Пастаўская дзіцячая мастацкая школа адчыніла свае дзверы 54 навучэнцам ў 1980 годзе. У 2014 годзе школе споўнілася 34 гады. У 2008 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама школе прысвоена імя А. Ромера




Дата канвертавання29.03.2016
Памер22.53 Kb.
Пастаўская дзіцячая мастацкая школа адчыніла свае дзверы 54 навучэнцам ў 1980 годзе. У 2014 годзе школе споўнілася 34 гады. У 2008 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама школе прысвоена імя А.Ромера. У 2014 школе афіцыйна нададзены статус юрыдычнай асобы ДУА”Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў ім.А.Ромера”. На сённяшні дзень школа мастацтваў мае 460 выпускнікоў, 125 дзяцей займаецца ў асноўнай группе і 26 у падрыхтоўчай.

Школа пастаянна развіваецца і ўдасканальвае творчы працэсс. Нашы навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах і выставах. Асабліва цёпла ўспрымаюцца выставы нашых дзяцей ў родным горадзе, пастаўчане добра ведаюць і з любоўю прымаюць творчасць юных мастакоў. Пастаянныя выставы, якія перыядычна аднаўляюцца, размешчаны ў многіх установах і прадпрыемставах горада гэта: Пастаўская раённая бальніца, дзіцячы прыют, агульнаадукацыйныя школы, гімназія, бібліятэкі, музычныя школы раёна.

У школе працуе цудоўны калектыў настаўнікаў. Многа гадоў свайго жыцця гэтыя людзі аддалі школе. Калектыў не малады, але многагранны, вопытны і гэта забяспечвае дастаткова высокі ўзровень навучэння. Аб гэтым сведчыць высокі працэнт паступаючых выпускнікоў. Ганарымся мы нашымі выпускнікамі, якія скончылі Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў: Аляксандр Пушкар, Наталья Зямчонак , Надзея Пушкар, Алёна Мацур, Аксана Масленнікава, Юля Сіповіч. У школе працуе профарыянтацыйны клас, што спрыяе высокай якасці падрыхтоўкі паступаючых дзяцей.

29—31 кастрычніка 2014 года праходзіў пленэр для навучэнцаў Пастаўскай школы мастацтваў. Ён прысвячаўся творчасці Альфрэда Ромера, чыё імя носіць установа. У пленэры — а ён меў назву “Палітра Пастаўшчыны” — прынялі ўдзел члены Саюза мастакоў Беларусі Алесь Цыркуноў (Мінск) і Міхаіл Драненка (Віцебск), у якасці гасцей — педагогі і выхаванцы Глыбоцкай школы мастацтваў імя Язэпа Драздовіча.


У першы дзень юныя пастаўчане, а гэта 40 чалавек, малявалі гарадскія краявіды каля касцёла, царквы, Дома рамёстваў, а прафесіяналы са сталіцы і абласнога цэнтра для іх арганізавалі майстар-клас.
Назаўтра ўсіх чакала цікавая паездка ў Камаі, дзе аб’ектам асаблівай увагі пленэрыстаў стаў касцёл Іаана Хрысціцеля. Рабяты спачатку малявалі храм, затым зрабілі па ім экскурсію і папрысутнічалі на канцэрце арганнай музыкі.
А трэці, заключны, дзень пачаўся з прагляду работ. Журы на чале з М. Драненкам (у яго ўваходзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. Чаплінская, мастак А. Цыркуноў, дырэктар школы і выкладчык Ж. Курдо і Г. Дрылінская) ацэньвала творчыя работы. Гран-пры без ваганняў прысуджаны вучаніцы 3 класа Насці Клянцэвіч. Акрамя таго, у дзвюх узроставых катэгорыях названы 6 дыпламантаў: гэта Ксенія Іваноўская, Алеся Пушкель, Насця Брысь, Ангеліна Волкава, Юля Кішко, Арцём Пятровіч.
Пераможцы атрымалі прызы, а Насця — яшчэ і сертыфікат Саюза мастакоў, — адзначыла Жанна Уладзіміраўна Курдо. — Ён дабавіць дзяўчыне балаў пры паступленні, чым усе мы вельмі задаволены. Зрэшты, як і самім мерапрыемствам. Яно натхніла на новыя праекты. У прыватнасці, плануем, каб такія пленэры сталі традыцыйнымі.
Галіна ПІШЧ “Пастаўскі край”.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка