Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 25 студзеня 2016 г. N 51




старонка1/3
Дата канвертавання29.03.2016
Памер292.41 Kb.
  1   2   3
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 28 января 2016 г. N 5/41609


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2016 г. N 51
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА ПЛАНА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ПРАВЯДЗЕННI Ў 2016 ГОДЗЕ ГОДА КУЛЬТУРЫ
У адпаведнасцi з пунктам 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня 2015 г. N 522 "Аб аб'яўленнi 2016 года Годам культуры" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзены рэспублiканскi план мерапрыемстваў па правядзеннi ў 2016 годзе Года культуры (далей - рэспублiканскi план).

2. Адказным за каардынацыю работы па выкананнi рэспублiканскага плана вызначыць Мiнiстэрства культуры.

3. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры iнфармацыю аб ходзе выканання рэспублiканскага плана за першае паўгоддзе - да 10 лiпеня 2016 г., за год - да 10 студзеня 2017 г.

Мiнiстэрству культуры iнфармаваць Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб ходзе выканання мерапрыемстваў, уключаных у рэспублiканскi план, адпаведна да 25 лiпеня 2016 г. i да 25 студзеня 2017 г.

4. Фiнансаванне мерапрыемстваў рэспублiканскага плана ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах на 2016 год, уласных сродкаў арганiзацый i iншых крынiц.




Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

А.Кабякоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

25.01.2016 N 51


РЭСПУБЛIКАНСКI ПЛАН

МЕРАПРЫЕМСТВАў ПА ПРАВЯДЗЕННI ў 2016 ГОДЗЕ ГОДА КУЛЬТУРЫ


Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання

Адказныя выканаўцы

СТРАТЭГIЧНЫЯ МЕРЫ, НАКIРАВАНЫЯ НА РЭАЛIЗАЦЫЮ ДЗЯРЖАЎНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПАЛIТЫКI

1. Падрыхтоўка i ўнясенне ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праекта Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусi" на 2016 - 2020 гады

студзень

Мiнкультуры, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

2. Падрыхтоўка нарматыўных прававых актаў, якiя забяспечваюць развiццё сферы культуры

на працягу года

Мiнкультуры

3. Распрацоўка Асноў дзяржаўнай культурнай палiтыкi

снежань

Мiнкультуры, Мiнадукацыя, Мiнiнфарм, НАН Беларусi, рэспублiканскiя i мясцовыя органы дзяржаўнага кiравання, творчыя саюзы

4. Комплекснае даследаванне пытанняў развiцця культуры з прэзентацыяй яго вынiкаў на мiжнародных мерапрыемствах, у тым лiку:







Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "Беларуская лiтаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства"

сакавiк

НАН Беларусi, Мiнадукацыя, Мiнiнфарм, Мiнкультуры

Мiжнародным форуме "Традыцыйная культура як стратэгiчны рэсурс устойлiвага развiцця грамадства"

май - чэрвень

Мiнкультуры, Магiлёўскi аблвыканкам

V Мiжнародным кангрэсе "Бiблiятэка як феномен культуры"

кастрычнiк

Мiнкультуры

VII Мiжнароднай навуковай канферэнцыi "Традыцыi i сучасны стан культуры i мастацтваў"

лiстапад

НАН Беларусi, Мiнкультуры, Мiнадукацыя

5. Правядзенне сацыялагiчных даследаванняў па пытаннях культуры, мастацкай лiтаратуры i чытання

на працягу года

НАН Беларусi, IАЦ, Мiнкультуры, Мiнiнфарм, Цэнтр сацыялагiчных i палiтычных даследаванняў БДУ, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання

6. Правядзенне рэспублiканскiх акцый:







"Культурная сталiца Беларусi"

на працягу года

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

"Мецэнат культуры ў Год культуры"

"

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, АГА "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў"

Форуму творчай iнтэлiгенцыi i работнiкаў культуры Рэспублiкi Беларусь як вынiковага мерапрыемства Года культуры

снежань

"

7. Правядзенне рэспублiканскiх конкурсаў:

на працягу года
(з падвядзеннем вынiкаў у студзенi 2017 г.)




на лепшую практыку дзейнасцi органаў мясцовай улады па рэалiзацыi дзяржаўнай культурнай палiтыкi




Мiнкультуры, Мiнспорт, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

"Горад культуры ў Год культуры" (на найбольш паспяховы цэнтр культуры i турызму)




"

"Чалавек Года культуры" (сярод работнiкаў культуры)




Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, АГА "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў", Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi

8. Правядзенне рэспублiканскага конкурсу праектаў i iнiцыятыў творчай моладзi "Генiй-стартап"

на працягу года
(з падвядзеннем вынiкаў у студзенi 2017 г.)

Мiнкультуры, Мiнадукацыя, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

9. Стварэнне аптымальнай сеткi ўстаноў культуры з улiкам забеспячэння максiмальнага ахопу насельнiцтва паслугамi культуры

на працягу года

аблвыканкамы, Мiнкультуры

10. Павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання жыхароў рэгiёнаў шляхам стварэння ўстаноў культуры змешанага тыпу i развiцця нестацыянарных форм культурнага абслугоўвання

"

"

11. Стварэнне ўмоў для прыцягнення моладзi на працу ва ўстановы культуры, у тым лiку:

"




распрацоўка мер матэрыяльнага стымулявання i заахвочвання спецыялiстаў арганiзацый культуры з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй




Мiнкультуры, Мiнпрацы i сацабароны, Мiнфiн

першачарговае забеспячэнне работнiкаў арганiзацый культуры арэндным жыллём i месцамi ў iнтэрнатах




аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, гар-, райвыканкамы

12. Мадэрнiзацыя i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сферы культуры, у тым лiку:







завяршэнне рэканструкцыi комплексу будынкаў i збудаванняў рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм"

на працягу года

Мiнкультуры

арганiзацыя работ па стварэннi Музейнага квартала ў г. Мiнску

на працягу года (з завяршэннем будаўнiцтва ў 2018 годзе)

"

завяршэнне капiтальных рамонтаў i рэканструкцый будынкаў i памяшканняў рэгiянальных устаноў культуры

на працягу года

аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

ПАЛIТЫЧНАЯ КУЛЬТУРА. ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ САМАСВЯДОМАСЦI ГРАМАДЗЯН

13. Арганiзацыя мерапрыемстваў па павышэннi ўзроўню прававых ведаў аб выбарчым заканадаўстве

на працягу года

рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

14. Правядзенне дабрачыннага творчага марафону "Адраджэнне", прымеркаванага да 30-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС

люты - верасень

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

15. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Канстытуцыi, Дня Перамогi, Дня Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дня Рэспублiкi)

сакавiк, май, лiпень

Мiнкультуры, Мiнадукацыя, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, абл-, гар-, райвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

16. Арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-й гадавiны пачатку Вялiкай Айчыннай вайны

чэрвень

Мiнкультуры, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, абл-, гар-, райвыканкамы

17. Арганiзацыя i правядзенне свята "Дзень вышыванкi" ў г. Мiнску

лiпень

Мiнкультуры, Мiнскi гарвыканкам, ГА "БРСМ"

18. Стварэнне i набыццё твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прысвечаных знакавым падзеям i знакамiтым дзеячам гiсторыi i культуры Беларусi

на працягу года

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, ГА "Беларускi саюз мастакоў"

ЭКАНАМIЧНАЯ I ПРАВАВАЯ КУЛЬТУРА

19. Правядзенне з насельнiцтвам i працоўнымi калектывамi шырокамаштабнай растлумачальнай работы па пытаннях рацыянальнага выкарыстання палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, у тым лiку грашовых сродкаў, а таксама павышэння эфектыўнасцi выкарыстання рэсурсаў

на працягу года

рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi

20. Правядзенне з кiруючым складам прадпрыемстваў i арганiзацый iнфармацыйнай работы па пытаннях знiжэння ўдзельных матэрыяльных затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi (аказанай паслугi) пры адначасовым росце вытворчасцi

"

рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

21. Правядзенне спецыялiзаваных сiмпозiумаў (семiнараў) для кiраўнiкоў i спецыялiстаў арганiзацый у мэтах азнаямлення з навейшымi айчыннымi i замежнымi дасягненнямi ў галiне энерга- i рэсурсазберажэння

"

Дзяржстандарт, НАН Беларусi, Мiнэнерга, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

22. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у рэгiёнах

"

аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, ГА "Беларускi рэспублiканскi саюз юрыстаў"

23. Правядзенне беларускiх студэнцкiх юрыдычных алiмпiяд i конкурсаў

"

Мiнадукацыя, Мiнюст, МУС, НЦПI, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, ГА "Беларускi рэспублiканскi саюз юрыстаў"

24. Забеспячэнне функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой iнфармацыi на базе ўстаноў адукацыi, юрыдычных кансультацый, папраўчых устаноў, дыпламатычных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь

"

НЦПI, Мiнадукацыя, Мiнюст, МУС, МЗС, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, Рэспублiканская калегiя адвакатаў

25. Забеспячэнне функцыянавання публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi i ўдасканаленне iх дзейнасцi па прававой асвеце грамадзян

"

Мiнкультуры, НЦПI, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

26. Забеспячэнне функцыянавання адзiнага iнтэрнэт-партала фiнансавай граматнасцi насельнiцтва

"

Нацыянальны банк

27. Арганiзацыя правядзення тыдня фiнансавай граматнасцi дзяцей i моладзi ў Рэспублiцы Беларусь

I квартал

"

28. Правядзенне з насельнiцтвам iнфамацыйнай работы па пытаннях правядзення дэнамiнацыi афiцыйнай грашовай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь

на працягу года

Нацыянальны банк, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

ФАРМIРАВАННЕ СВЕТАПОГЛЯДУ I МАРАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ МОЛАДЗI

29. Рэалiзацыя рэспублiканскага патрыятычнага праекта "Кветкi Вялiкай Перамогi"

на працягу года

ГА "БРСМ", рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

30. Правядзенне Усебеларускай акцыi "Мы - грамадзяне Беларусi"

сакавiк

ГА "БРСМ"

31. Арганiзацыя i правядзенне рэспублiканскага конкурсу "Валанцёр года - Добрае сэрца"

сакавiк - снежань

"

32. Правядзенне рэспублiканскай дабрачыннай акцыi "Мы выбiраем дапамогу пажылым людзям"

верасень - кастрычнiк

"

33. Правядзенне рэспублiканскiх мерапрыемстваў, накiраваных на падтрымку пiянерскага руху ў Рэспублiцы Беларусь, у тым лiку:







Рэспублiканскага злёту цiмураўскiх атрадаў "Цiмураўцы.by", прысвечанага 75-годдзю цiмураўскага руху

май

ГА "БРПА", Мiнадукацыя, Мiнкультуры, Мiнскi гарвыканкам

Рэспублiканскай ваенна-патрыятычнай гульнi "Зарнiца"

чэрвень

ГА "БРПА", Мiнабароны, Мiнадукацыя, Брэсцкi аблвыканкам

34. Правядзенне дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця - для цябе"

на працягу года

Мiнадукацыя, Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, ГА "БРСМ"

ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА. МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый, духоўнага патэнцыялу грамадзян

35. Арганiзацыя рэспублiканскага спаборнiцтва на лепшую арганiзацыю работы арганiзацый культуры па канцэртным i тэатральным абслугоўваннi жыхароў рэгiёнаў

на працягу года

Мiнкультуры, аблвыканкамы

36. Правядзенне конкурсаў на лепшую пастаноўку работы сярод сельскiх устаноў культуры

"

аблвыканкамы

37. Правядзенне Рэспублiканскага фестывалю "Майстры мастацтваў - працаўнiкам вёскi"

"

Мiнкультуры, аблвыканкамы

38. Арганiзацыя спецыялiзаваных ранiшнiх i дзённых мерапрыемстваў для дзяцей i юнацтва ў рамках рэспублiканскай акцыi "Культурная субота", прымеркаванай да шостага школьнага дня

"

Мiнадукацыя, Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

39. Арганiзацыя i правядзенне тыдняў культуры раёнаў, святаў гарадоў i вёсак

"

гар-, райвыканкамы

40. Правядзенне фестываляў, святаў, iншых мерапрыемстваў, накiраваных на захаванне i папулярызацыю ў сучасным грамадстве творчых i культурных традыцый беларускага народа, у тым лiку:







Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу "Вясновы букет"

май - чэрвень

Мiнкультуры, Мiнскi гарвыканкам, ГА "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi"

Рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагiня"

чэрвень

Акцябрскi райвыканкам, Гомельскi аблвыканкам, Мiнкультуры, Мiнадукацыя, ГА "Беларускi фонд культуры"

Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур

"

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Гродзенскi гарвыканкам

Рэспублiканскага свята "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў")

лiпень

Мiнкультуры, Магiлёўскi аблвыканкам

Мiжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Клiч Палесся"

жнiвень - верасень

Гомельскi аблвыканкам, Брэсцкi аблвыканкам, Мiнкультуры

канферэнцыi "Вторые Белорусские Рождественские чтения"

снежань

Беларуская праваслаўная царква, Мiнкультуры, Мiнадукацыя, Мiнздароўе

41. Правядзенне конкурсаў, святаў, iншых культурных мерапрыемстваў, накiраваных на павышэнне ўзроўню культурнага абслугоўвання насельнiцтва, у тым лiку:

на працягу года




мiжнароднай акцыi "Ноч музеяў"

май

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

III Нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi"

верасень - кастрычнiк

Мiнкультуры, Магiлёўскi аблвыканкам, аблвыканкамы

XXIV Рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры"

май

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

42. Арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных знакамiтым асобам беларускай культуры - юбiлярам 2016 года, у тым лiку:

на працягу года

Мiнкультуры, Мiнiнфарм, рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, НАН Беларусi, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, творчыя саюзы

140-годдзю Цёткi (А.Пашкевiч)

125-годдзю М.Багдановiча

120-годдзю народнага пiсьменнiка Беларусi Кандрата Крапiвы

95-годдзю народных пiсьменнiкаў Беларусi I.Мележа i I.Шамякiна

75-годдзю народнага артыста СССР У.Мулявiна

Ахова i папулярызацыя гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi

43. Арганiзацыя работы па наданнi нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека i (або) культурным каштоўнасцям статусу нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

студзень - снежань

Мiнкультуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам

44. Арганiзацыя мерапрыемстваў па ўпарадкаваннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

красавiк - кастрычнiк

"

45. Рэалiзацыя мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi, у тым лiку:







завяршэнне першай чаргi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў г. Нясвiжы

снежань

Мiнкультуры, Нясвiжскi райвыканкам

завяршэнне рэканструкцыi з рэстаўрацыяй помнiка архiтэктуры XVIII стагоддзя Свята-Пакроўскага манастыра ў г. Талачыне

"

Мiнкультуры, Вiцебскi аблвыканкам
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка