Пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай,рускай мовы і літаратуры, гісторыі Пасяджэнне 1 (жнівень)




Дата канвертавання27.03.2016
Памер254.01 Kb.
Пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай,рускай мовы і літаратуры, гісторыі

Пасяджэнне 1 (жнівень)

Тэма:

Нарматыўна-прававое, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай, рускай мове і літаратуры, гісторыі ў 2014/2015 навучальным годзе.


Мэта: знаёмства настаўнікаў з асноўнымі задачамі навучальнага працэсу на 2014/2015 н.г.; аналіз інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі РБ “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “ Беларуская літаратура” , “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”; аналіз вучэбных праграмых, перспектыўнае планаванне, вызначэнне асноўных мэт і задач метадычнага аб’яднання.
Форма правядзення: метадычная нарада.

Тэарэтычны блок:

  1. Вывучэнне інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі РБ “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства” ў 2014/2015 навучальным годзе. ( Вайтукевіч Т.П.)

  2. Аналіз работы МА за 2014/2015 ( Карабач М.А., Усюкевіч Л.В.)

  3. Нарматыўна-прававое забеспячэнне выкладання беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі (канцэпцыі, вучэбныя праграмы, праграмы факультатыўных заняткаў) (Зяляніна М.П.)

  4. Аналіз вынікаў экзаменаў і ЦТ за 2013/2014 навучальны год (ЛапкоЛ.Т.)

  5. Абмеркаванне тэм і планаванне работы па самаадукацыі. (Усе настаўнікі)

  6. Зацвярджэнне плана работы МА на 2014/2015 навучальны год.

  7. Вывучыць інфармацыю і пастанаўленне ААСіТ Лідскага райвыканкама ад 29.05.2014 года “Аб вывучэнні арганізацыйнай работы па стварэнні вучэбна-адукацыйнага і развіваючага асяроддзя для вучняў па беларускай мове і літаратуры ва ўстановах адукуцыі раёна” (Карабач М.А)


Практычны блок.

  1. Мадэліраванне каляндарна –тэматычнага планавання і планаў факультатыўных заняткаў, іх абмеркаванне і зацвярджэнне.


Літаратура:

ІМП па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”,”Грамадазнаўства” ( “Настаўніцкая газета” жнівень 2014 г.)


Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі , якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Нормы адзнак вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах.

Пасяджэнне 2. (кастрычнік)

Тэма:

Методыка індывідуальнай работы з вучнямі, якія маюць адзнакі рознага ўзроўню вучэбных дасягненняў па прадметах “ Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”


Мэта: абмеркаванне дзейнасці настаўніка на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі па арганізацыі індывідуальнай работы з вучнямі, якія маюць адзнакі рознага ўзроўню вучэбных дасягненняў.
Форма правядзення: семінар-практыкум.

Тэарэтычны блок.

  1. Методыка індывідуальнай работы на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі.( Драгун Л.С., Шыш Н.І.)

  2. Адораны вучань – адораны настаўнік: шляхі ўзаемадзеяння. (УсюкевічЛ.В.)

  3. Формы работы з нізкаматываванымі вучнямі на ўроках беларускай, рускай мовы, гісторыі.( Лагодская І.І.)

  4. Выкарыстанне дыферанцыраванага падыходу навучання на розных этапах урока. (Якуць Т.В.)

  5. Рацыяналізацыя зместу адукацыі і аб’ёму дамашняга задання як сродак пераадолення вучэбнай перагрузкі вучняў.( Ілбуць В.В.)

  6. Стварэнне на ўроках псіхалагічнага настрою, сітуацыі поспеху, станоўчага эмацыянальнага фону для кожнага вучня як асобы, як суб’екта працэса навучання.(Вайтукевіч Т.П.)

  7. Пазнаёміць з планам мерапрыемстваў ГУА “Сярэдняя школа №6 г.Ліды” па рэалізацыі комплексу мер па падтрымцы ў актуальным становішчы сучаснай рускай літаратурнай мовы ў 2014-2020 гадах.



Практычны блок.

  1. Абмен вопытам па тэме пасяджэння.

  2. Паведамленне на падставе курсавой падрыхтоўкі па тэме “Узаемадзеянне педагога і навучэнцаў у адукацыйным працэсе” ( Карабач М.А.)



Літаратура:
“Рознаўзроўневае навучанне школьнікаў на аснове маніторынгу іх здольнасцей” – “Адукацыя і выхаванне” № 8,2002
Одарённые дети/под ред. Б.В.Бурменской и В.М.Слуцкого./- М., «Прогресс», 1999
Актыўныя метады навучання. “Роднае слова” №3, 2000


Пасяджэнне 5 (май)
Тэма:

Вынікі работы МА за 2014/2015 навучальны год.


Мэты: вызначэнне форм, метадаў аналізу інфармацыйна-метадычнай работы з настаўнікамі за 2014- 2015 навучальны год ; станоўчых і адмоўных момантаў, скарэкціраванне задач на 2015/2016 навуч.год.
Форма правядзення: круглы стол.

Тэарэтычны блок.

  1. Эфектыўнасць работы МА настаўнікаў беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі па павышэнні прафесійна-асабовай культуры і майстэрства ў 2014/2015(Вайтукевіч Т.П.)

  2. Арганізацыя выпускных экзаменаў у 9,11 класах, гатоўнасць вучняў да экзаменаў і ЦТ.( Вайтукевіч Т.П.)

  3. Справаздачы настаўнікаў па тэмах самаадукацыі. Метадычныя рэкамендацыі (у дапамогу настаўніку) па рэалізацыі праграм па самаадукацыі.

  4. Навіны метадычнай літаратуры.( Партыка С.М.)


Практычны блок.

  1. Распрацоўка рэкамендацый па ліквідацыі недахопаў у рабоце МА .

Пасяджэнне 3. (студзень)
Тэма:

З вопыту работы настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла”

Мэты: укараненне ў практыку работы настаўнікаў сучасных адукацыйных тэхналогій на аснове асвойвання сучасных методык, прынцыпаў у выкладанні прадметаў гуманітарнага цыкла

Форма правядзення: семінар-практык
Тэарэтычны блок.

  1. Фарміраванне агульнаадукацыйных і прадметных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры як фактар якаснага працэса адукацыі.(Вайтукевіч Т.П.)

  2. Прыёмы карэкцыі арфаграфічных, пунктуацыйных і моўных навыкаў на ўроках беларускай, рускай мовы.( Карабач М.А.)

  3. Асаблівасці выкладання рускай, беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двумоўя.(Якуць Т.В.)

  4. Шляхі фарміравання ў вучняў агульнаадукацыйных уменняў і навыкаў пры навучанні гісторыі.( Дзяржынскі Л.П.)

5. Інтэнсіфікацыя адукацыйнага працэсу па гісторыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. ( Шыш Н.І.)
Практычны блок.

1.Абмен вопытам па тэме семінара.

2. Аналіз урокаў (узаеманаведванні)

Рознае:

а) аналіз адміністрацыйных кантрольных работ за 1 паўгоддзе;

б) аналіз вынікаў 1 і 2 этапаў (школьнага і раённага) рэспубліканскай прадметнай алімпіяды;

Пасяджэнне 4(красавік)
Тэма:
Фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках беларускай і рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства
Мэта: павышэнне матывацыі вучняў да навучання на ўроках беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства праз арганізацыю прадуманай сістэмы ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці
Форма правядзення: аўкцыён ідэй.
Тэарэтычны блок:
1.Метады і прыёмы павышэння матывацыі вучняў на ўроках беларускай , рускай мовы і літаратуры .(Кульніс Л.М.)

2.Работа са слабаматываванымі вучнямі на розных этапах урока. (Зяляніна М.П., Драгун Л.С.)

3.Выбар эфектыўных метадаў выкладання грамадазнаўства.

4.Арганізацыя пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры, гісторыі ў сучасных умовах ( Лагодская І.О., Шыш Н.І.)



Літаратура:
Аляхновіч Р. В. Творы сумежных мастацтваў на ўроках беларускай літаратуры. Мінск, “Народная асвета”, 1993.
Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.


ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры,

гісторыі і грамадазнаўства

на 2013/2014 навучальны год
Метадычная мэта: стварэнне ўмоў і забеспячэнне асобасна-прафесійнага развіцця педагога, удасканальвання педагагічнага майстэрства, творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, якія паўстаюць перад сучаснай школай.
Метадычная праблема: стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае сацыяльна-асобаснаму самавызначэнню навучэнцаў праз далейшае ўкараненне у навучальны працэс сучасных адукацыйных тэхналогій (у тым ліку мадэлі прадуктыўнага навучання).
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе вырашалі праблему “Aрганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў святле палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд”. У сувязі з гэтым вырашаліся пастаўленыя на мінулы год задачы і рэалізоўваліся выбраныя ў адпаведнасці з планам асноўныя накірункі работы:

  • укараненне змен ў правапісе (правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі) у адукацыйны працэс;

  • шляхі ўдасканалення моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў;

  • выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій пры арганізацыі навучальнага працэсу;

  • далучэнне вучняў да мастацтва слова, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, чытацкіх інтарэсаў;

  • выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.

На працягу года было праведзена 5 пасяджэнняў метадычнага аб’яднання, на якіх разглядаліся пытанні:



  • Роля факультатыўных заняткаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на заключным этапе па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

  • Арганізацыя работы па рэалізацыі педагагічнага праекта “Стварэнне дыдактычных матэрыялаў з мэтай эфектыўнага ўвядзення ў навучальны працэс Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на падрыхтоўчым этапе.

  • Тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.

  • Развіццё чытацкай культуры вучняў пры вывучэнні беларускай літаратуры.

  • Роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у аптымізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

  • Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах.

  • Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры.

  • Выкарыстанне кантрольна-вымяральных матэрыялаў для атрымання інфармацыі аб ходзе і выніках навучання беларускай мове і літаратуры.

  • Шляхі ўдасканалення арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.

  • Развіццё пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцей вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мове і літаратуры.

  • Аналіз работы па ўкараненні змен у правапісе ў адукацыйны працэс (поспехі, цяжкасці, творчыя знаходкі).

Аналіз работы МА настаўнікаў-філолагаў за 2012/2013 навучальны год паказаў, што стабільнай застаецца якасць ведаў па беларускай мове і літаратуры. Аналіз вучэбных дасягненняў па заканчэнні навучальнага года сведчыць аб дастаткова высокай якасці ведаў па гэтых прадметах.

Неабходна адзначыць мэтанакіраваную і плённую работу настаўнікаў беларускай мовы па падрыхтоўцы вучняў да здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Выпускнікі гімназіі на працягу апошніх гадоў паказваюць высокія вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Сярэдні бал за 2013 год склаў 76,18 – гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у рэспубліцы. На працягу двух апошніх гадоў гімназія ўваходзіць у лік лепшых устаноў адукацыі рэспублікі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.

У сакавіку 2013 года вывучаўся ўзровень стану выкладання прадмета “Беларуская мова” ў гімназіі. Яго вынікі паказалі, што выкладанне прадмета вядзецца на дастатковым узроўні ў адпаведнасці з канцэпцыяй вучэбнага прадмета і адукацыйным стандартам, а таксама з улікам метадычных рэкамендацый інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе”.

Актуальным у рабоце МА ў мінулым навучальным годзе з’яўлялася пытанне сертыфікацыі педагагічных кадраў. Сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі “Вучэбна-выхаваўчая работа” атрымалі Пратасеня Т.М., Навагран Н.У. (чэрвень 2012 года), Цвірко Ю.В. (май 2013 года), у катэгорыі “Адміністратыўная работа” – Пратасеня Т.М., Лянько В.М. (май 2013 года).
Традыцыйна вялікая ўвага ў рабоце МА адводзілася рабоце з адоранымі вучнямі. У раённай дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове вучні гімназіі паказалі высокі ўзровень валодання мовай. Прызавыя месцы занялі:

1. Гелюк Анастасія (6Б) 96% – 1 месца

2. Зотава Паліна (5Б) 97% – 3 месца

Індывідуальная работа з адоранымі дзецьмі дазволіла дабіцца добрых вынікаў. Вучні паспяхова выступілі на раённай алімпіядзе:



    1. Пракаповіч Маргарыта (9Г) – першы вынік (84%), Дыплом І ступені (настаўнік Галоўчыц І.І.)

    2. Ярашэнка Дзіяна (7В) –Дыплом ІІ ступені (72%) (настаўнік Чапурка Т.М.)

    3. Федаровіч Дар’я (6Б) – першы вынік, Дыплом І ступені (80%) (настаўнік Цвірко Ю.В.)

    4. Зотава Паліна (5Б) – першы вынік (91,7%) (настаўнік Пратасеня Т.М.)

    5. Нікіфарава Кацярына (5Б) – Дыплом ІІ ступені (72,6%) (настаўнік Пратасеня Т.М.)

Пракаповіч Маргарыта прыняла ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Як бачна, у алімпіядным руху прадэманстравалі высокія вынікі вучні 5-9 класаў. Праблемай можна назваць зніжэнне вынікаў выступлення вучняў на працягу двух апошніх годоў на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды ў вучняў 9-11 класаў. Гэта звязана з паступленнем у ліцэй БДУ навучэнцаў, якія раней паспяхова прадстаўлялі гімназію на ІІІ этапе алімпіяды. Таму выйсцем з праблемы бачыцца ўдасканальванне сістэмы падрыхтоўкі ўдзельнікаў алімпіяды праз разнастайнасць форм і метадаў работы з высокаматываванымі вучнямі.


Па рэкамендацыях ДУА “АПА” ў 2013/2014 навучальным годзе настаўнікі МА будуць працаваць над агульнай тэмай «Удасканаленне адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага цыкла праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў» (з 2013/2014 навучальнага года ў склад МА ўвайшлі настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства).
На бягучы год пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

  • усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

  • далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

  • развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», “Гісторыя”, “Грамадазнаўства”;

  • фарміраванне і ўдасканальванне інфармацыйных кампетэнцый педагогаў;

  • укараненне ў практыку работы настаўнікаў сучасных адукацыйных тэхналогій на аснове асвойвання новых методык, прынцыпаў у выкладанні прадметаў гуманітарнага цыкла (тэхналогія крытычнага мыслення – настаўнік Галоўчыц І.І., тэхналогія праблемнага навучання – настаўнік Чапурка Т.М., камп’ютарныя тэхналогіі – настаўнікі Навагран Н.У., Пратасеня Т.М., інтэрактыўныя тэхналогіі – настаўнік Цвірко Ю.В., мадэль прадуктыўнага навучання – настаўнік Жураўлевіч В.Г.).

У адпаведнасці з задачамі выбраны асноўныя накірункі работы:



  • выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій пры арганізацыі навучальнага працэсу;

  • далучэнне вучняў да мастацтва слова, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, чытацкіх інтарэсаў;

  • выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.

  • актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў;

  • удасканальванне педагагічнай тэхнікі настаўніка;

  • прадстаўленне вынікаў работы настаўнікаў па самаадукацыі ці абагульненні ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пратасеня Т.М., Галоўчыц І.І., Навагран Н.У., Чапурка Т.М. у бягучым навучальным годзе будуць працягваць работу па рэалізацыі педагагічнага праекта “Стварэнне дыдактычных матэрыялаў з мэтай эфектыўнага ўвядзення ў навучальны працэс Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (раённы ўзровень). Настаўнікі Цвірко Ю.В., Жураўлевіч В.Г. будуць працягваць працаваць у рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі прадуктыўнага навучання”.


II. Арганізацыйная работа


п/п

Мерапрыемствы

Дата

Адказны

1.

Арганізаваць работу па вывучэнні нарматыўных дакументаў:
а) інструктыўна-метадычныя пісьмы “Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў 2013/2014 навучальным годзе”, “ Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” ў 2013/2014 навучальным годзе”, “Аб выкладанні вучэбнага прадмета “Грамадазнаўства” ў 2013/2014 навучальным годзе”;

б) метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (ад 13.05.2013);

в) рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства ў 2013/2014 навучальным годзе, размешчанымі на сайце ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”;

г) вывучэнне норм ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Гісторыя” і “Грамадазнаўства” (Загад Міністэрства адукацыі РБ ад 18.06.2010 № 420);

д) паўторны аналіз структуры і зместу канцэпцый вучэбных прадметаў гуманітарнага цыкла.


Жнівень


Навагран Н.У., Пратасеня Т.М.



2.

Зацвярджэнне каляндарна-тэматычных планаў.

Жнівень

Пратасеня Т.М., настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла


3.

Удзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове, гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў 7-11 класаў

На працягу года

Пратасеня Т.М., настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

4.

Удзел у першым і другім этапах дыягнастычнага тэсціравання, якое праводзіцца Інстытутам інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ

На працягу года

Пратасеня Т.М., настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

5.

Падрыхтоўка і правядзенне алімпіяды па прадметах

Кастрычнік сакавік


Настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

6.

Удзел у дэкадзе педагагічнага майстэрства настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла

Снежань

Настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

7.

Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі і выставе метадычных распрацовак


Красавік-май

Навагран Н.У., настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла


8.

Аналіз алімпіяды па прадметах

Снежань, май

Пратасеня Т.М., настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

9.

Удзел у пасяджэннях навукова-метадычнага савета

На працягу года

Невар Я.В.,

Навагран Н.У.



10.

Удзел у рабоце педагагічных саветаў


На працягу года

Адміністрацыя,

настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла



11.

Ажыццяўляць кіраўніцтва даследчай і праектнай работай навучэнцаў

На працягу года


Пратасеня Т.М., Навагран Н.У.,

настаўнікі



12.

Прыняць удзел у рабоце псіхолага-педагагічнага кансіліума “Пераемнасць у навучанні і выхаванні навучэнцаў V класаў. Псіхолага-педагагічныя асаблівасці адаптацыйнага перыяду навучэнцаў V класаў”.

Кастрычнік

Шрамко Н.В.,

Давідовіч А.М.




12.

Прыняць удзел у пасяджэнні пры дырэктару “Псіхолага-педагагічныя асаблівасці адаптацыйнага перыяду навучэнцаў Х класаў”

Лістапад

Шрамко Н.В.,

Давідовіч А.М.



13.

Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”

20 лютага

Чапурка Т.М.


14.

Падрыхтоўка да экзаменаў

На працягу года

Настаўнікі-філолагі


III. Удасканаленне навукова-тэарэтычнай падрыхтоўкі настаўнікаў,

кіраўніцтва самаадукацыяй. Вывучэнне, абагульненне

і распаўсюджванне перадавога вопыту


  1. Падрыхтоўка дакладаў па тэмах самаадукацыі




п/п

Тэма па самаадукацыі

Выхад

Прозвішча, імя, імя па бацьку

1.

Далучэнне вучняў да маральна-этычных каштоўнасцей беларусаў праз урочную, пазакласную і даследчую дзейнасць.

Распрацоўка метадычных матэрыялаў (урокаў, мерапрыемстваў)

Чапурка Т.М.

2.

Роля народнай педагогікі ў станаўленні маральна-этычных ідэалаў вучняў на ўроках беларускай літаратуры.

Адкрыты ўрок у рамках дэкады педагагічнага майстэрства

Галоўчыц І.І.

3.

Павышэнне моўнай кампетэнцыі вучняў праз стварэнне дыдактычных матэрыялаў па абноўленых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Падборка і сістэматызацыя дыдактычных матэрыялаў

Навагран Н.У.

4.

Развіццё навыкаў самаацэнкі праз выкарыстанне стратэгіі актыўнай ацэнкі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Адкрыты ўрок у рамках дзейнасці інавацыйнага праекта

Цвірко Ю.В.

5.

Выкарыстанне нагляднасці (апорных табліц, схем, алгарытмаў) як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове.

Падборка і сістэматызацыя матэрыялаў

Цябус К.Л.

6.

Фарміраванне інфармацыйна-камунікатыўных кампетэнцый навучэнцаў сродкамі выкарыстання інтэрактыўнай дошкі.

Абагульненне вопыту

Жураўлевіч В.Г.

7.

Выкарыстанне прынцыпаў краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Нашай зямлі героі”

Бойка Л.І.

8.

Развіццё крытычнага мыслення навучэнцаў сродкамі элементаў сучасных педагагічных практык.

Адкрыты ўрок у рамках дэкады педагагічнага майстэрства

Якубовіч В.С.




  1. Агляд новай метадычнай літаратуры

Навагран Н.У.,

Чапурка Т.М.


IV. Пасяджэнні МА

п/п

Мерапрыемствы

Дата

Адказны

1.

Арганізацыйна-метадычная нарада “Веданне нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу як адзін з асноўных складнікаў прафесійнай кампетэнтнасці педагога”.

  1. Аналіз работы МА за мінулы навучальны год. Абмеркаванне ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па выніках экзаменаў.

  2. Зацвярджэнне плана работы МА на 2013/2014 навучальны год.

  3. Вывучэнне нарматыўных дакументаў. Агляд вучэбных праграм і прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўстве.

  4. Патрабаванні да афармлення школьнай дакументацыі настаўнікамі прадметаў гуманітарнага цыкла.

  5. Абмеркаванне вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства.

  6. Арганізацыя работы па рэалізацыі педагагічнага праекта “Стварэнне дыдактычных матэрыялаў з мэтай эфектыўнага ўвядзення ў навучальны працэс Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі прадуктыўнага навучання”.

жнівень

Пратасеня Т.М.,

Навагран Н.У.,

Настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла



2.

Круглы стол “Актуальныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры”

  1. Канцэптуальныя патрабаванні да зместу моўнай і літаратурнай адукацыі;

  2. сучасныя патрабаванні да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры як асноўнай формы навучання.




кастрычнік

Навагран Н.У.

Галоўчыц І.І.



3.

Семінар-практыкум “З вопыту работы настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла”

  1. Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі;

  2. вывучэнне беларускай мовы і беларускай літаратуры ў сістэме факультатыўных заняткаў;

  3. інтэнсіфікацыя адукацыйнага працэсу па гісторыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

студзень

Цвірко Ю.В.

Чапурка Т.М.

Жураўлевіч В.Г.



4.

Нарада-практыкум “Актуальныя праблемы сучаснай педагагічнай практыкі”

  1. кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;

  2. змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;

  3. мадэляванне і аналіз вучэбнага занятку па гісторыі на аснове сучаснай педагагічнай практыкі.




сакавік

Чапурка Т.М.

Цябус К.Л.
Якубовіч В.С.


5.

Круглы стол “Аналіз вынікаў работы педагогаў у рамках педагагічнага і інавацыйнага праектаў”

  1. Аналіз работы МА за 2013/2014 навучальны год.

  2. Аналіз і ацэнка сваёй дзейнасці і дзейнасці гімназістаў.



  1. Выпрацоўка плана МА на наступны год.

4) Выкананне рэкамендацый і рашэнняў МА настаўнікамі.



чэрвень

Навагран Н.У.


Настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

Настаўнікі прадметаў гуманітарнага цыкла

Навагран Н.У.



V. Пазакласная работа


п/п

Мерапрыемствы

Дата

Адказны

1.

Конкурс чытальнікаў “Як жыць – дык жыць для Беларусі!” для вучняў 5-8 класаў

Люты

Цвірко Ю.В.,

Цябус К.Л.



2.

Літаратурная кампазіцыя да юбілею Я.Янішчыц для вучняў 8-11 класаў

Сакавік

Навагран Н.У.,

Галоўчыц І.І.,

Чапурка Т.М.


3.

Удзел у творчых конкурсах

На працягу года

Настаўнікі

прадметаў гуманітарнага цыкла



4.

Экскурсіі ў Салігорскі краязнаўчы музей (6, 10 кл.)

На працягу года

Бойка Л.І.

5.

Гульня “Шматаблічная гісторыя”

Красавік

Жураўлевіч В.Г.

6.

Літаратурная віктарына “У госці да Паўлінкі”

Май

Чапурка Т.М.

7.

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Нашай зямлі героі”

Май

Бойка Л.І.

8.

Стварэнне мультымедыйных прэзентацый, прысвечаных жыццёваму і творчаму шляху беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў

На працягу года

Настаўнікі

прадметаў гуманітарнага цыкла



9.

Кніжныя выставы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам і памятным датам (5-11 кл.)

На працягу года

Настаўнікі

прадметаў гуманітарнага цыкла




Кіраўнік метадычнага аб’яднання Н.У.Навагран


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка