Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей




старонка11/26
Дата канвертавання14.03.2016
Памер5.98 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   26

Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоў-най улады. Гэта наносіла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі (саборнасці) і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крытэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці паса-ду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці (шчырасць веры, унутраная чысціня, хрысціянская маральнасць, глыбокія веды веравызнання), а паслугі Кароне ці каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.

Па-другое, каралі прысвоілі сабе права перадаваць цэрквы і ма-настыры ў апеку грамадзянскім асобам. Каралеўскі прывілей звы-чайна дазваляў апекунам браць "все пожнткн церковные себе н ужн-вать нх до жнвота своего". У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы і манастыры невыпадкова рабіліся кармушкай для любых каралеўска-му сэрцу лісліўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалі здаваць праваслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў іх уладаннях, у арэнду.

Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжы-ванняў.

Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і яна хутка апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, права-слаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой куль-турай, традыцыямі, мовай, звычаямі.

Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не т^дькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялікім княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў да мэты ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку, на яго думку, трэба было схіліць на свой бок праваслаўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пы-танняў дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больш цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічыць. У процілеглым выпадку, папярэджваўА.Пасевіна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.

Згодна з гэтым планам, езуіты распачалі на Беларусі падрыхтоўку ідэалагічнай і псіхалагічнай глебы для царкоўнай уніі. Першапачат-кова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных свя-тароў у гістарычнай неабходнасці уніі праваслаўнай і каталіцкай

цэркваў. Асабліва на глебе уніі завіхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокі манаха ордэна езуітаў і ў 1570 г. быў накіраваны ў Рэч Паспалітую. Хутка ён стаў "душой усіх мерапрыемстваў" С.Батррыя, а затым "думкай і пяром" езуіцкага караля Жыгімонта III. Ён садзейнічаў развіццю Віленскага калегіума і перабудовы яго ў акадэмію, заснаваў і кіраваў Полацкім калегіумам, пісаў і выдаваў рэлігійную літаратуру. Неўзабаве П.Скарга зразумеў, што рэлігійныя спрэчкі нясуць згубу дзяржаве. Шлях да ўмацавання айчыны ён бачыў у пераадоленні пратэстантызму як найбольшай небяспекі дзяржаўнасці і ў аб'яднанні шляхам царкоўнай уніі

католікаў і праваслаўных.

У 1577 г. П.Скарга выдаў свой твор "0 ]е(іпо8'сі Козсібіа Воге^о" ("Аб адзінстве Божай царквы"), у якім абгрунтаваў думку аб спрад-вечнай еднасці хрысціянскай царквы і падпарадкаванні яе папу рымскаму. Прычыну схізмы (адступніцтва праваслаўнай царквы ад Рыма) бачыў у ганарлівасці канстанцінопальскіх патрыярхаў, іх залежнасці ад канстанцінопальскіх імператараў і мностве ерасей на ўсходзе. Усходняя царква, апынуўшыся ў залежнасці ад турэцкага султана і маскоўскага цара, страціла чысціню веры і таму перажы-вала крызіс. П.Скарга лічыў, што пераадолець крызіс праваслаўная царква здолее ў тым выпадку, калі звернецца да веры дзядоў і стане на шлях падпарадкавання Рыму. Заклікаючы да уніі, П.Скарга, як шчыры католік, але, відаць, не дужа паслядоўны езуіт, марыў дамаг-чыся еднасці хрысціянскай царквы пры дапамозе перакананняў, адхіляючы гвалт. Езуіты ж , як вядома, лічылі, што мэта апраўдвае сродкі і "Ош поп рарізііа езі ваіапівіа" ("Хто не папіст, той сатаніст").

П.Скарга быў таленавітым палемістам, прамоўцам, да таго ж і абаяльнай асобай: строгі, сціплы і дасціпны ў жыцці, бясспрэчна вучоны, шчыры католік і патрыёт. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на аднаго з самых магутных праваслаўных магнатаў, кіеўскага ваяводу К.К.Астрожскага, які меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсагі з гадавым даходам .больш за мільён чырвонцаў. На той час гэта былі вялікія грошы. Ён мог выставіць войска больш за 30 тыс, чалавек. Такое войска не мог выставіць нават польскі кароль. Гэта быў незалежны чалавек, шчыры праваслаўны. За ім да уніі пацягнуліся б і іншыя, залежныя ад яго праваслаўныя шляхціцы, і часам здавалася, што П. Скарга здолеў яго пераканаць, схіліць да уніі. Але гэта толькі здавалася, бо К. Астрожскі, не адмаўляючы унію, ставіў ёй непера-адольную перашкоду: згоду праваслаўнага народа на унію, вырашэнне

пытання на царкоўным саборы.

Заключыць унію шляхам згоды, як прапанаваў П. Скарга, не атрымлівалася. Трэба было хітраваць, як раіў А.Пасевіна. Да канца XVI ст. склаліся неабходныя ўмовы: шэраг праваслаўных епіскапаў (пінскі — Лявонцій Пяльчыцкі, холмскі — Дзіянісій Збіруйскі, львоўскі — Гедэон Балабан, луцкі - Кірыла Тарлецкі, брэсцкі — Іпацій Пацей), а таксама мітрапаліт кіеўскі Міхаіл Рагоза пачалі схіляцца да уніі. У

гэтым яны мелі рацыю: свае пасады атрымалі з рук караля і таму мусілі лічыцца з яго думкай наконт рэлігійнай уніі, да таго ж яны часам падвяргаліся шантажу і нават нападкам і, урэшце, былі неза-даволены ўмяшаннем праваслаўных брацтваў у справы царквы.

Праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскія арганізацыі. 3 узмацненнем каталіцкай экспансіі яны ператварыліся ў рэлігійныя праваслаўныя арганізацыі з мэтай абароны праваслаўя. Галоўным напрамкам іх дзейнасці стала захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Ак-рамя таго, брацтвы мелі права кантролю не толькі рэлігійнага жыцця, але і маральнага стану свецкіх і духоўных асоб. У выніку пачалася барацьба паміж епіскапамі і брацтвамі. Унія магла вызваліць іерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай міласці, хісткасць становішча, надакучлівасць брацтваў і іншыя абставіны падштурхнулі некаторых епіскапаў, а таксама мітрапаліта на унію.

У інструкцыі, дадзенай Міхаілу Рагозе езуітамі, адзначалася: "Што датычыць міран, асабліва простага народа, то ... вам трэба як толькі магчыма берагчыся, каб не даць найменшага поваду здагадацца аб вашых намерах і мэтах. Паколькі ад міран можна чакаць адкрытага ваеннага паўстання, то не раім ісці супраць іх ... Новыя абрады трэба ўводзіць у царкву не раптоўна, а паціху замяняць старыя" (Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 232 - 233). У адпаведнасці з інструкцыяй у 1590 г. епіскапы Балабан, Тарлецкі, Збіруйскі і Пяльчыцкі падпісалі ў Брэсце грамату, у якой былі згодны пріяняць унію, а ў 1591 г. на саборы ў Брэсце адмовіліся падпарадкоўвацца канстанцінопальскаму патрыярху. Кароль ухваліў гэту пастанову.

У 1595 г. Пацей і Тарлецкі з актам на унію адправіліся ў Рым. Усё гэта рабілася патаемна, але хутка К. Астрожскаму стала вядома пра дзейнасць прыхільнікаў уніі. Ён неадкладна распаўсюдзіў "Акруж-ное пасланне", у якім заклікаў нраваслаўных аб'яднацца ў барацьбе за веру. Канцлер Леў Сапега папярэдзіў князя пра небяспеку грама-дзянскай вайны і загадаў спыніць распаўсюджванне грамат, тэкст якіх не ўзгадняўся з каралём і не замацоўваўся канцылярскай пя-чаткай. Але дарэмна. Унія, задуманая ў верхніх эшалонах улады, ужо пасеяла грамадзянскую вайну.

3 канца XVI ст. барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем на-бывае ўзброены характар. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 — 1596). Ён некаторы час быў на службе ў князя К.Астрожскага, да таго ж у час паўстання яго маці, сястра і два браты знаходзіліся ў Астрожскім замку. Відавочна, што мелася нейкая су-вязь паміж уніяй і паўстаннем С.Налівайкі. Мэтанакіравана наносіліся ўдары па тых гарадах, дзе жылі ці мелі маёмасць прыхільнікі уніі. Асабліва папала К.Тарлецкаму. Паўстанцы зруйнавалі яго і братавы маёнткі, захапілі каштоўнасці, а таксама паперы па падрыхтоўцы уніі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а С.Налівайку пасля цяжкіх катаванняў у Варшаве пакаралі смерцю.

Папа Клімент VIII (былы прадстаўнік Ватыкана ў Полыпчы кар-дынал Альдабрандзіні) выдаў булу аб уніі, а польскі кароль — універсал, паводле якога праваслаўная і каталіцкая цэрквы ў Рэчы Паспалітай абвяшчаліся злучанымі. Апошняе слова заставалася за саборам. Скліканы ў кастрычніку 1596 г. у Брэсце дзеля канчатковага афармлення уніі, ён раскалоўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. Першых падтрымлівалі кароль, канцлер ВКЛ і ўвесь дзяржаўны апа-рат, апошніх - праваслаўны народ. Антыуніяцкі сабор звольніў з пасад і пазбавіў духоўнага звання штрапаліта М.Рагозу і ўсіх уніяцкіх біскупаў. Уніяцкі сабор у сваю чаргу пазбавіў сану і адлучыў ад царквы

ўсіх праціўнікаў уніі.

Сярод праціўнікаў уніі былі таленавітыя беларускія пісьменнікі свайго часу: Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Язэп Бабрыковіч, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі і інш. Пачалася вострая літаратурна-багаслоўская палеміка. Гэта быў першы напрамак рэлігійнай



барацьбы.

Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах і

сейміках паміж праваслаўнымі і уніятамі заўжды адбываліся вострыя

спрэчкі.

Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная

барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. На гэтым напрамку завіхаліся уніяцкія біскупы, феадалы, польскія каралі, канцлер Л.Сапега - прыхільнік уніятаў і ганіцель іх праціўнікаў. Калі жыхары Магілёва (19 кастрычніка 1618 г.) не пусцілі І.Кунцэвіча1 ў горад, Л.Сапега не толькі ўсклаў на гараджан велізарны грашовы штраф, але і загадаў перадаць усе праваслаўныя цэрквы разам с маёмасцю пад уладу Кунцэвіча. Карыстаючыся пад-трымкай канцлера, апошні праз нейкі час гвалтам зачыніў права-слаўныя цэрквы на тэрыторыі ўсёй велізарнай епархіі. Мабыць, пад уплывам Сапегі ў 1621 г. Жыгімонт III накіраваў грамату полацкаму магістрату, патрабуючы падпарадкавання праваслаўных Кунцэвічу. Праваслаўнае насельніцтва адказала непакорнасцю і паклікала на дапамогу казакаў. Гэта прымусіла Сапегу хутка змяніць тактыку і заклікаць Кунцэвіча адмовіцца ад гвалту.

Змена тактыкі канцлера ВКЛ была выклікана некаторымі новымі з'явамі на палітычным небасхіле Рэчы Паспалітай. 3 пачатку XVII ст. у грамадска-палітычным жыцці ўсё болыпую вагу сталі набываць казакі. Менавіта казакі пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяй у руках. Пры непасрэдным удзеле казакаў і іх атамана Сагайдачнага ў 1620 г. была адноўлена іерусалімскім патрыярхам Феафанам праваслаўная іерархія Беларусі і Украіны. А ў 1623 г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх

каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці.

І.Кунцэвіч ці не разумеў, ці не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палітычным жыцці. Нягледзячы на перасцярогу канцлера, Кунцэвіч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лічыў сябе воль-ным тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. Канец такой нялітасці быў трагічным. 12 лістапада 1623 г. у г.Віцебску ўспыхнула паўстанне. Велізарны натоўп гараджан і сялян з навакольных вёсак, калі зазванілі ў цэрквах, кінуўся да дому Кунцэвіча. Яго забілі, труп кінулі ў Дзвіну, забілі і яго памагатых. Па патрабаванню палы рымскага Урбана VIII над насельніцтвам Віцебска была ўтворана крывавая расправа. Кара-леўскую камісію ўзначаліў Л.Сапега. Ен спяшаўся ўчыніць расправу, бо стала вядома, што праваслаўныя звярнуліся за дапамогай да каза-каў. 75 удзельнікаў паўстання былі прыгавораны да смерці, а астатнія да іншых мер пакарання. Маёмасць пакараных была канфіскавана. Віцебск пазбавілі магдэбургскага права, ратушу разбурылі, а званы знялі і адправілі на пераплаўку.

Пасля расправы над паўстаўшым насельніцтвам Віцебска нацыя-нальна-рэлігійны прыгнёт беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш узмацніўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637 -1647 гг. ён меў характар асобных стыхійных выступленняў. А ў 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім. Паўстанне хутка перакінулася на Беларусь. Адзін за другім прыходзілі сюды казацкія загоны. Каля іх гуртаваліся паўстаўшае беларускае сялянства і нізы мяшчан. Паўстанцы знішчалі шляхціцаў, каталіцкае і уніяцкае духа-венства, руйнавалі шляхецкія маёнткі, касцёлы, манастыры. Успых-нуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы ладавіць яго сіламі феадалаў не мелі поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначаліў польны гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл. Восенню 1648 г. у Беларусь было накіравана некалькі буйных атрадаў наёмнікаў і шляхты. Жорсткія баі разгарнуліся на паўднёвым захадзе Беларусі ў раёне Пінска, Нава-грудка, Слоніма, Брэста, Турава, Бабруйска. Літасці не было нікому. Параненых дабівалі, забівалі жанчын і дзяцей. Пінск быў амаль поў-насцю спалены. Па загаду Радзівіла ледзь не ўсё насельніцтва Турава, якое засталося ў горадзе, было знішчана, а горад спалены.

Новы ўздым барацьбы пачаўся з вясны 1649 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь, нягледзячы на мірныя перагаворы з польскім урадам, трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў пр'ыйшлі атрады казакаў на чале з Пабадайлам, Гарку-шам, Крычэўскім. У чэрвені 1649 г. паміж атрадам Крычэўскага і войскам адбыўся працяглы бой. 1 хоць Радзівіл атрымаў перамогу, яна была піравай. Войска панесла такія страты, што прадаўжаць на-

стулальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяля-Яе пахаваліся ў навакольных 'лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.

Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649 г. паміж польскім ура-дам і Б.Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Веларусі. Аднак у 1650 - 1651 гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жор-сткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту гіацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе і Рэч Паспалітая страціла свой "залаты яблык". У 1654 г. Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.

У XVII - XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў — францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а так-сама польскіх магнатаў і духавенства яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.

'францысканцы (мінірыты) — манахі аднаго з каталіцкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Азізскага. Ордэн фран-цысканцаў быў створаны ў 1209 г. у Італіі. Спачатку францысканцы былі вандроўныя, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведавалі рэлігійны аскетызм. Яны змагаліся з ерэтычным рухам пропаведзямі і насіллем, удзельнічалі ў інквізіцыі, пранікалі ў школы і універсітэты. Каля 1237 г. з'явіліся ў Полыпчы, адтуль пачалі місіянерскую дзей-насць у Вялікім княстве Літоўскім па акаталічванню насельніцтва. У час княжання Гедыміна (1316-1341) яны пабудавалі касцёлы ў На-вагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Галыпанах, Гродне, Дзісне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Мінску, На-вагрудку, Паставах, Пінску, Полацку, Оршы, Сянне і іншых мясцінах.

Дамініканцы (назва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гус-мана) — манахі каталіцкага ордэна, створанага ў пачатку XIII ст. Галоўным накірункам дзейнасці ордэна з'яўлялася прапагандысцка-місіянерская. Папства выкарыстоўвала ордэн у барацьбе з ерасямі, свецкімі ўладамі, у далейшым — з рэфармацыйным рухам. Дамініканцам была даручана інквізіцыя. Яны апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі, які нясе паходню (адсюль яшчэ адно тлумачэнне назвы ордэна - гасподнія сабакі). На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Рыме. Вышэйшы калегіяльны орган — капітул. На Беларусі і ў Літве дамініканцы замацаваліся з пачатку XVI ст. Іх кляштары былі ў Астраўцы, Ашмянах, Васілішках, Віцебску, Грод-не, Дзярэчыне, Друі, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме, Ушачах, Халопенічах, Брэсце, Заслаўі, Зембіне, Клецку, Мінску, Мсціславе, Пінску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Чашніках, Шклове і іншых мясцінах. Існавала і жаночая галіна ордэна. На

Беларусі быў вядомы адзін жаночы кляштар у Навагрудку. Акрамя кляштараў на Беларусі мелася каля 10 рэзідэнцый дамініканцаў. Ім належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, калегіум пры Віленскім кляштары.

Базыльяне - супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распра-цаваных святым Васілём (Базылём - адсюль і назва) Вялікім (IV ст.);

пазней (з XVII ст.) - каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 г. базыльяне набываюць ордэнскую арганізацыю на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1617 г. у Навагрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Пастановы кангрэгацыі былі законам для іх. На чале ордэна .стаяў протаархімандрыт (генерал), рэзідэнцыяй якога з'яўляўся кляштар у Тараканях (Кобрынскі павет). Кангрэгацыі праходзілі звычайна ў Жыровічах (каля Слоніма), Навагрудку і Вільні. На Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Найбуйнейшыя з іх — Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. У 1826 г. базыльяне Беларускай і Літоўскай правінцый мелі 60 кляш-тараў, 430 манахаў і 7370 прыгонных сялян.Іх маёмасць скла-дала 404 570 рублёў.

Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвеччы, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровічах і інш. Вучыліся ў іх 2 -4 гады, існавалі тры спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Працавалі базыльянскія школы, развівалася выдавецкая дзейнасць. Друкарні базыльян былі ў Вільні, Супраслі, Мінску і іншых мясцінах. 3 1628 па 1800 г. у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % скла-дала свецкая літаратура. Дзейнічалі і жаночыя кляштары базыль-янак, але іх было няшмат. Базыльянкі трымалі прытулкі і пансіёны, у якіх вучыліся дзяўчынкі.

Бернардзінцы - манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Полыпчы (назва паходзіць ад імя францысканскага прапаведніка Бярнарда Сіенскага, які ста-яў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэ-нам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары бернардзінак: у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме. Мужчынскіх кляштараў бернардзінцаў налічвалася некалькі дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзінцаў дзейнічалі школы (у тым ліку ў Будслаўскім кляштары — музычная школа); амаль кожны кляштар меў бібліятэку; брэсцкія бернардзінцы трымалі аптэку.

Бенедыкцінцы — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзіктам

Нурсійскім (ён быў і аўтарам статута) у г. Монтэкасіна (Італія). Ста-тут патрабаваў ад бенедыкцінцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі^. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было выконванне ўрачыстан літургіі. Кляштары бенедыкцінцаў мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. На Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы, жаночыя кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Мінску, Оршы, Нясвіжы, Слоніме, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх

сем'яў1.

Такім чынам, каталіцкая экспансія Ватыкана, польскіх магнатаў і духавенства, спробы гвалтоўнага акаталічвання беларускага народа паглыблялі рэлігійнае процістаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была ліквідацыя уніяцкай царквы.

Сучасныя палітызаваныя гісторыкі імкнуцца падаць уніяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма і Масквы, якая нібыта спрыяла захаванню беларускай нацыі. Такая трактоўка гістарычнай ролі уніяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гістарычным фактам.

Па-першае, як падкрэслівалася вышэй, уніяцкая царква была ство-рана намаганнямі езуітаў, касцёла, польскага караля Жыгімонта III Вазы і часткі іерархаў праваслаўнай царквы насуперак волі бела-рускага і ўкраінскага народаў праваслаўнага веравызнання і падпа-радкоўвалася Рыму. Іншая справа, што ва ўмовах непрыязнасці з боку народных мас уніяты вымушаны былі захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхільнасці знаці да уніяцкай царквы сведчыць і такі факт. Пасля смерці шчырага прыхільніка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многія праваслаўныя магнаты і шляхціцы пераходзяць у каталіцызм. Заўважым: у каталіцызм, а не ва уніяцтва. Гэтай падзеі прысвечаны таленавіты твор Мялеція Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якім ён адлюстроўвае крызіс праваслаўнай царквы і пераход пра-васлаўных князёў у каталіцызм.

Па-другое, уніяцкая царква стваралася шляхам гвалту і падма-ну народа, адміністравання. Польскія каралі перадавалі уніятам лепшыя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя пра-васлаўныя цярпелі ўціск ва ўсіх правах, абражаліся, святары з

ганьбай выганяліся з прыходаў, па хлуслівых даносах аддаваліся пад суд. Цэлыя паветы і ваяводствы заставаліся без святароў, цэрквы былі зачынены альбо разбураны, некаторыя ператвараліся ў шынкі ці канюшні. А праваслаўныя ў Вялікім княстве Літоўскім — гэта і былі якраз беларусы: сяляне і нізы гарадскога насельніцтва. Супраць іх, палітычна бяспраўных і амаль пагалоўна непісьменных, і быў развя-заны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталіцызм разам з польскімі феадаламі, ксяндзамі і уніятамі. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе і прыгня-тае ўласна беларускі народ?

Уніятам дапамагалі касцёлы, шматлікія каталіцкія ордэны (бернардзінцы, кармеліты, дамініканцы), але больш за ўсіх — езуіты, якія наогул не клапаціліся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельніцтва ўнеслі папы рымскія і польскія каралі. Папа Бенядзікт XIII прапанаваў польска-му каралю любымі сродкамі знішчыць уцалелае пакуль што адзінае праваслаўнае епіскапства ў Магілёве. Ян Сабескі (1692) патрабаваў ад мяшчан Магілёва "добровольно" перайсці ў унію, у адваротным выпадку пагражаў ім, што "будут в уннн поневоле" (Внтебская ста-рнна. Т.5. 4.1. С. 268). Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькі ў сенатары, але і ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам - на магістрацкія пасады (Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 2. С. 358, 362, 364; Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С.335 - 336). У 1712 г. сейм забараніў службовым асобам прыкладаць пячаткі да даку-ментаў, у якіх прадугледжваліся выгоды для асоб некаталіцкага вера-вызнання.

Лепшыя сыны Рэчы Паспалітай хутка зразумелі небяспеку, якую несла фанатычная палітыка езуітаў. Яны не толькі своечасова (па-куль пухліна езуіцкага фанатызму не дала сваіх вынікаў) перасцерагалі ўрад і грамадскасць, але і патрабавалі ад караля і сената адхіліць езуітаў ад усіх спраў пры двары, выгнаць іншаземцаў, а з некаторых гарадоў і тутэйшых езуітаў за межы краіны. У 1623 г. Юрый Збаражскі (канюшы Вялікага княства Літоўскага) папярэджваў, што каталіцкая экспансія на Беларусі нясе пагібель будучыні дзяржавы. У прамове на сейме ён казаў: "Тыя раны, якія мы атрымалі ад жаўнераў, вялікія, падобныя на рану ад рукі, але не прыносяць яшчэ смерці параненаму... Але той, хто знішчае права, хто разры-вае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што па-чынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразу-мець не магу, таму што калі хочуць, каб у Русі не было Русі, - то гэта справа немагчымая..." (Журн. М-ва нар. просвеіцення. Ноябрь 1871 г. С. 53).Па-трэцяе, ні на імгненне народ не прыпыняў змагання за сва-боду веравызнання. Сродкі барацьбы былі самыя разнастайныя. Экспансія каталіцызму і ўціск уніятаў вялі да кансалідацыі пра-васлаўных насельнікаў. Звычайна ў час бескаралеўя гуртаваліся праваслаўныя святары, брацтвы, казакі, ставіліся перад кандыда^-там у каралі патрабаванні. Напрыклад, у час вайны з Масквой агульнымі намаганнямі яны дамагліся права мець праваслаўнага мітрапаліта, праваслаўных епіскапаў у Полацку і Магілёве, зваро-ту некалькіх захопленых уніятамі цэркваў і манастыроў. Былі і іншыя дзяржаўныя акты, якія абвяшчалі роўныя правы права-слаўных жыхароў з уніятамі і католікамі. Але трэба мець на ўва-зе, што ў краіне з бязмежным шляхецкім самавольствам ніякія законы не абаранялі і не маглі абараніць праваслаўную царкву і яе прыхільнікаў.

Уніяцкая царква, навязаная праваслаўнаму насельніцтву адміністрацыйным шляхам, яшчэ больш паглыбіла этнічна-рэлігійную барацьбу, а езуіты надалі ёй характар рэлігійнага фа-натызму. Тайная ідэя езуітаў паціху перавесці праз уніяцкую царкву праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай у каталіцызм ажыццяўлялася. Ужо на кангрэгацыі ў Брэсце ў 1666 г. адзнача-лася, што базыльяне (уніяцкі манаскі ордэн) змянілі шмат у абрадах Святой Усходняй царквы і Боскай літургіі і так пераблыталі ўсё ва уніяцкай царкве, што уніяцкія абрады нельга назваць ні грэчаскімі, ні рымскімі.

У 1720 г. пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы і абрады праваслаўнай царквы змяняліся на каталіцкія. Так, сабор пры-знаў лацінскія дагматы аб зыходзе Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, аб чысцілішчы, індульгенцыях, перша-родным граху, беспамылковасці рымскіх пап у справах веры. Было шмат і другарадных лацінскіх новаўвядзенняў: памінаць пры богаслужэнні папу рымскага, пасвячаць у свяшчэннікі нежанатых асоб, насіць сутану, галіць бароды, прыняць кнігі рымскага друку, зняць у цэрквах іканастасы, завесці арганы, званочкі і г. д.

Шматгадовая каталіцкая экспансія на Беларусі суправаджа-лася атаясамленнем рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач са стэрэатыпам "католік-паляк" пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып "праваслаўны - рускі". У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.

ГЛАВА 3

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   26


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка