Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка6/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26
§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага

Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага склада-лася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супя-рэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV - XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім.

На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаном-насць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мяс-цовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам пры-чын: барацьбой за ўладу ў Вялікім княстве пасля смерці Гедыміна, імкненнем велікакняжацкага прастола да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, прынізіць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апош-няе дасягалася рознымі спосабамі. Вялікую ролю адыгрывала сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае зна-чэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ўсё Вялікае княства Літоўскае было падзелена на 8 удзелаў. Сем з іх выпалі сы-нам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту,

Любарту і Еўнуту. Восьмы, полацкі надзел, быў аддадзены пляменніку Гедыміна - Любку. Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі. Сыны Альгерда атрымалі: Андрэй — Полац-кае княства, Дзмітрый — Бранскае, Канстанцін — Чарнігаўскае, Уладзімір - Кіеўскае. На Валыні (у Луцку) працягваў правіць брат Кейстута Любарт-Дзмітрый Гедымінавіч. У меншых валынскіх гарадах сядзелі сыны Нарымунта і Карыята. У княствах Пінскім і Свіслацкім правілі Нарымунтавічы, а ў Заслаўі — сыны і ўнукі Еўнута. Свідрыгайла, сын Альгерда, атрымаў дараванай граматай 1387 г. на Беларусі вялікія землі ад свайго брата Ягайлы: "...город Менск... со всемн людмн н с землёю н со всякою пошлнною н с доходом н князн служэбныя", а таксама г. Полацк з усімі валасцямі, воласці Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Прапойск, Любашаны, Ігумен, Лагойск і іншыя гарады і сёлы " с людмн н со усе доходы". Вялікія ўладанні атрымаў у 1384 г. у Гародненскай і Берасцейскай землях сын Кейстута Гедымінавіча Вітаўт яшчэ да таго, як стаў вялікім князем.

Некаторыя літоўскія князі і ўплывовыя баяры, што з'яўляліся спачатку прадстаўнікамі цэнтральнай улады ў беларускіх землях (намеснікамі, старостамі) ці прыдворнымі, сталі з цягам часу буйнымі зямельнымі ўласнікамі (Радзівілы, Кежгайлы, Гаштольды, Насуты, Сангушкі і інш.). Значнымі ўладаннямі (з наступленнем каталіцтва) у канцы XIV — XV стст. была адорана каталіцкая царква, у

прыватнасці епіскапства Віленскае.

Пашыраліся таксама ўладанні беларускіх (Сапегі, Ільінічы,

Валовічы, Тышкевічы) і ўкраінскіх (Астрожскія, Хадкевічы) феада-лаў, якія праявілі вернасць уладарнай літоўскай дынастыі.

Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладан-няў мела для цэнтральнай улады і пабочныя вынікі, бо, раздаючы землі, вялікі князь змяншаў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы. Такім чынам, тэндэнцыя да федэралізацыі з'явілася вынікам насаджэння літоўскага ўплыву ў заходнерускіх землях і была ў пэўнай ступені прымусовай з боку цэнтральнай улады, паколькі ўлічвала поліэтнічны характар дзяржавы і моц рускага кампанента. Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў

палітыцы - да цэнтралізацыі.

Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба

цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у XIV — XVI стст. Вынікам гэтай

барацьбы і былі крызісы дзяржаў-най улады, што пагражалі распа-дам дзяржавы.

Першы крызіс узнік неўза-баве пасля смерці Гедыміна (1341).

Той завяшчаў велікакняжацкі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта не прыйшлося даспадобы яго старэй-шым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпа-радкавацца яго ўладзе, дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі:

польскі кароль заявіў пра свае прэтэнзіі на Валынь, на паўноч-ным захадзе два нямецкія ордэны рыхтаваліся да вялікага паходу на Літву. Крытычная сітуацыя скон-чылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найболып

моцныя з братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На велікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу і ўсё, што яны "прндобудут, город лн» волость лн н быть с ннм до жнвота в велнкой мнлостн н любвн". Тэрыторыя дзяржавы была па-дзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

У Вялікім княстве Літоўскім склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоў-най улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанням, асабістым якасцям і сяброўству. Гэты саюз быў надзвычай плённы. Як сведчаць крыніцы, Альгерд і Кейстут добра дапаўнялі адзін аднаго. Альгерд пераўзыходзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейсным характарам. Летапісцы тлумачаць гэта даволі "рэдкімі для тагачасных князёў якасцямі": "вялікай цвярозасцю", абсалютным устрыманнем ад усялякіх хмяльных напояў - віна, піва, мёду. Аль-герд быў жанаты на рускай князёўне і доўгі час жыў у сваім "рускім" надзеле, "засвоіў сабе рускую народнасць" і спавядаў праваслаўе. Кей-стут, наадварот, заставаўся чыстым ліцвінам-язычнікам і быў вельмі папулярны сярод літоўцаў. Вылучаўся адкрытым добразычлівым характарам і вялікай адвагай.

Пакуль жылі абодва браты, палітычнае жыццё ў дзяржаве было стабільнае. Яны дасягнулі шмат чаго ва ўмацаванні цэнтралісцкіх

пачаткаў у дзяржаве і ў панаванні над заходнімі землямі Русі. Шы-рока выкарыстоўваліся ваенна-палітычныя, культурна-рэлігійныя сілы падданых ім зямель. Арганізацыя праваслаўнай царквы была пастаўлена на службу іх інтарэсам. Не толькі Альгерд і яго сыны былі хрышчонымі^ але і многія князі і баяры прынялі пра-васлаўе. Да таго ж абвостраная барацьба, якую вяла Літоўска-Руская дзяржава са знешнімі ворагамі, галоўным чынам з немцамі, не схіляла асобныя яе часткі да сепаратызму. Але становішча потым пачало мяняцца. 3 другой паловы XIV ст. выразна ўзрастае роля буйных зямельных уласнікаў літоўскага паходжання ў палітычным жыцці дзяржавы. Гэта супярэчыла інтарэсам і імкненням беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў і за-кладвала асновы новага палітычнага канфлікту. Пачалася барацьба за болыпую долю феадальнай рэнты і эканамічныя прывілеі, за палітычныя правы, а галоўнае — барацьба супраць палітычнай цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага.


Вялікі князь літоўскі Кейстут

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла — замест Альгерда, Вітаўт - замест Кейстута. Таму пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, сваёй галоўнай мэтай ставіў стварэнне трывала аб'яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэта задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную ўла-ду Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі Альгерда. У Троках і ўсёй заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага кіраваў стары Кейстут, які хаця фармальна і прызнаў верхаўладдзе пляменніка, але ж меў вялікі аўтарытэт і рэальную ўладу. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі як старэйшы сын Альгерда прэтэндаваў на велікакняжацкі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой. Гэтыя землі яшчэ з часоў феадальнай

раздробленасці склаліся ў моцныя палітычныя арганізмы, якім звыкла было жыць самас-тойным жыццём, да таго ж яны былі больш эканамічна развітыя. Пры гэтым не мелі патрэб у цэнтралізацыі не толькі князі Рурыкавічы, якія засталіся дзе-нідзе, але і правіўшыя тут Гедымінавічы, якія адчулі смак самастойнасці. У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны' рух, скіраваны супраць умацавання ўлады вялікага князя літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі.

У 1377 г. Ягайла спрабуе пазбавіць Андрэя Полацкага ўдзе-лу. Андрэй уцякае ў Пскоў, дзе яго другі раз абіраюць князем (першы раз - у 1342 г.). Затым для барацьбы з Ягайлам Андрэй

Полацкі ўступае ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве. Над галавой Ягайлы збіраюцца хмары. Да таго ж не без дапамогі прыбліжаных і нямецкага ордэна ў яго сапсаваліся адносіны з дзядзькам Кейстутам (ордэн нажываў сабе дывідэнды на ўнутраных усобіцах у ВКЛ). Паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэліся спрэчкі, і ў 1381 г., выкарыстаўшы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс.

Праз год узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку Кейстут быў задушаны ў цямніцы. Ягайла, каб утрымацца на велікакняжацкім прастоле, па прыкладу бацькі паспрабаваў сябраваць з адным са сваіх братоў — Скіргайлам. Скіргайлу былі падараваны Полацкая і Трокская землі. Але палачане не пагадзіліся з такім рашэннем. У 1381 г. яны паднялі паўстанне, якое доўжылася некалькі месяцаў. Як сведчаць крыніцы, жыхары Полацкай зямлі выганяюць Скіргайлу, заяўляючы, што не хочуць мець сваім князем язычніка. На самой справе праб-лема была не ў рэлігійных адрозненнях, а ў тым, што Скіргайла разам з Ягайлам былі носьбітамі зусім іншай палітычнай арыентацыі. Па-лачане абаранялі мясцовыя інтарэсы свайго баярства і гарадскіх вярхоў.

У 1381 г. у Полацк вярнуўся князь Андрэй Альгердавіч. Меў месца і яшчэ адзін фактар, што супрацьстаяў цэнтралізатарскім імкненням вялікага князя літоўскага. Пасля разгрому татар у 1380 г. на Куліковым полі, у якім браў удзел Андрэй Полацкі, у заходнерускіх княствах узмацняецца прыхільнасць да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка Паўночна-Усходняй Русі ўзрастае. Тэндэнцыя схільнасці да Масквы сур'ёзна непакоіла літоўскіх феада-лаў і адбівалася на фарміраванні знешнепалітычнага курсу дзяржаў-най улады. Быў прапанаваны метад яе нейтралізацыі праз саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Пачаліся перамовы аб шлюбе Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення не толькі прадугледжваў прыняцце Літвой праваслаўнай веры, але і ўтрымліваў важны палітычны пункт: "а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі". Ягайлу прапаноўвалі правы "малодшага брата", васала Дзмітрыя. Літоўскія князі і баяры палічылі такі саюз небяс-

печным для сябе і адхілілі яго.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі. Саюз з Масквой не адбыўся. Тады ён робіць стаўку на іншую знешнюю сілу — Полыпчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы збліжэння Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы. Гэтага патрабавала агульная знешняя небяспека — агрэсія Тэўтонскага ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку для барацьбы з палітычнай апазіцыяй у заходнерускіх землях супраць узмацнення цэнтральнай улады ў ВКЛ, пераадолець яе прыхільнасць да Маскоўскага княства, умацаваць уладу і становішча (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама прадоўжыць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць ма-тэрыяльную базу сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапа-мозе саюзу з Вялікім княствам Літоўскім хацелі вырашыць нека-торыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.

У 1382 г. польскі кароль, які не меў нашчадка, памёр. Пасля двух-гадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малод-шую дачку Ядвігу. Яны спадзяваліся, што яе мужам будзе вялікі князь літоўскі Ягайла, які пасля шлюбу стане і каралём польскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Полыпчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. 3 боку Літвы унію падпісалі Ягайла і яго браты Скіргайла, Карыбут, Лінгвен, Вітаўт. Яны паабяцалі назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім

каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў, быў павенчаны з польскай каралевай Ядвігай, затым каранаваны.

Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Чаму? Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на "ўсе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Полыпчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаў-ладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кра-каве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Полыпчы і гублялі сваю самастойнасць.

Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры Вялікага княства Літоўскага, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На пра-васлаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу алошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцей. Усё гэта спрыяла ўмацаванню становішча літоўскіх феадалаў-католікаў у палітычным жыцці дзяржавы.

Ягайла выкарыстаў новыя палітычныя магчымасці і пачаў каталіцкую экспансію на беларускія і іншыя заходнерускія землі. Касцёлы і каталіцкія ордэны, заснаваныя ў многіх гарадах і вёсках Беларусі, сталі яе фарпостамі. Акаталічванне закранала ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмовіуся ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайлу, карале-ве Ядвізе і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам стаў на чале руху. У лютым 1386 г. Андрэй заключыў саюз з лівонскімі рыцарамі і пачаў ваенныя дзеянні. Ім былі заняты гарады і замкі Дрыса, Друя, Лукомль. Святаслаў Смаленскі аблажыў Мсціслаў, Віцебск і Оршу. У той жа час у межы ВКЛ уварваліся лівонскія крыжакі і дайшлі да Вільні і Ашмян. Каралеўскае войска на чале з князем Скіргайлам рушыла пад Мсціслаў, дзе 29 красавіка 1386 г. адбылася бітва з войскам Святаслава Іванавіча, у якой пацярпелі паражэнне сма-ляне. Князь Святаслаў і яго брат Іван загінулі. У Смаленску быў паса-джаны князем сын Святаслава Юрый, якога прымусілі прынесці пры-сягу на вернасць каралю Ягайлу і яго брату Скіргайлу.

У сакавіку 1387 г. пачаўся вялікі паход Скіргайлы на Полацк.

Горад быў узяты. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч трапіў у па-лон і быў адпраўлены ў Полыпчу, дзе знаходзіўся ў зняволенні да 1394 г. Яго блізкія паплечнікі на беларускіх землях былі пазбаў-лены маёмасці і пакараны смерцю. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла санкцыяніраваў перадачу Полацкай і іншых беларускіх зямель Скіргайлу. Такім чынам, быў нанесены значны ўдар па надзельным ста-тусе названых тэрыторый. Так няўдала скончыўся першы этап супраціўлення беларускіх феа-далаў уніі з Польшчай.

На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 па 1392 г. і была накіравана на адстой-ванне дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага.

Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпад-каў і на шырокія колы насельніцтва; Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі •літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з перамен-ным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзе-ле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем пбльскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.

. Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам бпадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феада-лаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага 'КНяжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. 'Йамеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі

цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грун-вальдскай бітве 1410 г., дзе вонскі Вялікага княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, уз-няла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выка-рыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гара-дзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла далітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спад-чыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы.

Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла су-нрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.

Пасля смерці Вітаўта (1430) вялікім князем літоўскім стаў малрдшы брат Ягайлы — северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч. Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым Свідрыгайла спрабаваў пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады за кошт схілення на свой бок праваслаўных феадалаў беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, дзе ён жыў шмат гадоў. Свідрыгайла княжыў на Падоліі, у Віцебску, на Северскай зямлі, працяглы час жыў у Маскоўскай дзяр-жаве, набыў там сяброў і сувязі. Застаючыся католікам, ён пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім замкі, пасады.

Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі заходнерускіх феа-далаў выклікала незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. Пры дапа-мозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр. А вялікім князем літоўскім быў абвеш-чаны брат Вітаўта - Жыгімонт Кейстутавіч (1432). Ягайла зацвердзіў г&та абвяшчэнне. Жыгімонт у сваю чаргу граматай ад 15 кастрычніка 1432 г. ухваліў унію з Польшчай, раней скасаваную Свідрыгайлам. У Вялікім княстве Літоўскім склалася сітуацыя, калі дзяржава аказа-лася падзеленай на дзве часткі, кожная з якіх мела свайго вялікага князя. На баку Жыгімонта былі ўсе літоўскія землі (Вільня, Коўна, Трокі, Жэмайція, а таксама Гародня). На баку Свідрыгайлы - князі, баяры і гараджане Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Северскай, Кіеўскай зямель, часткі Валыні і Усходняй Падоліі. Дапамогу Свідрыгайлу аказвалі тэўтонскія і лівонскія крыжакі, цвярскі князь, часам дапамагалі татары і малдаўскі гаспадар.

Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432 — 1436), якая ахапіла вялікую тэрыторыю Беларусі, Украіны, Літвы. Вялася яна з пераменным поспехам. У 1432 г., каб аслабіць рух на чале са Свідрыгайлам, ад імя Ягайлы быў выдадзены прывілей, што пацвярджаў папярэднія і дараваў новыя правы феадалам-католікам. Але разам з тым ён пашыраў на рускіх князёў і шляхту рускую ўсе "наданні, свабоды, прывілеі і выгады". 6 мая 1434 г. аналагічны прывілей быў падараваны і Жыгімонтам Кейстутавічам з тым, каб паміж літоўскімі і рускімі народамі не было "ніякага раздору ці не-патрэбных страт у будучым, каб не пагаршаўся стан названых зя-мель, але каб яны карысталіся роўнымі міласцямі". Разам з маёмаснымі правамі праваслаўныя князі і баяры атрымалі правы карыстання гербамі і знакамі шляхецтва таксама, як і феадалы-

католікі. У 1447 г. былі практычна ўраўнаваны іх эканамічныя і асабістыя правы з феадаламі-католікамі, хаця дыскрымінацыя пры назначэнні на дзяржаўныя пасады і палітычная няроўнасць працягвала існаваць.

Тым не менш ураўнаванне ў правах беларускіх феадалаў з літоўскімі было галоўным вынікам барацьбы пад кіраўніцтвам Свідрыгайлы. Пазней значная частка праваслаўных феадалаў усё ж адышла ад Свідрыгайлы. Справа ў тым, што ён быў захоп-лены ідэяй царкоўнай уніі (зліцця праваслаўнай царквы з каталіцкай), надта непапулярнай у народзе. Увогуле, грамадска-палітычны рух, які ўзначальваў Свідрыгайла, быў разнастайны як па сацыяль-ным і нацыянальным складзе ўдзельнікаў, так і па мэтах барацьбы. Кіруючае становішча

займалі ў ім буйныя праваслаўныя феадалы, яны дабіваліся ўраўна-вання сваіх палітычных, маёмасных, асабістых і рэлігійных правоў з феадаламі-католікамі. У стане Свідрыгайлы знаходзіліся і літоўскія князі і паны, амаль усе Гедымінавічы (Манівід, Гаштольд, Кежгайла і інш.), якія былі незадаволены паслухмянай палітыкай Жыгімонта ў адносінах з Полыпчай. Сам Свідрыгайла змагаўся за княжацкі прастол. Барацьба феадалаў за вярхоўную ўладу мела характар феадальнай вайны. Але ўдзел у ёй шырокіх колаў насельніцтва заходнерускіх і беларускіх зямель надаваў ёй нацыянальна-рэлігійную афарбоўку і рысы нацыянальнага руху. Феадальная вайна не вырашыла, а толькі часткова аслабіла існаваўшыя ў Вялікім княстве Літоўскім палітычныя супярэчнасці. Барацьба і далей яшчэ доўга працягвалася.

Свідрыгайла ў выніку гэтай барацьбы пацярпеў паражэнне. Жыгімонт, каб умацаваць свае пазіцыі, меў намер увесці каталіцтва ва ўсёй дзяржаве. 3 гэтым былі не згодны патрыёты Вялікага княства Літоўскага. Яны падрыхтавалі тайную змову, галоўнымі дзеючымі асобамі ў якой былі князі-браты Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд і трокскі ваявода Лялуша. Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. у яго замку ў Вільні.

Пасля смерці Жыгімонта палякі імкнуліся мацней падпарадкаваць Вялікае княства Літоўскае Кароне Польскай. Замест пасады вялікага

князя літоўскага яны хацелі ўвесці каралеўскае намесніцтва на чале з 13-гадйвым Казімірам Ягайлавічам, малодшым братам польскага караля Уладзіслава IV. Але калі Казімір прыехаў у Вільню ў суправаджэнні вялікай світы палякаў, літоўскія патрыёты напаілі іх і ноччу ў кафедраль-ным саборы ўсклалі на каралевіча Казіміра шапку Гедыміна і абвясцілі яго вялікім князем літоўскім. Палякі былі пастаўлены перад учыненым фактам.

Абраўшы Казіміра вялікім князем літоўскім у 1440 г., літоўскія патрыёты хацелі мець яго суверэнным гаспадаром. У дапамогу яму для дзяржаўнага кіравання былі абраны асобыя міністры, якія склалі "тайную раду". Яна пачала выконваць свае абавязкі без дазволу польскага

караля. У той час дынастычная унія скончыла сваё існаванне^ і Вялікае княства Літоўскае стала незалежнай ад Полыпчы дзяржавай.

Такое становішча працягвалася нядоўга. Кароль Уладзіслаў IV загінуў у баі з туркамі пад Варнай, і палякі выбралі ў 1447 г. на польскі прастол вялікага князя літоўскага Казіміра, што зноў аднавіла дынастычную унію. Велікакняжацкія патрыёты былі вельмі засму-чаны, таму што гэта разбурала іх планы на аддзяленне Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы.

Апошняя спроба разарваць дынастычную унію была зроблена яшчэ праз 80 гадоў. Тады польскім каралём і вялікім князем літоўскім быў Жыгімонт 1 Стары (1506 -1548). Велікакняжацкая літоўская рада адправіла да яго пасольства ў 1526 г. з прапановай з'явіцца ў Вільню для вырашэння неадкладных дзяржаўных спраў і адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста для заняцця літоўскага прастола. Пры гэтым велікакняжацкая рада прасіла караля загадаць палякам, "абы онн тую корону, которая послана Велнкому княжеству Лнтов-скому (прн Внтовте), вернулн к князю велнкому его мнлостн, сыну вашея мнлостн". Яна напамінала каралю, што палякі "давно замыш-ляют прнсоеднннть княжество к Короне Польской, потому что одна корона не может быть вцелена в состав другой короны" (цыт. па:

Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн.,1990. С.ЗЗ). 3 гэтых слоў відаць, што велікакняжацкая рада мела намер абвясціць Жыгімонта Аў-густа каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явідь сваю дзяр-жаву каралеўствам. Па іх перакананні карона магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння ў склад Полылчы.

Кароль выканаў просьбу велікакняжацкай рады, але ж зрабіў гэта на карысць Польшчы. У 1529 г. ён прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў урачыста абвясціць яго вялікім кня-зем, але на каранацыю не згадзіўся і звёз яго ў Полыпчу. 1 толькі ў 1544 г., у адказ на настойлівыя патрабаванні вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме, кароль пагадзіўся адпусціць у Вільню свайго сына. У Вільні сын сеў на велікакняжацкі прастол і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры

дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў лютым 1548 г. кароль Жыгімонт 1 Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст (1548 - 1572).

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV — XVI стст. было напоўнена барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, вырашаць якую велікакняжацкая ўлада спрабавала пры дапамозе уніі з Польшчай. Унія замацавала вынікі папярэдняга развіцця ВКЛ і адначасова налажыла на іх кляймо польскай дзяржаўнасці. Яна яшчэ ў болыпай ступені ўмацавала ма-гутнасць і ролю літоўскіх феадалаў, але ў дачыненні да беларускіх і заходнерускіх праводзілася дыскрымінацыйная палітыка. Патрабаваліся гады палітычнай барацьбы, якая потым перарасла ў феадальную вайну, каб зрабіць роўнымі ў маёмасных і рэлігійных правах беларускіх і літоўскіх феадалаў. Але ўсё ж поўнага ўраўна-вання ў палітычных правах, нягледзячы на некаторыя ўступкі, так і не адбылося.

^_2>/3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага не была свабод-най ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

Унія з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, /мацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV — першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якім Вялікаму княству Літоўскаму даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася "вялікая вайна" паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім, з аднаго боку,

, і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 ліпеня 1410 г. Крыжакі былі разбіты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглі акрыяць. У складзе войска вялікага князя літоўскага на чале з Вітаўтам акрамя літоўскіх харугваў былі полацкая, віцебская, мсціслаўская, гарадзенская, берасцейская, пінская, новагародская, ваўкавыская, лідская і іншыя беларускія харугвы, а таксама рускія (смаленскія), украінскія, чэшскія войскі і татарская конніца. Асаблівую стойкасць выявілі смаленскія харугвы. Адна з іх цалкам загінула, дзве астатнія выстаялі. У выніку жорсткай бітвы войскі саюзнікаў прарвалі фронт крыжакоў, акружылі іх і знішчылі. У гэтым баі быў забіты і вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген. Пасля

\ паражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсія была спынена. Казімір, пераемнік Жыгімонта, давёў да канца справу Ягайлы і Вітаўта. Таруньскі мір 1466 г., які абумовіў далучэнне вусця Віслы да Польшчы і васальнае падпарадкаванне ёй Прывіслення, азначаў знікненне з арэны палітычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы.

У сярэдзіне XV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Да гэтага часу Залатая Арда ўжо канчаткова распалася, на яе руінах у нізоўях Волгі ў другой чвэрці XV ст. сфарміравалася новая дзяржава — Вялікая Арда, якая працягнулася ад Волгі да Дняпра. Да 1459 г. ханам Вялікай Арды быў Саід-Ахмед, ён яшчэ да 40-х гадоў XV ст. рабіў набегі на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і Галіцкую Русь. У 1455 г. у час аднаго з паходаў Саід-Ахмеда на ўкраінскія землі княства Літоўскага яго атрады былі



'. разбіты войскамі кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча. Сам хан быў узяты ў палоп у 1457 г., потым ён з няволі ўцёк. Набегі Вялікай Арды на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага на гэтым практычна спыніліся.

3 другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на

поўдні — Крымскім ханствам. Родапачынальнік дынастыі крымскіх ханаў Хаджы-Гірэй знаходзіўся першапачаткова ў сяброўскіх адносінах з Літоўскай дзяржавай. Пасля яго смерці ў Крыме пача-лася дынастычная смута. У 1468 г. на ханскі прастол узышоў Менглі-Гірэй, які паступова скіраваў сваю палітыку да Рускай дзяржавы. У 1480 г. у выніку перамоў паміж Іванам III і Менглі-Гірэем быў за-ключаны абарончы саюз.

На працягу 1481 г. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Крымам вяліся перамовы аб развіцці добрасуседскіх адносін. Абодва бакі рэгулярна пасылалі адзін аднаму пасольствы. Аднак ужо ў жніўні 1482 г. па дамоўленасці з Масквой Менглі-Гірэй пайшоў вайной на Кіеўскія землі, узяў Кіеў, разрабаваў яго і падпаліў. Пад націскам крымскіх татар паўднёвыя межы Вялікага княства Літоўскага, што пры Вітаўце працягнуліся да Чорнага мора па вусці Дняпра і Днястра, адступілі на поўнач. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. На бела-рускія землі толькі за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабілі 45 набе-гаў. Яны суправаджаліся рабаўніцтвам і разбурэннем беларускіх сёл і гарадоў. Татары бралі ў палон мірнае насельніцтва і потым нярэдка прадавалі палонных у рабства. Татарская конніца лёгка праходзіла ў глыб Беларусі, паколькі на поўдні не было добрай абароны. У 1505 г. татары дайшлі да Мінска і Новагародка і ўзялі ў палон каля 100 тыс. мірных жыхароў. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Цэнтральная ўлада ВКЛ для ўмацавання бяспекі на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкія заслоны. У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена пара-жэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. 3 гэтага часу апошнія ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач. Пазней татарскія ханствы выкарыстоўваліся Вялікім княствам Літоўскім як інструмент усходняй палітыкі.

3 канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Рускай дзяр-жавай. Таму было некалькі прычын.

Да канца XV ст. амаль скончылася палітычнае аб'яднанне Паў-ночна-Усходняй Русі пад уладай вялікага князя маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб'яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб'ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Літоўскім князям на захадзе гэта ўдалося зрабіць хутчэй, чым на ўсходзе, дзе пазней скончыўся перыяд феадальнай раздробленасці і княствы доўга знаходзіліся пад мангола-татарскім прыгнётам. Два цэнтры не маглі ў рэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ваўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся яшчэ самастойнымі. Так, у 80-х гадах XV ст. цвярскі князь Міхаіл Барысавіч спрабаваў абаперціся на княства Літоўскае, процістаючы пашырэнню

ўлады Івана III на сваю вотчыну.-У 1483 г. быў заключаны дагавор аб палітычным саюзе і ўзаемада-памозе паміж Цвярскім княствам і Вялікім княствам Літоўскім. У адказ Маскоўскае княства пача-ло ваенныя дзеянні супраць Цверы і на працягу зімовай кампаніі 1484 - 1485 гг. разбу-рыла пагранічныя гарады Цвяр-скога княства. Міхаіл Барысавіч запрасіў міру, які і быў заключаны з Масквой 25 сакавіка 1485 г. Цвярское княства, паводле гэтага міру, захоўвала пэўную самастой-насць за выключэннем знешняй палітыкі. Саюзнае пагадненне з Вялікім княствам Літоўскім ану-лявалася, і быў заключаны абаронча-наступальны саюз з Масквой супраць Вялікага княства Літоўскага. Але Міхаіл Барысавіч хацеў захаваць рэшткі

самастойнасці і адразу ж узнавіў сепаратныя перамовы з Вялікім княствам Літоўскім. Вынікам быў другі паход маскоўскага князя на чале з Іванам III на Цвер, пасля якога Цвярское княства было кан-чаткова далучана да Маскоўскай дзяржавы. Так на працягу XIV — XVI стст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяр-жавай нярэдка насілі варожы характар. ВКЛ не хацела далейшага ўзмацнення Масквы і ў барацьбу ўцягвала ардынскага хана Ахмеда. Маскоўскія князі ў сваю чаргу заключалі саюзы супраць ВКЛ з крымскімі ханамі.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага пра-васлаўнага гасудара—абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У той жа час і само праваслаўнае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага доўгі час не аддзяляла сябе па нацыянальна-рэлігійных адзнаках ад насельніцтва Рускай дзяржавы. Іх аб'ядноўвалі агульныя гістарычныя карані, традыцыйная культура і адзіная вера. Між тым у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Наступ каталіцызму і пашырэнне польскага ўплыву яшчэ болып узмацнілі незадаволенасць беларускіх праваслаўных феадалаў, якія і так былі ў нераўнапраў-ным становішчы з польскімі і літоўскімі феадаламі. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феа-

далаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. 3 1487 па 1493 г. у Маскву прыехалі служыць са сваімі вотчычамі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спа-чатку да неабвешчанай прымежнай вайны працягласцю з 1487 па 1494 г. У 1487 г. пасольства ВКЛ дарэмна патрабавала ад Івана III управы на маскоўскіх князёў, якія рабілі набегі на воласці Вялікага княства Літоўскага. Іван III адказваў узаемнымі абвінавачваннямі. Такімі ж няўдалымі былі і наступныя пасольствы ў Маскву ў 1488, 1489, 1491, 1492 гг. У выніку вайны была зламана абарона ўсёй пры-межнай літоўскай паласы з Маскоўскім княствам.

Прымежныя ваенныя сутычкі перараслі ў болып сур'ёзны канфлікт у 1492 г. пасля-смерці вялікага князя літоўскага Казіміра. Выкарыс-таўшы пераходны этап ва ўстанаўленні вярхоўнай улады, войскі Івана III зрабілі паспяховыя набегі на землі ВКЛ. Новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся скончыць вайну. Перамовы аб спыненні ваенных дзеянняў скончыліся 12 лютага 1494 г. заклю-чэннем мірнай і шлюбнай дамоўленасцей. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Паводле мірнай дамоўленасці, Вялікае княства Літоўскае адмаўлялася на карысць Маскоўскага ад Вяземскага княства і часткі іншых княстваў. За Іванам III было пры-знана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. За маскоўскім гасу-даром замацоўваўся тытул "вялікага князя ўсяе Русі". Было дамоў-лена, што абедзве дзяржавы дапамагаюць адна адной у барацьбе з татарамі. Гэта значная ўступка з боку Вялікага княства Літоўскага ў тэрытарыяльных і палітычных адносінах. Аднак супярэчнасці паміж дзвюма дзяржавамі зняты не былі. Іван III рыхтаваўся да вайны. 3 гэтай мэтай ён наладжваў адносіны са Швецыяй і Турцыяй, разлічваў на дапамогу Менглі-Гірэя.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрага буйных феа-далаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван III прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. У маі ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам -Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Русь заваявала паўднёвую частку Смаленскай зямлі і тэрыторыі Чарнігава-Старадубскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. 14 жніўня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. Пасля гэтага вайна працягвалася яшчэ два гады.

Рыхтуючы зімовую кампанію 1501 - 1502 гг., Іван III прапанаваў Менглі-Гірэю план сумесных дзеянняў. Татарскаму войску Менглі-Гірэя адводзіўся маршрут руху праз украінскія землі да Слуцка, Турава, Пінска, Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіўся, і гэта адразу ж скарысталі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага і

заключылі сустрэчны саюз з Менглі-Гірэем супраць Масквы. ВКЛ заплаціла за гэты саюз ханству штогодняй данінай з Кіеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека "па тры дзеньгі". Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой і заклю-чыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Івана III.

Ваенныя няўдачы 1500 г. прымусілі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага аднавіць унію з Польшчай. 23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку (Украіна) быў падпісаны дакумент пра ўмовы гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, сеймы і адзіную манету. Аднак магнаты Вялікага княства Літоўскага адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму мельніцкі акт здзейснены не быў, хаця палітыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца.

Увогуле ж ваенная кампанія 1501 - 1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1501 г. яно церпіць паражэнне пад Мсціславам. У чэрвені 1502 г. былы саюзнік Івана III, крымскі хан Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка-1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго Вялікае княства Літоўскае саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл. Такім чынам, да Масквы адыходзіла тэрыторыя на ўсім працягу мяжы Вялікага княства Літоўскага, што была населена рускімі, украінцамі і беларусамі. Гэта мела для Масквы вялікае стратэгічнае значэнне, таму што давала магчымасць весці актыўную наступальную палітыку. Вялікае княства Літоўскае губляла важныя ў стратэгічным сэнсе тэрыторыі, што складалі каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабіла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблізілася да галоўных цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана III (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васілій III. 19 жніўня 1506 г. у Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. Васілій III спрабуе выкарыстаць гэта і праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносіны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. Абапіраючыся на беларускіх, украінскіх магнатаў і шляхту, ён вырашыў завалодаць літоўскім прастолам. Але план не здзейсніўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра — Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт абіраецца польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з рускімі ўдзельнымі князямі: з братам Васілія III, Юрыем Іванавічам, удзель-

ным князем дзмітраўскім, звянігарадскім, сярпейскім і бранскім, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васілій III уступае ў блок з М.Л.Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонту.

Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507 - 1508 гг. скончылася "адвечным мірам", што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV - пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атры-мала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей.

Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV - XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV - XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі

адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул "гасудара ўсяе Русі" за вялікім князем масі^оўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болып цеснага дзяр-жаўнага аб'яднання з Польшчай.

ГЛАВА 3

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка