Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка3/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26
§2. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага кня-стваў.

Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала По-лацкае княства.

Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".

Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усе-валад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немнзе снопы стелют головамн, молотят цепамн булатны-мн, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом былн посеяны, а костьмн сынов русскнх". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Ба-ляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму — у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. 3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь

Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў "вялікае патрэбе". Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М.Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феа-дальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. "Менавіта ў Полацкай зямлі, - сцвярджае ён, - раней пачаўся працэс феа-дальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся" (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. С. 11).

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. 1 хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і болып звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага — галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяр-жаву".

Да сярэдзіны XIII ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з

яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў (Гуревпч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 138 - 139 ). Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полылчай, Візантыяй і Блізкім'Усходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы, адзначае М.Ермаловіч, не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі. Так што няма падстаў гаварыць аб феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.

Адначасова тут ва ўмовах скрыжавання этнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арыгінальная культура. Археолаг Ф.Д.Гурэвіч піша, што ў ёй дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская куль-тура. Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзены пер-шаасновы белар.ускай народнасці. Яшчэ болып смелыя высновы робіць М.Ермаловіч. Ён піша, што ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які "стаў ася-родкам зараджэння новай дзяржаўнасці". Гэтыя высновы з'яўляюцца дыскусійнымі. 3 імі нельга пагадзіцца цалкам. Але наяўнасць розных пунктаў гледжання па такіх актуальных пытаннях садзейнічае па-глыбленаму вывучэнню нашай мінуўшчыны.

§ 3. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны - яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI — VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.

Развіццё феадальных адносін у балтаў пачалося крыху пазней за славян. Паміж насельніцтвам паўночна-заходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).

На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, у XII -XIII стст. існавалі два невялікія княствы — Кукенойс і Герцыке, за-лежныя ад Полацка. Тут узніклі гарады са змешаным насельніцтвам,

рэзідэнцыі мясцовых князёў і іх дружын, праваслаўныя цэрквы. Кукенойс размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны ў вытоках яе прытоку Персе (раней Кокна). Кукенойс упамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" ў 1205 г., калі там княжыў Вячка. У Герцыке, другім важным умацаваным пункце, на пачатку ХШ ст. княжыў Усевалад (Шты.хов Г.В. Города Полоцкой землн (XI - XIII вв.). Мн., 1978. С. 59 - 63 ).

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Сма-ленску, Луцку, Полацку.

У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзаба-ве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель (1209).

Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?

3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ор-дэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна — гросмайстра, ці вялікага магістра.

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.

Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых

тэўтонскіх коней, панцыры, балісты".

Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.

Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак

раптоўна памёр.

У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам

сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паў-

ночным захадзе.

3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і

рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і беларускія харугвы. Пералічваючы загінуўшых князёў, летапісы называюць сярод іх і нясвіжскага князя Юрыя.

За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.

У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэн-не войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

§ 4. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях

Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. Звесткі, сабраныя этнографамі, гісторыкамі, фалькларыстамі і іншымі даследчыкамі культуры Беларусі, дазваляюць пад пластом позніх хрысціянскіх уяўленняў адшукаць рэшткі язычніцкага светапогляду і магічна-абрадавай практыкі. Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага "языцы" — народы, чужаземцы) — прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. "вышэйшых" рэлігій — хрысціянства, ісламу і інш. Язычніцтва — надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычных эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе — багіня вясны ўзялася за справу. Камяні пад сахой пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, з якімі можна было жыць у згодзе, але якіх трэба было слухацца, захоўваць табу, каб не парушаць згоду з навакйльным светам.

3 прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і

святы не могуць саступіць месца іншым.

У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць ста-годдзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым Запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрыста і Багародзіцы, са ста-раславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі. Пры ўсёй складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, эліты. У славянскім грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху — ад эліты да народа, і гэтая процілегласць рэлігійных спадзя-

ванняў стала істотнай.

Хрысціянства Усходняй Рымскай імперыі (як і Заходняй) да свай-го сцвярджэння ў ролі дзяржаўнай рэлігіі вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і замацавала сваю нялёгкую перамогу тым, што занесла ўсіх язычніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы". "Язычніцкае" для хрысціянства было сінонімам "варварскага".

Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціяа Барвянароднага — руская княгіня Вольга — прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 - 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў — Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае — "стала"? Сапраўды не сама сабой, нв чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка.'Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новымі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Чым так моцна паланіла хрысціянства палымяную язычніцкую душу князя Уладзіміра, зразумець не проста. Але, прыняўшы хрысціянства, Уладзімір стаў хрысціць кіеўскі народ і найперш знішчыў язычніцкіх багоў — Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потым вярхоўнага ббга скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайто бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў

Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб'явіў: хто не прыйдзе да Дняпра - вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берага і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозай бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык — і сталі хрысціянамі.

У Кіеве хрысціць народ было не вельмі складана. Кіеў здаўна знаходзіўся ў цесных стасунках з Канстанцінопалем, і хрысціянства з яго храмамі і цырымоніямі для многіх кіяўлян дзівам не ўяўлялася.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра - Дабрыня з войскам. Маріпрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і першым на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных камянях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе леталіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня — мячом. '

Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку, а ты выберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня 1 не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі. Для манахші-княгіні быў пабудаваны манастыр, у якім яна пражыла некалькі гадоў да сваёй смерці ў 1000 г.

Калі з'явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў IX ст. тут былі хрысціяне. Яно знаходзіць сабе пацвярджэнне ў гістарычным матэрыяле. Як вядома, землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху "з варагаў у грэкі", па якім не толькі ішоў гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджваліся хрысціянская вера і культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём і мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціснулі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілья стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер'е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі

з даўнейшых часоў і дазваляла сла-вянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

1 сёння ў памяці народа жывуць розныя міфалагічныя ўяўленні аб паходжанні жывой і нежывой пры-роды (існаванне "таго свету", свят-каванне Дзядоў, Радаўніцы), апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Існуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеянні ад стыхійных нягод, сацы-яльных катаклізмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя абрады - гуканне вясны, купал-ле, валачобніцтва, юр'еўскія і траецкія звычаі. Але ўжо ўсе яны страцілі сваю магічную сілу.

~~ Культура старажытных беларускіх зямель мае шмат агульнага з культурай іншых усходнеславянскіх народаў. Гэтае агульнае выяўляецца ў стылі, кампазіцыі, спосабе ўпрыгажэння арнаментам прадметаў прыкладнога мастацтва.

Пры ўсёй агульнасці культуры Старажытнай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. У IX - XIII стст. у Полацку квітнела высокая раннефеадальная куль-тура, развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы - кавальскае, ювелірнае, гарбарна-шавец-кае, дрэваапрацоўчае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У Х — ХПІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

К канцу Х ст. на Русі не было каменна-цаглянага будаўніцтва. 3 прыняццем хрысціянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.
У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства (Культура Древней Русн. М., 1966. С. 137 — 199).

Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванні Гродна.'У старажытнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-болып яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У XII ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону

цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.

На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне -царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падста-ву меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны1 храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут прак-тычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмац-неннем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку і, магчыма, у Полацку.

У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вус-най народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, пла-

чаў-галашэнняў, загадак. Асобнае месца ў вуснай творчасці належыць былінам. Іх гістарычныя сюжэты часта ідуць ад рэальных падзей. Пра-вобразам быліннага героя Вольгі Святаславіча стаў полацкі князь Усяслаў.

У былінах пра Усяслава народ даў тлумачэнне падзеям 1068 г., звязаным з паўстаннем кіеўскіх нізоў, якія вызвалілі з няволі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Русі. Былінная ацэнка Усяслава пера-гукаецца з той, якую яму дае аўтар "Слова пра паход Ігаравы". Лёс гордай Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, таксама стаў сю-жэтам для шэрага паданняў, былін і г. д.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Анд-рэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаігісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння,

пералісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

3 прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі трэба адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Ту-раве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню.



Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае

Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую всаштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Кяімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі маг-чыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.



Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. По-

тым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі

Златавустам).

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў XII ст.

Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданні, яна сваёй прыгажосцю і розумам стаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі прасілі рукі князёўны, але яна адмаўлялася ісці за'муж. Бацькі .хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся пра гэта, яна цішком пакінула родную сям'ю і ўцякла ў жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка. Бацькі прасілі яе вярнуцца дадому. Прадслава ж засталася ў манастыры і праз не-каторы час прыняла пострыг. Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі, што ў тыя часы было рэдкай з'явай у грамадстве. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі

асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён).

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай

разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:

плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у

4161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. Яго асновай з'яўлялася кіпарысавае дрэва. Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і абразкамі, якія былі выка-наны ў тэхніцы перагародкавай эмалі. Па майстэрстве выканання твор Лазара Богшы не саступаў лепшым візантыйскім узорам, вырабленым у гэтай найтанчэйшай тэхніцы. Шасціканцовы крыж меў вышыню каля 52 см, пасярэдзіяе ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі. Яго бакі былі абкладзены срэбнымі з пазалотаю пласцінамі, выкананымі ў тэхніцы ціснення. Крыж быў абведзены шнурком перлаў.

Крыж Ефрасінні Полацкай з'яўляецца не толькі выдатным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і каштоўным помнікам ста-ражытнабеларускага пісьменства. Зробленыя на крыжы надпісы ўмоўна падзяляюць на дзве часткі. У першай частцы паведамляецца аб годзе стварэння святыні, кошце матэрыялаў і працы, у другой жа запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасіння.

Няпросты лёс напаткаў крыж Ефрасінні Полацкай, шмат разоў змяняў ён уладальнікаў і месцазнаходжанне. Ужо на мяжы XII -XIII стст. яго вывезлі з Полацка смаленскія князі, у XVI ст. крыж ненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскім саборы, які належаў уніятам. Пасля скасавання уніі ён быў вернуты ў Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. У гады Вялікай Ай-чыннай вайны крыж знік, і яго месцазнаходжанне невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам М.Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.

Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.



ВЫВАДЫ

1. Этнічная гісторыя Беларусі бярэ пачатак з эпохі старажытнака-меннага веку, з часу. засялення яе тэрыторыі чалавекам (40 тыс. гг. назад). Гэта пачатак' даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва, яго культуру, мову ў гэты час немагчыма.

2. Этнічны склад насельніцтва поўнасцю змяніўся ў эпоху ранняга металу. У III — II тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейскія плямёны. Змяшэнне гэтых плямён са старажытным неалітычным насельніцтвам прывяло да ўзнікнення новага этнасу - балтаў. Пачаўся новы, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі этап.

3. Наступны, славянскі этап у этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго характэрная рыса - шырокае рассяленне

славян, асіміляцыя мясцовага даславянскага (балцкага) насельніцтва і фарміраванне першапачатковых усходнеславянскіх этнічных суполь-насцей - дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Змяшэнне, зрошчванне гэтых і іншых славянскіх супольнасцей прывяло да ўзнікнення но-вай, агульнаўсходнеславянскай старажытнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь".

4. 3 самага пачатку свайго фарміравання і існавання этнічная тэры-торыя "Русь" дзялілася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі паводле мясцовых асаблівасцей мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны - па-прыпяцкую і падзвінска-дняпроўскую. У выніку інтэнсіўных этнічных уза-емадзеянняў паміж гэтымі зонамі, з аднаго боку, і ўзае&іадзеянняў з асобнымі групамі неўсходнеславянскага насельніцтва, з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходе, сфарміравалася новая этнічная тэрыторыя, якая атрьмала назву "Белая Русь".

5. Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення ў IX ст. ва ўсходніх славян першай у іх гісторыі Старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Заходнія яе землі складалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Кіеўская Русь была раннефеадальнай манархіяй. Для беларускіх зямель гэта быў перыяд далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, асабліва Полацкага, па-шырэння гандлю, развіцця культуры, узнікнення гарадоў.

6. Некаторыя беларускія гісторыкі адмаўляюць існаванне трыва-лай Старажытнарускай дзяржавы. Сцвярджаецца, што ў гэтай дзяр-жаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым яны спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. Кіеўская Русь - выдумка гісторыкаў.

3 гэтым нельга пагадзіцца.

Па-першае, любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з'яўлялася своеасаблівай дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты ўлады — заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Толькі на беларускай зямлі кня-стваў можна налічыць больш дзесяці, і кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба з'яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі, як унутры яе, так і яе суседзямі, успрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі — "кіяўлянін", "палачанін", "туравец", "пінянін", "наўгародзец" і г.д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.

Па-другое, пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як "руская".

Па-трэцяе, практычна адзінымі былі агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была і старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова па-раўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца , што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а Ііанавала адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе не сведчаць пра гэтую акалічнасць? Пералік агульнасцей можна прадоўжыць.

7. Далейшае ўмацаванне сістэмы феадальных адносін, узнікненне магутных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феа-далаў прывялі да заняпаду Кіеўскай Русі. У пачатку XII ст. яна распа-лася на мноства асобных княстваў і феадальных рэспублік.

8. Адмоўна паўплывала на далейшую гісторыю Беларусі нямецкая агрэсія. Полацкае княства было адсечана ад Балтыйскага мора. Важ-ным фактарам у арганізацыі адпору нямецкім рыцарам было ўмаца^ ванне сувязей Полацкай зямлі з балцка-літоўскімі, а таксама і з суседнімі рускімі землямі, і ў першую чаргу з Наўгародскай і Пскоўскай. Гэта было важнай умовай перамогі над нямецкімі агрэсарамі на Чудскім возеры ў 1242 г., што ў далейшым паспрыяла абароне беларускіх зя-мель ад крыжакоў. Нельга адмаўляць пагрозы татарскага нашэсця на беларускія землі. Але нельга яе і пераболыпваць. Беларусь, за выключэн-нем яе крайніх паўднёвых мясцін, не ведала татара-мангольскага нашэсця.

9. Вялікае значэнне ў лёсе Старажытнай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, мела прыняцце ў Х ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню болып развітых грамадскіх адносін, чым першабытнааб-шчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умаца-ванню міжнародных сувязей.

10. Пры ўсёй агульнасці культуры Кіеўскай Русі (мова, вера і інш.) на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела сваю спецыфіку, свае адметныя асаблівасці. Найболып яскрава яны выявіліся ў культуры Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія не маюць аналагаў у іншых землях Старажытнай Русі.

11. Старажытныя беларускія землі мелі цесныя эканамічныя і куль-турныя сувязі з Паўднёвай Руссю, Візантыяй, Арабскім Усходам, Прыбалтыкай, Скандынавіяй, а таксама з Захадам. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з'яўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажытных беларускіх зя-мель. Аднак засваенне сусветных мастацкіх стыляў не было механічным працэсам. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс, якія пазней, у перыяд фарміравання беларускай народнасці, выявіліся асабліва выразна. Багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX - XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу.



Літаратура

Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. док. н матерналов: В 4 т. Мн., 1959. Т. 1.

Памятннкн русского права. М., 1952. Вып. 1,2.

Повестн Древней Русн. Л., 1983.

Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1962. Т. 2.

Алексеев В.П„ Першчц А.Н. Нсторня первобытного обіцества. М., 1990.

Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX ^ XIII вв.: Очеркн нсторнн Северной Белорусснн. М., 1996.

Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992.

Артеменко Н.Н. Племена Верхнего н Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклаледыя. М., 1993.



Гамкрелцдзе Т.В„ Нванов В.В. Древняя Передняя Азня н нндоевропейская проблема // Вестннк древней нсторнн. 1980. № 3.

Гісторыя беларускага мастацтва: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. Мн., 1987. Т.1.

Гісторыя беларускай дакастрьічніцкай літаратуры. Мн., 1968, Т. 1.

Псторыя Беларускай ССР. Мн„ 1972. Т. 1.



Греков &Д. Кневская Русь. М., 1953.

Гріінблат М.Я. Белорусы: Очеркн пронсхождення н этннческой нсторнн. Мн., 1968.

Гурееііч ФД. Древнне города Белорусского Понемонья. Мн., 1982.

Дучыц Л.Ў. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1993.

Ермалоеіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.

Загорульскіій Э.М. Древннй Мннск. Мн., 1963.

Загорульскнй Э.М. Древняя нсторня Белорусснн: Очеркн этннческой нсторнн матерн-альной культуры (до IX в.). Мн., 1977.

Зееруго Я.Г. Верхнее Понемонье в IX - Х вв. Мн., 1989.

Нсторня Белорусской ССР. Мн., 1977.

Нсторня БССР: Учеб. пособ. для студ. вузов республнкн. Мн., 1981. Ч. 1.

Калечнц Е.Г. Первоначальное заселенне террнторнн Белорусснн. Мн., 1984.

Карскнй Е.Ф. Белорусы. Внльно, 1904. Т. 1.

Кацер М.С. К вопросу о развнтнн белорусского нскусства пернода феодалнзма. Мн., 1957.

Кнев н западные землн Русн в IX - XIII вв. Мн., 1982.



Ксензов В.П. Палеолнт н мезолнт Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.

Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.

Лысенко П.Ф. Города Туровской землн. Мн., 1974.

Лысенко П.Ф. Открытне Берестья. Мн., 1989.

Міітрофанов А.Г. Железный век средней Белорусснн (VII - VI вв. до н. э - VIII в. н. э.). Мн„ 1978.

Народно-прнкладное нскусство Белорусснн: От первобытного обіцества до 1917 г. Мн., 1972.

Нарысы гісторыі Веларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1.

Оргііш В.П. Древняя Русь: Образованне Кневского государства н введенне хрнстнанства. Мн., 1988.

Поболь Л.Д. Славянскне древностн Белорусснн. Мн., 1971.

Пцлч.пенко М.Ф. Возннкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991.

Поліікарповііч К.М. Палеолнт Верхнего Поднепровья. Мн., 1968.

Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества XII - XIII вв. М., 1982.

Сапунов А. Полоцкнй Софнйскнй собор. Внтебск, 1888.

Седое В.В. Восточные славяне в VI - XIII вв. М., 1982.

Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мн., 1990.

Третьякое П.Н. Фннно-угры, балты н славяне на Днепре н Волге. М.; Л., 1966.

Чантуріія Б.А. Архнтектурные памятннкн Белорусснн. Мн., 1982.

Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994.

Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979.

Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1981.

Шадыро В.Н. Ранннй железный век северной Белорусснн. Мн., 1985.

Шгуіыхов Г.В. Города Полоцкой землн (IX - XIII вв.). Мн., 1978.

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ 1 РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМ

1 КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ

(другая палова XIII - першая палова XVI ст.)



ГЛАВД 1

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА:

РОЗНЫЯ ПАДЫХОДЫ 1 КАНЦЭПЦЫІ

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка