   5   6
І ТЫДЗЕНЬ АДВЭНТУ
І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ,ГОДА
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ

Іс 2, 1-5

Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Слова, якое бачыў Ісая, сын Амоса

Пра Юдэю і Ерузалем.

І станецца ў апошнія дні,

што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў

і ўзвысіцца па-над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны.

І пойдуць многія народы і скажуць:

Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана

ў дом Бога Якубава,

і навучыць Ён нас сваім шляхам,

і мы пойдзем Ягонымі сцежкамі.

Бо з Сіёну выйдзе Закон,

і слова Пана з Ерузалема.

І будзе Ён судзіць плямёны,

і асудзіць многія народы;

і перакуюць мячы свае на плугі,

і дзіды свае на сярпы;

не ўздыме народ на народ мяча,

і не будуць больш вучыцца ваяваць.

Доме Якуба! Прыйдзіце, і пойдзем

у святле Пана.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 122(121),1-2. 4-5. 6-7. 8-9 (Р.: пар.1)
Рэфрэн:З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.
1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *

Пойдзем у дом Пана.

2. Вось стаяць нашыя ногі *

ў брамах Тваіх, Ерузалем.



Рэфрэн:

4. Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *

каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.

5. Там стаяць судовыя троны, *

троны дому Давіда.

Рэфрэн:
6. Прасіце міру для Ерузалема: *

Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.

7. Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *

Дабрабыт у палацах Тваіх.



Рэфрэн:
8. Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх, *

скажу я: Мір табе.

9. Дзеля дома Пана,Бога нашага, *

буду жадаць дабра табе.



Рэфрэн:
Другое чытанне Рым 13,11-14

Набліжаецца нашае збаўленне
Браты:

Вы ведаеце час, што прыйшла ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым тады, калі мы паверылі.

Ноч мінула, і наблізіўся дзень: дык адкінем учынкі цемры і апранемся ў зброю святла. Як у дзень, будзем паводзіць сябе прыстойна, не ў гулянках ды п’янстве,не ў распусце ды разбэшчанасці, не ў сварках ды зайздрасці; але апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 85 (84), 8
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць

і дай нам сваё збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 24, 37- 44

Чувайце і будзьце гатовымі
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
Аднойчы:

Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая.

Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.

Гэта слова Пана.




І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД В
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 63, 16b - 17. 19b ; 64, 2b -7
О, калі б Ты разарваў нябёсы і сышоў
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
Ты, Пане, Айцец наш, Адкупіцель наш,

такое спрадвеку імя Тваё.

Чаму, Пане, дазваляеш збочваць са шляхоў Тваіх

і робіш сэрцы нашыя цвёрдымі,

каб мы не баяліся Цябе?

Вярніся дзеля слугаў Тваіх,

дзеля пакаленняў спадчыны Тваёй.

О, калі б Ты разарваў нябёсы і сышоў,

расталі б перад Табою горы.

Ты сышоў, і перад абліччам Тваім

растапіліся горы.

Бо адвеку не чулі,

ані слухалі вухам,

ані бачылі вокам, каб іншы бог,

апроч Цябе,

зрабіў бы столькі таму,

хто спадзяецца на Яго.

Ты сустракаеш тых,

хто радуецца і чыніць справядліва,

хто памятае пра Цябе на шляхах Тваіх.

І вось Ты загневаўся, бо здаўна

Мы зграшылі і ўзбунтаваліся.

Усе мы сталіся як нячыстыя,

і як адзенне забруджанае-

уся нашая справядлівасць.

Завялі мы як лісце,

а правіны нашыя як вецер нясуць нас.

І няма нікога, хто заклікаў бы імя Тваё,

хто ўстаў бы, каб моцна трымацца за Цябе;

Бо Ты закрыў перад намі аблічча сваё

і пакінуў нас гінуць ад правінаў нашых.

Але, Пане, Ты- Айцец наш,

Мы- гліна, а Ты- наш ганчар,

і ўсе мы- справа рукі Тваёй.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 80 ( 79), 2ас і 3b . 15-16. 18-19 (Р.:4)
Рэфрэн:Аднаві нас Божа і дай нам збаўленне.
2. Пастыр Ізраэля, паслухай, *

які сядзіш на хэрубінах, з’явіся.

3. Абудзі сваю магутнасць *

і прыйдзі нам на паратунак.


Рэфрэн:
15. Вярніся, Божа Магуццяў, *

паглядзі з нябёсаў і пабач, і наведай гэты вінаграднік.

16. Захавай тое, што пасадзіла Твая правіца, *

парастак, які Ты ўмацаваў для сябе.



Рэфрэн:
18. Няхай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, *

над Сынам Чалавечым, якога Ты ўмацаваў для сябе.

19. І не адступімся мы ад Цябе, *

Ажыві нас, і мы будзем заклінаць імя Тваё.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 1, 3-9
Чакаем аб’яўлення Пана нашага, Езуса Хрыста
Чытанне Першага паслання святога Апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:

Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Заўсёды дзякую Богу майму за вас, дзеля ласкі Божай, дадзенай вам у Хрысце Езусе. Бо ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усялякім словам і ўсялякім веданнем. Хрыстовае сведчанне так умацавалася ў вас, што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста. Ён і будзе ўмацоўваць вас аж да канца, каб вы былі бязвіннымі ў дзень Пана нашага Езуса Хрыста. Верны ёсць Бог, які паклікаў вас да еднасці з Ягоным Сынам, Езусам Хрыстом, панам нашым.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 85(84),8
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць

І дай нам сваё збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 13, 33-37
Чувайце, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Аднойчы:


Езус сказаў вучням сваім:Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.

Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай, каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: Чувайце!

Гэта слова Пана.


1 НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ, ГОД С
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Узгадую для Давіда Парастак Справядлівасці
Чытанне Кнігі прарока Ераміі.
Вось надыходзяць дні,- кажа Пан,- калі Я выканаю абяцанне, якое абвясціў пра дом Ізраэля і пра дом Юды.

У тыя дні і ў той час Я ўзгадую для Давіда Парастак Справядлівасці, і будзе ён чыніць правасуддзе і справядлівасць на зямлі.

У тыя дні Юда будзе збаўлены і Ерузалем будзе жыць бяспечна, і назавуць яго: Пан – наша справядлівасць.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 25 (24), 4-5аb. 8-9. 10і14 (Р.:1b )
Рэфрэн: Да Цябе, о Пане, узношу я душу маю.
4. Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, *

і навучы мяне сцежкам Тваім.

5. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, *

бо Ты- мой Бог і Збаўца.


Рэфрэн:
8. Пан – добры і справядлівы, *

таму паказвае грэшнікам шлях.

9. Ён кіруе прыніжанымі ў справядлівасці, *

І навучае пакорных шляхам сваім.


Рэфрэн:
10. Усе сцежкі Пана – гэта міласэрнасць і вернасць*

для тых, хто захоўвае запавет і наказы Яго.

14.Пан добразычлівы да тых, хто Яго баіцца, *

і запавет свой Ён адкрывае ім.



Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 3, 12-4, 2

Няхай Пан умацуе сэрцы вашыя ў час прыйсця Хрыста
Чытанне Першага паслання святога Апостала паўла да Тэсаланікійцаў.
Браты:

Няхай памножыць вас Пан і перапоўніць вас любоўю адно да аднаго і да ўсіх, якую і мы маем да вас; каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у час прыйсця Пана нашага, Езуса, з усімі Ягонымі святымі.

І ўрэшце, браты, просім вас і молім у Пану Езусе, каб вы, прыняўшы ад нас тое, як трэба вам сябе паводзіць і дагаджаць Богу, як вы і паводзіце сябе, каб больш у гэтым узрасталі. Бо вы ведаеце, якія мы далі вам наказы ад Пана Езуса.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс85(84), 8

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць

і дай нам сваё збаўленне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 25-28. 34-36

Набліжаецца адкупленне вашае
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі- спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання.Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае.

Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым.

Гэта слова Пана.




І станецца:

той, хто застаўся на Сіёне

і ацалеў ў Ерузалеме,

будзе названы святым,

і кожны, хтозапісаны для жыцця ў Ерузалеме.

Калі Пан змые бруд з дачок Сіёну

і ачысціць Ерузалем ад пралітай у ім крыві

духам суда і духам агня,

тады створыць Пан над кожным месцам на гары Сіёнскай

і над зборамі яе воблака ўдзень,

і дым, і бляск палаючага вогнішча ноччу,

бо над усім слава Пана будзе покрывам

і шатром, што ўдзень дае цень ад спёкі,

прытулкам і зацішкам ад буры і дажджу.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 122(121), 1-2. 4-5. 6-7. 8-9 (Р.:пар.1)

Рэфрэн:З радасцю пойдзем у дом Пана Бога.


  1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *

Пойдзем у дом Пана.

  1. Вось стаяць нашыя ногі*

у брамах Тваіх, Ерузалем.

Рэфрэн:



  1. Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана,*

каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.

5. Там стаяць судовыя троны, *

троны дому Давіда.

Рэфрэн:

6. Прасіце міру для Ерузалема: *

Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.

7. Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *

дабрабыт у палацах Тваіх.

Рэфрэн:

8. Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх, *

скажу я: Мір табе.

9. Дзеля дома Пана, Бога нашага, *

буду жадаць дабра табе.

Рэфрэн:

і прыгнечаным зямлі будзе выносіць прысуд у праўдзе;

і жазлом вуснаў сваіх ударыць зямлю,

і дыханнем вуснаў сваіх заб’е няправеднага.

І будзе справядлівасць поясам на бёдрах Яго,

і вернасць- поясам на сцёгнах Ягоных.

Тады воўк будзе жыць разам з ягнём,

і леапард разам з казлянём будзе ляжаць;

і цяля, і малады леў, і вол будуць разам,

а малы хлопчык будзе паганяць іх.

І карова будзе пасвіцца разам з мядзведзіцай,

і дзеці іх будуць ляжаць разам,

і леў, як вол, будзе есці салому.

І немаўля будзе гуляць над нарою аспіда,

і дзіця працягне руку сваю да гнязда гадзюкі.

Не будуць чыніць зла ані шкоды на ўсёй святой гары Маёй,

бо будзе напоўнена зямля пазнаннем Пана,

як водамі напаўняецца мора.

І будзе ў той дзень:

корань Есэя, што стане сцягам для народаў,

будуць шукаць язычнікі,

і стане слаўным месца ягонага адпачынку.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 72(71), 1-2. 7-8. 12-13. 17(Р.: пар.7)
Рэфрэн: Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане.
1. Божа, дай суд Твой каралю,*

і сыну караля – Тваю справядлівасць.

2. Няхай судзіць народ Твой справядліва*

і прыгнечаных Тваіх – паводле права.


Рэфрэн:
7. У дні Ягоныя закрасуе справядлівасць, *

і вялікі спакой, аж пакуль не знікне месяц.

8. І будзе Ён панаваць ад мора да мора, *

і ад ракі аж да краю зямлі.


Рэфрэн:
12. Бо Ён вызваліць убогага, які Яго кліча, *

і прыгнечанага, які дапамогі не мае.

13. Змілуецца Ён над бедным і ўбогім,*

і душы бедных уратуе.



Рэфрэн:

17. Імя Ягонае будзе трываць навекі, *

пакуль свеціць сонца, будзе трываць імя Ягонае.

Благаслаўлёныя будуць у Ім усе плямёны, *

будуць славіць Яго ўсе народы.
Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзе наш Пан з моцай вялікай,

і асветліць вочы слугаў.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 21-24

Езус узрадаваўся ў Духу Святым
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час узрадаваўся Езус у Духу Святым і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне.

Усё перададзена мне Айцом Маім, і ніхто не ведае, хто ёсць Сын, апроч Айца, і хто ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын хоча адкрыць.

І, звярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: Шчаслівыя вочы, якія бачаць тое, што бачыце вы! Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі ўбачыць тое, што бачыце вы- і не ўбачылі, і чуць тое, што чуеце вы- і не пачулі.

Гэта слова Пана.



СЕРАДА
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 25, 6-10а

Пан Бог запрашае на сваю гасціну і выцірае слёзы з усіх твараў
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
У той дзень:

Пан Магуццяў прыгатуе для ўсіх народаў на гэтай гары

гасціну з тлустых страў, гасціну з добрага віна,

з туку касцей ды з найлепшага віна.

Скіне Ён на гэтай гары заслону,

што закрывае твар усіх народаў,

покрыва, расцягнутае над усімі плямёнамі.

Ён знішчыць смерць назаўсёды.

І вытра Пан Бог слёзы з усіх твараў,

і здыме ганьбу з народа свайго па усёй зямлі,

бо так сказаў Пан.

І скажуць у той дзень:

Гэта Ён, наш Бог!

На Яго мы спадзяваліся, што Ён нас збавіць.

Гэта Пан, у Ім наша надзея,

будзем радавацца і весяліцца ў Яго збаўленні!

Бо рука Пана спачне на гэтай гары.

Гэта слова Божае.



РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23(22), 1-3а.3b-4.5.6(Р.:6сd)
Рэфрэн:На доўгія дні пасялюся я ў доме Пана.


  1. Пан- мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы, *

  2. Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.

Да водаў спакойных вядзе мяне, *

3.Ён душу маю пажыўляе.


Рэфрэн:

Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці*

дзеля Імя свайго.

4.Калі нават пайду далінай смяротнага ценю,

не буду баяцца зла, бо Ты са мною.*

Твой жэзл і Твой посах мяне суцяшаюць.



Рэфрэн:
5.Ты стол для мяне накрываеш*

на вачах маіх ворагаў;

намашчаеш галаву маю аллем,*

келіх мой перапоўнены.



Рэфрэн:
6.Сапраўды, дабро і міласэрнасць Твая будуць са мною*

ва ўсе дні жыцця майго,

і пасялюся я ў доме Пана*

на доўгія дні.


Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вось, набліжаецца Пан, каб збавіць народ свой;

шчаслівыя, хто гатовы выйсці Яму насустрач.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 15, 29-37

Езус аздараўляе многіх і размнажае хлеб
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:

Езус прыйшоў да Галілейскага мора, і ўзышоўшы на гару, сеў там. І прыйшло да Яго мноства людзей, сярод якіх былі кульгавыя, сляпыя,калекі, нямыя і шмат іншых, і клалі іх да ног Езуса, і Ён вылечваў іх. Натоўп жа здзіўляўся, бачачы, што нямыя гавораць, калекі выздараўліваюць, кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць, і праслаўляў Бога Ізраэля.

Езус, паклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: Шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні яны застаюцца са Мною, і не маючы чаго з’есці; і адпусціць іх галоднымі не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. І кажуць Яму вучні: Адкуль нам у пустыні ўзяць столькі хлеба, каб накарміць такі вялікі натоўп? Кажа ім Езус: Колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: Сем і некалькі рыбак. І, загадаўшы натоўпу сесці на зямлю, узяў сем хлябоў і рыбы і, склаўшы падзяку, паламаў і даў вучням сваім, а вучні – натоўпу. І елі ўсе, і насыціліся. І набралі кавалкаў, што засталіся, сем поўных кашоў.

Гэта слова Пана.



ЧАЦВЕР
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 26, 1-6

Няхай увойдзе народ справядлівы
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.
У той дзень заспяваюць гэтую песню

ў зямлі Юдэйскай:

У нас моцны горад;

Ён даў нам муры і вал для абароны.

Адчыніце брамы!

Няхай увойдзе народ справядлівы,

які захоўвае вернасць.

Моцнага духам Ты захоўваеш у глыбокім спакоі,

бо ён спадзяецца на Цябе.

Спадзявайцеся на Пана заўсёды,

бо Пан- вечная Скала!

Бо Ён прынізіў тых,

хто жыве на вышыні,

высока ўзняты горад зваліў,

зваліў яго на зямлю,

скінуў яго ў пыл.

Топчуць яго ногі, ногі прыгнечаных і ступні бедных.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 118(117), 1і 8-9.19-21.25-27а(Р.:26а)

Рэфрэн:Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана.
Альбо: Аллелюя.

1.Хваліце Пана, бо Ён добры,

бо навекі міласэрнасць Ягоная.*

8. Лепш ускладаць надзею на Пана,

чым спадзявацца на чалавека.

9. Лепш ускладаць надзею на Пана,*

чым спадзявацца на вяльможных.
Рэфрэн:
19. Адчыніце мне брамы справядлівасці,

я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Пана.*

20. Вось брамы Пана,

справядлівыя ўвойдуць у іх.

21. Слаўлю Цябе, бо Ты мяне пачуў*

і стаўся маім збаўленнем.


Рэфрэн:
25. О, Пане, збаў! О, Пане, паспрыяй.*

26. Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана,

благаслаўляем вас з дому Пана.*

27. Пан ёсць Богам,

і Ён асвятліў нас.

Рэфрэн:


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Іс 55, 6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя,аллелюя.

Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе сябе знайсці,

клічце Яго, пакуль Ён блізка.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 21. 24-27

Хто выконвае волю Айца, той увойдзе ў Нябеснае Валадарства
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:

Езус сказаў вучням сваім:

Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане,- увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але толькі той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах.

Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свій дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале.

А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свій дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае.

Гэта слова Пана.




ПЯТНІЦА
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 29, 17-24

У той дзень вочы сляпых будуць бачыць
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.

Гэта кажа Пан Бог:

Ці ў хуткім часе

не станецца Лібан садам,

і ці не будуць лічыць сад лесам?

І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі,

і вочы сляпых з цемры і змроку будуць бачыць.

І радасць пакорлівых павялічыцца ў Пану,

і бедныя будуць цешыцца ў Святым Ізраэля.

Бо не будзе больш крыўдзіцеля,

і насмешнік знікне,

і прападуць усе, хто імкнецца да несправядлівасці,

хто ў словах асуджае чалавека

і на таго, хто судзіцца ў браме, ставіць пастку,

уводзіць справядлівага ў замяшанне.

Таму Пан, які адкупіў Абрагама,

так кажа дому Якуба:

Цяпер Якуб не будзе асаромлены,

і аблічча ягонае больш не збялее.

Бо калі ўбачыць дзяцей сваіх,

справу рук Маіх,

то будзе свята шанаваць імя Маё,

і свята шанаваць будуць Святога Якубавага,

і Бога Ізраэля будуць баяцца.

І той, хто блукае духам, набудзе разуменне,

і хто наракае, атрымае настаўленне.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 27(26), 1. 4. 13-14 ( Р.: 1а)

Рэфрэн: Пан- маё святло і маё збаўленне.


  1. Пан- маё святло і маё збаўленне:*

каго ж мне баяцца?

Пан- ахова жыцця майго:*

каго ж мне палохацца?

Рэфрэн:
4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю,

каб жыць мне ў доме Пана*

ва ўсе дні жыцця майго.

Каб сузіраць хараство Пана*

і наведваць Яго святыню.

Рэфрэн:

13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана*

ў краіне жывых.

14.Спадзявайся на Пана, будзь мужным,*

няхай умацуецца сэрца тваё, спадзявайся на Пана.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя: Аллелю, аллелюя, аллелюя.

Прыйдзе наш Пан з моцай вялікай,

і асветліць вочы сваіх слугаў.

Акламацыя: Аллелю, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 27-31
Аздараўленне сляпых, якія паверылі ў Езуса
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:

Калі Езус адыходзіў адтуль,ішлі за Ім двое сляпых, якія крычалі: Змілуйся над намі,СынеДавіда!

І калі Ён прыйшоў у дом, сляпыя падышлі да Яго. І кажа ім Езус: Ці верыце, што Я магу зрабіць гэта?

Яны кажуць Яму: Так, Пане!

Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх і сказаў: Няхай станецца вам паводле

веры вашай.

І адкрыліся іх вочы. І Езус сурова наказаў ім: Глядзіце, каб ніхто не даведаўся.

А яны, калі выйшлі, абвясцілі пра Яго па ўсёй той зямлі.

Гэта слова Пана.

  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка