Патрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў




Дата канвертавання16.03.2016
Памер28.26 Kb.
Патрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў.

11 лютага 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ разгледзеў адказ Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь на сваю заяву, ў якой ставіў патрабаваньне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з паведамленнем А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г. Прыводзім копію ліста Вярхоўнага суду


Вярхоўны суд пры наяўнасьці парушэньня заканадаўства мае неабходную кампетэнцыю накіраваць заяву ў ворганы крымінальнага перасьледу. Пра гэта было заяўлена намесьнікам старшыні Партыі Сяргеем Папковым 19.01.2007 г. на прыёме ў суддзі Вярхоўнага суда пры перадачы заявы. Аднак Намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Шкурдзюк Ж.Б. даў фармальны адказ.

У працяг гэтай справы Сойм Партыі прыняў рашэньне накіраваць у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь заяву наступнага зьместу:
У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Заяўнік: Сойм Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ

Па даручэньні Сойму намеснік Старшыні Партыі

Юрый Беленькі

г. Мінск, вул. Цікоцкага, д. 2, кв. 419


Заява

У адпаведнасьці з арт.10 Закона “ Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” заяўляем аб небходнасьці пракурорскага рэагаваньня і прыняцьця мерааў у сувязі з грубым парушэньнем заканадаўства сутнасьць якога ў наступным:

23 лістапада 2006 года Аляксандр Лукашэнка, які займае вышэйшую службовую пасаду ў дзяржаве, падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў агучыў інфармацыю наступнага зместу:

"...Да, последние выборы мы сфальсифицировали. Я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят — это не европейский показатель. Мы сделали 86. Это правда было. И если сейчас начать пересчитывать бюллетени, то я не знаю, что с ними делать вообще. До выборов нам говорили, что если будут примерно европейские показатели на выборах, то мы ваши выборы признаем. Мы собирались сделать европейские показатели. Но тоже, видите, не получилось. Запад пообещал, что если итоги будут европейские, то все будет нормально. Сделали европейские — ненормально”.

Гэтая інфармацыя была агучана па Беларускім тэлебачанні падчас прамой трансляцыі прэс-канферэнцыі і распаўсюджана сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку агенцтвам БелаПАН (http://naviny.by/rubrics/politic/2006/11/23/ic_news_112_262647/) і газетай “Народная Воля” №№192-193 за 1 снежня 2006 г.

Паведамленне А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г, ўтрымлівае прамое парушэнне артыкула 192 “Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме або адкліканні дэлутата” і артыкула 424 “Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Грубае парушэнне А. Лукашэнкам заканадаўства Рэспублікі Беларусь нанесла вялікія страты дзяржаўным інтарэсам. Парушэнне агульнапрызнаных міжнародных нормаў правядзення дэмакратычных выбараў стала адной з прычынаў скасавання у 2006 годзе гандлёвых прэферэнцыяў для Беларусі з боку краінаў Эўразвязу і Канады.

Пытаньне аб адказнасьці за грубае парушэньне заканадаўства намі было пастаўлена перад Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь 19 студзеня 2007 г. Суд не адмаўляе наяўнасьці парушэньня заканадаўства спадаром Лукашэнкам А.Г., аднак не прыняў мераў для вырашэньня пытаньня ў адпаведнасьці з сваёй кампетэнцыяй і даў фармальны адказ.

Дадаткі:

1.Аудыёкопія паведамлення А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якое агучана 23 лістапада 2006 года падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў, на магнітным носбіце (дыскета).

2. Копія заявы у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

3. Копія адказу Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

4 Выпіска з пратаколу паседжаньня Сойму

Кансэрватыўна- Хрысціянскай Партыі – БНФ

11 лютага 2007 г.

Юрый Беленькі.


14 лютага 2007 г. заява накіраваная ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйная камісія

Кансэрватыўна- Хрысціянскай Партыі – БНФ

14.02.2007 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка