Паведамленне аб правядзенні адкрытага конкурсу




старонка4/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.69 Mb.
1   2   3   4

1. Прадмет і ўмовы дамовы

1.1. Выканаўца абавязваецца правесці абумоўленую Тэхнічным заданнем (дадатак № 1 да дамовы) навукова-даследчую працу, выкананую ў 2013-2014 гадах, для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй, па тэме «_______», і своечасова здаць яе вынікі Заказчыку, а апошні абавязваецца прыняць і аплаціць вынікі навукова-даследчай працы

1.2. Выкананне працы па дамове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Тэхнічным заданнем (дадатак № 1), Каляндарным планам (дадатак № 2), Спецыфікацыяй (дадатак № 3), якія з'яўляюцца неад'емнай часткай дадзенай дамовы.

2. Правы і абавязкі бакоў

2.1. Выканаўца ў адпаведнасці з дазенай дамовай абавязаны

2.1.1. Выканаць прадугледжаныя дазенай дамовай работы і перадаць іх вынікі Заказчыку ў парадку і ў тэрміны, вызначаныя дадзенай дамовай. Выканаўца абавязаны выканаць работы асабіста. Ён мае права прыцягваць да выканання гэтай дамовы трэціх асоб (сувыканаўцаў) толькі з пісьмовай згоды Заказчыка. Пры гэтым Выканаўца нясе адказнасць за дзеянні такіх сувыканаўцаў, у тым ліку за якасць выкананых імі работ і тэрміны іх выканання, як за свае ўласныя.



  1. Гарантаваць Заказчыку перадачу атрыманых па дазенай дамове вынікаў, якія не парушаюць выключных правоў трэціх асоб.

  2. Сваімі сіламі і за свой кошт, не парушаючы канчатковай даты здачы вынікаў работ, ліквідаваць дапушчаныя па яго віне недахопы ў выкананых Выканаўцам працах.

  3. Неадкладна інфармаваць Заказчыка аб выяўленай немагчымасці атрымаць чаканыя вынікі работ або аб немэтазгоднасці працягу навукова-даследчай працы.

  4. Калі падчас выканання навукова-даследчай працы высвятляецца непазбежнасць атрымання адмоўнага выніку, Выканаўца абавязаны прыпыніць яе, пісьмова паведаміўшы аб гэтым Заказчыку на працягу дзесяці каляндарных дзён пасля прыпынення навукова-даследчай працы.

  5. Уключаць у працоўныя і іншыя дамовы, якія заключаюцца з канкрэтнымі выканаўцамі прац, якія складаюць прадмет дадзенай дамовы, неабходныя ўмовы, якія забяспечваюць выкананне Выканаўцам узятых на сябе па дадзенай дамове абавязальніцтваў, уключаючы абавязальніцтвы аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі.

  6. У выпадку змены банкаўскіх ці іншых рэквізітаў Выканаўцы, на працягу трох працоўных дзён пісьмова паведаміць Заказчыку.

2.2. Заказчык у адпаведнасці з дадзенай дамовай абавязаны

  1. Прадстаўляць Выканаўцу для выкарыстання ў працы неабходную інфармацыю, якая маецца ў Заказчыка.

  2. Прыняць і аплаціць вынікі навукова-даследчай працы ў адпаведнасці з умовамі дадзенай дамовы.

2.3. Заказчык мае права

  1. Па ўзгадненні з Выканаўцам падчас выканання дадзенай дамовы змяніць не больш як на 20 % прадугледжаны дадзенай дамовай аб'ём работ пры змяненні патрэбы ў працах, на выкананне якіх заключана дадзеная дамова, або пры выяўленні патрэбы ў дадатковым аб'ёме работ, не прадугледжаных дадзенай дамовай, але звязаных з працамі, прадугледжанымi дадзенай дамовай.

  2. Па ўзгадненні з Выканаўцам пры выкананні дадатковага аб'ёму такіх работ або ў сувязі са скарачэннем патрэбнасці ў выкананні такіх работ, Заказчык мае права змяніць першапачатковую цану гэтай дамовы прапарцыянальна выкананаму аб'ёму такіх работ, але не больш як на 20 % такой цаны.

2.3.3 Заказчык мае права ў любы час правяраць ход і якасць выкананых па дадзенай дамове прац.

2.4 Бакі абавязваюцца

  1. Захоўваць канфідэнцыяльнасць інфармацыі, атрыманай у працэсе выканання абавязальніцтваў па дадзенай дамове. Выканаўца абавязваецца прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнню канфідэнцыяльнасці атрыманых вынікаў, уключаючы ахову дакументацыі і матэрыялаў, абмежаванню круга асоб, дапушчаных да інфармацыі, заключэнню пагадненняў аб канфiдэнцыяльнасцi з асобамі, дапушчанымі да канфідэнцыяльнай інфармацыі.

  2. Не перадаваць трэцім асобам канфідэнцыяльную інфармацыю, а таксама не публікаваць або іншым спосабам не выдаваць вынікі працы без пісьмовай згоды Заказчыка.

3. Наступствы немагчымасці дасягнення вынікаў прац

  1. Калі падчас выканання навукова-даследчай працы выяўляецца немагчымасць дасягнення вынікаў з прычыны абставін непераадольнай сілы, Бакі абавязаны ў трохдзённы тэрмін пісьмова паведаміць адзін аднаго аб надыходзе такіх абставін, прыняць усе магчымыя меры па змяншэнні іх неспрыяльных наступстваў і правесці перамовы аб працягу або спыненні дзеяння дадзенай дамовы, альбо аб змяненні яго ўмоў. У выніку перамоваў складаецца двухбаковы акт, падпісаны асобамі, упаўнаважанымі Бакамі падпісваць такі дакумент.

  2. Калі падчас выканання работ па дадзенай дамове выяўляецца немагчымасць дасягнення прадугледжаных дадзенай дамовай вынікаў работ з прычыны абставінаў, якія не залежаць ад Выканаўца, Заказчык абавязаны аплаціць Выканаўцу фактычны кошт навукова-даследчай працы, праведзенай да выяўлення немагчымасці атрымаць прадугледжаныя дадзенай дамовай вынікі, але не больш за 30 % ад агульнага кошту этапу навукова-даследчай працы, прадугледжанай дадзенай дамовай.

4. Тэрміны выканання

  1. Тэрмін здачы канчатковых вынікаў навукова-даследчай працы па дадзенай дамове усталёўваецца _______________________________ 2014 г.

  2. Прадугледжаная дадзенай дамовай праца, уключаючы яе этапы, выконваецца ў тэрміны, указаныя ў Каляндарным плане (дадатак № 2 да дамовы), які з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай дамовы.

  3. Выканаўца па ўзгадненні з Заказчыкам можа датэрмінова здаць выкананую навукова-даследчую працу ў цэлым або яе асобныя этапы. Заказчык прымае і аплачвае такую навукова-даследчую працу (яе этапы) у адпаведнасці з умовамі дадзенай дамовы.

  4. Датай выканання навукова-даследчай працы лічыцца дата зацверджання Заказчыкам акта здачы-прыёмкі апошняга этапу работ пры ўмове выканання абавязальніцтваў па ўсіх этапах, указаных у Каляндарным плане.

5. Цана дамовы і парадак разлікаў

5.1. Цана дамовы складае _____________ (___________) рублёў _____ капеек, ПДВ 0 %.

У тым ліку:

на 2013 год -_____________ (___________) рублёў _____ капеек, ПДВ 0 %;

на 2014 год -_____________ (___________) рублёў _____ капеек, ПДВ 0 %.

У адпаведнасці з падпунктам 11 пункта 1 артыкула 164 Падатковага кодэкса Расійскай Федэрацыі, артыкулам 5 Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай камісіяй аб умовах знаходжання Еўразійскай эканамічнай камісіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ад 8 чэрвеня 2012 г., пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 22 ліпеня 2006 г. № 455 «Аб зацверджанні Правілаў прымянення падатковай стаўкі 0 працэнтаў па падатку на дададзеную вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага выкарыстання міжнароднымі арганізацыямі і іх прадстаўніцтвамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» і загадам Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 9 красавіка 2007 г. № 4938/33н «Аб зацверджанні Пераліку міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, пры рэалізацыі якім тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага выкарыстання прымяняецца стаўка падатку на дададзеную вартасць у памеры 0 працэнтаў» (у рэдакцыі загада Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі ад 20 лістапада 2012 года № 20346/147н), пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), прызначаных для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй, па падатку на дададзеную вартасць прымяняецца падатковая стаўка 0 працэнтаў.

Цана дадзенай дамовы з'яўляецца цвёрдай і не можа змяняцца ў працэсе яе выканання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2.3.2 дадзенай дамовы.


  1. Разлікі за выкананую па дадзенай дамове навукова-даследчую працу ажыццяўляюцца паміж Заказчыкам і Выканаўцам у памеры іх фактычнага кошту па закончанаму і прынятаму Заказчыкам этапу работы, але не больш за суму, абумоўленую ў Каляндарным плане, прадугледжаную дадзенай дамовай.

  2. Аплата прац па дадзенай дамове ажыццяўляецца па закончанаму і здадзенаму этапу працы на працягу дзесяці працоўных дзён з даты падпісання Заказчыкам акта здачы-прыёмкі работ на падставе дадзенага акта здачы-прыёмкі работ.

  3. Заказчык прымае на сябе абавязальніцтвы па фінансаванні дадзенай дамовы ў 2013 годзе. Фінансаванне дамовы ў 2014 годзе будзе ажыццяўляцца пры ўмове выдзялення Заказчыку адпаведных фінансавых сродкаў у бюджэце на 2014 год на падставе дадатковага пагаднення, які падпісваецца Заказчыкам з Выканаўцам. У выпадку невыдзялення Заказчыку фінансавых сродкаў ў 2014 годзе абавязальніцтвы Бакоў па дадзенай дамове абмяжоўваюцца абавязальніцтвамі, якія падлягаюць выкананню ў 2013 годзе. Пра факт невыдзялення Заказчыку фінансавых сродкаў для фінансавання дадзенай дамовы ў 2014 годзе Заказчык інфармуе Выканаўцу на працягу аднаго месяца з дня зацверджання бюджэту Заказчыка на 2014 год.

5.5. Фінансаванне дадзенай дамовы ажыццяўляецца за кошт бюджэту Еўразійскай эканамічнай камісіі.
6. Парадак здачы і прыёмкі выкананых работ

6.1. За 15 каляндарных дзён да заканчэння тэрміну выканання этапу навукова-даследчай працы Выканаўца абавязаны ў пісьмовай форме паведаміць Заказчыку пра гатоўнасць этапу навукова-даследчай працы да здачы і прадаставіць Заказчыку з суправаджальным лістом справаздачу аб выкананні навукова-даследчай працы па ДАСТ 7.32-2001: «Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Справаздача аб навукова-даследчай працы. Структура і правілы афармлення» ў двух асобніках і яго электронную версію, і акт здачы-прыёмкі работ у трох асобніках.

Датай прадстаўлення Выканаўцам вынікаў работ Заказчыку лічыцца дата рэгістрацыі Заказчыкам суправаджальнага ліста.


  1. Заказчык на працягу пятнаццаці каляндарных дзён з дня атрымання справаздачных дакументаў і акта здачы-прыёмкі работ прымае рашэнне аб допуску працы да абароны вынікаў работы: вызначае дзень абароны вынікаў работы ці ў выпадку, калі прадстаўленыя вынікі этапу навукова-даследчай работы змяшчаюць істотныя адхіленні ад Тэхнічнага задання, каляндарнага плана, маюцца заўвагі да якасці работ (праца выканана не ў поўным аб'ёме, зрыў тэрмінаў і г.д.) складае акт аб пераліку неабходных дапрацовак з указаннем кантрольных тэрмінаў іх выканання. Заказчык інфармуе Выканаўцу ў пісьмовым выглядзе аб прынятым рашэнні. Пасля ліквідацыі неабходных дапрацовак вызначаецца дата абароны вынікаў работы.

  2. Пасля правядзення абароны вынікаў работы Заказчык прымае рашэнне: аб прыняцці этапу навукова-даследчай працы, аб неабходнасці дапрацоўкі навукова-даследчай працы ці аб матываванай адмове ад прыёмкі этапу працы.

У выпадку прыняцця Заказчыкам рашэння прыняць этап навукова-даследчай працы Выканаўцу накіроўваецца падпісаны акт здачы-прыёмкі.

У выпадку прыняцця Заказчыкам рашэння аб неабходнасці дапрацоўкі навукова-даследчай працы, Выканаўцу накіроўваецца матываваная адмова ад прыёмкі работы і Бакамі складаецца акт з пералікам неабходных дапрацовак і з указаннем кантрольных тэрмінаў іх выканання. Такі акт павінен быць складзены і падпісаны Бакамі на працягу трох працоўных дзён з даты прыняцця Заказчыкам рашэння аб адмове ў прыёмцы работ.

У выпадку прыняцця Заказчыкам рашэння аб адмове ў прыняцці навукова-даследчай працы Выканаўцу накіроўваецца матываваная адмова ад прыёмкі работы з указаннем прычын. У выніку прыняцця Заказчыкам такога рашэння Бакамі афармляецца Пагадненне аб спыненні ўзаемных абавязальніцтваў па дадзенай дамове.

7. Змяненне, дапаўненне і скасаванне дамовы


  1. Змяненні і дапаўненні да дадзенай дамовы, у тым ліку на падставах, прадугледжаных пунктамі 2.3.1. і 2.3.2. дадзенай дамовы, уносяцца па ўзгадненні Бакоў, якое афармляецца адпаведным пагадненнем і з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай дамовы.

  2. Скасаванне дадзенай дамовы дапушчаецца выключна па дамове Бакоў або па рашэнні суда на падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым факт падпісання Бакамі пагаднення аб скасаванні дадзенай дамовы не вызваляе Бакі ад абавязку ўрэгулявання ўзаемных разлікаў.

У выпадку прыпынення па просьбе Заказчыка выканання этапу, пачатага Выканаўцам, на тэрмін больш за тры месяцы, дадзеная дамова можа быць скасавана выключна па ўзгадненні Бакоў або рашэнню суда на падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым Заказчык аплачвае Выканаўцу выдаткі па выкананаму аб'ёму работ на момант прыпынення выканання на падставе пагаднення аб спыненні ўзаемных абавязальніцтваў па дадзенай дамове.

7.4. У выпадку выканання Выканаўцам работ не ў поўным аб'ёме або ў выпадку, калі прадстаўленыя вынікі этапу навукова-даследчай працы змяшчаюць істотныя адхіленні ад Тэхнічнага задання, Каляндарнага плана, умоў дадзенай дамовы, Заказчык мае права адмовіцца ад прыняцця этапу навукова-даследчай працы і выплаты Выканаўцу ўзнагароджання за этап работы, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў акце здачы-прыёмкі работ. У выніку прыняцця Заказчыкам такога рашэння Бакамі афармляецца Пагадненне аб спыненні ўзаемных абавязальніцтваў па дадзенай дамове.



8. Адказнасць Бакоў

8.1. У выпадку пратэрміноўкі выканання Выканаўцам абавязальніцтваў, прадугледжаных дадзенай дамовай, Заказчык мае права запатрабаваць выплату няўстойкi (штрафу, пенi). Няўстойка (штраф, пеня) налiчваецца за кожны дзень пратэрміноўкі выканання абавязальніцтва, прадугледжанага дадзенай дамовай, пачынаючы з дня, наступнага пасля дня заканчэння вызначанага дадзенай дамовай тэрміну выканання абавязальніцтва. Памер такой няўстойкi (штрафу, пенi) вызначаецца ў памеры 0,1 % ад цаны дамовы за кожны дзень пратэрміноўкі выканання абавязальніцтва, але не больш за 10% ад цаны дамовы. Выканаўца вызваляецца ад выплаты няўстойкi (штрафу, пенi), калі дакажа, што пратэрміноўка выканання названага абавязальніцтва адбылася з прычыны абставін непераадольнай сілы або па віне Заказчыка.



У выпадку, калі памер штрафных санкцый дасягне 10 % ад цаны дадзенай дамовы Заказчык мае права звярнуцца ў суд з пазовам аб скасаванні дадзенай дамовы з прычыны істотнага невыканання іншым бокам сваіх абавязальніцтваў па дадзенаму дагавору.

  1. У выпадку прыняцця рашэння аб налічэнні пені пры наяўнасці матываванай адмовы ад прыёмкі работ і падпісання Бакамі акту з пералікам неабходных дапрацовак Заказчык мае права налічваць пеню з даты прыняцця рашэння аб адмове ў прыёмцы работ да вызнаачанай даты прадстаўлення Выканаўцам дапрацаваных вынікаў работ.

  2. У выпадку невыканання або неналежнага выканання Бакамі іншых абавязальніцтваў, прадугледжаных дадзенай дамовай, Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.

Прымяненне штрафных санкцый не вызваляе Бакі ад выканання абавязальніцтваў па дадзенай дамове.

9. Абставіны непераадольнай сілы

  1. Пры ўзнікненні абставінаў, якія робяць немагчымым выкананне ў поўным аб'ёме або часткова абавязальніцтваў па дадзенай дамове адным з Бакоў (пажар, стыхійнае бедства, вайна, ваенныя дзеянні ўсіх відаў і іншыя магчымыя абставіны непераадольнай сілы, якія не залежаць ад Бакоў), тэрміны выканання абавязальніцтваў падаўжаюцца на той час, на працягу якога дзейнічаюць гэтыя акалічнасці.

  2. Калі абставіны непераадольнай сілы працягваюцца больш за адзін месяц, любы з Бакоў мае права адмовіцца ад далейшага выканання абавязальніцтваў па дадзенай дамове, прычым ні адзін з Бакоў не можа патрабаваць ад другога Боку пакрыцця магчымых страт.

  3. Бок, які не ў стане выканаць свае абавязальніцтвы па дадзенаму дагавору, абавязаны на працягу сарака васьмі гадзін апавясціць другі Бок аб надыходзе або спыненні абставінаў, якія перашкаджаюць выкананню гэтых абавязальніцтваў. Апавяшчэнне накіроўваецца па юрыдычным адрасе, указаным у дадзенай дамове.

10. Заключныя палажэнні

  1. У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь спрэчак і рознагалоссяў у працэсе выканання абавязальніцтваў па дадзенай дамове Бакі абавязваюцца ўрэгуляваць іх у дасудовым парадку шляхам накіравання прэтэнзіі ў пісьмовай форме. Тэрмін разгляду прэтэнзіі - дзесяць працоўных дзён з моманту яе атрымання. Прэтэнзія адпраўляецца заказным лістом з паведамленнем.

  2. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць падчас выканання дадзенай дамовы, не ўрэгуляваныя Бакамі шляхам перамоваў, падлягаюць разгляду ў Арбітражным судзе г. Масквы.

  3. Дадзеная дамова складзена ў трох асобніках, адзін з якіх перададзены Выканаўцу, а два іншых знаходзяцца ў Заказчыка.

  4. Дадзеная дамова набывае сілу і становіцца абавязковай для Бакоў з моманту яе падпісання.

Дадзеная дамова спыняе сваё дзеянне з моманту належнага выканання Бакамі сваіх абавязальніцтваў, за выключэннем выпадкаў, вызначаных дадзенай дамовай.

10.5. Усе змены і дадаткі да дадзенай дамовы з'яўляюцца яе неад'емнай часткай.

11. Юрыдычныя адрасы і рэквізіты Бакоў

ЗАКАЗЧЫК: ВЫКАНАЎЦА:

Еўразійская эканамічная камісія Поўная назва арганізацыі і

месца знаходжання

Месца знаходжання

г. Масква,

ІНП ІНП___________

КПП КПП__________

Банкаўскія рэквізіты: Банкаўскія рэквізіты:

р/р Асабовы рахунак_________

БІК р/р______________

Банк БІК______________


ЗАКАЗЧЫК: ВЫКАНАЎЦА:

_______________________ _____________________

(пасада) (пасада)



______________________ _____________________

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) (подпіс, прозвішча і ініцыялы)

«___»_________201_г. «___»_________201_г.
М.П. М.П.




Дадатак № 1

да дамовы

ад «__»______2013 г. №________

ТЭХНІЧНАЕ ЗАДАННЕ

на выкананне навукова-даследчай працы па тэме:

1. Уводзіны.

2. Мэта, задачы і зыходныя дадзеныя для выканання працы.

З. Змест работы.

4. Асноўныя патрабаванні да выканання даследавання і распрацоўкі.

5. Парадак разгляду і прыёмкі работы.

Пры неабходнасці ў тэхнічнае заданне ў адпаведнасці з прапановамі, якія змяшчаюцца ў заяўцы, могуць быць дададзеныя іншыя раздзелы, якія змяшчаюць неабходную інфармацыю з мэтай атрымання чаканых вынікаў навукова-даследчай працы.



АД ЗАКАЗЧЫКА: АД ВЫКАНАЎЦЫ:

_______________________ _____________________

(пасада) (пасада)



______________________ _____________________

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) (подпіс, прозвішча і ініцыялы)

«___»_________201_г. «___»_________201_г.
М.П. М.П.





Дадатак № 2


да дамовы
ад « __»_______ 2013 г. №______

КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН

да дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме:







Назва этапу, змест работ этапу

Вынік

(што прад'яўляецца)



Тэрміны выканання, з улікам неабходнага часу на здачу этапаў і працы ў цэлым,

пачатак і заканчэнне



Цана,

руб.


1













2













РАЗАМ:___(___________)рублёў___капеек, ПДВ 0%.

неабходную інфармацыю з мэтай атрымання чаканых вынікаў навукова-даследчай працы.



АД ЗАКАЗЧЫКА: АД ВЫКАНАЎЦЫ:

_______________________ _____________________

(пасада) (пасада)



______________________ _____________________

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) (подпіс, прозвішча і ініцыялы)

«___»_________201_г. «___»_________201_г.
М.П. М.П.


Дадатак № 3


да дамовы
ад «___»_______2013 г. №____

СПЕЦЫФІКАЦЫЯ

да дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме « »

№ п/п

Назва працы (з указаннем этапаў працы)

Сума, руб.

ПДВ,

руб.






































РАЗАМ:__(________) рублеў 00 капеек, ПДВ 0%


ЗАКАЗЧЫК: ВЫКАНАЎЦА:

_______________________ _____________________

(пасада) (пасада)



______________________ _____________________

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) (подпіс, прозвішча і ініцыялы)

«___»_________201_г. «___»_________201_г.
М.П. М.П.




Дадатак № 4

да дамовы

ад «___»_______2013 г. №_______

ФОРМА

АКТ №

здачы-прыёмкі навукова-даследчай працы
па дамове № ад « » 2013 г.


Складзены «___»__________2013 г.
Назва тэмы
Этап № _______. Назва этапу _______________________________________

Дадзены акт складзены ў тым, што Выканаўца - _______________________________, у асобе_____________________________________, які(ая) дзейнічае на падставе ________________________ здаў, а Заказчык - Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія, у асобе ___________________________________, які(ая) дзейнічае на падставе даверанасці __________________ прыняў выкананыя ў адпаведнасці з _____ этапам Каляндарнага плана наступныя работы:

і атрыманыя вынікі:

Пералічаныя работы былі выкананыя згодна з зацверджаным Тэхнічным заданнем і Каляндарным планам у поўным аб'ёме і ў вызначаныя тэрміны.

Тэрмін выканання этапу паводле каляндарнага плану:

пачатак - з даты заключэння дагавора - «__» _________ 2013 г.

заканчэнне - «__» __________ 2014 г.

Цана дамовы ад «___» _______________ 2013 г. № складае (_____________) рублёў _______ капеек, ПДВ 0% (_____________) рублёў __________ капеек.

Цана выкананых работ па ____ этапу складае (_____________) рублёў _______ капеек, ПДВ 0% (_____________) рублёў __________ капеек.

Да пераліку Выканаўцу (_____________) рублёў _______ капеек, ПДВ 0% (_____________) рублёў __________ капеек.



Заказчык: Выканаўца:

Еўразійская эканамічная камісія Поўная назва арганізацыі і месца

Месца знаходжання знаходжання

г. Масква,

ІНП ІНП___________

КПП КПП__________

Банкаўскія рэквізіты: Банкаўскія рэквізіты:

р/р Асабовы рахунак_________

БІК р/р______________

Банк БІК______________




Этап работы прыняў: Этап работы здаў:

_______________________ _____________________

(пасада) (пасада)



______________________ _____________________

(подпіс, прозвішча і ініцыялы) (подпіс, прозвішча і ініцыялы)



«___»_________201_г. «___»_________201_г.
М.П. М.П.


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка