Паварот да палітычнай рэакцыі. (Апорны канспект)




Дата канвертавання02.07.2016
Памер21.8 Kb.
8 клас. Гісторыя Беларусі. Ваенная, судовая, гарадская і іншыя рэформы.

Паварот да палітычнай рэакцыі.
(АПОРНЫ КАНСПЕКТ)


Рэформы

Іх змест

Асаблівасці на Беларусі

Ваенная

1862-1874

Земская

1864


Судовая

1864
Школьная

1864

Цэнзурная



1865

Гарадская

1875


Замест рэкруцтва ўсеагульная воінская павіннасць
Ствараюцца выбарныя органы – земствы - для кіравання мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя
Суд стаў усесаслоўны, адкрыты,

незалежны, спаборніцкі(адвакаты),

уводзіліся прысяжныя засядацелі
Саслоўныя абмежаванні адмяняліся

Пашырыла магчымасці друку


У гарадах выбіраліся органы самакіравання –гарадскія думы і

ўправы – на аснове маёмаснага

цэнзу


-
На Беларусь, Літву і Украіну

земская рэформа не распаўсюджвалася з-за паўстання 1863 г.

Судовая рэформа на Беларусі пачалася пазней – у 1872 г.,мі-

равыя суддзі тут не абіраліся,а

назначаліся, улады фарміравалі

склад прысяжных засядацеляў.

Не было земскіх школ, мовы мясцовага насельніцтва – беларуская, польская, яўрэйская- у школу не

дапускаліся.
Выданні на беларускай, польскай,

яўрэйскай мовах не дазваляліся.


Пазней на 5 год, гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся,

абмяжоўвалася прадстаўніцтва

яўрэяў – не больш за трэць гласных

Абмежаванасць рэформаў:



  • не закранулі самадзяржаўя,

  • не ліквідавалі саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.

Палітычная рэакцыя (рух назад) пачалася пасля забойства Аляксандра II (1881).
Праявілася:

  • “Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі...” ператварыла Расію ў паліцэйскую дзяржаву,

  • цыркуляр “аб кухарчыных дзецях”,

  • працэнтная норма для яўрэяў у гімназіі і ВНУ,

  • уведзены земскія начальнікі.

Такім чынам, у 60-70-ыя гады 19 ст. у Расійскай імперыі былі праведзены буржуазныя рэформы, якія расчысцілі шлях да капіталізму. На Беларусі іх правядзенне мела асаблівасці – праводзіліся пазней, земская не праводзілася, іх буржуазны характар быў зменшаны. Гэтыя асаблівасці выкліканы паўстаннем 1863 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка