Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка20/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   26
ГЛАВА 2 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

§ 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытан-не. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення.

Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830 - 1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваен-нае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазво-

лена заснаваць у Варшаве "Земляробчае таварыства" для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадва-рот, узмацнілі антырускія настроі сярод грамадства. У 1858 г. у Вільні пры падтрымцы генерал-губернатара В.І.Назімава быў адчынены Музей старажытнасцей, які адразу ж стаў духоўным асяродкам ваяўнічага паланафільства. Пачала адкрыта прапагандавацца барацьба супраць рускага ўрада, распаўсюджвацца рэвалюцыйная літаратура. У 1860 г. у Варшаве, іншых гарадах Полыдчы, а таксама ў Літве і заходніх губернях Беларусі і Украіны пракацілася хваля патрыя-

тычных дэманстрацый.

Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за

паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі рэвалюцыянізаваная дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Гэта былі пераважна памешчыкі з "Земляробчага таварыства", сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.

Узрастанне нацыянальных настрояў у канцы 50-х гадоў адбывалася ва ўмовах складвання рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расійскай імперыі напярэдадні адмены прыгоннага права. Таму сялянскае пытанне заня-ло не апошняе месца ў праграмах польскіх патрыётаў, самыя радыкальныя з якіх знаходзіліся пад уплывам ідэй Герцэна, Даб-ралюбава, Чарнышэўскага. Яшчэ з 1858 г. у Пецярбургу існаваў гурток палякаў - слухачоў вайсковых акадэмій і афіцераў. Ім кіравалі сябры Т.Шаўчэнкі і М.Чарнышэўскага Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Яны былі прыхільнікамі саюзу паміж рэвалюцыянерамі Полыпчы і Расіі, спалучэння нацыянальнага паўстання з сацыяль-ным пераваротам, з вырашэннем аграрнага пытання на карысць ся-

лян.

Аднак сярод "чырвоных" не было адзінства наконт метадаў дасяг-



нення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых - памяркоўных і левых -прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памеш-

чыцкага землеўладання.

"Белыя" былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх са-

цыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права

на нацыянальна-палітычнае сама-вызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Полыпчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Штуршком для непасрэднай арганізацыйнай падрыхтоўкі паў-стання стаў расстрэл царскімі войскамі патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 красавіка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варша-ве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі Камітэт руху, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнт-ральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Камітэт здолеў наладзіць

шырока разгалінаваную агульнапольскую арганізацыю. -Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла "чырвоных" Яраслаў Дамброўскі. Ён падрыхтоўваў паўстанне ў саюзе з рэвалю-цыйна настроенымі афіцэрамі рускіх гарнізонаў у Полыпчы. Рускія афіцэры мелі ў войску сваю згуртаваную тайную арганізацыю. Левыя "чырвоныя" вялі перамовы з Герцэнам у Лондане і з кіраўніцтвам "Зямлі і волі" ў Пецярбургу і дамовіліся аб узаемнай падтрымцы.

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна падначальваўся ЦНК. У яго ўваходзілі як "чырвоныя", так і "белыя". Сярод "чырвоных" былі капітан генеральнага штаба рускай арміі Л.Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я.Козел, доктар Б.Длускі, юрысты Э.Вярыга і К.Каліноўскі.

Левых на Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838 -1864). Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскан губерні, скончыў у званні кандыдата Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З.Серакоўскага. Вярнуўшыся ў 1861 г. нарадзіму, К.Каліноўскі разам з В.Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю з разначыннай інтэлігенцыі, якая мела сувязі з арганізацыямі Вільні, Масквы, Пецярбурга. У 1862 — 1863 гг. ён разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім выдаваў падпольную рэвалю-

цыйную газету на беларускан мове "Мужыцкая праўда" (друкава-лася лацінкай). Газета была прасякнута рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі, яна выкрывала прыгонніцкі характар рэформы 1861 г., заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбы супраць самадзяр-жаўя і паноў, ідэалізавала мінулае беларускага народа, паказвала агульнае ў жыцці і марах беларускага і польскага сялянства, заклікала беларускіх сялян падтрымаць польскі нацыянальна-вызваленчы рух. "Мужыцкая праўда" брала пад абарону уніяцкую царкву.

Пачынаючы выданне "Мужыцкай праўды", К.Каліноўскі і яго сябры, выхаваныя на ідэях Герцэна, Дабралюбава і Чарнышэўскага, мелі на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова. Аднак нельга пераболыпваць уплыў гэтай газеты. За год выйшла ўсяго 7 нумароў (апошні ўжо ў час паўстання), тыраж якіх быў недастатковы, каб ахапіць значную колькасць беларускага сялянства. Пераважнае значэнне "Мужыцкая праўда" мае ў гісторыі нацыянальнай культуры і мовы як газета, надрукаваная на беларускай мове і разлічаная на беларускае

насельніцтва.

Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы

1862 г. стала вядома аб намеры царскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Набору падлягалі якраз тыя групы насельніцтва, з якіх вербаваліся члены будучых паўстанцкіх атра-даў. Гэта паведамленне прымусіла ЦНК, ваенным кіраўніком якога пасля арышту Дамброўскага стаў 3. Падлеўскі, прызначыць паўстан-

не на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным

урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на царскія войскі ў правінцыяльных гарнізонах. У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часоваі^іадыяцальнага^ўрада была выкладзена праграма паўстання:

Польшча абв^шчаласа-ЕКаі^^Т^^раІд^'^г^ яё гра1мадзян^^'^^^конамТ*^азваляляСТ планавала'сяГІдерадаць сяляіна^^у^зямв^іьння^^з^л'ы ''ў"по^наё' ^ла-даннеГа памешчыкам выплаціць кампенсацыю'ідзяржа^нанйазны;

пасяя "нерамоті~было паабяц§,]н^^ надзййідь^зшдлен_ без^здм^льных уДзёлБНІ'кяў "Наўстання. СпецыяльныГ зварот да насельніцтва Беларусі і'^НтвнГ'заклікяўтгадтрымаць паўстанне ў Полыпчы, але ў ім нічога не гаварылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэты-х

тэрыторый.

Пачатак паўстання быў нечаканым для царскага камандавання,

якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў. Памыл-ковая абарончая тактыка, недахоп зброі і вайсковай вывучкі, рознагалоссі паміж кіраўніцтвам не дазволілі паўстанцам авалодаць колькі-небудзь значнымі гарадамі і перамагчы праціўніка. Паўстан-

не ператварылася ў незлічоную колькасць партызанскіх баёў і суты-чак у сельскай мясцовасці.

ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К.Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў пад-трымаць паўстанне ў Польшчы. Каб не парушаць адзінства дзеян-няў, ЛПК вымушаны быў адобрыць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

У студзені — лютым 1863 г. на Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Полыпчы. Самы буйны з іх уз-начальваў Р.Рагінскі. Яго атрад здолеў дайсці да Слуцкага павета, дзе быў разбіты. Мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку -красавіку і былі падначалены "беламу" камітэту ў Вільні. Яны складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Асобныя спробы ўзаемадзеяння паўстанцкіх атрадаў заканчваліся беспаспя-хова. Многія з атрадаў былі разбіты ў самым пачатку фарміравання. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь, значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі атрад Л.Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы г.Горкі (Магілёўская губ.). Найболып актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К.Каліноўскі.

Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў:

В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі ў Гродзенскай губерні, М.Чарняк у Віленскай, З.Серакоўскі і А.Мацкявічус у Ковенскай, А.Трусаў у Мінскай, Л.Звяждоўскі ў Магілёўскай — імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян. Левыя "чырвоныя" ў ЛПК, асабліва К.Каліноўскі, планавалі пашырыць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася ства-рэнне атрадаў у Латвіі і Эстоніі (З.Серакоўскім), у Віцебскай губерні (О.Грабніцкім і Б.Кульчынскім). 3 мэтай арганізацыі паўстання ў Смаленскай і Маскоўскай губернях з Пецярбурга на дапамогу Л.Звяждоўскаму прыехалі афіцэры І.Будзіловіч і К.Жаброўскі.

Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паў-станцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі: у Віцебскай - 7%, Магілёўскай - 13, Мінскай -20%. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі болып за чвэрць паўстанцаў -адпаведна 27% і 33%. Для сялян Беларусі былі незразумелыя лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не магла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паў-станцаў. Апроч таго, на сялян значны ўплыў аказалі шырокая анты-паўстанцкая агітацыя з боку царскіх улад і паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.

Значнай перашкодай пашырэнню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў "белых". Болып таго, паступова яны ўзялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Спадзеючыся на англа-французскае выступ-ленне супраць Расіі, "белыя" жадалі толькі пратрымацца некаторы час і ўсяляк перашкаджалі перарастанню баявых дзеянняў асобных паўстанцкіх атрадаў у народную сялянскую вайну. У сакавіку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі "белыя". Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К.Каліноўскі спрабаваў супраціўляцца, але, каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, вымушаны быў падпа-радкавацца. Ён заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне.

Спадзяванні "белых" на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся. Гэтыя дзяржавы не жадалі, ды і не мелі неабходных сіл, каб ваяваць з Расіяй з-за Польшчы, а іх дыпламатычныя захады царскі ўрад рашуча адхіліў. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана, а летам рускае ка-мандаванне рушыла буйныя вайсковыя сілы на Літву і Полыпчу. Атрады паўстанцаў пачалі адыходзіць на поўдзень, да аўстрыйскай

граніцы.

Падавіць паўстанне царскія ўлады змаглі не толькі дзякуючы

вайсковай сіле і жорсткім рэпрэсіям у адносінах да паўстанцаў. У маі І..863 г. віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М.М.Мураўёў. Ен атрымаў назву "вешальнік". Гэта быў энергічны дзяржаўны дзеяч, які з веданнем справы рабіў тое, да чаго быў закліканы. У Вільню М.М.Мураўёў прыехаў з планам дзеянняў і з неабмежаванымі

паўнамоцтвамі.

Значную ўвагу ён звярнуў на цывільнае кіраванне, маючы на мэце

знайсці ў краі тыя элементы, на якія царскія ўлады маглі б абаперціся. Перш за ўсё гэта было сялянства. М.М.Мураўёў дабіўся, каб у краі не толькі выконваліся нормы "Палажэнняў" 1861 г., але і значнага іх паслаблення: быд^дік.відавана часоваабавязанае становішча сялян, уведзены^абавязковы выкуп сялянскіх надзёлаў, сялянам вер'нуты адрэзкі^ій_20_%.^меншаны,Ш^^ беззямёльныя сяля-не надзялядіса.т.рыма.даесядіаамі з.ямлі. Болын таго, сялянам'пера-ТУавалас'ялямля ўдзедьнікаў оаўстання. М.М.Мураўёў абавязаў ~"5?л^к1я таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў спецыяльныя сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі. Ажыццяўлялася шырокая антыпаўстанцкая і анты-польская агітацыя. Усе гэтыя меры сціскалі раён дзеянняў паўстан-

цаў і адхілялі ад іх сялян.

М.М.Мураўёў таксама зрабіў захады для замены польскіх чыноўнікаў рускімі (праваслаўнымі),зачыняў каталіцкія кляштары і касцёлы, спрабаваў узмацніць значэнне праваслаўнага духавенства і падняць яго матэрыяльны дабрабыт. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена

выкладанне польскай мовы ў сельскіх школах, зачыняліся польскія бібліятэкі.

Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, "белыя" пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі "чырвоныя". У чэрвені ў Вільню вярнуўся К.Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К.Каліноўскага было сканцэнтравана ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Сваіх прыхільнікаў ён на-значаў на галоўныя пасады, паспрабаваў аднавіць сувязі з рэвалю-цыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак выратаваць паўстанне было ўжо немагчыма. Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстанцаў.

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была спынена, а летам 1864 г. ліквідавана алошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты. К.Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны ў студзені 1864 г. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, аднак М.М.Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка таго ж года К.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні. Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 - у Сібір.

За барацьбой палякаў з глыбокім спачуваннем сачылі рэвалюцыя-неры ўсіх краін. Рэвалюцыйныя дэмакраты ў Расіі, прадстаўнікі рус-кай палітычнай эміграцыі лічылі справу Полыпчы сваёй кроўнай справай. У абарону паўстанцаў выступіў "Колокол" А.Герцэна. М.Бакунін апублікаваў адозву "Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў", дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў. Нямала рускіх змагалася ў радах паўстанцаў. У заходнееўрапейскан прэсе распаўсюджвалася інфармацыя аб ходзе паўстання, сабіралася і накіроўвалася ў Полыпчу зброя, з эмігрантаў вербаваліся добраахвотнікі. 3 дапамогай цэнтра "Маладая Еўропа" і асабіста Дж. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паў-станцаў. Пры непасрэдным удзеле К.Маркса і Ф.Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.

Паўстанне 1863 - 1864 гг. па сваіх мэтах было нацыянальнай бур-жуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяр-жаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці. Пад націскам паўстання царскія ўлады былі вымушаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. Сяля-не Беларусі апынуліся ў болып выгадным эканамічным і прававым становішчы, чым сяляне іншых губерняў Расіі. Паўстанне дало штур-шок развіццю беларускага нацыянальнага руху.

Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Перш за ўсё гэта тычыцца буржуазных рэформ 60 - 70-х гадоў, якія на Беларусі ці не праводзіліся ўвогуле (як земская), ці ажыццяўляліся са значным спаз-неннем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў (як судовая і гарадская). Да канца 60-х гадоў у краі захоўвалася ваен-

нае становішча.

§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 - 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 8-10 сялянскіх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем),

але ў 90-я гады наступіў чарговы спад.

Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі

прыгонніцтва, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное па-мешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення

сялянскага руху.

Болыпасць сялянскіх выступленняў была звязана з пазямельнымі

адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Перш за ўсё гэта захопы адрэзкаў, сервітутаў, спрэчных зямель, супраціўленне размежаванню зямель, патравы, парубкі лесу і г. д. У 80 - 90-я гады XIX ст. такія формы сялянскіх выступленняў складалі больш за 60 % іх агульнай колькасці. 27 % выступленняў сялян былі звязаны з супраціўленнем уладам пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў і распараджэн-няў адміністрацыйных устаноў. Сяляне таксама змагаліся супраць павышэння арэнднай платы за зямлю, адмаўляліся плаціць падаткі і нядоімкі ў дзяржаўную казну. Своеасаблівай формай іх барацьбы з'явіўся масавы рух за перасяленне на вольныя землі ў Сібір і Паўднёвую Расію, які ў 80 — 90-х гадах ахапіў Магілёўскую і Віцебскую губерні, некаторыя паветы Мінскай губерні. Да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Увогуле, сялянскі рух у 60 — 90-я гады меў стыхійны характар. Хваляванні сялян былі

паасобныя і неарганізаваныя.

Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс

фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна-

эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйс-кай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX — пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала ўсялякая сацыяльная забяспечанасць.

Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор, а то і забойствам упраўляючых. У 70-я гады асноўнай фор-май пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем — па-ляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработ-най платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У па-чатку 80-х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Полыпчы.

Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Такое выступленне адбылося ў 1864 г. на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Вільня—Баранавічы, у 1876 г. баставалі рабочыя слясарна-кавальскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, у 1886 і 1894, гг. — будаўнікі Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. Тым не менш выступ-ленняў рабочых на Беларусі было няшмат. У 70-я гады іх зарэгістравана 7, у 80-я - 10. Толькі ў 90-х гадах пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове). Паступова рабочы рух набыў арганізаванасць і вылу-чыўся ў самастойную плынь.

Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг закана-даўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12 — 15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэк-стыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і пад-леткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. Аднак прынятыя за-коны асабліва не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кант-роль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі было мала.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разна-чыннай інтэлігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні - рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найболып папулярным было рэвалюцый-нае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапа-гандысцкую. (П.Л.Лаўроў), бунтарскую (М.А.Бакунін) і змоўніцкую

(П.М.Ткачоў).

Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — па-чатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і на-цыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых пра-цэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля" раска-лолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў на Беларусі падтрымала апошнюю, якая кіравалася старой прапаган-дысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. на Беларусь двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В.Пляханаў. У Мінску была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў па-чатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі — газеты "Черный передел", столькі ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку і Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзе-лу", што засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супрацв прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "На-роднай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".

Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе.

Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтраль-най групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мяс-цовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэн-таў - выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветнідкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных тво-раў, напісаных на рускай мове: адозвы "Да беларускай моладзі" і "Да беларускай інтэлігенцыі", "Лісты пра Беларусь. Ліст першы", "Пас-ланне да землякоў-беларусаў". У 1884 г. члены групы "Гоман" (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" (на рускай мове). Гоманаўцы падзялялі праграму "Народнай волі", з'яўляліся прыхільнікамі аб'яднання ўсіх рэвалюцыйных сіл Расіі для барацьбы з самадзяр-жаўем. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага

прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных аблас-цей.

Гоманаўцы аб'явілі сябе "Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай". Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольныя. Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажывалі значны крызіс. У другой палове 80-х — 90-я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалю-цыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаван-не зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеў-ладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся выраіпыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова сас-тупала месца марксізму. Першае зраёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага са-

цыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі), у якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, паэт-дэмак-рат А.Гурыновіч. У другой палове 80 - пачатку 90-х гадоў у нека-торых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К.Маркса, Ф.Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Гомелі — А.Поляк і І.Захарын, Гроднё - М.Дзем'яновіч і С.Галюн, Віцебску -А.Амстэрдам, М.Заслаўскі, П.Дубінская і Х.Усышкін.

Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І.Леніна быў створаны "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа". "Саюз" пачаў арганізацыйную работу па аб'яднанні ўсіх сацыял-дэмакратычных гурткоў Расіі ў адзіную партыю. У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Грод-не, Ашмянах. Яны вялі палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты — самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.



1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка