Патрабаванні да афармлення публікацый для зборніка матэрыялаў III міжнароднага семінара экспертаў па ўзналяльных крыніцах энергіі




Дата канвертавання27.03.2016
Памер73.25 Kb.
Патрабаванні да афармлення публікацый для зборніка матэрыялаў III Міжнароднага семінара экспертаў па ўзналяльных крыніцах энергіі

Матэрыялы для публікацыі павінны быць дасланыя ў электронным варыянце на паштовую скрыню seminar@ipe.by да 1 траўня 2016 г. Артыкулы, дасланы пасля дадзенага тэрміну, разглядацца не будуць.



1. Агульныя патрабаванні

Матэрыялы, якія прапануюцца для публікацыі, павінны з’яўляцца арыгінальнымі, неапублікаванымі раней у друкаваных выданнях. Аб’ём артыкулу не павінен перавышаць 15 старонак. Прымаюцца артыкулы на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Матэрыялы для публікацыі павінны быць прадстаўленыя ў фармаце тэкставага рэдактара Microsoft Word (.doc) не старэй за 2003 версію. Фармат старонкі публікацыі – А4, арыентацыя кніжная. Палі водступу старонкі – сатнадртныя: зверху і знізу – 2 см, злева – 3 см, зправа – 1,5 см.

Павінна быць прадстаўлена тры асобныя файлы, якія ўтрымліваюць:



  • тэкст дакладу (назва файла па ўзору – Даклад-Міхалевіч.doc);

  • анатацыю на беларускай мове (назва файла – Анатацыя-Міхалевіч.doc);

  • анатацыю на англійскай мове (назва файла – Abstract-Міхалевіч.doc).

Памер анатацыі не павінен перавышаць 500 сімвалаў. Для аўтараў, якія не валодаюць рускай мовай, дапускаецца прадастаўленне анатацыі толькі на англійскай мове.

Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права на рэдагаванне артыкулаў без змены навуковага зместу аўтарскага варыянту. Рукапісы, аформленыя з грубым парушэннем дадзеных правілаў, будуць адпраўлены на дапрацоўку аўтарам.



2. Патрабаванні да афармлення загалоўку публікацыі

Загаловак публікацыі павінен быць выкананы шрыфтом Times New Roman чорнага колеру, памер шрыфта – 14 пунктаў. Загаловак павінен быць цэнтраваны без водступу першага радку. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны, інтэрвал пасля абзаца – 12 пт.

Загаловак публікацыі павінен утрымліваць:

1. Імёны аўтараў прапіснымі літарамі ў наступным фармаце: І. ІБ. ПОЗВІШЧА, І. ІБ. ПРОЗВІШЧА

2. Назву артыкула прапіснымі паўтлустымі літарамі на беларускай мове

3. Назву арганізацыі на беларускай мове – курсівам

4. Імёны аўтараў прапіснымі літарамі на англійскай мове

5. Назву артыкула на англійскай мове прапіснымі паўтлустымі літарамі

6. Назву арганізацыі на англійскай мове – курсівам

Прыклад афармлення загалоўку публікацыі:

А. А. МІХАЛЕВІЧ



ПАТЭНЦЫЯЛ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ЎЗНАЎЛЯЛЬНЫХ КРЫНІЦ ЭНЕРГІІ Ў БЕЛАРУСІ

Інстытут энергетыкі НАН Беларусі

MIKHALEVICH ALEXANDER



POTENTIAL AND PERSPECTIVES
OF RENEWABLE ENERGY SOURCES USING IN BELARUS


National Academy of Sciences o Belarus

3. Патрабаванні да афармлення асноўнага тэксту публікацыі

Для афармлення асноўнага тэксту публікацыі павінен быць выкарыстаны шрыфт Times New Roman чорнага колеру памерам 12 пунктаў. Тэкст павінен быць выраўнены па ўсёй шырыні старонкі з водступам першага радку – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – палутарны, інтэрвалы перад і пасля абзаца адсутнічаюць.



Асноўны тэкст публікацыі павінен быць лагічна структураваны, напрыклад: Уводзіны, Раздзел, Раздзел, Заключэнне, Літаратура. Загалоўкі раздзелаў павінны быць цэнтраваны, вылучаны паўтлустым шрыфтом памеру 12 пунктаў. Міжрадковы інтэрвал – палутарны, інтэрвал перад абзацам – 18 пт, інтэрвал пасля абзаца – 6 пт.

Загалоўкі раздзелаў Уводзіны і Заключэнне павінны знаходзіцца непасрэдна ў першым абзацы дадзеных раздзелаў. Прыклад афармлення уводзінаў:


Уводзіны. 27 снежня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў закон пра ўзнаўляльныя крыніцы энергіі [1], які прызваны забяспечыць развіццё сістэмы энергазабеспячэння краіны на базе нетрадыцыйных і ўзнаўляльных энергарэсурсаў.
Усе скарачэнні, якія прымяняюцца ў тэксце публікацыі, за выключэннем невялікай колькасці агульнапрынятых, павінны быць расшыфраваныя. Прыстаронкавыя і канцавыя зноскі забароненыя.

Афармленне формул

Усе формулы павінны быць створаны з выкарыстаннем кампанента Microsoft Equation альбо MathType (пераважна). Афармленне формул павінна быць вытрымана ў адным стылі. Калі ў тэксце публікацыі прысутнічаюць больш за адну формулу, яны павінны быць пранумараваныя. Формулы і іх нумары павінны быць змешчаны ў табліцу з бясколернымі межамі. Фармат абзацаў унутры ячэяк табліц: міжрадковы інтэрвал – адзінарны, інтэрвалы перад і пасля абзаца – 6 пт. Выроўніванне ўнутры ячэяк – па цэнтру, як па гарызанталі, так і па вертыкалі.

Прыклад афармлення формул:

.

(1)

Прымяненне спецыяльных сімвалаў

Устаўку нестандартных сімвалаў (сімвалы грэцкага алфавіта, спецыяльныя матэматычныя знакі, знаг градусу, знак памножыць) неабходна выконваць праз меню «Устаўка/сімвал». Нельга замяняць літару «О» нулём (0), знак градуса нулём (0) альбо літарай «О» у верхнім рэгістры. Пры наборы грэцкіх сімвалаў і спецыяльных матэматычных знакаў неабходна выкарыстоўваць толькі гарнітуру «Symbol» прамым абрысам, лацінскія літары павінны быць набраныя курсівам.

Выключку ўверх і ўніз (С2, С2) неабходна выконваць праз меню «Фармат/шрыфт/надрадковы альбо падрадковы» (выключка ўверх альбо ўніз).

Правільна набіраць «10 °С», «10°», «№ 34», «23%», «45′», «№ 456» «34—68», «+12°», «42 + 16».

Тэкст, заключаны ў дужкі і двукоссі не павінен быць аддзелены ад іх прабелам. Калі тэкст у двукоссях набраны курсівам альбо паўтлустым вылучэннем, то двукоссі павінны быць набраныя тым жа выглядам.

Афармленне табліц

Дапушчальна выкарыстоўваць толькі вертыкальна размешчаныя табліцы на ўсю шырыню старонкі. Пры гэтым табліцы нумаруюцца, калі іх колькасць больш за адну.

Загалоўкі табліц павінны быць цэнтраваныя і выкананы шрыфтом Times New Roman памеру 11 пунктаў. Слова «Табліца» і нумар табліцы выконваецца светлым курсівам, а сам загаловак – паўтлустым прамым шрыфтом. Міжрадковы інтэрвал для загалоўку табліцы – адзінарны, інтэрвал перад абзацам – 18 пт, інтэрвал пасля абзаца – 12 пт. Загалоўкі не павінны быць аддзеленыя ад папярэдняга тэксту і табліцы пустымі радкамі.

Тэкст унутры ячэяк табліц павінен быць выкананы светлым прамым шрыфтом Times New Roman памеру 11 пунктаў. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны, інтэрвал перад абзацам – 6 пт, інтэрвал пасля абзаца – 6 пт. Выроўніванне ў ячэйках павінна ажыццяўляцца па цэнтру адносна вертыкалі. Загалоўкі слупкоў павінны быць цэнтраваныя і выкананы шрыфтом памеру 10 пунктаў. Табліцы павінны быць аддзеленыя ад наступнага тэксту адным пустым радком.

Прыклад афармлення табліцы:

Табліца 1. Патэнцыял узнаўляльных крыніц энергіі ў Беларусі

Крыніца

Тэарэтычны

Тэхнічна магчымы

Эканамічна мэтазгодны

Гідраэнергія, млрд. кВт·гадз

4,2

2,6

1,5

Вецер, млрд. кВт·гадз

197,0

4,3

Няма ацэнкі

Сонца, млрд. кВт·гадз

1000

150-250

Няма ацэнкі

Драўніна, млрд. т у.п.

4,7

4,7

3,2


Афармленне ілюстрацый

Дапушчальна выкарыстоўваць толькі вертыкальна арыентаваныя малюнкі. Ілюстрацыі павінны быць высокай якасці, іх фармат павінен забяспечваць выразнасць перадачы ўсіх дэталяў як у каляровым, так і чорна-белым фармаце. Плошча ілюстрацый павінна быць у дыяпазоне 100–150 см2, а самі ілюстрацыі не павінны выходзіць за павлі старонкі.

Тэкст на малюнках павінен быць набраны гарнітурай «Arial», светлы курсіў. Памер кегля павінен быць сувымерны з памерам малюнка (пажадана 8-ы кегль).

Подпісы да малюнкаў размяшчаюцца пад імі без раздзялення пустым разком, павінны быць цэнтраваныя і выкананы шрыфтом Times New Roman памеру 11 пунктаў. Міжрадковы інтэрвал для загалоўку табліцы – адзінарны, інтэрвал перад абзацам – 6 пт, інтэрвал пасля абзаца – 18 пт. Пры гэтым ілюстрацыі нумаруюцца, калі іх колькасць больш за адну.

Прыклад афармлення ілюстрацый:

Мал. 1. Змяненне скорасці ветру па вышыні (лічбы абазначаюць скорасць ветру на вышыні 10 м над рэльефам, м/с)



4. Афармленне спісу літаратуры

Спіс выкарыстанай літаратуры павінен размяшчацца ў канцы артыкулу пад загалоўкам «Літаратура». Спіс літаратуры павінен быць аформлены ў адпаведнасці з ГОСТ 7.1-2003.

У тэксце спасылкі нумаруюцца ў квадратных дужках. Нумарацыя ажыццяўляецца ў парадку ўзгадвання літаратурных крыніц у тэксце публікацыі. Рэкамендуецца выкарыстоўваць не больш за 10 літаратурных крыніц. У спіс літаратуры не павінны ўключацца неапублікаваныя работы.

Спіс літаратуры афармляецца шрыфтом Times New Roman памеру 11 пунктаў. Тэкст павінен быць выраўнены па ўсёй шырыні старонкі з водступам першага радку – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – палутарны, інтэрвалы перад і пасля абзацу адсутнічаюць.

Прыклад афармлення спісу літаратуры:

Літаратура

1. Enhancement of the photovoltaic conversion efficiency of copper phthalocyanine thin film devices by incorporation of metal clusters / O.Stenzel, A.Stendal, K.Voigtsberger, C. Von Borczyskowski // Solar Energy Materials and Solar Cells. – 1995. – V.37. – P.337-348.

2. Фотоэлектронные свойства органических пленок на поверхности кремния / С.А. Комолов, Н.Б. Герасимова, Ю.Г. Аляев, Э.Ф. Лазнева, А.С. Комолов, Б.А. Логинов, Н.В. Потюпкин // Журн. тех. физ. – 2006. – Т.76. – С.76-80.

3. Борен, К. Поглощение и рассеяние света малыми частицами / Пер. с англ., К. Борен, Д. Хафмен. – М.: Мир, 1986. – 664 с.



4. Solar Spectra // National Renewable Energy Laboratory: Renewable Resource Data Center: URL: http://rredc.nrel.gov/solar/spectra/ (10 мая 2011).





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка