Паведамленне




старонка1/5
Дата канвертавання27.03.2016
Памер0.92 Mb.
  1   2   3   4   5


ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар Дэпартамента

тэхнічнага рэгулявання і

акрэдытацыі

Еўразійскай эканамічнай камісіі

___________________ В.Б.Байцоў

«______» ________________ 2013 г.



ПАВЕДАМЛЕННЕ
аб правядзенні адкрытага конкурсу

на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для

афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме:

«Правядзенне параўнальна-прававога аналізу нарматыўных актаў Мытнага саюза

і Адзінай эканамічнай прасторы дзяржаў-членаў Мытнага саюза і

Адзінай эканамічнай прасторы ў сферы акрэдытацыі. Аналіз міжнароднага

вопыту і выпрацоўка рэкамендацый па вызначэнні адзіных прынцыпаў і правілаў у

галіне акрэдытацыі ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай

прасторы, у тым ліку па тэрміне і ступені гарманізацыі ва ўказанай сферы»

Масква

2013 год

ЗМЕСТ:
Нумар раздзела Найменне раздзела № с.


ПАВЕДАМЛЕННЕ 1

ЗМЕСТ: 2


2. Афіцыйны сайт для паведамлення аб размяшчэнні заказаў: http://www.eurasiancommission.org (далей – афіцыйны сайт Камісіі) 7

4. Найменне, месца знаходжання, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, нумар кантактнага тэлефона 7

8. Месца, умовы і тэрмін выканання навукова-даследчай працы 7

10. Крыніца фінансавання, форма, тэрмін і парадак аплаты НДП 8

12. Растлумачэнне дакументацыі аб адкрытым конкурсе 8

13. Унясенне змяненняў у паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу і адмова ад правядзення адкрытага конкурсу 9

14. Патрабаванні да ўдзельнікаў размяшчэння заказу 9

15. Патрабаванні па складзе дакументаў, якія ўваходзяць у склад заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе 9

16. Прыцягненне сувыканаўцаў 10

17. Выдаткі на падрыхтоўку заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе 10

18. Парадак і месца падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе 11

19. Месца, дата і парадак распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе 11

20.Змяненні і адкліканне заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе 12

21. Патрабаванні да афармлення заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе 12

22. Дата і парадак разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе 13

23.Крытэрыі ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе: 14

24.Заключэнне дамовы 19

Конкурснай камісіі Еўразійскай эканамічнай камісіі 27

ПРАПАНОВА АБ ЯКАСЦІ НДП І ІНШЫЯ ПРАПАНОВЫ АБ УМОВАХ 27

ВЫКАНАННЯ ДАМОВЫ 27



ДАВЕРАНАСЦЬ № _____ 34

РАЗДЗЕЛ IV. ПРАЕКТ ДАМОВЫ 35

ДАМОВА № ___________ 35

1.Прадмет і ўмовы дамовы 35

2. Правы і абавязкі бакоў 35

2.1. Выканаўца ў адпаведнасці з дадзенай дамовай абавязаны 35

2.2.Заказчык у адпаведнасці з дадзенай дамовай абавязаны 35

2.3.Заказчык мае права 36

2.4.Бакі абавязваюцца 36

3.Наступствы немагчымасці дасягнення вынікаў працы 37

3.1.Калі ў ходзе выканання навукова-даследчай працы выяўляецца немагчымасць дасягнення вынікаў з прычыны абставін непераадольнай сілы, Бакі абавязаны ў трохдзённы тэрмін пісьмова паведаміць адзін аднаму аб наступленні такіх абставін, прыняць усе магчымыя меры па змяншэнні іх неспрыяльных наступстваў і правесці перамовы аб працягненні ці спыненні дзеяння дадзенай дамовы або аб змяненні яе ўмоў. У выніку перамоў складаецца двухбаковы акт, падпісаны асобамі, упаўнаважанымі Бакамі падпісваць такі дакумент. 37

3.2.Калі ў ходзе выканання працы па дадзенай дамове выяўляецца немагчымасць дасягнення прадугледжаных дадзенай дамовай вынікаў працы з прычыны абставін, якія не залежаць ад Выканаўцы, Заказчык абавязаны аплаціць Выканаўцу фактычны кошт навукова-даследчай працы, праведзенай да выяўлення немагчымасці атрымаць прадугледжаныя дадзенай дамовай вынікі, але не больш за 30% ад агульнага кошту навукова-даследчай працы, прадугледжанай дадзенай дамовай. 37

4.Тэрмін выканання 37

4.1. Тэрмін здачы канчатковых вынікаў навукова-даследчай працы, паводле дадзенай дамовы, устанаўліваецца ______________________ 2013 г. 37

4.2. Прадугледжаная дадзенай дамовай праца выконваецца ў тэрмін, указаны ў Каляндарным плане. 37

4.3. Выканаўца па ўзгадненні з Заказчыкам можа датэрмінова здаць выкананую навукова-даследчую працу. Заказчык прымае і аплачвае такую навукова-даследчую працу ў адпаведнасці з умовамі дадзенай дамовы. 37

4.4. Датай выканання навукова-даследчай працы лічыцца дата зацвярджэння Заказчыкам акта здачы-прыёмкі працы (па форме дадатку № 4) пры ўмове выканання ўсіх абавязацельстваў, указаных у Каляндарным плане. 37

5.Цана дамовы і парадак разлікаў 37

5.1.Цана дамовы складае ____________________ (_____________) рублёў ______ капеек, ПДВ 0 %. 37

У адпаведнасці з падпунктам 11 пункта 1 артыкула 164 Падатковага кодэкса Расійскай Федэрацыі, артыкулам 5 Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай камісіяй аб умовах знаходжання Еўразійскай эканамічнай камісіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ад 8 чэрвеня 2012 г., пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 22 ліпеня 2006 г. № 455 «Аб зацвярджэнні Правілаў выкарыстання падатковай стаўкі 0 працэнтаў па падатку на дададзеную вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага выкарыстання міжнароднымі арганізацыямі і іх прадстаўніцтвамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» і загадам Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 9 красавіка 2007 г. № 4938/33н «Аб зацвярджэнні Пераліку міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, пры рэалізацыі якім тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага ўжывання выкарыстоўваецца стаўка падатку на дададзеную вартасць у памеры 0 працэнтаў» (у рэдакцыі загада Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 20 лістапада 2012 г. № 20346/147н), пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія прадназначаны для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй, па падатку на дададзеную вартасць выкарыстоўваецца падатковая стаўка 0 працэнтаў. 37

Цана дадзенай дамовы з'яўляецца цвёрдай і не можа змяняцца ў працэсе яе выканання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2.3.2. дадзенай дамовы. 37

5.2. Разлік за выкананую па дадзенай дамове навукова-даследчую працу праводзіцца паміж Заказчыкам і Выканаўцам у памеры яе фактычнага кошту па закончанай і прынятай Заказчыкам працы, але не больш за суму, агавораную ў Каляндарным плане. 37

5.3. Аплата працы па дадзенай дамове праводзіцца па закончанай і здадзенай працы на працягу дзесяці працоўных дзён з даты падпісання Заказчыкам акта здачы-прыёмкі працы на падставе сапраўднага акта здачы-прыёмкі працы. 37

5.4. Фінансаванне дадзенай дамовы ажыццяўляецца за кошт бюджэту Еўразійскай эканамічнай камісіі. 37

6.Парадак здачы і прыёмкі выкананай працы 37

6.1. За пятнаццаць каляндарных дзён да заканчэння тэрміну выканання навукова-даследчай працы Выканаўца абавязаны ў пісьмовай форме паведаміць Заказчыку пра гатоўнасць навукова-даследчай працы да здачы і прадставіць Заказчыку з суправаджальным пісьмом справаздачу аб выкананні навукова-даследчай працы па ГОСТ 7.32-2001: «Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Справаздача аб навукова-даследчай працы. Структура і правілы афармлення» ў двух экзэмплярах і яе электронную версію, і акт здачы-прыёмкі працы ў трох экзэмплярах. 38

Датай прадстаўлення Выканаўцам вынікаў працы Заказчыку лічыцца дата рэгістрацыі Заказчыкам суправаджальнага пісьма. 38

6.2. Заказчык на працягу пятнаццаці каляндарных дзён з дня атрымання справаздачных дакументаў і акта здачы-прыёмкі працы прымае рашэнне аб допуску працы да абароны вынікаў працы: прызначае дзень абароны вынікаў працы, ці ў выпадку калі прадстаўленыя вынікі навукова-даследчай працы ўтрымліваюць істотныя адхіленні ад Тэхнічнага задання, Каляндарнага плана, маюцца заўвагі да якасці працы (праца выканана не ў поўным аб'ёме, зрыў тэрміну і г.д.), складае акт аб пераліку неабходных дапрацовак з указаннем кантрольнага тэрміну іх выканання. Заказчык інфармуе Выканаўцу ў пісьмовым выглядзе аб прынятым рашэнні. Пасля ліквідацыі неабходных дапрацовак прызначаецца дата абароны вынікаў працы. 38

6.3. Пасля правядзення абароны вынікаў працы Заказчык прымае рашэнне: аб прыняцці навукова-даследчай працы, аб неабходнасці дапрацоўкі навукова-даследчай працы ці аб матываванай адмове ад прыёмкі навукова-даследчай працы. 38

У выпадку прыняцця Заказчыкам рашэння прыняць навукова-даследчую працу Выканаўцу накіроўваецца падпісаны акт здачы-прыёмкі. 38

7.Змяненне, дапаўненне і скасаванне дамовы 39

7.1. Змяненні і дапаўненні да дадзенай дамовы, у тым ліку па падставах, прадугледжаных пунктамі 2.3.1. і 2.3.2. дадзенай дамовы, уносяцца па пагадненні Бакоў, якое афармляецца адпаведным пагадненнем і з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай дамовы. 39

7.2. Скасаванне дадзенай дамовы дапускаецца выключна па пагадненні Бакоў ці па рашэнні суда па падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым факт падпісання Бакамі пагаднення аб скасаванні дадзенай дамовы не вызваляе Бакі ад абавязку ўрэгулявання ўзаемных разлікаў. 39

7.3. У выпадку прыпынення па просьбе Заказчыка выканання працы, пачатай Выканаўцам, на тэрмін большы за тры месяцы, дадзеная дамова можа быць скасавана выключна па пагадненні Бакоў ці рашэнні суда па падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым Заказчык аплачвае Выканаўцу выдаткі па выкананні аб'ёму працы на момант прыпынення выканання на падставе пагаднення аб спыненні ўзаемных абавязацельстваў па дадзенай дамове. 39

7.4. У выпадку выканання Выканаўцам працы не ў поўным аб'ёме, ці ў выпадку калі прадстаўленыя вынікі навукова-даследчай працы ўтрымліваюць істотныя адхіленні ад Тэхнічнага задання, Каляндарнага плана, умоў дадзенай дамовы, Заказчык мае права адмовіцца ад прыняцця навукова-даследчай працы і выплаты Выканаўцу ўзнагароджання за этап навукова-даследчай працы, аб чым робіцца адпаведная адзнака ў акце здачы-прыёмкі працы. У выніку прыняцця Заказчыкам такога рашэння Бакамі афармляецца Пагадненне аб спыненні ўзаемных абавязацельстваў па дадзенай дамове. 39

8.Адказнасць Бакоў 39

8.1.У выніку пратэрміноўкі Выканаўцам абавязацельства, прадугледжанага дадзенай дамовай, Заказчык мае права патрабаваць выплату няўстойкі (штрафу, пені). Няўстойка (штраф, пеня) налічваецца за кожны дзень пратэрміноўкі выканання абавязацельства, прадугледжанага дадзенай дамовай, пачынаючы з дня, наступнага пасля дня заканчэння ўстаноўленага дадзенай дамовай тэрміну выканання абавязацельства. Памер такой няўстойкі (штрафу, пені) устанаўліваецца ў памеры 0,1% ад цаны дамовы за кожны дзень пратэрміноўкі выканання абавязацельства, але не больш за 10% ад цаны дамовы. Выканаўца вызваляецца ад выплаты няўстойкі (штрафу, пені), калі дакажа, што пратэрміноўка выканання ўказанага абавязацельства адбылася з прычыны абставін непераадольнай сілы ці па віне Заказчыка. 39

8.2. У выпадку прыняцця рашэння аб налічэнні пені пры наяўнасці матываванай адмовы ад прыёмкі працы і падпісання Бакамі акта з пералікам неабходных дапрацовак Заказчык мае права налічваць пеню з даты прыняцця рашэння аб адмове ад прыёмкі працы да ўстаноўленай даты прадстаўлення Выканаўцам дапрацаваных вынікаў працы. 39

8.3. У выпадку невыканання ці неналежнага выканання Бакамі іншых абавязацельстваў, прадугледжаных дадзенай дамовай, Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. 39

9. Абставіны непераадольнай сілы 40

9.1. Пры ўзнікненні абставін, якія робяць немагчымым выкананне ў поўным аб'ёме ці часткова абавязацельстваў па дадзенай дамове аднаго з Бакоў (пажар, стыхійнае бедства, вайна, ваенныя дзеянні ўсіх відаў і іншыя магчымыя абставіны непераадольнай сілы, якія не залежаць ад Бакоў), тэрмін выканання абавязацельстваў прадаўжаецца на той час, на працягу якога дзейнічаюць гэтыя абставіны. 40

9.2. Калі абставіны непераадольнай сілы працягваюцца больш за адзін месяц, любы з Бакоў мае права адмовіцца ад далейшага выканання абавязацельстваў па дадзенай дамове, прычым ні адзін з Бакоў не можа патрабаваць ад іншага Бока пакрыцця магчымых страт. 40

9.3. Бок, які не мае магчымасці выканаць свае абавязацельствы па дадзенай дамове, абавязаны на працягу сарака васьмі гадзін паведаміць другому Боку аб наступленні ці спыненні абставін, якія перашкаджаюць выкананню гэтых абавязацельстваў. Паведамленне накіроўваецца на юрыдычны адрас, указаны ў дадзенай дамове. 40

10. Заключныя палажэнні 40

10.1. У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь спрэчак і рознагалоссяў у працэсе выканання абавязацельстваў па дадзенай дамове Бакі абавязваюцца ўрэгуляваць іх у дасудовым парадку шляхам накіравання прэтэнзіі ў пісьмовай форме. Тэрмін разгляду прэтэнзіі – дзесяць працоўных дзён з моманту яе атрымання. Прэтэнзія адпраўляецца заказным пісьмом з паведамленнем. 40

10.2. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе выканання дадзенай дамовы, не ўрэгуляваныя Бакамі шляхам перамоў, падлягаюць разгляду ў Арбітражным судзе г. Масквы. 40

10.3. Дадзеная дамова складзена ў трох экзэмплярах, адзін з якіх перададзены Выканаўцу, а два іншыя знаходзяцца ў Заказчыка. 40

10.4. Дадзеная дамова ўступае ў сілу і становіцца абавязковай для Бакоў з моманту яе падпісання. 40

10.5. Усе змяненні і дадаткі да дадзенай дамовы з'яўляюцца яе неад'емнай часткай. 40

11.Юрыдычныя адрасы і рэквізіты Бакоў 40

ЗАКАЗЧЫК: 40

Еўразійская эканамічная камісія 40

ІНП 40

КПП 40

Банкаўскія рэквізіты: 40

р/р 40

БІК 40

Банк 40

ВЫКАНАЎЦА: 40

БІК ________________________ 40

ЗАКАЗЧЫК: 40

__________________________ 40

(пасада) 40

__________________________ 40

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 40

«_____» _______________201_г. 40

М.П. 40

ВЫКАНАЎЦА: 40

__________________________ 40

(пасада) 40

__________________________ 40

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 40

«_____» _______________201_г. 40

М.П. 40

ЗАКАЗЧЫК: 41

__________________________ 41

(пасада) 41

__________________________ 41

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 41

«_____» _______________201_г. 41

М.П. 41

ВЫКАНАЎЦА: 41

__________________________ 41

(пасада) 41

__________________________ 41

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 41

«_____» _______________201_г. 41

М.П. 41

ЗАКАЗЧЫК: 42

__________________________ 42

(пасада) 42

__________________________ 42

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 42

«_____» _______________201_г. 42

М.П. 42

ВЫКАНАЎЦА: 42

__________________________ 42

(пасада) 42

__________________________ 42

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 42

«_____» _______________201_г. 42

М.П. 42

ЗАКАЗЧЫК: 43

__________________________ 43

(пасада) 43

__________________________ 43

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 43

«_____» _______________201_г. 43

М.П. 43

ВЫКАНАЎЦА: 43

__________________________ 43

(пасада) 43

__________________________ 43

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) 43

«_____» _______________201_г. 43

М.П. 43



Раздзел I: Агульныя звесткі

Дадзены адкрыты конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5.




  1. Спосаб закупу: адкрыты конкурс.




  1. Афіцыйны сайт для паведамлення аб размяшчэнні заказаў: http://www.eurasiancommission.org (далей – афіцыйны сайт Камісіі)




  1. Тэрмін прыёму заявак: тэрмін прыёму заявак заканчваецца 13 чэрвеня 2013 года а 11 г. 00 хв. па маскоўскім часе.




  1. Найменне, месца знаходжання, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, нумар кантактнага тэлефона

Заказчык: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія (далей – Камісія).

Паштовы адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1.

Фактычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1.

Адрас электроннай пошты: s.bondarenko@eecommission.org

Кантактны тэлефон: (495) 669-24-00 (51-58)

Кантактная асоба: Бандарэнка Святлана Аляксееўна – саветнік аддзела каардынацыі гарманізацыі сістэм тэхнічнага рэгулявання ў галінах.


Час працы: з панядзелка па чацвер з 9-00 да 18-00, у пятніцу з 9-00 да 16-45 па маскоўскім часе.

Адказны Дэпартамент за арганізацыю і правядзенне адкрытага конкурсу – Дэпартамент тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі.


5. Від і прадмет конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме: «Правядзенне параўнальна-прававога аналізу нарматыўных актаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ў сферы акрэдытацыі. Аналіз міжнароднага вопыту і выпрацоўка рэкамендацый па вызначэнні адзіных прынцыпаў і правілаў у галіне акрэдытацыі ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку па тэрміне і ступені гарманізацыі ва ўказанай сферы».


  1. Удзельнікі адкрытага конкурсу: удзельнікамі размяшчэння заказу могуць з'яўляцца юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы, якія адпавядаюць устаноўленым Еўразійскай эканамічнай камісіяй патрабаванням.




  1. Тэрмін, месца і парадак прадастаўлення паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу: з моманту размяшчэння паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу на афіцыйным сайце Камісіі яно даступна для азнаямлення зацікаўленым асобам.




  1. Месца, умовы і тэрмін выканання навукова-даследчай працы

Месца выканання навукова-даследчай працы (далей – НДП) – па месцы знаходжання выканаўцы.

Адрас здачы вынікаў НДП: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія, 105064, г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1.

НДП, якая з'яўляецца прадметам дадзенага адкрытага конкурсу, выконваецца адпаведна з патрабаваннямі да тэхнічных характарыстык навукова-даследчай працы.

Тэрмін выканання НДП паводле дамовы: 140 каляндарных дзён з даты заключэння дамовы.




  1. Пачатковая (максімальная) цана дамовы: 4 760 000 (Чатыры мільёны семсот шэсцьдзясят тысяч) рублёў 00 капеек, ПДВ 0%.

У адпаведнасці з падпунктам 11 пункта 1 артыкула 164 Падатковага кодэкса Расійскай Федэрацыі, артыкулам 5 Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай камісіяй аб умовах знаходжання Еўразійскай эканамічнай камісіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ад 8 чэрвеня 2012 г., пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 22 ліпеня 2006 г. № 455 «Аб зацвярджэнні Правілаў выкарыстання падатковай стаўкі 0 працэнтаў па падатку на дададзеную вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага выкарыстання міжнароднымі арганізацыямі і іх прадстаўніцтвамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» і загадам Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 9 красавіка 2007 г. № 4938/33н «Аб зацвярджэнні Пераліку міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, пры рэалізацыі якім тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага ўжывання выкарыстоўваецца стаўка падатку на дададзеную вартасць у памеры 0 працэнтаў» (у рэдакцыі загада Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 20 лістапада 2012 г. № 20346/147н), пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія прадназначаны для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй, па падатку на дададзеную вартасць выкарыстоўваецца падатковая стаўка 0 працэнтаў.

Цана дамовы з'яўляецца цвёрдай і не можа змяняцца ў працэсе яе выканання, за выключэннем наступных выпадкаў:

Заказчык па ўзгадненні з Выканаўцам у ходзе выканання дамовы мае права змяніць не больш чым на 20% прадугледжаны дамовай аб'ём выкананай працы па НДП пры змяненні патрэбнасці ў працы па НДП, на выкананне якой заключана дамова, ці пры выяўленні патрэбнасці ў дадатковым аб'ёме выкананай працы па НДП, не прадугледжаным дамовай, не звязаным з працай па НДП, прадугледжанай дамовай. Пры выкананні дадатковага аб'ёму такой працы або ў сувязі са скарачэннем патрэбнасці ў выкананні такой працы, Заказчык мае права змяніць першапачатковую цану дадзенай дамовы прапарцыянальна выкананаму аб'ёму такой працы, але не больш чым на 20% такой цаны.

Змяненне цаны дамовы без змянення прадугледжанага дамовай аб'ёму працы па НДП не дапускаецца.

Павелічэнне аб'ёму выканання працы па НДП пры нязменнасці агульнай цаны дамовы і іншых істотных умоў дамовы дапускаецца без абмежавання.


  1. Крыніца фінансавання, форма, тэрмін і парадак аплаты НДП

Фінансаванне НДП паводле дамовы ажыццяўляецца за кошт бюджэту Камісіі.

Форма аплаты – безнаяўны разлік. Разлік праводзіцца па закончанай і здадзенай працы на працягу дзесяці працоўных дзён з даты падпісання Заказчыкам акта здачы-прыёмкі працы на падставе сапраўднага акта здачы-прыёмкі працы.




  1. Парадак фарміравання цаны дамовы: пачатковая (максімальная) цана дамовы фарміруецца ў адпаведнасці з Методыкай вызначэння пачатковай (максімальнай) цаны дамовы на выкананне навукова-даследчай працы, зацверджанай Загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 27 ліпеня 2012 г. № 231.




  1. Растлумачэнне дакументацыі аб адкрытым конкурсе

Удзельніку размяшчэння заказу неабходна азнаёміцца з паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу, уключаючы ўсе дадаткі. Непрадстаўленне поўнай інфармацыі, якая патрабуецца паводле паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу, прадстаўленне несапраўдных звестак ці падача заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе, якая не адпавядае патрабаванням, якія ўтрымліваюцца ў паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу, прыводзіць да адхілення заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе.

Удзельнік размяшчэння заказу, які жадае атрымаць растлумачэнне ў адносінах палажэнняў паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу, можа накіраваць Заказчыку ў пісьмовай форме запыт аб растлумачэнні палажэнняў паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу.

Заказчык абавязаны на працягу двух працоўных дзён з дня паступлення ўказанага запыту накіраваць у пісьмовай форме растлумачэнне палажэнняў паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу, калі ўказаны запыт паступіў да Заказчыка не пазней, чым за тры працоўныя дні да дня заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе. На працягу аднаго працоўнага дня з дня накіравання растлумачэння палажэнняў паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу па запыце ўдзельніка размяшчэння заказу такое растлумачэнне павінна быць размешчана Заказчыкам на афіцыйным сайце Камісіі з указаннем прадмета запыту, але без указання ўдзельніка размяшчэння заказу, ад якога паступіў запыт. Растлумачэнне палажэнняў паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу не павінна змяняць яго сутнасць.


  1. Унясенне змяненняў у паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу і адмова ад правядзення адкрытага конкурсу

Заказчык мае права прыняць рашэнне аб унясенні змяненняў у паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу не пазней, чым за тры працоўныя дні да дня заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе. На працягу аднаго працоўнага дня з дня прыняцця ўказанага рашэння такія змяненні змяшчаюцца Заказчыкам на афіцыйным сайце Камісіі. Пры гэтым, калі змяненні ў паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу патрабуюць дадатковага збору дакументаў, тэрмін падачы заявак можа быць працягнены такім чынам, каб з дня размяшчэння ўнесеных у паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу змяненняў да дня заканчэння тэрміну падачы заявак такі тэрмін складаў не менш за пяць працоўных дзён.

У тых выпадках, калі змяненні ў паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу не патрабуюць дадатковага збору дакументаў, тэрмін падачы заявак не працягваецца.

Заказчык, які змясціў на афіцыйным сайце Камісіі паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу, мае права адмовіцца ад яго правядзення і змясціць паведамленне аб адмове ад правядзення адкрытага конкурсу не пазней, чым за тры працоўныя дні да даты заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе.

Удзельнікі размяшчэння заказу павінны самастойна адсочваць змяшчэнне на афіцыйным сайце Камісіі змяненняў і растлумачэнняў аб правядзенні адкрытага конкурсу.




  1. Патрабаванні да ўдзельнікаў размяшчэння заказу

  1. неправядзенне ліквідацыі ўдзельніка размяшчэння заказу – юрыдычнай асобы і адсутнасць рашэння суда ці іншага кампетэнтнага органа дзяржавы, рэзідэнтам якой з'яўляецца юрыдычная асоба ці грамадзянін, які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы, аб прызнанні ўдзельніка размяшчэння заказу банкротам і аб адкрыцці конкурснай вытворчасці;

  2. непрыпыненне дзейнасці ўдзельніка размяшчэння заказу ў парадку, прадугледжаным дзяржавай, рэзідэнтам якой з'яўляецца юрыдычная асоба ці грамадзянін, які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы, на дзень падачы заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе;

  3. удзельнікі размяшчэння заказу, а таксама іх упаўнаважаныя прадстаўнікі павінны быць правамоцныя заключаць дамову;

  4. валоданне ўдзельнікамі размяшчэння заказу выключнымі правамі на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, калі ў сувязі з выкананнем дамовы заказчык набывае права на такія вынікі;

  5. наяўнасць у работнікаў удзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі (неабходнай адукацыі);

  6. наяўнасць фінансавых рэсурсаў для выканання дамовы: адсутнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу запазычанасці па налічаных падатках , зборах і іншых абавязковых плацяжах у бюджэты любога ўзроўню ці дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды за апошні справаздачны перыяд; звесткі аб памеры балансавага кошту актываў удзельніка размяшчэння заказу па дадзеных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні завершаны справаздачны перыяд, устаноўлены дзяржавай, рэзідэнтам якой з'яўляецца юрыдычная асоба ці грамадянін, які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы. Удзельнік размяшчэння заказу адпавядае ўстаноўленаму патрабаванню ў выпадку, калі ён абскардзіць наяўнасць указанай запазычанасці ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы, рэзідэнтам якой ён з'яўляецца, і рашэння па такой скарзе на дзень разгляду заяўкі на ўдзел у конкурсе не прынята;

  7. наяўнасць абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы;

  8. наяўнасць працоўных рэсурсаў для выканання дамовы.

  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка