Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка21/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26
§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі

Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху.

Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў — адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку.

Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні.

Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах сама-дзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак. Мінскі губернатар 14 снежня 1901 г. выдаў абавязковыя пастановы, у якіх указвалася, што "сходбішчы і сходы народа на вуліцах, плошчах і іншых месцах" забараняюцца. Вінаватыя ў парушэнні гэтых пастаноў маглі бйць арыштаваны на 3 месяцы альбо аштрафаваны ў памеры 500 рублёў у адміністрацыйным парадку.

Канец XIX — пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайш-ло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх.

У 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх "выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый.

У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп ут-варылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, пад-рыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

Адначасова адбывалася афармленне болып радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра". Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'ездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі — балыпавікоў, якія выступалі за жор-сткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый

(без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля аб'яднання дзвюх фракцый у 1906 г. некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 г. У.Ленін, які імкнуўся стварыць згуртаваную арганізацыю, адмовіўся ад сур'ёзнага супрацоўніцтва з меншавікамі. Апошнія зрабілі тое ж са-

мае ў адносінах да балыпавікоў.

У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаў-народнікаў. Ад-

ным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, была Беларусь. На працягу 1898 - 1899 гг. у Мінску адбылося аб'яднанне аднадумцаў у "Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі" (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская і інш.). Арганізацыя мела друкарню ў Серабранцы (цяпер - у складзе Мінска), яе групы дзейнічалі ў шэрагу гарадоў Расіі. Мінская група налічвала 60 чалавек. Яна была разгромлена паліцыяй, тыя ж яе члены, якія пазбеглі арышту, працягвалі сваю дзейнасць. Арганізацыі "Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі" ўвайшлі ў склад

партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

У 1900 — 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаў-рэвалю-

цыянераў аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэ-раў), лідэрам якой з'яўляўся В.Чарноў. Эсэры лічылі, што ў ся-лянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацы-янальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сро-

дак барацьбы.

Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Дас-таткова актыўна тут функцыяніравалі сацыял-дэмакратычныя арганізацыі і групы. Пасля 1 з'езда РСДРП зазнала перыяд "разброду і хістанняў". Аднак з пачаткам выдання газеты "Іскра" і асабліва пасля II з'езда РСДРП актыўнасць партыі ўзрасла, узмацніўся яе ўплыў на масы, перш за ўсё праз сродкі прапаганды. Адным з пацвярджэн-няў гэтага з'яўляецца той факт, што напярэдадні рэвалюцыі паліцыя выявіла выданні РСДРП у 134 населеных пунктах Беларусі, і іх коль-касць раўнялася колькасці выданняў іншых партый і груп.

Да 1905 г. сацыял-дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных бьхла Мінская група. Яна аб'яднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў

сакавіку 1904 г. — Паўночна-Заходні камітэты.

У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй аблас-ной арганізацыяй. Эсэры разам з балыпавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу.

У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай уста-наўлення незалежных нацыянальных рэспублік.

Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальна-вызва-ленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных аб'яднанняў.

Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з пралетарыятам іншых нацыянальнасцей у барацьбе супраць самадзяр-жаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазна-дэмак-ратычную рэспубліку. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана "сіянісцка-сацыялістычная рабочая партыя", якая мела на мэце стварыць "асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства", але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў "Паалей-Цыён". Яны жадалі стварэння сама-стойнай яўрэйскай дзяржавы толькі ў Палесціне.

На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацы-янальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларус-кай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз арты-кулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.

Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Названыя гурткі, якія аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэн-не беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нацы-янальна-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набы-вала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гек-тографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху.

Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё наву-ковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча,

М.Доўнар-Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.Эпімах-Шыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мнн-скнй лнсток", "Северо-Западный край", выпускі "Северо-Западного

календаря").

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі

Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала на-зву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай - знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай за-дачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралета-

рыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнан-не правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўста-наўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заво-даў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута

ненавісная ўлада расійскага царызму.

Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і - перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі

сацыяльнымі групамі.

Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі —

сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацы-янальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.

На гэтым этале беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад знач-ным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звя-зана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, літоўскай і латыш-

скай сацыял-дэмакратыяй.

Які ўплыў мелі названыя партыі на развіццё эканамічнай і

палітычнай барацьбы працоўных?

Як ужо падкрэслівалася, пачатак XX ст. вызначаўся ўздымам за-бастовачнага руху. У 1900 - 1903 гг. пераважалі эканамічныя стачкі.

Яны былі выкліканы як паг^іршэннем становішча насельніцтва, асабліва ў сувязі з эканамічным крызісам, так і прапагандай "эканамістаў", бундаўцаў, што заклікалі рабочых да эканамічных форм барацьбы. У гэты перыяд, у выніку неразвітасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, пераважаў уплыў бундаўскіх арганізацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавінізму ў час руска-японскай вайны падштурхнулі дзеянні кіруючых урадавых колаў і правых памешчыцка-клерыкальных партый і арганізацый, накіраваныя на распальванне нацыяналь-най варожасці, што ў сваю чаргу ўзмацніла нацыяналістычныя тэндэнцыі ў рабоце нацыянальных аб'яднанняў. Гэта было характэрна для БСГ і асабліва Бунда: яўрэйская ліберальна-дэмак-ратычная буржуазія ў новых умовах абмяжоўвалася сваімі нацыянальнымі праблемамі.

Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арганізацый на Беларусі на аснове іскраўскіх груп, узмацненне іх палітычнай агітацыі прывялі да росту ў краі ўплыву сацыял-дэмакратыі. Актывізавалі дзейнасць і іншыя партыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Пачынаючы з 1903 г. назіраўся пасту-повы пераход да палітычных форм барацьбы. Толькі ў гэтым годзе на Беларусі адбылося 20 палітычных стачак супраць 6 за папярэднія два гады, а колькасць іх удзельнікаў упершыню болып чым удвая пераважыла колькасць удзельнікаў эканамічных забастовак.

У 1904 г. удзельная вага палітычных стачак значна павялічылася. У 1901 - 1904 гг. на Беларусі адбылося 467 розных выступленняў, у якіх удзельнічалі каля 74 360 чалавек. Асабліва частымі і арганізаванымі былі выступленні ў Мінску, Смаргоні, Бабруйску, Шклове і іншых буйных гарадах і мястэчках.

Узмацнілася палітычная агітацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уп-лыў сярод сялян як сацыял-дэмакратаў, так і эсэраў, бундаўцаў быў яшчэ невялікім. Сялянскія выступленні праходзілі ў большасці выпад-каў стыхійна, хаця на іх, безумоўна, аказвалі ўплыў палітычная атмас-фера і ўзмацненне агітацыйнай работы партый.

Якія ж сілы дзейнічалі на палітычнай арэне Расіі? Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяр-жаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку "попечення о народных нуждах", а для падаўлення вызваленчага руху выкарыс-тоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерва-тыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.

3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх — "Саюз рускага народа". Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, пра-васлаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледж-валася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамо-гай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).

На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.

Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх — "Кан-стытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).

Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на куль-турнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху". Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саю-заў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок.

Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі болып правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г.

Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам,.яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальна-дэмак-ратычнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, вдто яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і За-ходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.

Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўста-наўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі па-рознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).

Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.

Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час пер-шай расійскай рэвалюцыі.

§ 4. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху

На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу бур-жуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб'ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх пра-цоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-

прыгонніцкіх перажыткаў.

Першая расійская рэвалюцыя была накіравана на двяЕжэяж-са^ ^адзяржаўя^.ліквідацьцо памедічыцкага землеўладання, знішчэЯН& сасд^агаладу^хстанаўденне дэмакратьшнай рэспублікГ, павышэнне жып^ашадгаішШ^ДШДОЎ^^ Яна павінна была расчысціць шлях длякапггалізму, забяспечыць умовы развіцця нанболып прагрэсіунага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў.

Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамоган малень-кай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваен-ным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.

Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую ролю.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11 - 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў і мястэ-

чак Беларусі. -. -, і с У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня. 1э сту-

дзеня была спроба правесці дэманстрацыю, але яе ўдзельнікаў разагналі казакі. Агульная колькасць стачачнікаў тут дасягнула

2 тыс. чалавек.

У Смаргоні 13 - 14 студзеня і ў Крынках 17 - 19 студзеня 1905 г;

стачкі суправаджаліся мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. Яны былі падрыхтаваны мясцовымі сацыял^ дэмакратамі разам з прадстаўнікамі Віленскай арганізацыі РСДРП і Беластоцкай арганізацыі СДКПіЛ. У Смаргоні, напрыклад, у забас-тоўках прымала ўдзел звыш 3 тыс. рабочых, на вуліцы выйшла

школы сялянскіх агітатараў, якія потым уладкоўваліся на працу ў вёсках і там стваралі сялянскія гурткі.

У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болып што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.

Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў неза-лежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы.

Балыпавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі — тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага - вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову балыпавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.

Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога - нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў".

Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія партыі - эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыпавіцкая тактыка байкоту Думы з'явілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.

Жыццё пацвердзіла правільнасць балыпавіцкай тактыкі — рэвалю-цыйны ўздым змёў Думу.

Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступ-ленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.

У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоп-лены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек.

У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе пад-трымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.

У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апы-нулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб'яднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапа-мозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаў-лена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны лайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, схо-даў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяр-жаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад — канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю — "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест.

РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер - Пры-вакзальная плошча). У выніку болып за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены.

3 курлоўскім расстрэлам звязана адна з найболып вядомых акцый эсэраў — губернатар Курлоў быў асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся, Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу.

Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10 дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, По-лацку. На наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г., выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.

заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны дзень, лалепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі.

Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ болып выкрылі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў асяроддзі працоўных мас, перш-наперш рабочага класа і сялянства, існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.

Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўт-варэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парла-ментарызму. Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, першая сусветная вайна практычна прыпыніла яго. 1 ўсё ж, нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага не магло быць.

Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з'явіліся другім (пасля рэформ 60 -70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўт-варэння Расіі ў буржуазную манархію.

На шляху канстытуцыйнага будаўніцтва ў Расіі важнейшымі вехамі сталі: Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. аб стварэнні заканадаўчага органа — Дзяржаўнай думы, асноўныя законы, прынятыя 23 красавіка 1906 г., якія вызначылі двухпалатную парламентарную сістэму і захавалі вельмі шырокія правы для імператарскай улады (без імператарскага зацвярджэння ні адзін закон не мог набыць сілу). Паступова складвалася і выбарчая сістэма.

Пасля разгону 1 і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.), які быў у поўнай меры арыентаваны на памеш-чыкаў і буйную буржуазію. Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях — 48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў, супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны як "рускія".

Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі, прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў. Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыя-нальныя аддзяленні — "рускае", "польскае", "яўрэйскае". У Віленскай губерні стваралася спецыяльная "руская" курыя. Пры гэтым правас-лаўныя беларусы ўключаліся ў рускую курыю, беларусы-католікі — у

польскую. Такі падыход выключаў магчымасць нацыянальна свядо-

мым беларусам трапіць у Думу.

Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пе-раважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 — 1912) і IV (1912 - 1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян

падтрымлівалі правыя партыі.

Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычнымі ў адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і

павінны былі вучыцца на рускай мове.

Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта пад-штурхнула беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету "Наша ніва" настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным, паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельс-кагаспадарчых школ. Такая мера была накіравана супраць рэвалю-цыйнага і беларускага нацыянальнага руху.

Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся праф-саюзы, якія ўзніклі ў час рэвалюцыі. У 1907 - 1910 гг. на Беларусі было забаронена болып за 40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна, Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у

перадрэвалюцыйны перыяд.

3 прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх

левых партый - эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял-дэмакратычных арганізацыях узмацнілася. 3 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі аднаўляцца. У 1912 г. аднавіў работу Палескі камітэт РСДРП, на які рашэннем ЦК былі ўскладзены функцыі абласной арганізацыі ў Паўночна-Заходнім

краі.

Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных



арганізацый: таварыства "Крестьяннн" (створана ў 1905 г.) і "Окра-ннный союз" (створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў "Русское окраннное обіцество" — фактычныя адгалінаванні "Саюза рускага народа". "Беларускае таварыства", якое адкалолася ад тава-рыства "Крестьяннн" у 1908 г., арыентавалася на саюз з рускім са-мадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя ідэі кадэтаў.

Адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". "Западно-руснзм" як ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамад-скай думкі разглядаў беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі — як частку адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы бела-рускага народа на самастойнае развіццё. У 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла "Заходне-Рускае таварыства" (у яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства, чыноўнікі). Члены та-варыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя канферэнцыі, палітычныя сходы.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных па-радкаў.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., заваяванне некаторых дэмакра-тычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей — усё гэта стварала пераду-мовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не-легальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадска-куль-турныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гуртокбела-рускай моладзі, Беларускі музычна-навукова-літаратурны гурток сту-дэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.). Разам з развіццём беларускага перыядычнага друку, са з'яў-леннем кніг на роднай мове, значным ажыўленнем літаратурнага і культурнага жыцця ў нацыянальна-вызваленчым руху ўсё болып інтэнсіўна ішоў працэс умацавання рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі - усе яны з'яўляліся носьбітамі прагрэсіўных тэндэн-цый у гэтым руху.

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-культурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906 - 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка Купала.

Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пера-важна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў.

Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыя-нальныя пазіцыі.

"Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, ста-ноўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праб-лемам.

Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ства-раўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Бе-ларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910 - 1915 гг., сельска-гаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі "Лучына".

Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь".

Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, на-цыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё болып актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.



ГЛАВА 3

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка