Пазакласнае мерапрыемства «Мая Айчына – Беларусь» Мэта мерапрыемства




Дата канвертавання12.05.2016
Памер252.9 Kb.
Пазакласнае мерапрыемства «Мая Айчына – Беларусь»

Мэта мерапрыемства:

  • абагульніць веды па тэмах “Беларусь ва ўмовах рынкавых адносін” і “Сацыальны комплекс”;

  • садзейнічаць праз розныя формы навучання паглыбленню тэарытычных і практычных ведаў, уменняў і навыкаў самастойнай работы вучняў;

  • прывіць цікавасць да роднага краю.

Падрыхтоўчы перыяд:

Мерапыемства

Час выканання

Адказныя

Выбары класных каманд-знаўцаў (4 чалавекі)

За два дні да гульні

Актыў класа, настаўнік

Выбары каманд балельшчыкаў

За два дні да гульні

Актыў класа

Падрыхтоўка пытанняў

На працягу навучальнага перыяда

Вучні, настаўнік

Падрыхтоўка музычнага афармлення

За день да гульні

Дыск-жакей

Падрыхтоўка заданняў каманд

За два дні да гульні

Актыў класа

Афармленне месца правядзення і падрыхтоўка неабходных прадметаў гульні

Дзень гульні

Актыў класа

Падрыхтоўка ўмоў гульні

Не менш за тыдзень да гульні

Савет спраў, настаўнік

Падвядзенне вынікаў гульні

Не пазней чым праз дзень пасля гульні

Савет спраў, настаўнік

Заданні камандам:

  • падрыхтаваць назву каманды, дэвіз, эмблему, прывітанне па тэме гульні;

  • выбраць капітанаў каманд і балельшчыкаў;

  • падрыхтаваць не менш 15 пытанняў па тэме;

  • падрыхтаваць рэбусы, крыжаванкі і інш. (не больш 2 ад каманды);

  • падрыхтаваць рэкламу адной з састаўных частак сацыяльнага і аграрна-прамысловага комплексаў.

Для гульні:

  • 3 канверты з пытаннямі;

  • пытанні віктарыны “Незакончаныя сказы”;

  • лісты для конкурса “Выберы правільны адказ”;

  • 3 контуры Беларусі;

  • карты і ўказкі – для конкурсу “Падарожжа па карте Беларусі”;

  • “пялёсткі рамонка”з пытаннямі для капітанаў;

  • 4 лісты для журы;

  • 2 таблічкі на сталы;

  • Музычныя запісы;

  • 2 сталы для каманд і 2 – для настаўнікаў;

  • крэслы;

  • 3 мікрафоны;

  • крыжаванкі, чайнворд.

Правядзенне мерапрыемства

Вядучы: Добры дзень, дарагія сябры! Рады вітаць вас на нашым вечары, дзе сёння гаспадарыць адна з самых старажытных навук – геаграфія. Мне хочацца правесці вас па зямлі, якая для мяне і, вядома ж, не толькі для мяне даражэй за ўсё на свеце, самы ўтульны і чароўны куток.

Якая яна, наша зямля? Гэта – золата ржаных палёў з блакітнымі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, якія напоўнены птушыным звонам, і пушчы, якія нагадваюць гатычныя храмы, дзе носяць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плескаюцца бабры і рыбы на захадзе сонца, гэта амаль 11 тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

Мы нямала ведаем пра нашу родную Беларусь, хоць далёка не ўсе цудоўныя куткі нам давялося ўбачыць. І сёння ў нас пойдзе размова пра нашу Айчыну.

Але спачатку ўспомнім пра ўмовы гульні-спаборніцтва:


  1. За парушэнне дысцыпліны, выкрыкі з месца і інш журы “знімае” 10 ачкоў.

  2. За кожны правільны адказ камандзе прысуждаецца 1 ачкоў, акрамя асобных пытанняў.

  3. Калі каманда не ведае адказ, можа адказаць каманда, якая першай падняла картку.

  4. За прывітанне, эмблему, дэвіз і назву каманда атрымлівае да 15 ачкоў.

  5. Дапамога балельшчыкаў ацэньваецца па 5-бальнай сістэме.

  6. Дамашняе заданне ацэньваецца ў 15 ачкоў.

Вось вы і пазнаёміліся з умовамі спаборніцтва. Засталося толькі прадставіць журы – вучняў 10-х класаў, гасцей – настаўнікаў школ, і я запрашаю да жараб’ёўкі і прадстаўлення ўдзельнікаў. (Ідзе прадстаўленне.)
Мы вітаем усіх, мы вітаем усіх,

І журы, і сяброў, і гасцей дарагіх.

Ці з класа 7, ці з класа 8, 9:

Усё роўна, хто з якога,

Каб толькі ведаў было больш, Дык будзе й перамога.

Мы таксама вітаем, хто на свята прыйшоў,

Хто з ведамі ў дружбе і спрачацца гатоў.

Выявім веды пра край дарагі,

А хто пераможа – разважыць журы.
(Журы падводзіць вынікі прывітання)
Вядучы: Перад стартам неабходна зрабіць размінку, у тым ліку і перад стартам геаграфічным, таму кожнай камандзе прапаноўваю некалькі пытанняў, адказы на якія будуць ацэнены журы. На абмеркаванне пытанняў даецца 30 секунд.


  1. Размінка: канверты з пытаннямі

Канверт № 1

        1. Колькі кіламетраў складае плошча Беларусі? (207,6 тыс. км²)

        2. Колькі насельніцтва пражывае на тэрыторыі Беларусі?

        3. Што вы ведаеце пра паходжанне назвы “Беларусь”? а) Белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іх валасы, белы колер скуры; б) калі на старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі жыхары сучаснай Беларусі. Палі Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачалі дажджы. (Таму – “белая”, чыстая ад нашэсця татараў Русь.)

        4. Растлумачце значэнне слова “інфляцыя”. (Абясцэньванне папяровых грошай у выніку іх выпуску для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту.)

        5. Растлумачце значэнне слова “рэнтабельнасць”. Па якой формуле падлічваецца рэнтабельнасць? (Рэнтабельнасць – гэта паказчык эфектыўнай работы прадпрыемства, які адлюстроўвае адносіны атрыманай прыбылі да затрат на вытворчасць і рэалізацыю дзінкі прадукцыі. Рэнтабельнасць = прыбытак : сабекошт.)

Канверт № 2

  1. Назавіце самы высокі пункт у Беларусі. (Гара Дзяржынская, 345 м над узроўнем мора.)

  2. Якое возера ў нашай рэспубліцы самае вялікае? (Нарач – 79,6 км².) А самае глыбока? (Доўгае – 53,7 м.)

  3. Які вы ведаеце самы старажытны горад Беларусі? (Полацк.)

  4. Што азначае слова “банк”? Якія банкі ў Беларусі вы ведаеце? (Банк – эканамічная ўстанова, якая спецыялізуецца на выдачы крэдытаў, пасрэдніцтве грашовых разлікаў, а таксама на аперацыях з каштоўнымі паперамі.)

  5. Хто такі “менеджэр”? (Кіраўнік прадпрыемства, фірмы, банка, структурных падраздзяленняў, які плануе, кіруе і кантралюе дзейнасць сваіх прадпрыемстваў.)

Канверт № 3



  1. З якімі краінамі мяжуе Беларусь? (На захадзе – з Польшчай, на поўначы – з Расіяй, Літвой, на ўсходзе – з Расіяй, на поўдні – з Украінай.)

  2. Пералічыце рэкі Беларусі, якія носяць назвы жывёл? (Бобр – левы прыток Бярэзіны, Лань – левы прыток Прыпяці, Ослік – правы прыток Заходняга Буга.)

  3. У якой вобласці Беларусі самая высокая шчыльнасць насельніцтва? (У Мінскай.)

  4. Чым адрозніваецца кансорцыум ад канцэрна? (Кансорцыум – часовае добраахвотнае аб’яднанне прадпрыемстваў для рашэння канкрэтных задач. Канцэрн – адна з форм манапалістычных аб’яднанняў, якая ўключае прадпрыемствы прамысловасці, транспарту і банкаўскай сферы. Удзельнікі канцэрна захоўваюць фармальную самастойнасць, але падпарадкоўваецца кантролю фінансавых магнатаў, якія ўзначальваюць яго.)

  5. Дзе выкарыстоўваюцца акцыі? (Акцыя – каштоўная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнай суммы грошай у капітал акцыянернага таварыства і дае права на атрыманне часткі прыбытку ў форме дывідэнту.)

Вядучы: Ну, вось мы і пераканаліся ў тым, што ўсе каманды добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў. Для аб’яўлення вынікаў размінкі слова мае журы. (Журы абвяшчае вынікі.)

Вядучы: А зараз правядзём віктарыну “Незакончаныя сказы”.




  1. Віктарына “Незакончаныя сказы”

        1. Дрыса, Дзісна, Лучоса – гэта прытокі ракі… (Заходняя Дзвіны).

        2. Гара Замкавая – вышэйшая кропка якога узвышша? (Навагрудскага).

        3. Толькі ў Оршы вырабляюць… тканіны (ільняныя).

        4. Пінск, Тураў, Петрыкаў, Мазыр размешчаны на берагах ракі… (Прыпяці).

        5. Цукровыя заводы размешчаны ў Слуцку, у …, у …, у … (Гарадзеі, Скідалі, Жабінцы).

        6. Вядучай галіной лёгкай прамысловасці з’яўляецца… прамысловасць (тэкстыльная).

        7. Абсалютныя вышыні большыя за 300 м знаходзяцца на Мінскім, Навагрудскім і … узвышшы (Ашмянскім).

        8. Сацыяльны комплекс складаецца з трох асноўных частак: а) лёгкай прамысловасці, б) …, в) … (б – вытворчасці тавараў спажывання на прадпрыемствах цяжкай прамысловасці, в – сферы абслугоўвання).

        9. У рэспубліцы выпускаюцца шарсцяныя, …, …, … тканіны (льняныя, шаўковыя, баваўняныя).

        10. Галоўныя віды прывазной сыравіны для лёгкай прамысловасці – гэта … (бавоўна, валакно і воўна).

        11. У рэспубліцы па выпуску вырабаў верхняга трыкатажу выдзяляецца Пінск бялізнавага - … (Салігорск).

        12. У абутковай прамысловасці найбольш вядома прадукцыя вытворчых аб’яднянняў: … (“Прамень”, “Нёман”, “Белвест”).

Вядучы: Для наступнага конкурсу “Выберы правільны адказ” запрашаю па два знаўцы геаграфіі.


  1. Конкурс “Выберы правільны адказ”

        1. Колькасць насельніцтва Беларусі складае:

а) менш за 10 млн, б) 10 млн, в) больш за 10 млн.

2. На тэрыторыі нашай краіны здабываюць:

а) прыродны газ, б) граніт, в) железную руду, г) баксіты.

3. У Беларусі на ўзвышшы прыкладна прыпадае доля:

а) ½, б) ¼, в) 1/5, г) 1/3.

4. Гара Лысая знаходзіцца на ўзвышшы:

а) Мінскім, б) Навагрудскім, в) Віцебскім, г) Ваўкавыскім.

5. Самы вялікі па плошчы рачны басейн:

а) Нёмана, б) Дняпра, в) Заходняй Дзвіны, г) Заходняга Буга.

6. Плошча Брэскай вобласці:

а) 25 тыс. км², б) 40,4 тыс. км², в) 29 тыс. км², г) 32,3 тыс. км².

7. Левы прыток Прыпяці:

а) Нараў, б) Ясельда, в) Проня, г) Сож.

8. Агульная даўжыня Нёмана:

а) 498 км, б) 937 км, в) 1020 км, г) 220 км.

9. На другім месцы па плошчы сярод азёр Беларусі знаходзіцца возера:

а) Асвейскае, б) Лукомскае, в) Дрысвяты, г) Нарач.

10. У міжрэччы Нёмана і Шчары знаходзіцца пушча:

а) Налібоцкае, б) Гродзенская, в) Ліпічанская, г) Белавежская.

11. Найбольш урадлівая ва ўмовах Беларусі глебы:

а) тарфяна-балотныя, б) поймавыя, в) дзярнова-падзолістыя, г) дзярнова-карбанатныя.

12. Каля паловы ўсёй пасяўной плошчы краіны адводзіцца пад культуры:

а) кармавыя, б) збожжавыя, в) тэхнічныя.

13. Першы беларускі аўтамабіль быў выпушчаны на аўтамабільным заводзе:

а) ў Мінску, б) Жодзіне, в) Магілёве.

14. Першы заалагічны парк Беларусі быў заснаваны:

а) ў Мінску, б) Гомелі, в) Гродне, г) Бабруйску.

15. Электрыфікацыя беларускай чыгункі пачалася:

а) ў 1930-х гг., б) 1950-х гг., в) 1960-х гг., г) 1970-х гг.

16. Горад Чачэрск размешчаны на рацэ:

а) Віхра, б) Сож, в) Асцёр, г) Чачора

17. Бульбаўборачныя машыны выпускаюцца:

а) ў Лідзе, б) Гомелі, в) Брэсце, г) Мазыры.

18. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць чугунка:

а) Санкт-Пецярбург – Масква, б) Санкт-Пецярбург – Вільнюс, в) Санкт-Пецярбург – Адэса.

19. На Беларусі вырошчваюць:

а) бавоўну, б) грэчку, в) рыс.

20. З трыма замежнымі дзяржавамі мяжуе вобласць:



а) Мінская, б) Гродзенская, в) Віцебская, г) Гомельская.

  1. Камандная гульня

(Камандан раздаюцца галаваломкі, крыжаванні і інш.)

Галаваломкі:

  1. Лёгкая прамысловасць

Пры правільных адказах у пазначаным слупку вы прачытаеце назву цэнтра лёгкай прамысловасці Беларусі.



1

 

 

 

 

 

 

 

 

 







2

 

 

 

 

 
















3

 

 

 

 
















4

 

 

 

 

 













5

 

 

 

 

 













6

 

 

 

 
















7

 

 

 

 










  1. Цэнтр вытворчасці баваўляных тканін (Баранавічы).

  2. Горад на Гродзеншчыне, цэнтр шарсцянай прамысловасці (Слонім).

  3. Горад, вядомы з XVIII ст. як цэнтр тэкстыльнай вытворчасці (Слуцк).

  4. Цэнтр вытворчасці панчошна-шкарпэткавых, трыкатажных, швейных вырабаў, абутку (Гомель).

  5. Цэнтр вытворчасці штучнага футра (Жлобін).

  6. Буйнейшы цэнтр лёгкай прамысловасці (Мінск).

  7. Горад на Магілёўшчыне адзін з ільнозаводаў (Горкі).

(У пазначаным слупку атрымліваецца слова Віцебск.)


  1. Харчовая прамысловасць

З выкарыстаннем прыведзеных літар запішіце ў кожным радку назвы гарадоў, у якіх знаходзяцца прадпрыемствы розных галін харчовай прамысловасці.

(1. Глыбокае, 2. Жлобін, 3. Рагачоў, 4. Камянец, 5. Крупкі, 6. Бяроза.)





г

 

 

 

о

 

 

 

 

а

 

 

 

к

 




 

 

г

 

 

 

ў




 

 

 

я

н

 

 




к

 

 

 

 

і







 

я

 

о

 

 








Крыжаванкі “Па Беларускі”:

Па гарызанталі: 2. Лістападнае дрэва (Дуб). 5. Горад у Віцебскай обласці (Талачын). 8. Культура сямейства гарбузавых (Кавун). 9. Род папарацей (Арляк). 11. Горад у Мінскай вобласці (Стоўбцы). 12. Рыба (Уюн).



Па вертыкалі: 1. Гарадскі пасёлак Гомельскай вобласті (Тураў). 3. Агародная культура (Капуста). 4. Рака басейна Заходняй Дзвіны (Выдрыца). 6. Бепазваночная жывёла (Рак). 7. Лістападнае дрэва (Вяз). 10. Травяністая злакавая расліна, пустазелле (Аўсюк).


















































 1




























 2

 

 






















 3

 

 

 

 4
















 5

 

 

 

 

 

 










 6

 

 

 

 

 

 

 

 7




 8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 




 

 

 

 

 10

 

 

 

 










 11

 

 

 

 

 

 
















 

 

 

 

 






















 12

 

 




























 

















































По гарызанталі: 3. распаўсюджанная назва сельскага насельнага пункта (Броды). 6. Рака басейна Прыпяці (Морач). 7. Рэдкая птушка (Бусел). 10. Рака басейна Нёмана (Котра). 11. Гарадскі пасёлак на Віцібшчыне (Асвея).



Па вертыкалі: 1. Самае буйное па плошчы возера (Нарач). 2. Млекакормячае (Выдра). 4. Прыток Заходняй Дзвіны (Дрыса). 5. Горад над Нёманам (Масты). 9. Драпежны звярок (Ласка). 10. Раённы цэнтр Мінскай вобласці (Клецк).















































1




2

























 




 






















3

 

 

 

 
















4

 

 

 

 

 

5







6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 







 

 

 

 

 

 

 







8

 

 

 

9

 

10

 

 

 

 







 

 

 

 

 

 

 
















11

 

 

 

 






















 




 

























 




 












Вядучы: А мы правядзём гульню з балельшчыкамі – сябрамі каманд.



Чайнворд «Населенные пункты Беларуси»


1

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

8

 

 

 

 

 

 

 

 

12

 

 

 

 

 

 

 
















 

 

3

 

 

 
















 

 

 

6

 

 
















 

 

 

 

11

15
















13

 

 

 

 

 
















 

 

 

 

 

 

 

 

14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

10

 

 

 

 

9

4

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 




  1. Крупный центр горнодобывающей промышленности Беларуси (Солигорск).

  2. Город на правом берегу реки Сож (Кричев).

  3. Областной центр в Беларуси (Витебск).

  4. Крупный железнодорожный узел в Полесье (Калинковичи).

  5. Районный центр в Брестской области (Иваново).

  6. Городской поселок в Оршанском районе, в котором находится Белорусская ГРЭС (Ореховск).

  7. Город на реке Мухавец у слияния с Днепровско-Бугским каналом (Кобрин).

  8. Центр нефтеперерабатывающей промышленности Беларуси (Новополоцк).

  9. Городской поселок на реке Ольса (Кричев).

  10. Город в Минской области (Воложин).

  11. Один из древнейших городов Беларуси (Новогрудок).

  12. Городской поселок в Брагинском районе (Комарин).

  13. Районный центр в Минской области (Несвиж).

  14. Центр производства большегрузных автомобилей (Жодино).

  15. Крупный промышленный город в Витебской области (Орша).

Вядучы: Запрашаю Журы падвесці вынікі “Незакончаных сказаў”, “Выберы правільны адказ” і гульні с балельшчыкамі. (Слова журы.)

Вядучы: зараз камандам даецца магчымасць паказаць свае дамашнія заданні: рэкламу аграрнай прамысловасці.



  1. Рэклама”

Вядучы: А мы паглядзім, ці добра вы ведаеце карту?


  1. Конкурс “Падарожжа па карце Беларусі”

Пытанні камандзе № 1.

        1. Якія гарадскія паселішчы знаходзяцца на 26-м мерыдыяне ці паблізу ад яго?

        2. Назавіце самы заходні раён Віцебскай вобласці. (Пастаўскі.)

        3. У межах якой вобласці знаходзіцца Мірскі замак? (Гродзенскай.)

Пытанні камандзе № 2.



  1. Якія раённыя цэнтры знаходзяцца на 30-м мерыдыяне ці паблізу ад яго? (Гарадок, Рагачоў,.. Жлобін, Хойнікі.)

  2. Назавіце самы паўночны раён Гродзенскай вобласці. (Астравецкі.)

  3. Якая рака некалькі разоў перасякае дзяржаўную мяжу Беларусі? (Бесядзь.)

Пытанні камандзе № 3.



  1. Назавіце самы ўсходні горад Гомельскай вобласці. (Добруш.)

  2. Назавіце самы паўночны раён Брэсцкай вобласці. (Баранавіцкі.)

  3. Назавіце рэкі, па якіх на пэўным працягу праходзіць мяжа з дзяржавамі-суседзямі. (Заходні Буг, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Сож, Асцёр.)

(Журы падводзіць вынікі каманднай гульні і “Падарожжа па карце”.)


  1. Конкурс каманд “Пытанне - адказ”

        1. Назва якой ракі складаецца з прыназоўніка і лічбы? (Прыпяць.)

        2. Якіх назваў рэк у Беларусі дзве? (Бярэзіна.)

        3. Пад уплывам якіх фактараў фарміруецца колькасць насельніцтва? (Натуральнага прыросту і механічнага руху.)

        4. Якія вы ведаеце тыпы населенных пунктаў? (Гарадскія, сельскія, гарады, гарадскія пасёлкі, вёскі, мястэчкі, хутары; старажытныя – засценак, фальварак.)

        5. Назавіце горад нашай рэспублікі, у якім ёсць цудоўны старадаўні парк. (Гомель.)

        6. У чым заключаецца задача аграпрамысловага комплексу? (Забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, лёгкай прамысловасці – сыравінай.)

Вядучы: І на заканчэнне – конкурс капітанаў “Рамонак”.


  1. Конкурс “Рамонак”

        1. Буйнейшы цэнтр лёгкай прамысловасці (Мінск).

        2. Дзе знаходзіцца гара Маяк? (На Мінскім узвышшы.)

        3. Самая вялікая па плошчы нізіна Беларусі (Палеская).

        4. Гэта круглыя згладжаныя камяні. Сустракаюцца яны часцей у Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі. Называюць іх… (валуны).

        5. Адкуль заводзіцца пшаніца цвёрдых сартоў для атрымання высакаякаснай мукі і макаронных вырабаў? (З Казахстана і Украіны.)

        6. Колькі сартоў бульбы вырошчваецца ў Беларусі? Назавіце некалькі сартоў. (Больш за 20: ранняспелая – “Беларускі ранні”, “Прыгожы”; сярэдняспелы – “Агеньчык”, “Арбіта”, “Навінка”; позняспелая – “Нарач”, “Зубраня”, “Садко”.)

        7. Звер сямейства куніцавых. Жыве ў лясах на ўзвышаных мясцінах, дзе рые разгалінавую сістэму нор, часцей паблізу ад вадаёмаў. Актыўны ноччу. Харчуецца рознай ежай. Футра малакаштоўнае, тлушч выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. (Барсук.)

        8. Якая балотная расліна валодае антысептычнымі ўласцівасцямі? (Сфагнум.)

        9. Якія жывёлы глыбей за іншых пранікаюць у зямлю? (Земляныя чэрві.)

        10. Біялагічны заказнік у Брэсцкай вобласці (Селяхі).

        11. Самая вялікая па плошчы нізіна Беларусі (Палеская).

        12. Да басейна якой ракі належыць Шчара? (Нёмана.)

        13. Самае буйное па плошчы вадасховішча (Вілейскае).

Вядучы: А цяпер журы падвядзе вынікі спаборніцтваў. (Аб’яўляецца агульны лік гульні, пераможца.)

Мы віншуем пераможцаў гульні, мы ўдзячныя, што да нас вы на вечар зайшлі. Пэўна ў наступны раз, набыўшы новыя веды і больш грунтоўна падрыхтаваўшыся, пераможцам можа апынуцца нехта іншы. Да спаткання, да новых сустрэч!



Государственное учреждение образования

Ровенскослободская средняя школа”



Речицкого района
Мая Айчына - Беларусь

(пазакласнае мерапрыемства)

Мороз Наталья Владимировна

учитель географии



2011


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка