«Парэцкая дзяржаўная санаторная школа інтэрнат Гродзенскага раёна»




Дата канвертавання12.05.2016
Памер26.12 Kb.
Установа адукацыі
«Парэцкая дзяржаўная санаторная школа – інтэрнат

Гродзенскага раёна»



«Пражэктар»

Родная мова

21 лютага ў нашай школе прайшла акцыя – “ Размаўляем на роднай мове”. Гэтую акцыю падтрымалі не толькі настаўнікі і выхавацелі, але таксама і вучні нашай школы. Некаторыя нават правялі спаборніцтвы – хто лепш ведае і размаўляе на беларускай мове.

Па старонках роднага краю

Вучні 9 класа падрыхтавалі вельмі цікавую гульню, з дапамогай якой праверылі наколькі добра мы ведаем гісторыю і культуру роднага краю. Кожная каманда атрымала маршрутныя карты. Месца, дзе знаходзіцца станцыя, было зашыфравана, і знайсці яго было не так проста. Вось напрыклад: “Наступная станцыя – месца, дзе затанула падводная лодка”. Калі клас добра арыентаваўся ў школе, то адразу зразумеў, што гэта месца – спальны корпус 8“А” класа. Кожны клас праявіў сябе максімальна добра. Усім спадабалася гульня. Прыемна было чуць, як спяваюць песні на роднай мове. А некаторыя вельмі выразна чыталі вершы славутых беларускіх паэтаў, такіх як Максім Багдановіч, Максім Танк, Рыгор Барадулін. Таксама класы працавалі з картай Рэспублікі Беларусь, і з лёгкасцю ўказалі назвы гарадоў, і правільна размясцілі іх на карце. Свае творчыя здольнасці вучні праявілі на станцыі, дзе з заплюшчанымі вачыма трэба было намаляваць бусла. Атрымаліся цудоўныя малюнкі ў розных мастацкіх стылях. Таксама ўсе паспяхова адгадалі загадкі, склалі беларускія прыказкі і нават прадэманстравалі свае танцавальныя здольнасці. І як у кожнай гульні, пераможца атрымаў сваю ўзнагароду. Мы віншуем 5 клас з перамогай і смела можам назваць іх знаўцамі роднага краю.

А вы ведалi ?

1. На ўсей тэрыторыі Еўразіі толькі ў Беларусі жывуць зубры – дзікія быкі. Больш ні ў якой краіне нашага кантынента гэтых жывел вы не знойдзеце (хіба што ў заапарках).

2. Адной са славутасцяў Беларусі з'яўляецца самы вялікі і самы старажытны еўрапейскі лес – Белавежская пушча. На тэрыторыі пушчы расце каля дзвюх тысяч дрэў велічэзных памераў. Некаторыя з такіх ветэранаў лесу старэйшыя за адкрыццё Амерыкі. Запаведнік знаходзіцца пад аховай ужо больш за шэсцьсот гадоў, ён размешчаны на тэрыторыі вельмі старажытнай раўніны. Самую першую забарону на паляванне выдаў кароль Ягайла ў 1409 годзе.

3. Самым багатым з беларускіх палацаў з'яўляўся радавы маентак Пуслоўскіх у мястэчку Косава на поўдні Беларусі (Косаўскі палац). Аб пышнасці яго строя хадзілі легенды. Кожны з пакояў меў свой асаблівы стыль і прызначэнне: у чорным пакоі гулялі ў карты, у ружовым - музыцыравалі, а ў белым сустракалі гасцей. У бальнай зале была шкляная падлога, пад якой плавалі жывыя рыбкі, а ўздоўж параднай лесвіцы размяшчалася музычная сцяна. Калі госці дакраналіся да яе, пачынала гучаць музыка. Начамі ахоўваў палац жывы леў.

4. Знакамітыя слуцкія паясы ткалі толькі мужчыны. Максім Багдановіч, беларускі паэт і аўтар верша «Слуцкія ткачыхі», не ведаў аб гэтым факце і памылкова лічыў, што паясы стваралі жанчыны-ткачыхі.

5. Адзін з заснавальнікаў кінастудыі «Метро-Голдвін-Майерс» і прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі «Оскар» Луіс Барт Маер нарадзіўся ў Беларусі.

6. Вежавы гадзіннік, які знаходзіцца на вежы Фарнага касцёла, з’яўляецца самым старадаўнім у Еўропе. Аналагаў гродзенскаму гадзінніку ў Еўропе няма. Гісторыкі не адразу змаглі дакладна назваць дату, калі быў зроблены гэты гадзіннік. Але, калі даследавалі механізмы, яны прыйшлі да высновы, што іх узрост роўны прыкладна тром стагоддзям.

Рэдакцыйная калегія

Кузас Валерыя Валер’еўна – галоўны рэдактар



Голубева Анастасія, Казак Яўгеній, Бусловіч Данііл, Баравік Максім, Ахрэмчык Нікіта - рэдкалегія


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка