Перакладная і арыгінальная




старонка2/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.52 Mb.
1   2   3   4

9. Нар.Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел. земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыў у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаўлi, Ялце. Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоу да яе бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. За кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць “Вянок”, споведзь яго душы. Бел.мовай авалодваў самастойна, абапіраючыся на выданні з бацькавай бібліятэкі, а таксама газеты “Наша доля” і “Наша ніва” “Вянок” (1913) – першы і адзіны выдадзены пры жыцці зборнік вершаў М.Б. Выдадзены зборнік у Вільні ў друкарні М.Кухты. Першапачаткова зборнік называўся “Кніжкай выбраных вершаў”. У структырным плане зборнік складаецаа з настыпных цыклаў: “У зачарованым царстве”, “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая Беларусь”, “Места”, “Думы”, “Вольныя думы”, “Старая спадчына”, “Мадонны”.

Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду. М. Б. называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ I ГАРМОНII. “Вянок” – адна з нешматлікіх кніг, як.ўражвае цэласнасцю аўтарскай асобы, шматграннасцю адлюстравання быцця, універ-сцю паэтычнай ідэі.3 частку “Вянка” – “Мадонны” і праблемна звязаны з ёй цыкл “Каханне і смерць” даследчыкі называюць вяршыняй кнігі М. Багдановіча. Вобраз Мадонны з’яўляецца найглыбейшым увасабленнем адраджэнцкай ідэі ў “Вянку”.



Мадонна – адно з імён Багародзіцы, дзевы Марыі. Пры напісанні свайго вобраза Мадонны М. Б. ішоў ад Мадонны Рэнесанснай. Рэнесансная Мадонна – не ікона, і не рэальны жаночы партрэт, а іх непаўторнае і немагчымае спалучэнне. Гэта ўвасабленне Мадонны ў вобліку зямной жанчыны.

Мадонны М. Б. – вобразы зямныя, нават падкрэслена рэальныя і зямныя. У вершы “У вёсцы” Мадонна ўвасоблена ў тыпова-канкрэтным, індывідуалізаваным вобразе вясковай “год васьмі дзяўчынкі”, “дзяўчынкі ўпэцканай, і хілай, і худой” – Веранікі. У гэтай Мадонны, здаецца, няма знешняй прыгажосці. Для паэта жаночая прыгажосць праяўляецца толькі, калі яна ўвысакароджана святым прызначэннем маці. У наст.творы цыкла, у паэме “Вераніка” другая Мадонна Багдановіча, Вераніка, якраз прыгожая знешне. Але яе прыгажосць па-новаму заззяла перад героем, калі ён убачыў у ёй і мацярынскае хараство.

Гераіня твораў цыкла “Мадонны” названа па імені дзяўчынкі Веранікі, пляменніцы Дзмітрыя Дзбольскага, сябра М. Б. Правобразам даследчыкі лічаць Аню Какуеву, сястру аднакласніка Рафаіла Какуева з Ніжняга Ноўгарада, у якую быў закаханы паэт.

“Вянок” – сапраўдная класічная кніга паэзіі ў нац. літ-ры, якая аб’яднаная адной задумай, якая ўплятае ў сябе шырокае кола жыццёвых і філасофскіх праблем, паказвае дынамічнае развіццё чалавечай думкі і душы.

Цыкл “Мадонна”.Сцвярджаючы народныя вытокі сапраўднага мастацтва, паэт шляхам арыгінальных вобразных супастаўленняў раскрывае сутнасць прыгожага ў жыцці і эстэтыцы. У абліччы простай сялянскай дзяўчыны-падлетка знаходзіць паэт і яго лірычны герой рысы той недасягальнай “вышэйшае красы”, якая не толькі ўпрыгожвае жыццё, але і натхняе і ўмацоўвае веру чалавека ў неадольнасць светлых жыццёвых пачаткаў.







10. Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.Першы паэтычны зборнік – “Жалейка” (1905-1907)Вершы са зборніка прасякнуты пафасам услаўлення бел.мужыка-працаўніка. Другі паэт.зборнік – “Гусляр”. Я.К. верыць у сілу народнай песні.(1910)

у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе",выказваецца думка аб трывожным, няясным буд. жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць. Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты верш "У лесе». Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына".Паэтычны талент Я.К. даволі поўна выявіўся ў рамантычных паэмах“Курган”, “Магіла льва”, “Бандароўна”,драм.паэмах “Адвечная песня”, “Сон на кургане”. “Курган” (1910) прысвечаны тэме мастака і мастацтва. У цэнтры ўвагі пісьменніка – паядынак сівога гусляра з усемагутным князем. Для Гусляра мастацтва – гэта не пацеха, а сэнс жыцця. “Бандароўна”(1913) Бандароўна – гал. герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына. Яна чалавек непадкупнага сумлення, яна вырашае лепш загінуць, чым паступіцца сваім сумленнем. “Паўлінка” (1913) – сатырыч камедыця, але з драматычным фіналам. канфлікт паміж бацькамі і дзецьмі, маладое пакаленне Якім Сарока і Паўлінка пратэстуюць супраць старых традыцый, але не адмаўляюць старую Бел.

“Раскіданае гняздо” – сац-філасоф драма, на прыкладзе сялян сям’і Зяблікаў Купала паказаў працэс разбурэння гаспадар стану на нашых землях у 19 – пач 20 ст. Вобраз раскід гнязда – сімвалізуе гістар драму цэлага народа. Купала засяроджвае галоуную увагу на тых праявах жыцця сям'i Зябликау,якiя маяць агульнанароднае значэнне. «ТУТЭЙШЫЯ» (1922) — трагікамедыя , «мясцовы, не прыезджы. Тутэйшасць, на думку Я. Купалы, з'яўляецца нацыянальнай бядой, з якой трэба змагацца. У п'есе «Тутэйшыя», якая знаходзілася пад забаронай больш за паўстагоддзе, выявілася вялікая трывога аўтара за дух спадчыну бел народа, яго нац-ную свядомасць. .Цэнтр.фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У вобразе гал.персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нац.здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам. Зносак адмаўляе ўсё беларускае.

Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў п'есе вобразы, якія ўвасабляюць бел. народ, — Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы бел.нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць. Станоўчыя імкненні бел.народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст.



11. “Новая зямля” была распачата Коласам у Мінскім астрозе. Пра гэта мы знаходзім ў апошнім раздзеле.

Паэмай Колас вяртаўся ў краіну свайго дзяцінства, але вяртаўся ўжо сталым чалавекам , які нямала пабачыў свету, шмат над чым задумаўся. Разважанняў пісьменніка над жыццём, над лёсам чалавека, над узаемаадносінамі паміж людзьмі нямала на старонках паэмы. Заканчвалася паэма ў 1919—1923 гг., калі жыццё карэнным чынам мянялася, калі новыя парадкі па сутнасці перакрэслілі той свет, у якім жывуць героі выдатнага коласаўскага твора.У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. 3 гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі.У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных. Паказаць будні і святы, працу і адпачынак, радасць і гора, сувязь з мінулым і памкненне ў будучыню. Прыніжанасць свайго становішча асабліва адчувае Міхал, бо ён служыць лесніком, яго ганьбіць і бэсціць пан.Светлым маяком у будучыні бачыцца свая зямля, свой кут.Уякасці платы за лесніковую службу Міхал мае хату і кавалак зямлі. Сям'я яго, дзякуючы працы і дарослых, і дзяцей-падлеткаў, матэрыяльна забяспечаная. Кожны з іх, за выключэннем хіба самых малых, што і сядзяць пакуль асобна, да стала прыйшоў з лесу, з поля, з рэчкі.Якуб Колас вельмі добра ведаў псіхалогію селяніна, паказваючы імкненне Міхала займець свой кут. Міхал памірае не дасягнуўшы мэты. Тым самым пісьменнік падкрэсліваў ілюзорнасць спадзяванняў селяніна з дапамогай кавалка сваёй зямлі «з панскіх выпутацца пут». Драм.змаганне Міхала за чалавечую годнасць і незалежнасць галоўная, але не адзіная сюжэтная лінія твора. Побач з гэтым паказваецца спасціжэнне чулай дзіцячай душой таямніц прыроды, прыгажосці і штмагалосся жыцця .У паэме паэтызуюцца не толькі карціны сялянскай працы, але і прылады, рэчы, якія акружаюць чалавека, зробленыя яго рукамі. Пад пяром пісьменніка высокай паэзіяй становяцца такія звычайныя, будзённыя з'явы, як снеданне ці вячэра, падмазванне калёс, падрыхтоўка да касьбы і г.Над паэмай “Сымон-музыка” Колас пачаўпрацаваць у 1911 г.,знаходзячыся ў астрозе.Сымон пакараны па-іншаму , больш цывілізаванымі сродкамі : менавіта пасля балю пан Галыга адмаўляе яму ў навучанні нотнай грамаце.Узростам , паводзінамі Сымон блізкі Данілку (“Раскіданае гняздо”) . Данілка таксама быццам лішні ў сям’і , адздін яго занятак і інтарэс – скрыпачка , якую ён майструе на працягу амаль усяго дзеяння. Паэма “Сымон-музыка” мае арыгінальную пабудову. У ёй арганічна пераплялося рэальнае, звычайнае, з незвычайным.З дапамогай музыкі Сымон вяртае да жыцця Ганну. Тры раздзелы паэмы пачынаюцца з сімвалічнай ці алегарычнай прытчы , якая звязана з лёсам героя. Жыццё Сымонкі ў роднай сямі асацыіруецца з ”лістом на дрэве”, які марна гіне, бо непадобны на іншых ( І раздз.). Гісторыяй блукаючага промня аўтар гаварыў пра складанасць пошукаў творцам свайго шляху ( ІІ раздз). Сэнс прытчы пра агонь у тым, што мастак не можа існаваць сам па сабе, ён творыць для людзей.(IV р.)Паглыбляюць змест твора ўстаўныя часткі – песня аб званах, казкі пра варону-хвальбону , заняпалы дубок, пра лілею і пташыну-песняра і інш.

Тэма паэмы “Сымон-музыка”- роля мастацтва ў жыцці народа



12. Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нац.прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нац.-бурж.тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага бел.пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду бел.літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Г. харак-ца склад.грамад.-сац.і філасоф.праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай дух. змястоўнасцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Г.з'яўл. аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары", "Камароўская хроніка", аповесцей "Дзве душы", "На імперыялістычнай вайне", "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", шэрагу цікавых драмат.абразкоў, шматлікіх літ.-крыт. прац. Трагедыя бел. народа ў гады пер.сусв.в. раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "На этапе". Асобае месца ў творчасці М. Г.займае аповесць "Ціхая плынь". У цэнтры твора — гіст.жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. Падлетка, якога поп памылкова запісаў у царкоўную кнігу на два гады старэйшым, мабілізавалі ў армію. Хомка, не паспеўшы налюбавацца задужай для яго вайсковай формай, гіне ў першым баі з ворагам. Праз лёс Хомкі М.Г. выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і свабоды, са-мастойнага нац.развіцця, што адраджэнне можа вярнуць народу пачуццё нац. і чалавечай годнасці. Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасоф.твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю паліт.сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлю-вае адпаведнае становішча бел.народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам.Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вызначыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці, перастаў быць пабочным назіральнікам. Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа. Сёння ж спадчына М. Г. стала часткай класічнага фонду бел.літ-ры.




13. Р-н у бел літ з’яв на пач 20-х гг. “Сокі цаліны” Ц.Гартнага, па той прычыне, што р-н “Золата” быў напісаны раней, але застаўся не закончаным. А.Адамовіч лічыў 1-м бел раманам “Новую зямлю”

У 20-я гг. бел. проза прайшла інтэнсіўны шлях раз-ця ад апав-ня да аповесці і рамана. Ўзбагаціліся нац.традыцыі эпічнага адлюс-ня свету, ішла выпрацоўка адметных стылявых прыёмаў, стварэння бел жанравасці. Паслякастрычніцкае 10-годдзе стала школай майс-ва для многіх бел.празаікаў.У межах гэтага 10-годдзя творчы пошук новых форм, жанраў і стыляў быў надзвычай змястоўным і інтэнсіўным. Свае лепшыя творы друкуюць Я.Колас, М.Гарэцкі, цікава заяўляюць аб сабе маладыя К.Чорны, М.Зарэцкі, М.Лынькоў, М.Чарот.

У “малай прозе” разгледжаных намі празаікаў (К.Чорнага, М.Зарэцкага) у 30-я гг. прыкметна “мялее” гуманістычны змест. Гэта было тэндэнцыяй усёй прозы і не толькі бел. Нават такі сталы і вопытны празаік, як Я.Колас, не асмельваўся выйсці за межы журналісцкага фактаграфізму і павярхоўнай публіцыстыкі (ап-ні “Адзін”, “Не з таго канца”). Стварыць “маст.гісторыю фабрык і заводаў”, яе маштабна асэнсаваць, як таго патрабавалі ад пісьменнікаў афіцыйныя органы, аказалася немагчымым ужо па той прычыне, што само слова пераставала быць мастацкім. Не пазнаецца стыль Чорнага ў цыкле “Брыгадзіравы памылкі”. Ён нечакана аднастайны, невыразны, амаль газетны, надзвычай бедны лексічна. Нязначныя набыткі “малога жанру” ў 30-я гг. тлумачацца таксама тым, што для многіх аўтараў апавяданне не з’яўлялася галоўным жанрам.

Крыху іншая сітуацыя назірала ў творах сярэдняга і вялікага жанраў. Большасць бел. раманаў, надрук. у 20-я гг., зместам звязаны з рэвалюцыйным пераўтварэннем жыцця: “Сокі цаліны” Ц.Гартнага, “Сцежкі-дарожкі” М.Зарэцкага, “Сын” Р.Мурашкі. Чалавек у іх паказваўся на фоне вялікай гісторыі. Але калі творы Зарэцкага вылучаліся дастаткова глыбокім псіхалагізмам, то раманы Гартнага і Мурашкі гэтага не мелі.Чорны-раманіст таксама пачынаў з заглыблення ва ўнутраны свет чалавека (“Сястра”, “Зямля”). У 30-я гг.сацыяльнасць і гістарызм прыкметна пацяснілі тэндэнцыю да псіхалагізму.

Галоўнай тэмай з канца 20-х і на пачатку 30-х стала калектывізацыя. Аповесці С.Галавача “Спалох на загонах”, Я.Коласа “Адшчапенец”, Б.Мікуліча “Чорная Вірня” з’явіліся ў 1930–31-м гг. Гэта непасрэдны мастацкі водгук на карэнныя змены ў жыцці сялянства. У творах прысутнічаеглыбокае разуменне сялянскага жыцця і наіўная вера ў перавагі калектыўнага гаспадарання. Тэма калектывізацыі знайшла адлюстраванне ў раманах М.Зарэцкага (“Вязьмо”), К.Чорнага (“Бацькаўшчына”). Жыццё вёскі напярэдані калектывізацыі пачалі даследаваць К.Крапіва (раман “Мядзведзічы” і М.Лынькоў(незакончаны раман “На чырвоных лядах”). Для твораў гэтых аўтараў характэрна фрагментарнасць,шматгеройнасць, рэалістычнае ўзнаўленне побыту традыцыйнай вёскі.

Зварот да падзей нядаўняй гісторыі – у аповесцях Я.Коласа “Дрыгва”, аўтабіяграфічных аповесцях З.Бядулі “Набліжэнне” (1935), “У дрымучых лясах”, у раманах Чорнага (“Бацькаўшчына”), М.Гарэцкага (“Віленскія камунары”). Значнай творчай заваёвай беларускай літаратуры 20-х г. з’яўляецца развіццё мастацкай прозы, у прыватнасці жанру рамана. Гэта тым больш важна, што ў беларускай дакастрычніцкай літ-ры празаічныя традыцыі былі не вельмі значныя. Асн тэма бел прозы той пары – гэта вялікі паварот у лёсе народа, крах старога і нараджэнне новага савецкага ладу.






14. У 1917-1920 гг. З’яўляўся акцёрам і рыжысёрам Першага бел.таварыства драмы і камедыі, у 1920-1922 гг. – загадчыкам маст. аддзела ў Наркамаце асветы БССР. У 1920г. стварыў і быў маст.кіраўніком вандроўнага тэатра “Трупа Галубка”. З’яўляўся членам літаб’яднанняў “Маладняк”, “Полымя”, напісаў каля 40 п’ес.

Тэматыка драм. твораў У.Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы (“Душагубы”), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі (“Пісаравы імяніны”, “Суд”),барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў (“Бязвінная кроў”). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.

Праблеме сац.няроўнасці, класаваму антаганізму ў дакастрычніцкай вёсцы прысвечаны п’есы “Плытагоны”, “Ганка”. Меладрама “Ганка” з’яўляецца адной з лепшых п’ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвага канфлікту, псіхалагізм ў абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных элементаў. Алоўныя дзеючыя асобы – Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не складалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літ-ры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п’еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынай-павадыром. Высвятляецца, што стары – бацька Ганкі, а дзяўчына Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнаці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.

Творчасць У.Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця бел.літ-ры, дала магутны штуршок развіццю нац.драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстра слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.

З 1914-15 года пачын. драм. дзейнасць. Наст-е ў школе ладзіць бел.спекетаклі , піша для сцэны “Бутрым Няміра”, “На вёсцы”, “Манька”., У 1918 г. пераходзіць праз лінію фронта і пешшу дабіраецца да Мінска., У Мінску стаў рэжыс.бел.тэатра. Піша п’есы “Чорт і баба” і г.д., У 1926 г. Прапан. прыняць сав.грамадзянства і пераех.у Мінск., , У 1933 г. Яго абмянялі на Тарашкевіча, вярнуўся ў Вільню,дзе і напіша сваю кнігу., У 1944 г.забіты на сваёй кватэры і пахаваны ў Вільні. Прац. у жанры гістар.драмы.,ёсць бытавыя, псіхал.і філасофскія п’есы. Характэрнай асаблівасцю, драматургіі яго з’яўл.тое,што смела ўводзіш у п’есу элементы меладрамы.

Няскончаная драма”-20 г. Падзеі адбываюцца ў Вільні ў час акупацыі Германіі. У п’есе шмат побытавых дэталей. Дакладна абмалёўвае ўмовы існавання герояў. Падзеі разгортваюцца павольна,але п’са мае глыбокі ўнутраны драматызм. Гал. герой Васіль апантаны ідэяй адрадж.Беларусі і дзеля гэтага ахвяруе сваёй сям’ёй, займаецца рэдактарскай справай і піша п’есы. У доме беднасць, нястача, няма нават дроў. Нарадзіла Ядзя дзіця. Сябар Костусь – для яго галоўнае побыт. У п’есе супрацьпастаўленне двух побытаў на жыццё. Памірае дзіця,Васіль пакідае жонку.

П’еса не вызначаецца сцэнічнасцю(расцягнутыя маналогі,недастатковы дынамізм дыялогаў). Паказальнай з’яўл. Сцэна сутычкі Васіля з Костусем, прыяцелемпа кватэры. Тут два погляды на бел.ідэю. кульмінацыя п’есы –прыход на кватэру Васіля рэдактара Багдзевіча. Франц.Аляхновіч спрабуе ў творы прымірыць абстрактную ідэю, носьбітам якой выступае Васіль і голы практыцызм Ядзі і Костуся.




15.Упершыню ў друку выступіў з вершамі ў 1921 г. Аўтар многіх зборнікаў апавяданняў «Срэбра жыцця» (1925), «Апавяданні» (1925), «Па дарозе» (1926), «Пачуцці» (1926), «Хвоі гавораць» (1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць» (1930), аповесцей «Лявон Бушмар» (1930), «Люба Лук'янская» (1936), «Скіп'еўскі лес» (1944), раманаў «Сястра» (1928), «Зямля» (1928), раманы “Млечны шлях” і «Пошукі будучыні» (1943), п 'ес «Бацькаўшчына» (1934), «Ірынка» (1941), а таксама шматлікіх перакладаў, публіцыстычных і крытычных артыкулаў. К. Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа.

У пачатку 30-х гг. К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу.

Раман «Пошукі будучыні-дзеянне першай часткі-у час перш сусв вайны.

Праблема ўкрадз мал-ва( Кастусь і Волечка Нявада, бацьку з дачкой разлучыла вайна), прабл каштоўнасцей( немец Шрэдар і Волечка), прабл чалав жыцця, чалав шчасця(д/сумлічан сэнс жыцця, каб на полі хораша ўзыходзіла рунь. К.чорны сцв, што праца на зямлі і чал дух кашт-ці маюцю будучыню, прынос шчасце

Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну было суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. Шчаслів будучыня яго ўнучкі-змест і сэнс яго жыцця.Сымон Ракуцька-сэнс жыцця бачыў у працы(украдзен мал-ва яго дзяцей)

У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч).. К. Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. I Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль.

Млечны шлях”-раман аб падзеях вайны, аб чал-ку на вайне, аб лёсе Бацьк-ны. З пач да канца праходз матыў інтэрнац еднасці людзей, прыярытэт-агульначал каштоўн-цям. д/людзей розн нацый найвялікш кашт-ць-жыццё. Усе яны зведзеныя ў адну хату, спач баяцца адзін аднаго, а потым глядзяць на млечн шлях, як увасабленне нечага вышэйшага, значнага ў жыцці кожн чал.Усе(Гануся і Марына, і Новак і немец) успамін, як глядзелі на шлях. Гэтым аўтар паказв, што д/шчасця ўсім патр адно і тое ж.

Праблема чалав-ці і высакародства(немцы-дэзерціры, палкоўнік даносіць на тых, хто пра сябе ўжо расказаў).твор філасофскі: што такое чал-к, што ён цэніць вышэй за ўсё, якім павінна быць жыццё, каб чал быў шчаслівы, у чым вытокі высакародства ці здрадн-ваі г.д.

Ярмаліцкі-стан герой, ён вядзе Сямягаў і чэха да сябе на Случчыну, але знаходзіць толькі асмалкі, маці спал


16. друкав пач з1922г. у 1925г – кнігі сатыры і гумару “Асцё”, “Крапіва”, 1926-сатыр камедыя “Біблія”…перш п’еса”Канец дружбы”-1927.1939-хто см апошн, 1945-мілы чал, 1973-брама неўмір-ці. Выступ як паэт-сатырык, драматург, празаік, літаратуразн-ц, мовазн-ц, крытык, перакл-к. “Хто смяецца апошнім” (1939) - сатырычная камедыя Кандрата Крапівы.Твор адлюстроўвае той час, калі быў напісаны, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі. Цэнтральнай дзеючай асобай з'яўляецца дырэктар нстытута Гарлахвацкі.( казнакрад, чал амаральн паводзін і невук)Дзеля дасягнення сваіх мэт ён выкарыстоўвае любыя даступныя яму сродкі: паклёп, хлусню, пляткарства і халуйства Зёлкіна, палахлівасць Тулягі, даверлівасць Чарнавуса. Чарнавус-сапраўдн вучоны, Туляга(у эвалюцыі-спач палахлів, затым дапамаг выкрыв Гарлахвац).

У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася высокае майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і ўсебакова вымаляваў іх партрэты.Гарл-кі мае абагульн зн-не. Своесабл сімвал сэнс мае і назва-смяецца той, хто смяецца апошнім. Гарлах-кія не маглі б рабіть брудных спраў, каб не было такіх людзей як Зёлкін ( падліза,пляткар, прыстасав-ц). Камедыя накірав супраць невуцтва, ашуканства, прыстас-ва…

Брама неўміручасці”(1973-фантаст камедыя. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці — абывацельшчыны, кар'ерызму, паклёпніцтва, двурушніцтва. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця і смерці, дабра і зла, сэнсу чалавечага жыцця наогул, месца чалавека на зямлі.Сатыр смех-супраць Караўкіна, Дажывалава, Торгалы і Застрамілава. Закон неўмір-ці падзял людзей на горшых і лепшых. Дабрыян-стан герой, прафесар.

Пад неўміручасцю К. Крапіва разумеў не фізічнае існаванне, а добрыя справы, учынкі чалавека. Пражыць жыццё і пакінуць добрую памяць аб сабе — значыць застацца неўміручым. “Мілы чал-к”. Асн канфлікт-паміж фальшывымі людзьмі і сумленнымі. Жлукта выклік асабл агіду таму, што дзейніч ў такі склад час(подлы і хітры, крывадушнасць, нахабнасць, цынізм. Яго прынц-пы: я хачу жыць і я хачу жыць па-людску. Калягін-даверлівы чал. язва-прыклад намаг-ні выкрыць Жлукту. Карыст-ся прыёмам гіпербал-цыі, сатыр завастрэння, крапіва выкрывае жлуктаўшчыну, выклікае ў чытача агіду і абурэнне да яе.




1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка