Паважаны Міхаіл Сяргеевіч




Дата канвертавання13.06.2016
Памер11.25 Kb.
Паважаны Міхаіл Сяргеевіч,

Хацелася б унесці некаторыя прапановы наконт арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Мінску. У сувязі з тым, што апошнім часам канцэрты некаторых папулярных беларускіх музыкантаў, запланаваныя для правядзення ў клубах горада, былі адмененыя, я і шматлікія іх аматары страцілі магчымасць бачыць жывыя выступы. Улічваючы, што масавыя мерапрыемствы праводзяцца за кошт сродкаў, якія пералічваюцца ў бюджэт падаткаплацельшчыкамі, мне ўяўляецца магчымым улічваць іх прыхільнасць пры складанні сцэнараў гарадскіх святаў. Прапаноўваю ўключыць у склад тых, хто выступае на падобных мерапрыемствах, наступныя любімыя шматлікімі гараджанамі гурты і выканаўцаў:



  1. «Ляпис Трубецкой»,

  2. «Палац»,

  3. «Крама»,

  4. «N.R.M.»,

  5. «Нейра Дзюбель»,

  6. «Крамбамбуля»,

  7. «Нака»,

  8. Зміцер Вайцюшкевіч.

Што датычыць непасрэдна мерапрыемстваў, то лічу, што ўдзел пералічаных выканаўцаў значна павысіў бы якасць і наведвальнасць канцэртаў на такія святы, як:

1) Дзень Рэспублікі,

2) Новы год,

3) Дзень Канстытуцыі,

4) Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі,

5) Дзень Перамогі,

6) Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь,

7) Свята працы.


Лічу, што гэтую прапанову падтрымалі б многія, улічваючы вялікую колькасць прыхільнікаў указаных гуртоў і неабходнасць пошуку альтэрнатывы адмененым канцэртам.

З павагай, ______________________



Які (ая) жыве па адрасе _____________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка