Паважаныя калегi настаўнiкi геаграфii!




Дата канвертавання20.05.2016
Памер47.89 Kb.
Паважаныя калегi – настаўнiкi геаграфii!

Звычайна, калi збiраеца некалькi педагогаў разам, адразу пачынаюць узгадваць праблемы: адна гадзiна ў тыдзень, незапатрабаванасць ведаў, адсутнасць стымулу ў вучняў… але сёння не будзем аб сумным. Наша геаграфiя – адзiны грамадска-прыродазнаўчы прадмет у школе – мае вялiзарны дыяпазон магчымасцей для творчага настаўнiка ў справе фармавання сапраўднай асобы з глабальным светапоглядам i мысленнем, сапраўдным патрыятызмам i грамадзянскай пазiцыяй, павагай да агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей. I таму, калi ўжо абраны гэты нялёгкi шлях настаўнiка, настаўнiка геаграфii, трэба па iм iсцi годна i ўпэўнена – на кожны ўрок. Нягледзячы нi на што – нi на паперамарнатраўства, нi на навязанныя зверху тэхналогii, нагрузку i перагрузку, галоўнае – ўрок, а галоўныя правяраючыя – вучнi.

Прадумвайце, плануйце, стварайце, арганiзуйце яго (урок) так, каб ён быў цiкавым i карысным, каб была нейкая iнтрыга, даследаванне, адкрыццё, разнастайнасць, i вы не пашкадуеце, калi зразумееце i адчуеце, што вы на сваiм месцы, вы – прафесiянал, вы патрэбны iншым.

Выкарыстоўвайце ўсе магчымасцi, схiльнасцi, таленты i захапленнi сваёй асобы.

Наблiжаецца канец навучальнага года. I не толькi вучняў радуюць апошнiя ўрокi, калi праграма выканана, а час застаецца. Але бывае, не хапае ўжо сiл зрабiць iх цiкавымi i займальнымi.

Прапаную некалькi «бяспройгрышных нарыхтовак» для правядзення апошнiх урокаў па геаграфii ў 6-11 класах. Матэрыял распрацаваны аўтарам, настаўнiцай геаграфii Дрокiнай Г.П., i шматразова апрабiраваны на ўроках i пазакласных занятках у гiмназii №10 г. Маладзечна. Магчымы варыяцыi i iмправiзацыi.




6-7 класы.
1. Пытаюся ў вучняў “Цi ведаеце вы, што такое GPS?” Слухаю адказы, затым задаю пытанне “А хто мае GPS?”. Верагодна, такiх будуць адзiнкi. “А што рабiць астатнiм?” Калi, магчыма, давядзецца апынуцца ў такой сiтуацыi, калi вы заблукалі, напрыклад, у лесе, i не ведаеце, куды iсцi. “Прапаную вам стварыць своеасаблiвую шпаргалку-падказку месцазнаходжання сонца летам адносна бакоў гарызонта ў адпаведнасцi з часам.”

Аналагiчную схему вучнi чэрцяць у сшытках, самастойна падпiсваюць прамежкавыя бакi гарызонта i вызначаюць, у колькi гадзiн сонца знаходзiцца ў кожным з напрамкаў.

Заслухаць варыянты адказаў вучняў, абмеркаваць i даць правiльны адказ, калi такога не будзе.

Можна задаць пытанне, як карыстацца гэтай схемай? А дзе будзе сонца знаходзiцца ў 9 гадзiн ранiцы? I iншыя адпаведныя пытаннi.

I цiкава, i карысна.
2. Прапаную вучням самастойна (хто жадае) цi ў групах распрацаваць правiлы паводзiн у летнi час на прыродзе. Можна аб’явiць конкурс на лепшы звод правiл.

Усiх заслухаць i абмеркаваць, пахвалiць, можна ўзнагародзiць, напрыклад, лепшаму зводу правiл надаць статус «мiжнародных правiл паводзiн на прыродзе».


3. Як вядома усiм настаўнiкам геаграфii, з геаграфiчнымi каардынатамi на працягу 6-га класа «сябруюць» не ўсе вучнi. Таму карысна напрыканцы года правесцi гульню-спаборнiцтва на замацаванне ўменняў i навыкаў па вызначэнню шыраты i даўгаты. Вучнi працуюць па атласах iндывiдуальна цi ў парах. Усе яны – мужныя выратавальнiкi i па каардынатых павiнны знайсцi i здзейснiць высакародны ўчынак – выратаваць жыццi людзей. Настаўнiк зачытвае i запiсвае на дошцы геаграфiчныя каардынаты, напрыклад, 25° пн.ш. 170° з.д. i абвяшчае, што ў гэтым месцы танкер наляцеў на каралавыя рыфы, атрымаў прабоiну i iдзе на дно. Тэрмiнова трэба знайсцi месца катастрофы i выратаваць экiпаж. Хто першы правiльна знаходзiць месца «гiбелi танкера», той зарабляе балы. Варыянты наступных заданняў:

  • касмiчная станцыя вычарпала рэсурс i будзе затоплена ў месцы з каардынатамi 50° пд.ш. i 70° у.д. Папярэдзiць, каб нiхто туды не заплываў (раён в.Кергелен);

  • альпiнiсты сарвалiся з гары – 43 пн.ш. i 45° у.д. (Каўказ);

  • журналiстаў захапiлi ў заложнiкi тэрарысты – 5° пн.ш. i 75° з.д. (Калумбiя);

  • кiты выкiдваюцца на бераг 65° пд.ш. i 60° з.д. (Антарктычна п-ў);

  • на групу вучняў напаў сумчаты д’ябал – 42° пд.ш. i 147° у.д. (в.Тасманiя);

  • у акiяне ўзнiк новы востраў, якое яго паходжанне? Хто першы яго дасягне, той мае права першаадкрывальнiка назваць сваiм iмем – 15° пд.ш. i 175° у.д. (раён Фiджы).

Падлiчыць балы i аб’явiць пераможцу.



8-9 класы
Раздаць вучням лiсты фармата А4, на якiх набраны даволi вялiкi спiс тэрмiнаў, геаграфiчных аб’ектаў, помнiкаў культуры (выбраць з падручнiка) усiх вывучаных мацерыкоў за 8-мы клас, i дастаткова толькi рэгiёнаў Еўразii – 9 клас. Вучнi працуюць iндывiдуальна цi ў парах па iх жаданню.

Потым iм (8 клас) прапануецца выбраць з дадзенага спiску (адзначыць, выпiсаць) толькi тое, што мае дачыненне:

а) да Афрыкi (напрыклад, Камерун, гепард, жырафа, Нiл, Атлас, …);

б) да Аўстралii;

в) да Антарктыды;

г) да Паўднёвай Амерыкi;

д) да Паўночнай Амерыкi.

Наступнае заданне: з таго ж самага спiсу выбраць толькi назвы жывёл i раслiн. Можа быць i такое заданне: выбраць усё, што адносiцца да саван i рэдкалессяў, форм рэльефу, клiмату, прыродных зон, насельнiцтва. Варыянты заданняў залежаць ад фантазii настаўнiка.

Для вучняў 9-га класа прапануецца зрабiць выбар тэрмiнаў i аб’ектаў, якiя маюць дачыненне да пэўнага рэгiёну: Пауднёва-Заходняй, Цэнтральнай, Усходняй Азii i iнш.

Вучнi выпiсваюць i зачытваюць адказы. Можна падыходзiць да iх, правяраць i выстаўляць адзнакi на наступны год, як практыкуецца аўтарам.


10 клас

Клас падзяляецца на групы па колькасцi абласцей Беларусi. Кожная група атрымлiвае контурную карту адной вобласцi, на якую наносяць усе раённыя центрю, буйныя гiдраграфiчныя аб’екты, суседнiя вобласцi i дзяржавы, i славутыя помнiкi культуры i прыроды. Карыстацца можна любымi крынiцамi iнфармацыi. Далей кожная група складае вiктарыну па сваёй вобласцi (5-7 пытанняў) i задае iх класу. Адказы запiсваюцца i потым зачытваюцца. За правiльныя адказы кожная група атрымлiвае пэўную суму балаў. Выiгрывае тая група, якая нанясе найбольшую колькасць аб’ектаў на тэрыторыi сваёй вобласцi i адкажа на найбольшую колькасць пытанняў iншых каманд.


11 клас
1. Клас падзяляецца на каманды па 4-5 чалавек. Кожная каманда атрымлiвае заданне: геаграфiчныя каардынаты невядомага вострава з указаннай канфiгурацыяй i памерамi. У залежнасцi ад месцазнаходжання вострава каманда павiнна устанавiць, якi там клiмат, прыродныя зоны (раслiннасць, жывёлы, глебы), у залежнасцi ад паходжання вострава – якiя там могуць быць карысныя выкапнi. Усе гэтыя звесткi вучнi павiнны выкарыстаць для таго, каб «абжыць», «асвоiць» востраў у гаспадарчых адносiнах, стварыць вытворчую i сацыяльную iнфраструктуру.

Гэтае непростае творчае заданне дае магчымасць комплексна выкарыстаць геаграфiчныя веды за ўвесь курс школьнай геаграфii.


2. Музычна-геаграфiчная вiктарына.

Вучням прапануецца праслухаць фрагменты музыкi розных народаў свету (пры атсутнасцi неабходнай музычнай падборкi звяртайцеся да аўтара) i паспрабаваць вызначыць, якому этнакультурнаму рэгiёну свету (цi краiне) адпавядае кожны фрагмент.



Пасля заканчэння вiктарыны вучнi называюць свае варыянты адказаў, матывацыю выбару («гiтара + духавыя – лацiнская музыка», характэрныя меладызмы, рытмы, мова…). Акрамя эстэтычнага задавальнення ад праслухоўваня добрай народнай музыкi 11-класнiкi маюць магчымасць праявiць сваю эрудыцыю, музычную падрыхтоўку, творчую фантазiю i веданне музычнай культуры народаў свету.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка