Перавядзі тэкст з рускай мовы на беларускую




Дата канвертавання02.07.2016
Памер22.14 Kb.
Дзяржынск, сакавік 2008 год

________________________

Алімпіяда па беларускай мове, 4 клас.


  1. Перавядзі тэкст з рускай мовы на беларускую:

Шиповник и розы.

Поздней весной расцветает шиповник. Цветы наполняют воздух волшебным ароматом. Из шиповника вывели прекрасные сорта роз. Необычная роза растёт в Японии. Днём она красная, а ночью изменяет цвет на белый.

Розы украшают наши города и деревни.

15 балаў (за памылкі мінус 1 бал, за недакладнасць – 0,5 бала)
2. У тэксце пастаў патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў. Выпраў памылкі. Падкрэслі дзеясловы.

Маю бабуля завуць вера Пятроўна яна жыве ў Мінску на вуліцы русакова. Я часта бываю ў Бабулі мы любім хадзіць у парк Чалюскінцаў.



Выпішы з тэксту любы дзеяслоў, укажы ўсё, што ты аб ім ведаеш (марфалагічныя прыкметы).

Знайдзі і выпішы назоўнікі, якія стаяць у месным склоне.

(6 балаў) Калі ўказаны ўсе марфалагічныя прыкметы – 2 балы.



За ўсе правільна падкрэсленыя дзеясловы – 1 бал.

За ўсе выпраўленыя памылкі, правільную растаноўку знакаў прыпынку – 2 б.

За правільна падкрэсленыя назоўнікі – 1 бал.
3. Ад неазначальнай формы дзеяслова ўтвары форму 2 асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу.

Берагчы, ісці, бегчы, цвісці.



1 слова – 1 бал.
4. Складзі словазлучэнні “прыметнік + назоўнік” з данымі словамі.

... стэп, ... пыл, ... яблык, ... таполя, ... медаль, ... стэнд, ... гусь, ... сабака.

1 словазлучэнне – 1 бал.
5. Выпішы групамі аднакарэнныя словы.

Вада, паводка, водзіць, падводны, падводзіць, заводзіць, вадзяны, насоўка, выносіць, насілкі.



За кожную групу слоў – 2 балы.
6. Падбярыце да слова свежы сінонімы.

Свежы вецер ...

Свежы хлеб ...

Свежая навіна ...

Свежая кашуля ...

За правільны сінонім – 1 бал.
7. Падбярыце па два словы (дзеяслоў і назоўнік),якія маюць наступную будову:

а) прыстаўка – корань – нулявы канчатак

б) прыстаўка – прыстаўка – корань – суфікс - канчатак 1 слова1 бал.
8. У вас з сябрам сапсаваліся адносіны. Якімі словамі можна апісаць іх пасля гэтай сумнай падзеі?

а 1 балу за кожнае слова, выраз)
9. Некаторыя асаблівасці людзей напамінаюць рысы характару жывёл ці птушак. Успомніце як мага больш крылатых выразаў, дзе сустракаюцца назвы жывёл ці птушак.

За кожны выраз 2 балы.
10. Зрабі сінтаксічны разбор сказа.

Я ганаруся роднай Беларуссю, маёй краінай мужнай, дарагой.



Прадоўжыце рад прыметнікаў.

Правільна выкананае заданне 4 балы, за кожны прыметнік + 0.5 бала.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка