Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44




старонка2/9
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.51 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

49. Абменны фонд выкарыстоўваецца для абмену з іншымі музеямі на прадметы, якія адпавядаюць профілю музея і могуць быць выкарыстаны ва ўсіх відах музейнай дзейнасці. Музейныя прадметы абменнага фонду перадаюцца іншаму музею на пастаяннае захоўванне па загадзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры), які выдаецца на падставе рашэння ФЗК музея.

50. У прыродазнаўчых музеях акрамя асноўнага фонду асобна вылучаецца фонд сыравінных матэрыялаў, які ўключае прыродныя аб’екты, прызначаныя для лабараторных даследаванняў і прэпаравання: скуры жывёл, сырыя экспедыцыйныя і кансерваваныя матэрыялы.

Склад фонду сыравінных матэрыялаў музея фіксуецца ў кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 да дадзенай Інструкцыі.

51. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – частка фондаў музея, якая складаецца з матэрыялаў, набытых або спецыяльна вырабленых па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы. Яны не валодаюць уласцівасцямі музейнага прадмета, не маюць статуса музейнага прадмета і выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання і экспанавання музейных прадметаў і (або) музейных калекцый.

52. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якія замяняюць аўтэнтычныя (арыгінальныя) прадметы:

копіі, муляжы, макеты, мадэлі, злепкі, рэплікі, дублікаты;

табліцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы;

планы, карты;

рэканструкцыі;

ксеракопіі;

фотакопіі;

мікра- і макраздымкі;

копіі на электронных носьбітах.

53. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў дапускаецца аднясенне арыгінальных (аўтэнтычных) прадметаў, якія не маюць устаноўленага музейнага статуса, не вызначаны іх атрыбуцыйныя характарыстыкі, напрыклад час і месца вытворчасці, аўтарская прыналежнасць. Пасля складання дакладнай навукова абгрунтаванай атрыбуцыі такі прадмет рашэннем ФЗК пераводзіцца ў фонд музейных прадметаў.

54. Дапускаецца аднясенне да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў арыгінальных (аўтэнтычных) прадметаў, доўгатэрміновае захоўванне якіх забяспечыць немагчыма. Да гэтай катэгорыі адносяцца: прадметы з саломы, пластыліну, гіпсу, сінтэтычных і палімерных матэрыялаў, харчовыя прадукты (вясельны каравай), фарбавальнікі, узоры сельскагаспадарчых культур і іншых натуральных матэрыялаў.

55. Чарцёж, схема, план, карта або табліца маюць статус музейнага прадмета і залічваюцца ў асноўны фонд, калі яны з’яўляюцца арыгінальнымі прадметамі, творамі мастацтва, узорамі друкаванай прадукцыі альбо рукапісам, зробленым вучоным, дзяржаўным дзеячам або іншай выдатнай асобай.

56. У выпадку, калі арыгінал страчаны альбо знаходзіцца за межамі краіны, дакладная копія арыгінальнага музейнага прадмета або прадмета музейнага значэння можа быць аднесена да асноўнага фонду.

57. Склад фонду навукова-дапаможных матэрыялаў фіксуецца ў кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў (далей – кніга НД) згодна з дадаткам 6 да дадзенай Інструкцыі.

58. Фонд часовага захоўвання фарміруецца з прадметаў музейнага значэння, якія бяруцца музеем на тэрмін не болей 2 месяцаў для вызначэння іх статуса на ФЗК.

59. Склад фонду часовага захоўвання фіксуецца ў спецыяльнай кнізе ўліку прадметаў фонду часовага захоўвання згодна з дадаткам 7 да дадзенай Інструкцыі.

60. Фонд часовага карыстання фарміруецца з музейных прадметаў, якія атрыманы музеем на абмежаваны перыяд – ад 1 дня да 1 года, і прадметаў музейнага значэння, якія могуць быць атрыманы музеем на захоўванне тэрмінам да 3 гадоў для выкарыстання ў экспазіцыі, на выставах, для навуковага даследавання і ў іншых мэтах пры ўмове вяртання ўладальніку ў абумоўлены тэрмін.

61. Музей прымае на часовае карыстанне музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы ад іншых музеяў, а таксама прадметы музейнага значэння рознага тыпу (выяўленчыя, пісьмовыя, фотадакументальныя, рэчавыя і іншыя) ад юрыдычных і фізічных асоб на падставе дагавораў ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

62. Склад фонду часовага карыстання фіксуецца ў спецыяльнай кнізе ўліку прадметаў фонду часовага карыстання згодна з дадаткам 8 да дадзенай Інструкцыі.

ГЛАВА 6

АРГАНІЗАЦЫЯ ФОНДУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ



63. Фонд музейных прадметаў складаецца з усіх музейных прадметаў і музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі. Яго склад фарміруецца зыходзячы з профілю музея і змяняецца ў залежнасці ад таго, колькі прадметаў набыта ў музейны фонд або выключана з яго. Змяненні складу фонду музейных прадметаў вызначаюцца канцэпцыяй развіцця музея, праграмай камплектавання і працэсамі аптымізацыі музейных фондаў.

64. Склад фонду музейных прадметаў фарміруецца на падставе прынятай у музеялогіі і музейнай практыцы класіфікацыі, з улікам стварэння найбольш спрыяльных умоў захоўвання, вывучэння і выкарыстання музейных прадметаў. Аднясенне музейнага прадмета да канкрэтнага тыпу культурных каштоўнасцей павінна быць абумоўлена прыродай паходжання гэтага прадмета, спосабам кадзіравання інфармацыі, якую ён утрымлівае. Прадметы, прынятыя ў фонд музейных прадметаў, павінны быць аднесены да адпаведнага тыпу ці віду культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з класіфікацыяй музейных прадметаў згодна з дадаткам 2 да дадзенай Інструкцыі.

65. Усе музейныя прадметы размяркоўваюцца па музейных калекцыях.

Вызначэнне колькасці музейных калекцый і іх складу адбываецца адпаведна профілю і канцэпцыі развіцця музея, у залежнасці ад складу фонду музейных прадметаў канкрэтнага музея, колькасці музейных прадметаў, якія ўвайшлі ў музейныя калекцыі, паўнаты і прадстаўніцтва фондаў музея. Пералік музейных калекцый, якія фарміруюцца ў музеі, павінен быць абмеркаваны на ФЗК і зацверджаны вучоным саветам музея. Інфармацыя аб музейных калекцыях знаходзіць адлюстраванне ў інвентарных кнігах, навукова-дапаможных картатэках, друкаваных і электронных каталогах, базе даных інфармацыйна-пошукавай сістэмы музея.

66. Усе музейныя прадметы, якія былі прыняты на пастаяннае захоўванне ў музейныя фонды, павінны быць аднесены да адпаведнай музейнай калекцыі. Кожны прадмет, які ўвайшоў у склад музейнай калекцыі, павінен быць зарэгістраваны і задакументаваны ў адпаведнасці з главой 7 дадзенай Інструкцыі.

67. Музейная калекцыя з’яўляецца асноўным элементам стварэння сістэмы захоўвання музейных прадметаў незалежна ад тыпу захоўвання (па відах музейных прадметаў або комплекснага захоўвання музейных прадметаў розных тыпаў). Колькасць і памеры прадметаў у музейных калекцыях, а таксама перспектывы іх далейшага папаўнення ўлічваюцца пры праектаванні фондасховішчаў, якія прызначаны для размяшчэння музейных фондаў.

68. Музеі, прадметам захоўвання якіх з’яўляюцца «жывыя» ўзоры (жывая фаўна і флора), абавязаны перыядычна замяняць ці абнаўляць частку сваіх калекцый.

ГЛАВА 7


УНУТРЫМУЗЕЙНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ

69. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, што захоўваюцца ў музеях, падлягаюць дакладнаму ўлiку, якi забяспечвае iх ахову i стварае ўмовы для вывучэння i рацыянальнага выкарыстання.

70. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць.

71. Улiк музейных прадметаў прадугледжвае дзве абавязковыя ступенi:

першасная рэгістрацыя музейных прадметаў;

навуковая інвентарызацыя музейных прадметаў.

72. Уліковымі дакументамi музейных прадметаў і музейных калекцый (далей – уліковыя дакументы) з’яўляюцца:

акты прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне, складзеныя па формах згодна з дадаткамі 9, 10;

акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, складзеныя па формах згодна з дадаткамі 11, 12;

акты прыёму прадметаў музейнага значэння у часовае карыстанне (ад фізічнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 13;

акты прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння), навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае карыстанне (ад юрыдычнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 14;

акты звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, складзеныя па форме згодна з дадаткам 15;

акты звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання (для фізічнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 16;

акты звароту ўладальніку музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння), навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду часовага карыстання (для юрыдычнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 17;

акты перадачы музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 18;

акты перадачы музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 19;

акты ўнутрымузейнай перадачы, складзеныя па форме згодна з дадаткам 20;

акты зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 21;

акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 1;

кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная інвентарная кніга), складзеная па форме згодна з дадаткам 3;

кніга ўліку музейных прадметаў абменнага фонду, складзеная па форме згодна з дадаткам 4;

інвентарныя кнігі, складзеныя па форме згодна з дадаткам 22;

кніга ўліку прадметаў фонду часовага захоўвання, складзеная па форме згодна з дадаткам 7;

кніга ўліку прадметаў фонду часовага карыстання, складзеная па форме згодна з дадаткам 8;

журнал рэгістрацыі актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 23;

журнал рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне, складзены па форме згодна з дадаткам 24;

журнал рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 25;

журнал рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 26;

журнал рэгістрацыі актаў звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 27;

журнал рэгістрацыі актаў звароту ўладальніку музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) з фонду часовага карыстання, складзены па форме згодна з дадаткам 28;

журнал рэгістрацыі актаў зваротнага прыёму музейных прадметаў, перададзеных на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 29;

журнал рэгістрацыі актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 30;

журнал рэгістрацыі актаў перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 31;

журнал рэгістрацыі актаў унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 32;

журнал рэгістрацыі пратаколаў фондава-закупачнай камісіі, складзены па форме згодна з дадаткам 33;

журнал уліку бланкаў уліковых дакументаў, складзены па форме згодна з дадаткам 34;

акт на скасаванне старых інвентарных кніг згодна з дадаткам 35;

акт зверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36;

тапаграфічны вопіс, складзены па форме згодна з дадаткам 37;

вопіс інвентарных кніг, складзены па форме згодна з дадаткам 38.

73. Уліковыя дакументы вядуцца на электронных носьбітах з дапамогай аўтаматызаванай музейнай сістэмы (далей – АМС).

74. Уліковыя дакументы музея, выкананыя ў рэжыме АМС, раздрукоўваюцца з базы даных, захоўваюцца ў друкаваным выглядзе і дадаткова – на знешніх электронных носьбітах. Перыядычнасць раздрукоўкі і капіравання на электронных носьбітах адбываецца па меры запаўнення ўліковых дакументаў.

75. Уліковыя дакументы павінны запаўняцца дакладна, без неабгрунтаваных выпраўленняў.

76. Выпраўленне запiсаў ва ўліковых дакументах дапускаецца толькi ў выключных выпадках пры дапушчэнні недакладнасцей ці памылак. Пры неабходнасцi ўнясення выпраўленняў прымаецца адпаведнае рашэнне ФЗК, вядзецца электронны журнал фіксацыі выпраўленняў у кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнізе ўліку музейных прадметаў абменнага фонду згодна з дадаткам 39 да дадзенай Інструкцыі, у якім фіксуюцца даныя аб выпраўленнях. Журнал раздрукоўваецца ў канцы справаздачнага года. Запісы аб выпраўленнях завяраюцца подпісам кіраўніка музея і пячаткай музея.

Ва ўліковых дакументах, аформленых на папяровых носьбітах, выпраўленні ў запісах, зробленых па рашэнні ФЗК, выконваюцца чырвонымi чарнiламi. Пры гэтым старыя запiсы закрэслiваюцца адной рысай, новыя запiсы павiнны добра чытацца. Выпраўленне завяраецца подпiсам кіраўніка музея, галоўнага захавальнiка, пячаткай музея.

ГЛАВА 8


ПАРАДАК ПРЫЁМУ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ НА ЧАСОВАЕ І ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ, У ЧАСОВАЕ КАРЫСТАННЕ

77. Прадметы музейнага значэння, якія паступаюць у музей у працэсе камплектавання, павінны быць прыняты і аформлены па актах прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне і падрыхтаваны для разгляду на ФЗК.

78. Музейны работнік, які праводзіць камплектаванне музейнага фонду, складае акт прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне.

Захоўванне ў музеi прадметаў музейнага значэння, якiя не аформлены актамi прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, забараняецца.

79. Пры неабходнасцi, калi прадмет патрабуе дадатковай атрыбуцыi, да акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне прыкладаецца заключэнне спецыялiстаў або экспертнай камiсii, заверанае подпісам адказнай асобы і пячаткай арганізацыі, якая праводзiла экспертызу.

80. Для археалагiчных матэрыялаў да акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне прыкладаецца палявы або калекцыйны вопiс прадметаў, які складаецца арганізацыяй, што праводзіла археалагічныя раскопкі.

81. Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне. Запісы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпісам галоўнага захавальніка і пячаткай музея.

Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне з’яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўліку фонду часовага захоўвання.

82. У часовае карыстанне музейныя прадметы або прадметы музейнага значэння прымаюцца музеем для арганізацыі экспазіцый і выставак, для правядзення работ па кансервацыі і рэстаўрацыі, для даследавання і экспертнага заключэння па актах прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне.

83. Акты прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне. Запісы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпісам галоўнага захавальніка і пячаткай музея.

Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае карыстанне з’яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўліку фонду часовага захоўвання.

84. Нумар акта прыёму прадметаў на часовае захоўванне (карыстанне) прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных. Нумарацыя актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне (карыстанне) штогод пачынаецца з першага нумара. У канцы кожнага каляндарнага года акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне (карыстанне) нумаруюцца па лістах, падшываюцца ў храналагічным парадку ў асобную справу, прашнуроўваюцца, завяраюцца подпісамі галоўнага захавальніка, кіраўніка музея і пячаткай музея.

85. Навуковы супрацоўнiк музея, якi выявiў i прыняў прадметы музейнага значэння ў музей па акце прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне да перадачы iх сакратару ФЗК, нясе адказнасць за iх захоўванне.

86. На працягу пяці працоўных дзён з моманту паступлення прадметаў музейнага значэння ў музей яны разам з актамі прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне перадаюцца сакратару ФЗК, які паводле загада кіраўніка музея з’яўляецца матэрыяльна адказнай асобай за захаванасць прадметаў з моманту iх паступлення да разгляду на пасяджэннi ФЗК i да здачы на матэрыяльна адказнае захоўванне.

87. Сакратар ФЗК прымае прадметы музейнага значэння па актах прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне ад навуковых супрацоўнiкаў музея разам з суправаджальнымi дакументамi (легенда, экспертнае заключэнне спецыялiстаў, даведка, вопіс (па неабходнасці) i iншыя матэрыялы). Сакратар ФЗК з’яўляецца адказным за вядзенне пратакола ФЗК і журнала рэгістрацыі пратаколаў ФЗК.

88. ФЗК вызначае статус прадметаў музейнага значэння. У 15-дзённы тэрмін пасля пасяджэння ФЗК складаецца пратакол ФЗК згодна з дадаткам 40, які раздрукоўваецца, падпісваецца ўсiмi членамi камiсii, зацвярджаецца кіраўніком і завяраецца пячаткай музея.

89. Для прадметаў, якія па рашэнні ФЗК павінны быць уключаны ў музейны фонд, прысвойваюцца ідэнтыфікацыйныя нумары, складаюцца акты прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне. Яны раздрукоўваюцца ў двух (пры дарэнні), трох (пры закупцы) экзэмплярах, падпісваюцца галоўным захавальнікам і здатчыкам (фізічнай ці юрыдычнай асобай) і завяраюцца пячаткай музея.

Нумарацыя актаў прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне фарміруецца год ад году, пачынаючы з першага нумара.

Нумар акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных.

90. Адзін экзэмпляр акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне знаходзіцца ў музеі, другi (у выпадку закупкi) – перадаецца ў бухгалтэрыю, трэцi – асобе, у якой набыты прадмет (далей – здатчык).

91. Пры закупцы альбо дарэнні прадметаў музейнага значэння ад фізічных асоб пасля пасяджэння ФЗК разам з актам прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне афармляецца адпаведна дагавор куплі-продажу альбо дагавор дарэння ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

92. Неабходнасць набыцця антыкварных прадметаў, рарытэтных выданняў, у тым ліку праз букiнiстычную або антыкварную краму, папярэдне вырашае ФЗК. Пры набыццi прадметаў музейнага значэння праз букiнiстычную або антыкварную краму выпiсваецца рахунак, якi перадаецца ў бухгалтэрыю музея ці бухгалтэрыю арганізацыі, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Аплата ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

93. Акты прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне разам з пратаколам ФЗК з’яўляюцца падставай для ўнясення адпаведнага запiсу ў кнiгу паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнігу паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду, кнігу ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і іншыя ўліковыя дакументы.

94. Кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (далей – КП), як і іншая ўліковая дакументацыя, вядзецца ў электронным выглядзе. Яна раздрукоўваецца па меры запісу новых паступленняў, нумаруецца і падшываецца ў асобную справу. Кожны выведзены тэкст падпісваецца галоўным захавальнiкам, кіраўніком музея i завяраецца пячаткай музея.

У канцы кожнага каляндарнага года КП пераплятаецца ў асобны том ці некалькі тамоў, прашнуроўваецца і падпісваецца на тытульным лісце кіраўніком музея, завяраецца пячаткай музея.

95. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сістэму ўліку дазваляецца вядзенне КП на папяровых носьбітах. У гэтым выпадку яна да запаўнення павінна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпісам галоўнага захавальніка, кіраўніка музея, заверана пячаткай музея.

96. Скарочаная назва музея i парадкавы нумар па КП і кнізе паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду (далей – КАФ) прастаўляюцца на кожным музейным прадмеце.

97. Усе музейныя прадметы падлягаюць абавязковай фотафіксацыі.

98. Да запiсу музейнага прадмета ў КП цi КАФ і надання яму ўлiковых абазначэнняў забараняецца выдача яго ў карыстанне.

99. Скарбы, а таксама прыватныя калекцыі, недзялімыя комплексы і наборы рэчаў, якiя перадаюцца ў музей, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi. Кожнаму музейнаму прадмету, які ўваходзіць у склад скарбу ці прыватнай калекцыі (набору рэчаў), прысвойваецца асобнае ўліковае абазначэнне, а ў базе даных у полі «Агульнае прадметнае імя» ў адпаведнасці са структурай навуковага апісання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41 фіксуецца прыналежнасць дадзенага прадмета да таго ці іншага скарбу ці прыватнай калекцыі (набору рэчаў).

100. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі пасля рэгістрацыі ў КП ці КАФ перадаюцца на матэрыяльна адказнае захоўванне навуковым супрацоўнікам – адказным захавальнікам калекцый па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне.

Па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы перадаюцца з фондаў музея на экспазіцыю (выстаўку) наглядчыку экспазіцыі (выстаўкі).

101. Падставай для афармлення акта прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне з’яўляецца акт прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне і пратакол ФЗК.

102. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне падпісваюцца асобамі, якія здалі і прынялі прадметы, візіруюцца галоўным захавальнікам, зацвярджаюцца кіраўніком і завяраюцца пячаткай музея. Яны складаюцца ў двух экзэмплярах: першы застаецца ў аддзеле ўліку, другі – перадаецца адказнаму захавальніку музейнай калекцыі.

103. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне рэгіструюцца ў спецыяльным журнале рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне ў парадку скразной нумарацыі.

ГЛАВА 9


ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ І МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З ФОНДУ ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ І ФОНДУ ЧАСОВАГА КАРЫСТАННЯ

104. У выпадку, калі ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, ён вяртаецца ўладальніку асабiста, аб чым складаецца акт звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання. Адзін экзэмпляр акта перадаецца ўладальніку, другі – застаецца ў музеі. Акты звароту прадметаў музейнага значэння ўладальніку рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання.

105. Пры вяртанні ўладальніку музейных прадметаў ці прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання складаецца акт звароту ўладальніку музейных прадметаў ці прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання. Адзін экзэмпляр акта перадаецца ўладальніку, другі – застаецца ў музеі. Акты звароту рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) з фонду часовага карыстання.

ГЛАВА 10


НАВУКОВАЯ ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай інвентарызацыі, якая з’яўляецца асноўнай формай іх даследавання, навуковага апісання і атрыбуцыі.

107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класіфікацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасці з парадкам класіфікацыі музейных прадметаў.

108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымі калекцыямі. Кожная музейная калекцыя мае сваю інвентарную кнiгу i шыфр.

109. Навуковы супрацоўнiк музея, які атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн, але не болей чым два тыдні, вывучае прадмет, праводзіць яго навуковае апісанне ў базе даных у адпаведнасці са структурай навуковага апісання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.

Пры вядзенні ўліковай дакументацыі ў аўтаматызаваным рэжыме інвентарныя кнігі музейных калекцый і навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фарміруюцца на падставе інфармацыі, уведзенай у базу даных музея.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка