Перакладная і арыгінальная




старонка1/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.52 Mb.
  1   2   3   4

1. Узні-не літ-ры звязана з ўзні-нем пісьм-сці і літ-рнай мовы. Вытокі яе з візантыйскай літ-ры, як. была перанесена праз пасрэдніцтва Балгарыі.Другой крыніцай з’яўл-ца фальк-р. Умовы разв стараж літ-ры: 1.Геаграф. (Бел – своеасабл мост паміж Еўр і Азіяй, Захадам і Усходам; 2.Паліт. (11-18 ст) - Бел уваходзіла ў склад нек дзяржаў з рознымі паліт ладам, кул-рай, грамад арыентацыяй(Кіеў Русь, Вкл і Жамойцкае, РП); 3.Шматканфесійнасць; 4. Полілінгвізм(шматмоўе) – царкоўнаслав, старабел, лаціна, пол. Мовы.

Ужо ў 11 ст. выявілася 3 кніжных тыпа, розныя па прызначэнню і цесна звязныя п/ж сабой: 1.богаслужэбныя; склад гэтых кніг вызнач. царкоўным статутам:“Евангелле”, “Апостал”,“Псалтыр”, спеўныя зб-кі, зб-кі казанняў і навук. 2.чытальныя– тлумачэнні святога пісання,а т.с. пераклад-я “Патрыстыка”,“Агіяграфія”. Гэта нефар-мальны працяг богаслуж.. 3.зборнікі, хранографы, летапісы, “Слова пра паход Ігаравы”.Паводле аўтарства і віда стварэння: перакладная і арыгінальная.



Перакладныя: 1) апокрыфы– легенды звязаныя з Бібліяй і не супадаючыя з кананічнымі. Колькасць апокрыфаў вельмі вялікая: “Пра стварэнне Богам Адама”, “Пра цара Саламона.2) патрыстыка – творы рымскіх і візант-х богасловаў 11-12 ст., якіх лічылі айцамі царквы. У іх тлумачыліся дагматы хрысціянскай рэлігіі, прыводзіліся каментарыі. Іаан Златавуст– прапаведнік, пісаў словы і пропаведзі, у якіх закранаў і грамадскія пытанні. “Златаструі”, “Златавуст”. Змагаўся са свецкай уладай. Бяло прынята рашэнне яго забіць, але ён выратаваўся. 3) білетрыстыка; сярод кніг можна назваць Візантыйскія хронікі, у якіх выкладалася сусветная гісторыя. “Хроніка Георгія Амартрола”, “Гісторыя іудзейскай вайны”, р-н “Александрыя”.

Агіяграфія–жыція святых. У жыціі падаецца “біяграфія” ідэяліз-га героя хрысціянства. Вобразы святых пазбаўлены індывід-х рыс, аддалены ад рэальнасці і валодаюць пэўным наборам станоўчых якасцей.Складзены па пэўнай схеме, канону.

Летапісанне ( “Аповесць мінулых гадоў”) адзін з 1-х жанраў маладой літ-ры, вядучы жанр свец. літ-ры. Да 17ст. стала вядучым жанрам, у якім развіваецца сюжэтнае апавяданне. Бярэ свой пачатак з вуснай нар-й творчасці.

Выдатным помнікам стараж-й літ-ры з’яўл-ца “Слова пра паход Ігаравы ”, напісанае невядомым аўтарам у 1185 –1187 г.верагодней у Кіеве. Аўтарамі м.б.К.Тураўскі, нехта з дружыны князя ігара, Сам Ігар Святасл-ч ці іншы князь, Прыдворны летапісец(Пясняр Хадыка), кніжнік.

Твор напісаны ў стылі мануметн-га гістарызму, дзеянне адбыв-ца на вял геаграф прасторы, перадаюцца адначасна падзеі з розных рэгіенаў Русі. Гістар. Эпізоды перамешаны з надуманымі. Спалуч-ца хрысц і язычн погляды, персаніфік-цыя людзей у звяроў, хар-ны анімістыстычнае ўспрыманне прыроды. галоўная ідэя – заклік да аб’яднання князёў, спынення імі міжусобных войнаў. Матэрыялам паслужылі сапраўдныя гістар-я падзеі. Нагадваецца той далёкі час, калі ў Полацку валадарыў Усяслаў Чарадзей. Апісваецца паход ноўгарад-север кн Ігара Святасл супраць полаўцаў.. Няўдачу Ігару прадвяшчала астма прырода. Аўтар як філ-ф аналізуе прычыны варожасці паміж Усяслававічамі і Яраслававічамі. Аўтар захапл-ца здольнасцямі Чарадзея, але і спасылаецца на Вечнага Баяна, які прарочыў Божы Суд язычнікам,г.зн. не быў хрысціянінам.

Аўтар з болем і горыччу апісвае бітву на Нямізе, у якой шмат палачан паклала свае галовы. Пасля бітвы на Нямізе сыны Яраслава Мудрага падманным шляхам паланілі Усяслава.. аднак праз год кіяўляне вызвалілі яго з няволі., абвясціўшы вялікім князем кіеўскім. І хоць т-кі 7 месяцаў кіраваў Усяслаў Руссю, але народ, як сцвярджае аўтар “Слова”, доўга памятаў справядлівае і мудрае княжанне свайго абранніка.

“Слова”, адкрытае ў пач. 90-х 18 ст. гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным, было апублікавана ў 1800 г. “Слова” перакладалі А.Пушкін, А.Міцкевіч і інш. Першыя пераклады былі зроблены Багдановічам (урывак), Купалам, Гарэцкім.У наш час – Барадулін, Чыгрынаў.


2. Мік.Гус.–наш славуты зямляк эпохі Адраджэння.творчую спадчыну складаюць паэмы ”Песнь пра зубра”, “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” і 11 вершаў. Самы ўдалы твор, як.былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава-- паэма ”Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”.

Гэты твор напісаны ўдалечыні ад радзімы (у 1522г.) па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтыч.слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лац. мове – на той час мове навукі,міжнародных зносін у Еўропе. На бел-й мове “Песня” з’явілася ў др. палове 60-х гг. У перакладз Язэпа Семяжона.

Песня пра зубра” – велічны гімн бацькаўшчыне, адкрыццё для заходнееўрап. чытача і папулізацыя гіст., культуры, эканомікі Бел-сі і Літвы.

Выдатна апісана прырода і яе багацці.Маляўніча паказаны сцэны палявання на зубра, апісаны паводзіны параненага звера.

Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага непаўторнага. Аўтар замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва.

Царом бел-х лясоў і пушчаў з’яўляецца грозны і магутны асілак – зубр. Зубр у паэме –алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Надзелены незвычайнай сілай, ён – звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не зачапіць, не патрывожыць. І ён люты, бязлітасны, калі абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўніча апісвае зубрыны статак. Г.надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло.

Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога ВКЛ дасягнула вял-га росквіту. Цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя і народа. Г. хвалююць усе беды і пакуты бел-саў.

Гал-ю прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз’яднанасці людзей ,іх незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёўбел-й зямлі да аб’яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы.

Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой паэт просіць Маці Боскую спыніць забойствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці і раўнавагі князямі ваяводам, супакою, ладу і шчасця свайму пакутнаму краю і народу. Гэта ўзнёслая песня пра бел-ю зямлю, споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір.

Ян Вісліцкі”Пруская вайна” (1516) – героіка-гіст твор пра Польшчу 15 ст і слаўную ролю беларусаў у яе гіст, лацінамоў твор пра дэталі і дух Грунвальд бітвы як агульнай перамогі над крыжакамі.асабл-ці: наяўн-ць аўтар “я”, вобразы антычнай міф-гіі, зварот да гістар падзей, свецкі х-р, імкненне да гармоніі, красы. Перакладзена з лац на бел Якавам Парэцкім і Юліяй Прэнскай (урыўкі), В.Дарашкевічам на рус, на бел - Жанна Некрашэвіч. Эпічная паэма, гераічная. Тэма – грунвальд бітва (героіка-патрыят пафас)., уключэнне малітваў, містычных матываў, манументальнасць стылю, Вобразы: кн Вітаўта, аўтара-апавяд, віцебск князёўны Соф’і, Літоўскай краіны, шматлікіх плямёнаў, вобраз вайны.


3. Нарадз. у сям’і полац. купца. Першапачатковую адук.атрымаў у Полацку. У 1504 – 1506 гг. Вучыўся ў Крак.універ-це, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабод.навук. У 1512г. у Падуанскім ун-це ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук.

На працягу 1517 – 1519гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520г. прыехаў у Вільню, дзе заснаваў 1-ю ва Усх.Еўропе друкарню і выдаў “Малую падарожную кніжыцу” (1522г.) і “Апостал” (1525г.).У канцы 20-х гг. Паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя.З 1535г. Ф.С. жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551г. у Празе.

Ф.С. – сімвал усёй бел-й культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час наз-ць Адраджэннем.

Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, С. бачыў ёй адзін з найважн.сродкаў культ. прагрэсу і нац-ага Адраджэння. Для сваёй выдавецкай дзейнасці ён выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку.

З гэтай мэтай кожную з кніг Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх ён выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, а т.с. розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі і інш.

Так, у “Малой падарожнай кніжыцы” С. змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі – усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе.

Псалтыр” адрасаваў “дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі”, а т.с. дарослым у якасці настольнай кнігі.

Па “Пеўніцах”, на думку С., можна было навучыцца музыцы.

Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі.

Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзыйсці галандскія і германскія друкары. С. уводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастац-х вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый – 51. Упершыню ўвёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы – прыдаў кнізе суасны выгляд.




4.Узні-не бел.літ-ры гэтага перыяду звязваецца з вельмі важнымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Цэнтр. і Усх. Еўропы.Перыядызацыя:1пер – дарэформенны (філаматы, філарэты)-1-ыя 2 10-годдзі, 2пер- паслярэф (пасля паўст 1863г). Важнае значэнне ў грамад.-паліт. і культ. жыцці Б-сі пач.19 ст.адыграў Віленскі універсітэт.У яго сценах увосень 1817 г.студэнты па ініцыятыве Тамаша Зана і Адама Міцкевіча заснавалі тайнае Таварыства філаматаў (той , хто імкнецца да ведаў) .Бел. Літ-ры 19 ст. папярэднічалі багатыя пісьменнасць і літаратурна- кніжныя традыцыі Стараж. Бел.і ВКЛ.Новая бел. літ. фарміраваласчя не толькі на ўласным матэрыяле – яна з поспехам выкарыстоўвала класічныя сюжэты, па-майстэрску пераносячы іх на нац. эстэтычную глебу. Такім творам- паэма “Энеіда навыварат”- гэта маст.пародыя на сусветна вядомую паэму старажытнарымскага паэта Вергілія. Арыгінальная “Энеіда” распавядае пра жыццё вялікага героя Троі Энея, які праславіў сябезаснаваннем царства на лац. зямлі. Доўгi час паэма "Энеiда навыварат" лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы вырашаюць на карысць Вiкенцiя Равiнскага. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845г. Персанажамi беларускай "Энеiды навыварат", як i "Энеiды" Вергiлiя, з'яўляюцца старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багii героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамii траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамii прыгоннымi сялянамi. Уладнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багiня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўнiца шлюбу.Яна З адкрытай нянавiсцю адносiцца да траянцаў i ўсiх простых людзей. Помслiвай i жорсткай намалявана ў "Энеiдзе навыварат" Дыдона — багiня Месяца. Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня прыгажосцiВенера — засцянковая шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам."Тарас на Парнасе"Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы, сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-своймууспрымае жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным, Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства багоу.Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста, круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем. З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачаравау багоу. Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на нар.мастацтва, на тален-сць простага чалавека. Гэту прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы. Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны. Рэальным з'яўляецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i войта, апiсанне заняткау простых людзей (як яны "хазяйства водзяць",робяць рыбалоўныя сецi, як апранаюцца, што ядуць). Казачным з'явл.сцэна пад гарой i на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтар-мi персанажамi, антычнымi багамi.Такая кампазiцыя творадазволiла аутару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкау i лiт.працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей.

5. Уплыў пол ранняй літ-ры найбольш адчуваўся ў 1820-40гг(Чарот, Баршчэўскі, Рыпінскі). Пасля таго, як Бел апынулася пад уладай Расіі. У пол шляхты, якая страціла сваё гаспадар становішча, абвастр-ца пачуццё мясцовага патрыятызму. Гэтым і тлумачыцца ўзнікн-не даволі багатай польскамоўнай рамантыч. Літ-ры на бел тэмы.

Творчы шляхЯна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Міцкевіча, даволі складаны. У час навучання ў Віленскім універсітэце ўступіў у тайнае студэнцкае таварыства філаматаў ,дзе з'яўл.кіраўніком літ-ага аддзела. Пасля выкрыцця царскім урадам студэнцкіх згуртаванняў быў зняволены ў Віленскую турму, а потым сасланы на Ўрал. Вярнуўшыся на радзіму пачаў займацца збіраннем фальклорных матэрыялаў, якія былі выдадзены ў 6 фальклорных зборніках "Сялянскія песенькі". Першыя бел.творы Яна Чачота звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства філаматаў і па форме нагадваюць імянныя вітанні. Яны былі прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму,А. Міцкевічу, Ф. Малеўскаму і інш. і складзены па ўзоры бел.народных песень і іх вобразна-выяўленчых сродкаў. Другі перыяд творчасці Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкі) характарызуецца пільнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасці. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў і выдаў у Вільні 6 кніг "сялянскіх песенак" (тры з іх перакладзены на польскую мову, а астатнія апублікаваны ў арыгінале, на беларускай мове). Побач з народнымі песнямі ў кнігах змяшчаліся прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. У гэтых творах паэт з павагай пісаў пра бел.мову і яе носьбітаў - сялян. У беларускіх вершах "Да мілых мужычкоў", "Плакала бяроза ды гаварыла",паэт адстойваў інтарэсы сялян, імкнуўся прымірыць іх з панамі, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селяніна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносінах да яго пана. В.Каратынскі, 1-ы зб на пол мове “чым хата багата, тым і рада”(1857).В.”Першы дзень вясны”, “Любоў”, “Перад новым ураджаем” – лепшыя мары пра будучае супрацьсташл-ца змрочнай рэч-цю. Янка Лучыназб беларускамоў вершаў “Вязанка”(1903, Піцер) В.”Сівер” - вобраз халоднага ветру ўвасабляе суровую рэч-ць, “Што думае Янка, везучы дровы ў горад”, Стары ляснік – вобраз селяніна не толькі ўвасабляе Радзіму, але і з’яўл носьбітам лепшых марал якасцей, сімвалізуе годнае чал жыццё, раіў селяніну мець свой цвярозы розум і не спадзявацца на дапамогу суседзяў.

Ян Баршчэўскі«Шляхціц Завальня...» складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на народных паданнях, легендах прымаўках.
Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня...» наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі.
Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым; сумленню, не чыніць нікому зла. Я. Б.дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін. Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці

6. У бел.лiт-ру Д-Мпрыйшоу сталым, амаль 40 гад-м чалавекам.. З'яулення такiх дзеячау, як Д-М, было гiстарычна абумоулена паступовым фарм-нем бел.нацыi што у сваю чаргу было звязана з разлажэннем прыгоннага ладу i выспяваннем у яго ветрах больш прагрэсiуных капiталiстычных адносiн,у 50-я годы адзiн за другiм сталi публiкавацца ужо чыста бел.творы Д-М - "Вечарнiцы", "Гапон", "Купала", "Шчароускiя дажынкi", i сучаснiкi даволi бурна рэагуюць на феномен прыкметнага ажыулення бел лiт. У Д-М былi свае слабыя бакi, абумоуленыя як аб'ектыунымi прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. I усе-такi цалкам маюць рацыю сав. лiтаратураанауцы, называючы яго постаць агромнiстай а яго лiт.-грам.подзвiг вялiкiм. У галоуным пытаннi эпохi - iснаваннi нялюдскага прыгоннага права ен выступау адвакатам народа, хоць i не бачыу рэвалюцыйных шляхоу вырашэння гэтага пытання, абмяжоувауся апелiраваннем да сэрца i розуму грамадства. Няхай народнасць i дэмакратызм Д.-М. i шляхецка-абмежаваныя, але выкладзеныя iм традыцыi былi вельмi пленныя для усей наступнай бел.лiтаратуры. Пасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi у Люцынцы. Шматлiкiя спробы вызвалiцца з-пад нагляду адхiляюцца. У сярэдзiне 70-х гадоу наглядваецца зняты, але адразу ж - у 1876 годзе - устанаулiваецца зноу - на гэтый раз у сувязi з арганiзацыяй у Люцынцы нелегальнай школы, у якой вучыуся будучы бел.пiсьменнiк Ядвiгiн Ш. Менавiта у гэты перыяд напiсаны iм лепшыя, найбольш спелыя творы - камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты".

Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне бел.нац.драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам К.К. 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылiцарская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты. Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчау" - Iван Цюхай Лiпскii Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Д-Муводзiць у п;есу сцэну суд. пасяджэння, якая успрымаецца як вострая пародыя на царскi суд. Прыстау не лiчыць патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае. Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу апошнiя грошы. Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоу. Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца хабарнiцтвам. В. Д-М у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.


7. Ф.Б. (1840-1900) – самая значная і яркая фігура ў гіст. бел. літ.парэформеннага часу. У 1891г. У Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік “Дудка беларуская”, а праз 3гады –“Смык беларускі” (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Зборнікі адкрываюцца вершамі “Мая дудка” і “Смык”. У вершы “Смык” Б. заклікаў паэтаў не маўчаць, падаваць свой голас “па ўсёй зямлі, гдзе людзі жывуць, гдзе даўней жылі”. Паэзія павінна заклікаць людзей да нац.абуджэння. Ён ведаў нялёгкую долю бел.сялянства і разумеў яе прычыны. І таму асн.месца ў творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве ў холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, называючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкаў самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогii масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле". Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аўтар параўноўвае жыццё селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю. Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiхкаштоўнасцей на зямлi. Супраць здзекаў i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законаў i парадкаў выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа селянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды. Iдэя справядлiвасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказваецца ў вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго.

Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца ўсе самае адмоўнае ў жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вышэйшы за паноу, з'яул.чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэтага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца. Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакутлiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае ў орме народнай песнi з паўорам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе пазбавiцца ад гора: кiдае яго ў рэчку, у полымя, агонь, прывязвае у лесе да пня, закопвае ў вялiкi роў. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца гора нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Праўда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за ўсе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек.




8. У 20-я г. адразу пасля завяршэння грамадз-й вайны бел-я літ-ра пачала вельмі хутка і плённа развівацца, нягледзячы на выключна неспрыяльныя гаспадарчыя эканам.умовы. Але хуткаму развіццю бел-й літ-ры спрыяў шэраг аб’ектыўных фактараў:

1) высокі грамадзянскі і нац-на-патрыятычны ўздым працоўнай Бел.;2)беражлівае станаўленне да творчай інтэлігенцыі з боку дзяржавы;3) дух свабоднага творчага суперніцтва п/ж пісьменнікамі, што выявілася ў стварэнні розных літ.-маст.

У творчасці некат.маладых аўтараў (Дубоўка, Пушча) адбываецца склад.светапоглядная эвалюцыя. А побач з гэтым асобныя старэйшыя пісьменнікі (Ц.Гартны) свой грамадскі ідэал звязвалі з новым рэчаіснасцю. Агульная характарыстыка “маладнякоўскай” літаратуры. Найбольш развіта паэзія, што назіралася і ў “нашаніўскі” перыяд. Дамінуюць вершы-гімны новаму жыццю, адмаўленне жыцця старога. У 1923 г.было створана літ-рнае аб’яднанне “Маладняк” ( да 1928г.). заснавальнікамі яго былі: паэт Міхась Чарот, Язэп Пушча, Андрэй Александровіч і інш. усяго ~ 350 чал-к па ўсёй Бел-сі. Творчасць маладнякоўцаў была прасякнута пафасам пераўтварэння жыцця, рамантычнай акрыленасцю.

Аднак у дзейнасці “М-ка” былі і негатыўныя моманты: спрошчаны сацыялагізатарскі падыход да літ-рных з’яў; негатыўнае станаўленне да класічнай літ-й спадчыны; захапленне псеўданаватарскай словатворчасцю. У іх творах нярэдка бачылася т-кі голая сацыяльная праблематыка, якая выдавалася за грамадз-я матывы.

І вясной 1926г. у аб’яднанні зрабіўся раскол, і з яго выйшлі Крапіва, Язэп Пушча, Чорны, Дубоўка і інш., якія ўтварылі літ-е аб’яднанне “Узвышша”( Літ.-маст. згуртаванне бел. сав. пісьменнікаў) існавала з мая 1926 г. да 1931г.). Арганізатары яго ставілі перад сабой задачу пераадолець правінцыяльную абмежаванасць, узняць ідэйна-мастацкі ўзровень бел-й літ-рыУ др.палове 20-х г. было ўтворана новае літ-рна-творчае аб’яднанне “Полымя” (аб”яднанне бел. сав. пісьменнікаў. Існавала ў Мінску са снежня 1927 г. па май 1932 г. Члены: Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, У.Галубок,а таксама нядаўнія маладнякоўцы М.Чарот, М.Зарэцкі, А.Вольны, А.Дудар.). Палымянцы не прымалі нігелістычных адносін да традыцый класічнай спадчыны, добра разумелі бесперспектыўнасць адмаўлення ад здабыткаў нашаніўскай традыцыі. Часопіс рэвалюцыйна-мастацкай думкі, непартыйны, дапускае пэўную свабоду думак, але ў рамках прызнання Сав. улады і пры ўмове падтрымкі нацыянальнай палітыкі партыі.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка