Паважаныя сябры!




Дата канвертавання28.03.2016
Памер13.99 Kb.
Паважаныя сябры!
Міжнароднае аб’яднанне Грамадзянская Беларусь (www.civicbelarus.eu) запрашае Вас прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэшскай Рэспубліцы.
Праграма стажыроўкі прадугледжана для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці свайго рэгіёна.
Мэты адукацыйнай стажыроўкі:



  • пазнаёміць удзельнікаў з прынцыпамі функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы з практычнага боку

  • даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі пазнаёміцца з асаблівасцямі чэшскай рэгіянальнай палітыкі, прынцыпамі функцыянавання мясцовых органаў самакіравання і формамі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі

  • узняць прафесіяналізм маладых актывістаў у такіх сферах як арганізацыя грамадскіх кампаній і камунікацыя са СМІ

  • усталяваць кантакты паміж маладымі беларускімі актывістамі і прадстаўнікамі чэшскай палітычнай сцэны і грамадзянскай супольнасці.

Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, чэшскімі палітыкамі, дэсідэнтамі; усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партый і неўрадавых арганізацый ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.


Выдаткі звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем бяруць на сябе арганізатары.
Выбар кандыдатаў будзе ажыцяўляцца зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста і індывідуальнага інтэрв’ю.

Стажыроўка адбудзецца 14-28 сакавіка 2010 года.
Запоўненыя анкеты дасылайце, калі ласка, да 5 лютага 2010 на info@civicbelarus.eu


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка