Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка5/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26
§ 2. Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе МЛ.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа"

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. Ён у 1966 — 1968 гг. напісаў на гэту тэму кнігу "Па слядах аднаго міфа", якая з-за кансерватызму часткі гісторыкаў і партыйна-дзяржаўных дзеячаў не выдавалася болып за 20 гадоў. Упершыню кніга выдадзена выдавецтвам "Навука і тэхніка" ў 1989 г. У ёй найболып поўна выкладзена ў^яоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе таксама называюць левай, рамантычнай і нават міфалагізатарскай канцэпцыяй.



Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя:

1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага завая-вання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

2. Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтва-рэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва - гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджа-лася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзя-волтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было най-перш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым,

чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.83 — 84).

У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі за-ваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр-жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэры-торыя, не мова і культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага некаторыя гісторыкі стараюцца не заўважаць.

Старажытная Літва - вялікая загадка гісторыі. Яе імкнуліся разгадаць, але і сёння тут пытанняў болып, чым адказаў. У пісьмовых крыніцах ужо ў XI ст. на тэрыторыі Беларусі адзначаецца тапонім "Літва". У час паходаў 1040 і 1044 гг. кіеўскі князь Яраслаў Мудры "разбіў Літву на палях слонімскіх і завалодаў ёй да Нёмана".

Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. таксама сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Лнтвою в лесех", а пад 1162 г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Лнтьвою". Запіс Іпацьеўскага летапісу пад 1262 г. сведчыць аб тым, што князь Вой-шалк "учннн собе манастырь на реце на Немне, межн Лнтвою н Но-вым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім — на захадзе і Мінскім - на ўсходзе княствамі.

На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIII ст. гаворыцца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1253 г. пацвердзіў, як галіцка-валынскія князі, ідучы праз Мінск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху Літву, якая ворагаў "гнаше через болото до рекн ІЦарье" (левы прыток Нёмана - Шчара). Нарэшце, супраціўленне Літвы было зло-млена, зямля Новагародская заваявана. На поўначы летапісная Літва межавала з Полацкім княствам па Бярэзіне (прыток Нёмана).

На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі і Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Тро-каў, Ліды, Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна болыпую тэрыторыю - ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Рускія даследчыкі, якія вывучалі Паўночна-Заходні край, лічылі, што Літва XI - XIII стст.

знаходзілася на захадзе ад Мінска; жыхароў гэтай гістарычнай вобласці сучаснай Беларусі называлі ліцвінамі. Напрыклад, рускі гісторык М.Надзеждзін пісаў: «Уласна ў "Літве" ёй (літоўскай мо-вай.-Я.Д".) гавораць ужо вельмі нямногія, і менавіта: адно паселішча ў павеце Вілейскім, некалькі сёл у паветах Навагрулскім і Слонімскім» (Надеждіін Н.П. Северо-Западный край нмпернн // Журн. М-ва внут-ренннх дел. 1843. №2. С.219).

Як бачна, М.Ермаловіч не з'яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Ма-ладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім княствам.

Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў ХІ-ХІІІ стст. яна называлася Аўкштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню (каля 1323 - 1326) назва "Літва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучас-най Літвы і замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала за-хоўвацца і на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.Ермаловіч у кнізе "Па слядах аднаго міфа" (с.28 - 29) прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска і Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: "Лнтва, д.Выганнчн, в 40 верстах от Мннска". А.Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой ("Ы1;уго! 0]С2угпо то]а!"). Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Гэтак жа ўраджэнец Гро-дзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. і які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове, як правіла, называў родны край Літвой.

Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція і Жэмайція), упер-шыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённяшнім разуменні належнасці да Літвы. Магнаты Гедройцы, на-прыклад, гаварылі аб тым, што яны літоўцы, а не русіны. Польскі гісторык Я.Длугаш адзначаў, што літовец - гэта жэмайцец. 1 толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы.

Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і,

абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі.



Якія ж гэта аргументы і факты?

Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII - пачатку XIII ст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы і іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам уда-лося захапіць Ніжняе Падзвінне - Кукенойс і Герцыке - і тым са-мым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл су-працьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі ім наўга-родцы і пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (По-лацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).

Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель за-ходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўда-чай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі. Чаму? Таму што літоўцы быццам мелі больш дасканалую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы; яны апошніх заваёўвалі, і ні ў якім разе не наадварот.

Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, якое паставіла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "аўто-графы" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" ў Слонімскім (Гродзенская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім "Літва") супадаюць з летапіснымі.

Як жа, на думку М.Ермаловіча, ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага?

Пачатак утварэння ВКЛ як у літоўскай, так і беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Першы раз яго імя ўпамінаецца ў дагаворы 1219 г., дзе ён разам з іншымі балцка-літоўскімі князямі абавязаўся перад галіцка-валынскімі князямі выступіць супраць палякаў. У 1237 і 1245 гг. Міндоўг выступаў на баку Данілы Галіцкага супраць Конрада Маза-вецкага і чарнігаўскага князя Расціслава. Дзесьці ў прамежку 1245 -1246 гг. Міндоўг быў запрошаны куронамі для дапамогі ім у змаганні з немцамі. Аднак пад крэпасцю Амботэн ён пацярпеў страшэннае паражэнне і вымўшаны быў адступіць. Крыжакі напалі на яго ўладанні і хаця не ўзялі яго ўмацаванняў, аднак нанеслі вялікія спусташэнні і разбурэнні яго зямлі. Гэта не магло не прывесці да аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, што і выкарысталі яго праціўнікі. У

міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міндоўга, ён па-цярпеў паражэнне і быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 — пачатку 1247 г. прымае "веру хрнстнанскую от Востока со многнмн свонмн бояры", што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем (як у 1266 г. налыпчанскі перабежчык Даўмонт уцёк у Пскоў, прыняў там хрысціянскую веру і быў абраны князем). Калі б Міндоўг быў заваёўнікам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Міндоўг з'явіўся ў Новагародку не як заваёўнік, а як перабежчык, які ўцёк з Літвы разам з усім сваім родам і акружэннем (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.56 — 61).

У гэты час Новагародская зямля вызвалілася з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў у першую чаргу таму, што іх зямля была спустошана мангола-татарскім наіпэсцем. Суседняя Літва з прычыны ўнутраных і знешніх абставін таксама значна аслабела. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны сваімі суайчыннікамі, ён быў зацікаўлены ў помсце сваёй былой радзіме. Гэты вопыт Новагародка пазней паспя-хова выкарыстоўвалі полацкія і пскоўскія феадалы.

Міндоўг прыступае да выканання задання новагародцаў — заваявання Літвы. Падгаварыўшы сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Едзівіла з іх дзядзь-кам Вікінтам ісці пад Смаленск, Міндоўг абяцаў аддаць ім усё, што яны захопяць у час паходу. Гэтым самым Міндоўг хітрасцю фактычна выгнаў з Літвы Таўцівіла, Едзівіла і Вікінта, "вражбою бо за ворожь-ство с ннмн Лнтву зане, понмана бе вся земля Лнтовьская". Гэтыя словы Іпацьеўскага летадісу пацвярджаюць, што Міндоўг быў перабежчыкам у Новагародак, а не яго заваёўнікам. Бо калі б ён з Літвы заваяваў Новагародак, дык навошта яму было займаць Літву? Словы "понмана бе вся земля Лнтовьская" гавораць, што Міндоўг да гэтага не валодаў ніводнай часткай яе. Значыць, ён прыбыў у Новагародак, страціўшы Літву (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.61).

Далей М.Ермаловіч робіць вывад, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося не з заваявання Новагародскай зямлі Літвой, а, наадварот, з заваявання Новагародскай зямлёй Літвы. Гэту заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі сваімі сіламі пры дапамозе пера-бежчыка з Літвы Міндоўга. Апошні, помсцячы князям Літвы за іх "ворожьство" да яго, адбіраючы "бесчнсленное нменне нх", дзейнічаў у інтарэсах новагародскіх феадалаў. 1 таму не дзіўна, што феадалы Літвы аказалі ўпартае супраціўленне Міндоўгу.

Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт, як і іншыя выгнаннікі, страціўшы алору на сваёй зямлі, звярнуліся за дапамогай да галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васілька, якія хацелі не дапусціць аб'яднання заходнерускіх зямель на чале з Новагародкам. На гэту ролю прэтэндавалі самі галіцка-валынскія князі. На працягу 1248 - 1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Страшэнныя разбурэнні

прынеслі ёй тры паходы галіцка-валынскага войска. Міндоўг аказаўся дрэнным палітыкам: ён пайшоў на саюз з ордэнам, з крыжакамі, пры-няў каталіцтва і ў 1252 г. атрымаў ад папы рымскага каралеўскую карону, але не спыніў галіцка-валынскага наступлення. Першая спроба заваявання Літвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.

М.Ермаловіч сцвярджае, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна пера-болыпваецца. Ён фактычна не быў стваральнікам Вялікага княства Літоўскага, як гэта да апошняга часу тлумачыцца ў літаратуры. Не ён зрабіў сваёй сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выка-наўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскіх феадалаў, ён і страціў новагародскі пасад.

Такім чынам, Новагародак напаткала няўдача. Князь-перабежчык Міндоўг яму здрадзіў. 1 ўсё ж новагародскім феадалам патрэбны быў князь-ліцвін, які, захапіўшы Літву, мог бы з'явіцца там як наследны гаспадар. Такім князем стаў сын Міндоўга 32-гадовы Войшалк — тонкі палітык і дыпламат, рашучы і вераломны ў дасягненні сваіх мэт, пра-васлаўны фанатык, які назаўсёды звязаў свой лёс з Новагародкам. У гэтых адносінах Войшалк нагадваў нальшчанскага перабежчыка Даў-монта, які, нягледзячы на літоўскае паходжанне, верна служыў Пско-ву і праваслаўю, за што пасля смерці быў абвешчаны святым.

Ад імя знясіленай і пераможанай Новагародчыны Войшалк заключыў мір з галіцка-валынскімі князямі, імкнучыся былых вора-гаў перацягнуць на свой бок і на пэўны час абапірацца на іх дапамо-гу. Гарантыяй гэтага стала выданне дачкі Міндоўга за сына Данілы Галіцкага — Войшалк выдаў "діцерь Мнндовгову н свою сестру за Шварна". Для забеспячэння трываласці пагаднення Войшалк робіць дальнабачны палітычны ход — аддае Новагародскую зямлю разам з гарадамі "Новогородок... Вослоннм...; Волковыеск" і астатнімі гарадамі сыну Данілы Галіцкага - Раману. Ён канчаткова ўваходзіць у давер галіцка-валынскіх князёў, якім валоданне Новагародчынай адкры-вала дарогу да літоўскіх і полацкіх зямель. Войшалк ведаў унут-раныя і знешнія супярэчнасці Галіцка-Валынскай зямлі, прадбачыў яе немінучае аслабленне, у выніку якога яна не толькі не зможа ўтрымаць за сабон.Новагародскую зямлю, але і сама стане аб'ектам захопу суседзямі. Ён распальвае супярэчнасці паміж сынамі Данілы Галіцкага — Шварнам і Раманам — у іх дамаганнях на Новагародскую зямлю, а жыхарам гэтай зямлі забяспечвае на пэўны час мірнае жыццё.

Аддаўшы Навагародскую зямлю пад надзейную ахову галіцка-валынскіх князёў, Войшалк пайшоў "до Галнча к Даннловн князю н Васнльковн, хотя прнятн мннскн чнн". Прыкінуўшыся богабаязным манахам, ён сваё знаходжанне ў Галіцкай зямлі выкарыстаў для падрыхтоўкі хрышчэння Літвы. Тры гады Войшалк знаходзіўся ў Палонінскім манастыры, дзе збіраў манахаў для заснавання манастыра ў Новагародскай зямлі. Болып таго, ён пайшоў у Грэцыю, у Афонскі манастыр, зноў жа, відаць, з мэтай прывесці і адтуль манахаў.

Галіцка-валынскія князі паверылі ў намер Войшалка стаць мана-хам і адпусцілі яго (ёсць версія аб тым, што Войшалк знаходзіўся там у якасці заложніка для гарантавання бяспекі Раману ў Новага-родку). Войшалк вярнуўся ў Новагародскую зямлю не пазней як на пачатку 1258 г. Ен не раскрыў адразу сваіх палітычных намераў, працягваў насіць маску богабаязнага манаха, заснаваў манастыр у в.Лаўрышава, паміж Новагародкам і Літвой, як асяродак будучага хрышчэння язычнікаў.

Для вызвалення ад галіцка-валынскай залежнасці Войшалку трэба было знайсці саюзніка. Ён звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл (па прыкладу Новагародка Полацк вырашыў прыдбаць законнага спадкаемца Літвы). Выкарыстаўшы гнеў Таўцівіла да галіцка-валынскіх князёў, абапіраючыся на яго дапамогу і праз вераломства, Войшалк у 1258 г. паланіў Рамана Данілавіча (магчыма, забіў яго) і стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Толькі цяпер галіцка-валынскія князі зразумелі, якую яны зрабілі памыл-ку, адпусціўшы Войшалка. Даніла Галіцкі пайшоў на Новага-родскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрад на Зэльву, а сына Льва - на Гародзень. Аднак галіцка-валынскія князі не мелі сіл, каб справіцца з Войшалкам і вярнуць сабе Новагародскую зямлю. Яны ўсё больш падпадалі пад уладу мангола-татараў, якія ў гэтым жа 1258 г. прымусілі іх удзельнічаць у паходзе на Літву.

На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшал-кам і Міндоўгам, Новагародкам і Літвой. Міндоўг парывае з ордэнам, адракаецца ад хрысціянства, зноў пераходзіць у язычніцтва, па прапа-нове жэмайцкага князя Траняты прымае ўладу над язычніцкай Жэмайціяй. Пад яго ўладай апынуліся ўсе балцка-літоўскія землі. Але Траняту патрэбна была не столькі ўлада Міндоўга, колькі дапамога Літвы ў барацьбе з ордэнам. 1 калі гэта барацьба скончылася перамогай Жэмайціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жэмайціі і Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам і Міндоўгам. На бок Траняты перайшоў нальшчанскі князь Даўмонт, у якога Міндоўг забраў жонку. Помсцячы яму, Даўмонт забіў Міндоўга і двух яго сыноў. Транята арганізаваў таксама забойства полацкага князя Таўцівіла, што выводзіла Полацк з барацьбы за літоўскую спадчыну.

Цяпер была чарга Войшалка. Але ён разгадаў намер Траняты. Войшалк перацягнуў на свой бок Пінск, які ўжо даўно, адчуваў на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Ён уважліва сачыў за.падзеямі ў Літве, не спяшаўся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ен добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем, магчыма раздзімаў гэтыя супярэчнасці, што і дало свае вынікі. Транята быў забіты конюхамі-парабкамі Міндоўга. Смерць Траняты азначала крах намераў жэмайцкіх феадалаў аб'яднаць усе балцка-літоўскія землі вакол Жэмайціі.

Даведаўшыся пра забойства Траняты, разгубленасць і безуладдзе ў стане Літвы і Жэмайціі, Войшалк распачаў поўную і канчатковую

заваёву Літвы, пры гэтым ён абапіраўся на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска. Будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, Вой-шалк жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася. Але сілы Новагародка і Пінска хапіла толькі для заваявання Літвы. Войшалк зноў ідзе на саюз з галіцка-валынскімі князямі, прызнае іх вярхоўную ўладу над сабой, бо пасля смерці Данілы Галіцкага абазначыўся распад гэтай феадальнай дзяржавы. 3 дапамогай Шварна і Васілька Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы 1 Нальшчанаў і далучыў гэтыя землі да Новагародка.

Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы быў аднача-сова і ўдарам па Полацку. Каб карыстацца і ў далейшым матэрыяльнымі рэсурсамі і вайсковай сілай літоўска-балцкіх зямель, ён павінен быў прызнаць волю Новагародка. Падначаленне Новага-родку, відаць, адбылося ў 1265 г.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Вой-шалк Жэмайцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам ізноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Гэта перадача не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодацьНовагародскай і Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Ён і забіў Войшалка. Вялікім князем літоўскім стаў Трайдэн, які працягваў палітыку свайго папярэдніка.

На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Нова-гародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Нова-гародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Таксама пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся і іншыя беларускія землі. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складванні і пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага меў найперш Новагародак. Нездарма ж і герб гэтага горада - коннік з мячом ў руцэ - стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.82).

Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі растлумачваюць, чаму імем заваяванай зямлі - Літвы - краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не назы-ваецца імем дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачат-кова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку, стрыжань гэтай дзяржавы. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву "Русь" і прысвойваюць яе сваёй дзяржаве. Вя-дома, што пад Руссю раней разумеліся Украіна, Кіеў, Чарнігаў, Пе-раяслаў; потым гэта назва распаўсюдзілася на ўсход і поўнач, а Мас-коўскае княства (дзяржава) стала называцца Руссю, Расіяй.

Другі прыклад - Прусія. У канцы XII ст. яна была канчаткова заваявана немцамі, а насельніцтва анямечана, аднак назвы сваёй не толькі не страціла, але і пашырыла яе на захад. У 1618 г. Прусія была далучана да Брандэнбурга, але і пасля гэтага захавала сваю назву, якая перайшла на Брандэнбург. Прусіяй называлася доўгі час Германская дзяржава са сталіцай у Берліне. Прышлая назва пера-магла. Як нельга лічыць, што назва "Прусія" пашыралася з Берліна, так і нельга лічыць, што назва "Літва" пашыралася з Вільні. Як назва прусаў перайшла на ўсходніх немцаў і яны сталі называцца прусакамі, так і назва "Літва" перайшла на беларускіх панямонцаў, якія доўгі час называліся ліцвінамі.

Трэці прыклад - Лівонія, дзяржава ў Ніжнім Падзвінні (балцкае племя ліваў), была заваявана немцамі (крыжакамі), а дзяржава і племя захавалі ранейшыя назвы - Лівонія, лівы.

Чаму назва "Літва" з'явілася такой трывалай і яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе? Магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалі балцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.

Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі Вялікае княства Літоўскае называюць дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку і таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія -феа-далы, бо пануючымі былі беларуская культура і беларуская мова. Чаму Вялікае княства Літоўскае на працягу ўсёй сваёй гісторыі не сказала ніводнага літоўскага слова? Уся Літоўская метрыка, дзяр-жаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. Ні адна еўрапейская краіна ў афіцыйным ужытку не карысталася роднай мовай, а ўжывала лацінскую. Вялікае княства Літоўскае было выключэннем з правіла, бо карысталася не лацінскай, а роднай, старабеларускай мовай. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі.

Традыцыйная (літоўская) і новая (беларуская) канцэпцыі ўтва-рэння ВКЛ - дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Есць яшчэ і "памяркоўная" канцэпцыя — цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе сутнасць зводзіцца да наступнага. Вялікае княства Літоўскае ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. — 70-я гады ХГУст., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу і Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга ці проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.І.Ермаловіча, але

лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягну-лася аж да Вільні ( не да Маладзечна, а да Вільні!).

Вядучай сілай ва ўтварэнні ВКЛ сталі беларускія і літоўскія феа-далы. Але літоўскія феадалы да сярэдзіны XV ст. адыгрывалі рашаючую ролю ў жыцці краіны, яны ў большай колькасці былі прадстаўлены ў •вышэйшым дзяржаўным органе - паны-радзе. Паводле даных іісторыкаў, у канцы XIV ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцаў было 84%, беларусаў - 9%, у другой чвэрці ХУст. літоўцаў - 67%, беларусаў - 17%.

Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як псторыкі-рамантыкі прыпісваюць ім славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385 г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569 г. літоўскія феа-далы пераважалі над беларускімі і польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталідызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказа-лася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-раман-тыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава?



Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XV ст. Вялікае княства Літоўскае - гэта літоўска-бела-

руская дзяржава.

Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе нядрэнна, даволі свабодна. Аде пасля Крэўскай уніі 1385 г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах ХУст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская і літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапус-калася ў паны-раду. 3 сярэдзіны ХУст. роля беларускай знаці ўзрас-тае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай уніі 1569 г. бела-русы і ўкраінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ.

Такім чынам, у другой палове XV і ў XVI стст. Вялікае княства Літоўскае існуе як беларуска-літоўская дзяржава.

Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) і цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, правамерна паставіць пытанні: "Чаму ў іх не хапіла месца ўкраінцам і рускім?" Хіба ж гэтыя народы не мелі дачынення і не пакінулі свой след у гісторыі дзяржавы? На нашу думку, Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў - бела-рускага, украінскага, рускага і літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528 г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болып за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ — болып за 2,5 млн, у 1569 г. - адпаведна 2,5 і 3,5 млн чалавек. Літоўскае нарельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае — амаль 80% усяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.



ГЛАВА 2

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІУ-ХУІ стст.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка