Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44




старонка9/9
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.51 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

11.2. дата заканчэння рэстаўрацыі (кансервацыі);

11.3. прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага рэстаўратара;

11.4. месца правядзення рэстаўрацыі (кансервацыі);

11.5. апісанне рэстаўрацыйных (кансервацыйных) работ.

 

Прыклады па змеце: 11.1: 1988/02/15;



11.2: 1990/05/19;

11.3: Іваноў Іван Іванавіч;

11.4: ВА «Белспецрэстаўрацыя».

Рэстаўрацыйныя майстэрні музея;

11.5: замацаванне каляровага пласта. Аднаўленне страт каляровага пласта. Дубліраванне палатна.

 

12. Дадатковыя палі.



Палі, якія ствараюцца згодна з патрэбнасцямі музея.

 

 



 

Дадатак 42

да Інструкцыі аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку,
навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь,
навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Навуковы пашпарт музейнага прадмета

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ

НАЗВА ЗАСНАВАЛЬНІКА

НАЗВА МУЗЕЯ

АДРАС МУЗЕЯ

 


Фота

 

1. НАЗВА ФОНДУ

3. ІДЭНТЫФІКАЦЫЙНЫЯ
НУМАРЫ

2. НАЗВА МУЗЕЙНАЙ КАЛЕКЦЫІ

4. КОЛЬКАСЦЬ ЧАСТАК

5. ТАПАГРАФІЯ

6. КРЫНІЦА
ПАСТУПЛЕННЯ

7. ДАТА ПАСТУПЛЕННЯ

8. СПОСАБ ПАСТУПЛЕННЯ

9. ЦАНА ЗАКУПКІ

10. ДАКУМЕНТЫ
АКТ ПРЫЁМУ на пастаяннае захоўванне № _____ ад _________ ПРАТАКОЛ ФЗК № ______ ад _______

11. ПРАДМЕТНАЕ ІМЯ

12. АГУЛЬНАЕ ПРАДМЕТНАЕ ІМЯ

13. ЛАКАЛЬНАЕ (МЯСЦОВАЕ) ПРАДМЕТНАЕ ІМЯ

14. АЎТАРСКАЯ НАЗВА (ЗАГАЛОВАК)

15. ПЕРАКЛАД НАЗВЫ З ЗАМЕЖНАЙ МОВЫ

16. МАТЭРЫЯЛ

17. ТЭХНІКА

18. ПАМЕРЫ, ВАГА

19. НАВУКОВАЕ АПІСАННЕ (АПІСАННЕ ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ПРАДМЕТА І ГІСТОРЫЯ ПРАДМЕТА (ЛЕГЕНДА)

20. ЗНАКІ І НАДПІСЫ, КЛЕЙМЫ, ПЯЧАТКІ

21. ВЫТВОРЧАСЦЬ (СТВАРЭННЕ) ПРАДМЕТА

22. БЫТАВАННЕ ПРАДМЕТА

23. СУВЯЗІ ПРАДМЕТА

24. КАМПЛЕКТАВАННЕ

25. КАНСЕРВАЦЫЯ І РЭСТАЎРАЦЫЯ

26. СТАН ЗАХАВАНАСЦІ

27. ПЕРАДАЧА ПРАДМЕТА НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ
Нумар, дата акта перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне _____________________________
Атрымальнік ______________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________________

28. СПІСАННЕ
Нумар, дата акта спісання

29. ЭКСПАНАВАННЕ
_______ год ___________________ назва выстаўкі ________________ арганізацыя ____________________

29. ПУБЛІКАЦЫЯ (БІБЛІЯГРАФІЯ)

30. АРХІЎНЫЯ КРЫНІЦЫ

31. ІНШЫЯ КРЫНІЦЫ

32. СТАРЫЯ АБАЗНАЧЭННІ

33. ДАТА ЗВЕРКІ НАЯЎНАСЦІ

34. СКЛАДАЛЬНІК ЗАПІСУ

35. ДАТА ЗАПІСУ

36. АДКАЗНЫ ЗАХАВАЛЬНІК
ПОДПІС ________________________________________________________

37. ЗАЦВЕРДЗІЎ:
ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНІК ________________________________________
ПОДПІС, ДАТА

 

 

Дадатак 43

да Інструкцыі аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку,
навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь,
навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

 __________________________________________________________

(назва музея)

ЖУРНАЛ
рэгістрацыі наведвальнікаў музея


п/п

Дата

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца працы, пасада

Тэма і мэта працы

Назва матэрыялаў, колькасць, нумар па кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, інвентарны нумар

Подпіс асобы, якая выдала музейныя прадметы

Подпіс асобы, якая прыняла музейныя прадметы

Адзнака аб вяртанні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

01.11.2007 № 44



ПАЛАЖЭННЕ
аб фондава-закупачнай камісіі музея

1. Фондава-закупачная камісія музея (далей – камісія) з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам музея і ўтвараецца з мэтай арганізацыі і правядзення работ па адборы, набыцці і залічэнні прадметаў музейнага значэння ў музейны фонд, а таксама для вырашэння метадычных, арганізацыйных і навукова-практычных пытанняў улікова-захавальніцкай дзейнасці.

2. У кампетэнцыю камісіі ўваходзіць:

2.1. разгляд пытанняў аб уключэнні ў склад музейнага фонду прадметаў музейнага значэння;

2.2. разгляд і ацэнка якасці суправаджальнай дакументацыі на прадметы музейнага значэння, якія ўключаюцца ў склад музейнага фонду;

2.3. прыняцце рашэнняў аб аднясенні музейных прадметаў да адпаведнага фонду ці музейнай калекцыі;

2.4. вызначэнне прапануемай цаны прадметаў музейнага значэння, якія прадстаўляюцца на разгляд камісіі для закупкі. Пры неабходнасці камісія атрымлівае адпаведныя экспертныя заключэнні спецыялістаў, а таксама карыстаецца міжнароднай практыкай прыкладнай іх ацэнкі праз аўкцыёны, каталогі і іншыя крыніцы;

2.5. вызначэнне прыкладнага страхавога кошту музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, пры перадачы іх на часовае і пастаяннае захоўванне і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

2.6. аналіз якаснага стану наяўных музейных калекцый, у тым ліку:

вызначэнне адпаведнасці статусу музейных прадметаў (музейных калекцый);

вызначэнне музейных прадметаў, якія не адпавядаюць профілю музея;

перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны ці абменны фонд;

унясенне змяненняў у навуковую атрыбуцыю музейных прадметаў;

перамяшчэнне музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў з адной калекцыі ў другую;

класіфікацыя набытых музейных прадметаў і размяшчэнне іх па музейных калекцыях;

разгляд пытанняў аб змяненні стану музейных прадметаў з нагоды іх недасканалага захоўвання. Камісія можа ўносіць прапановы па прыцягненні вінаватых да адказнасці;

разгляд і зацвярджэнне вынікаў навуковай інвентарызацыі музейнага фонду;

разгляд і зацвярджэнне вынікаў зверкі наяўнасці музейных прадметаў (музейных калекцый) з уліковай дакументацыяй;

2.7. разгляд і вырашэнне пытанняў уліку музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў:

увядзенне ў навуковы ўжытак новых інвентарных кніг;

змяненне ідэнтыфікацыйных нумароў музейных прадметаў;

удакладненне запісаў аб колькасці прадметаў у інвентарных кнігах;

выпраўленні ва ўліковай дакументацыі музея;

2.8. разгляд прапаноў і абгрунтаванняў аб спісанні музейных прадметаў з асноўнага фонду, іх пераводзе ў абменны фонд ці фонд навукова-дапаможных матэрыялаў і хадайніцтве перад Міністэрствам культуры па пытаннях выключэння гэтых музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь у выпадку наяўнасці прычын, вызначаных заканадаўствам;

2.9. разгляд пытанняў аб пераводзе часткі навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны ці абменны фонд;

2.10. разгляд і ўзгадненне лакальных нарматыўных актаў: унутрымузейных інструкцый, палажэнняў аб захавальніцкіх аддзелах, сектарах.

3. Камісія нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыцці і спісанні музейных прадметаў.

4. Камісія ствараецца загадам кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзіць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокакваліфікаваныя навуковыя супрацоўнікі і рэстаўратары.

5. Камісію ўзначальвае намеснік кіраўніка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасці – галоўны захавальнік.

6. Колькасны склад камісіі вызначаецца кіраўніком музея. Да работы камісіі могуць прыцягвацца кваліфікаваныя эксперты розных спецыялізацый з іншых музейных і навуковых устаноў.

7. Сакратаром камісіі прызначаецца загадчык аддзела ўліку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасці – адзін з членаў камісіі.

8. Адказнасць за вядзенне і належнае ўтрыманне ўсіх дакументаў камісіі ўскладаецца на яе сакратара.

9. Пасяджэнні камісіі адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў 2 месяцы.

10. Камісія прымае рашэнні пры наяўнасці не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні членаў камісіі. Рашэнні камісіі афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаванні асобных членаў камісіі.

11. У пратаколе ўказваюцца прозвішчы ўсіх прысутных членаў камісіі і запрошаных экспертаў.

12. Рашэнні камісіі фіксуюцца ў пратаколе па выніках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робіцца падрабязны выніковы запіс аб агульнай колькасці прадметаў, якія прымаюцца ў музейны фонд.

13. Пратакол падпісваецца старшынёй, сакратаром, усімі прысутнымі членамі камісіі, зацвярджаецца кіраўніком музея і замацоўваецца пячаткай.

14. Пратаколы камісіі нумаруюцца і рэгіструюцца ў журнале ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2007 г. № 44.



Пратаколы камісіі захоўваюцца разам з уліковымі дакументамі музейных прадметаў.
1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка