Паважаныя калегі




Дата канвертавання05.06.2016
Памер21.82 Kb.
Паважаныя калегі,

Маем гонар паведаміць, што у межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных даследаванняў  Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) абвяшчае спецыяльны  конкурс малых грантаў, прысвечаны карпаратыўнай адказнасці ў Беларусі (corporate responsibility, CR).

Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка даследаванняў і прыцягненне ўвагі да актуальных пытанняў дзяржаўна-сацыяльнага і дзяржаўна-прыватнага партнёрства, а таксама актывізацыя дыскусіі па ключавых аспектах карпаратыўнай адказнасці ў Беларусі, якім да гэтага часу надавалася недастаткова ўвагі.

БФПП падтрымлівае даследчыя праекты ў наступных напрамках:


  1. Прававыя ўмовы карпаратыўнай адказнасці і філантропіі ў Беларусі (рэкамендацыі да нацынальнай палітыкі).

  2. Практыкі карпаратыўнай адказнасці ў міжнародных і мясцовых кампаніях, параўнальны аспект.

  3. Уплыў дабрачыннай дзейнасці бізнесу на развіццё мясцовых супольнасцей Беларусі.

Кандыдаты, чые заявы будуць ухваленыя,  атрымаюць магчымасць кансультацый з міжнароднымі і беларускімі экспертамі.

Заявы на англійскай, беларускай ці рускай мовах павінны быць прадстаўленыя ў электронным выглядзе на адрас: bppf@belinstitute.eu не пазней за 20 лістапада  2011 г. Уся неабходная інфармацыя (поўны тэкст аб’явы, а таксама праектная заява, тытульны ліст і форма бюджэту) – на сайце BPPF па спасылцы: http://bppf.eu/be/node/124.



Заявы неабходна дасылаць з паметай “Карпаратыўная адказнасць”.

Дазвольце таксама нагадаць, што працягваецца прыём праектных заяў у межах аб’яўленага дзевятага раўда BPPF. Тэмы, якія былі прапанаваныя ў якасці прыярытэтных, наступныя:



  1. Грамадская думка і кампенсацыя тым, хто «прайграў» падчас эканамічнай трансфармацыі (рэкамендацыі па камунікацыйнай стратэгіі рэформ).

  2. Маніторынг прыватызацыі і аналіз аўкцыёнаў, рэкамендацыі па паляпшэнні працэдуры прыватызацыі праз аўкцыёны (стэйкхолдэрамі з’яўляюцца як пакупнікі, так і прадаўцы актываў).

  3. Рынак працы падчас эканамічнай трансфармацыі.

  4. Усходняе партнёрства” і рэгіянальнае супрацоўніцтва.

  5. Візавая фасілітацыя Беларусь – ЕС (маніторынг і рэкамендацыі).

  6. Развіццё інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: аналіз і маніторынг.

Канчатковы тэрмін прадстаўлення праектных прапаноў у межах дадзенай стыпендыяльнай праграмы – 30 кастрычніка 2011 г. Пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе і неабходную дакументацыю можна прачытаць на сайте BPPF па спасылцы: http://bppf.eu/be/node/109.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка