Пасля начной адказнае работы Трызор і Мурза спалі каля плоту




Дата канвертавання25.06.2016
Памер7.95 Kb.
МАЛПІН ЖАРТ
Пасля начной адказнае работы

Трызор і Мурза спалі каля плоту.

Тым часам Малпа не драмала,

Убачыўшы сабак, цішком

Падкралася да іх і матузком

Хвасты звязала.

Сама ж схавалася за вугал і глядзіць,

Каменьчыкамі кідзь ды кідзь, —

Стараецца іх пабудзіць.

Што тут было, калі прачнуліся абое!

Трызора Мурза рве, а Мурзу рве Трызор!

Умомант гырканне ўзнялі такое, —

Ажно гудзе ўвесь двор.

А Малпа ледзьве не кладзецца —

I скача, і крыўляецца, й смяецца,

Так па душы прыйшоўся ёй

Сабачы бой.

А з тых ляціць шматкамі поўсць.

--------------------------

I між людзьмі такія ёсць:

Звядуць дваіх, наладзяць склоку1,

А потым збоку

На цяганіну пазіраюць

I рукі паціраюць.


Склока — сварка, непрыязныя адносіны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка