Параграфеміка вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер194.48 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

ПАРАГРАФЕМІКА

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках);

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)


2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнік:

В.А. Горбач, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт




РЭЦЭНЗЕНТЫ:

С.В. Зелянко, галоўны рэдактар сайта 1-4.by, кандыдат філалагічных навук;

Ф.В. Драбеня, дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 2 ад 11.11.2015 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

Вучэбная дысцыпліна «Параграфеміка» накіравана на ўдасканаленне ведаў і навыкаў па засваенні прафесійнага майстэрства студэнтамі напрамку спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне). Вучэбная праграма распрацавана з улікам сучасных даследаванняў у лінгвістычнай навуцы. Семіётыка тэксту, кінэсіка, паралінгвістыка, параграфеміка маюць асноўным прадметам свайго разгляду розныя вербальныя і невербальныя знакі і іх сістэмы. Знакавая прырода розных фактаў чалавечага быцця сёння набывае актуальнае гучанне. У якасці аб’ектаў навуковага аналізу вучэбнай дысцыпліны разглядаюцца невербальныя знакі ў розных відах крэалізаваных тэкстаў. Параграфеміка – адзін з сучасных накірункаў, што звяртаецца як да традыцый мовазнаўства, літаратуразнаўства, тэксталогіі, так і да фактаў у рэчышчы новых медыйных тэхналогій, у прыватнасці ў сферы web-дызайну. Уключэнне ў тэксты СМІ розных параграфемных знакаў абумоўліваецца іх функцыянальнай накіраванасцю, тэматыкай паведамлення, чытацкай аўдыторыяй і паліграфічнымі магчымасцямі выдання. Невербальныя кампаненты дапамагаюць зрабіць пісьмовы тэкст больш матываваным, экспрэсіўна значным. Вучэбная дысцыпліна «Параграфеміка» ўваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін (дзяржаўны кампанент).



Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вучэбная дысцыпліна «Параграфеміка» мае паглыбленыя міжпрадметныя сувязі з дысцыплінамі «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Методыка рэдагавання», «Стылістыка». Дысцыпліна фарміруе веды студэнта па-за межамі вывучэння моўных знакаў, выпрацоўвае ў яго ўменні даследаваць розныя крэалізаваныя тэксты, у якіх невербальныя кампаненты часта носяць інтэрнацыянальны характар, што спрыяе дыялогу з прадстаўнікамі іншых народаў.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэта вывучэння дысцыпліны – дэталёвае вывучэнне і засваенне найбольш значных параграфемных знакаў у пісьмовых тэкстах: фотаздымкаў, малюнкаў, сімвалаў, лічбаў, схем, графікаў, дыяграм, табліц, формул, а таксама іншых сродкаў афармлення тэкстаў. Гэта дасягаецца вырашэннем наступных задач: прафесійным авалоданнем прыёмаў выкарыстання пэўных невербальных знакаў у адпаведных тэкстах; вылучэннем дакладнага і памылковага ўжывання знака ў канкрэтным тэксце; матываваным рэдактарскім аналізам спалучальнасці моўных і пазамоўных кампанентаў у розных друкаваных тэкстах.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам.

Патрабаванні да кампетэнтнасці спецыяліста: ПК-6. Аналізаваць і ацэньваць сабраныя даныя; ПК-13. Ведаць гістарычныя асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу; ПК-15. Валодаць навыкамі глыбокага асэнсавання літаратурна-мастацкіх тэкстаў, разумець іх структуру і аўтарскія задачы, умець ажыцяўляць літаратурную апрацоўку журналісцкіх матэрыялаў; ПК-32. Умець прымяняць метады журналісцкай творчасці, ведаць спецыфіку працы над разнажанравымі тэкстамі СМІ.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

– асаблівасці ўключэння невербальных кампанентаў у пісьмовыя тэксты;

– віды крэалізаваных тэкстаў і іх складнікі;

– спецыфіку ўзаемадзеяння вербальных і невербальных кампанентаў у тэксце на змястоўным, змястоўна-маўленчым, змястоўна-кампазіцыйным узроўнях;

– асноўныя прынцыпы класіфікацыі невербальных знакаў;

умець:

– дыферэнцыраваць параграфемы ў разнастайных відах пісьмовых тэкстаў;

– правільна аналізаваць параграфемы ў адпаведнасці з іх знешнімі і ўнутранымі ўласцівасцямі;

– вызначаць тыпы невербальных знакаў у тэксце па характары падабенства з прадметамі аб’ектыўнай рэальнасці;

– знаходзіць памылкі пры рэдагаванні параграфем у тэксце;

валодаць:

– метадамі кантэнт-аналізу тэксту ў адносінах да невербальных знакаў;

– спосабамі праверкі аўтарскага тэксту на ўзроўні невербальных кампанентаў у працэсе рэдактарскага аналізу;

– навыкамі ў сферы прафесійнай дзейнасці па камунікатыўнай, кагнітыўнай, прагматычнай арганізацыі пісьмовых тэкстаў.



Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. Практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны алгарытм навучання, які дапамагае ўсвядоміць асноўныя характарыстыкі зыходнага тэксту і вызначыць прыватную методыку яго перакладу. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны «Параграфеміка» адведзена 82 гадзіны, у тым ліку аўдыторных – 46 гадзін, з іх 16 гадзін лекцыі, 30 гадзін – практычныя заняткі. Выкладанне дысцыпліны вядзецца пры вочнай форме навучання і разлічана на 6 семестр ІІІ курса. Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – залік.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Параграфеміка і яе адзінкі. Паняцце пра крэалізаваны тэкст

Абумоўленасць і асаблівасці ўключэння невербальных кампанентаў у тэксты. Характар матываванасці пісьмовага тэксту і вуснага маўлення. Вывучэнне тэксту ў розных навуковых дысцыплінах. Параграфеміка як навука. Адзінкі пафаграфемікі. Паняцце пра крэалізаваны тэкст. Віды крэалізаваных тэкстаў у СМІ (тэксты з частковай і поўнай крэалізацыяй). Злучанасць вербальных і невербальных кампанентаў на зместавым (семантычным), зместава-маўленчым, зместава-кампазіцыйным узроўнях.

Параграфемы як знакі семіётыкі, іх уласцівасці ў тэксце. Паняцце пра знак. Трохаспектнае вывучэнне знакаў (сінтактыка, семантыка, прагматыка). Знешнія і ўнутраныя ўласцівасці знакаў. Тыпы семіятычных адзінак паводле характару падабенства са з’явамі рэчаіснасці. Знакі-копіі, знакі-прыметы, знакі-сімвалы, уласназнакі. Функцыі семіятычных знакаў. Чляненне пісьмовых знакаў. Віды знакаў у адносінах да колеру.

2. Фотаздымкі і малюнкі ў розных пісьмовых тэкстах

Значэнне фотаздымкаў у розных відах пісьмовых тэкстаў. Асноўныя задачы ўключэння фотаздымкаў у тэксты СМІ. Сістэматызацыя фотаздымкаў па змесце, тэмах і жанрах. Месца фотаздымкаў у крэалізаваных тэкстах. Фотаздымкі ў газетна-часопісных выданнях. Ілюстрацыйны матэрыял у навуковых выданнях. Карыкатура як спецыфічны невербальны кампанент газетнага тэксту. Фотаздымкі ў аўдыявізуальных СМІ (раскадроўка, фотамантаж, суадноснасць з вербальнай часткай паведамлення).

З гісторыі малюнкаў. Сувязь старажытных малюнкаў з пісьмом. Сучасная трактоўка малюнкаў у розных тэкстах. Адметнасць малюнкаў у параўнанні з іншымі параграфемамі пры ўключэнні ў друкаваны тэкст. Спецыфіка ўзаемадзеяння вербальных знакаў і малюнкаў у крэалізаваных тэкстах СМІ.
3. Сімвалы ў друкаваных тэкстах

Сімвалы як віды параграфем. Функцыі сімвалаў у тэксце. Асаблівасці ўключэння некаторых сімвалаў у розныя віды пісьма. Колер як спецыфічны знак-сімвал. Спецыяльная сімволіка лацінскіх і грэчаскіх літар у навукова-тэхнічных тэкстах. Функцыі грэчаскіх і лацінскіх літар у тэкстах СМІ, іх рэдагаванне пры напісанні. Знакі-сімвалы ў тэкстах СМІ. Інтэрнэт-сімвалы. Рэдактарская праўка сімвалаў.


4. Месца схем, графікаў, дыяграм

у інфармацыйных і аналітычных тэкстах

Схемы, графікі, дыяграмы як невербальныя кампаненты пісьмовых тэкстаў. Віды схем паводле ўнутранай будовы, прасторавага суаднясення прадметаў. Функцыі схем у тэксце. Схемы ў спецыяльных і тэхнічных тэкстах. Дынамічныя і статычныя схемы. Тэндэнцыі ўключэння графікаў і дыяграм у пісьмовыя тэксты. Месца схем, графікаў і дыяграм на газетнай паласе.



5. Значэнне табліц ў крэалізаваных тэкстах.

Спалучальнасць табліц з вербальнымі знакамі

Табліцы ў розных відах пісьма. Значэнне табліц у крэалізаваных публіцыстычных тэкстах. Асноўныя функцыі табліц. Спецыфіка спалучальнасці табліцы з вербальнымі знакамі.


6. Параграфемныя магчымасці формул

у навукова-папулярных тэкстах

Агульная характарыстыка формул як параграфемных знакаў. Лічбавыя, сімвалічныя і вербальныя формулы. Універсальнасць складання формул і размяшчэння ў іх інфармацыі. Штампы, клішэ як вербальныя формулы ў публіцыстычных і спецыяльных тэкстах. Семіётыка формул у грамадстве (законы, кодэксы, правілы, нарматыўныя акты).

Рэдагаванне лічбавай інфармацыі ў тэкстах СМІ. Лічбы як невербальныя знакі. З гісторыі лічбаў. Віды і функцыі лічбаў у розных тыпах тэкстаў. Асаблівасці напісання лічбаў. Лічбы як семіятычныя знакі.
7. Сучасныя сродкі афармлення

друкаваных і аўдыявізуальных тэкстаў

Роля знакаў прыпынку у структурыраванні пісьмовых тэкстаў. З гісторыі знакаў прыпынку ў славянскім пісьме. Класіфікацыйная характарыстыка знакаў прыпынку і іх функцыянальная шматзначнасць у адносінах да тэкстаў СМІ. Вобразныя функцыі знакаў прыпынку ў медыятэкстах.



Знакі і сродкі афармлення пісьмовых тэкстаў. Напісанне з вялікай літары. Выдзяленне колерам. Шрыфт. Параграфемы ў інтэрнэт-выданнях.

Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5




6

9

1

Параграфеміка і яе адзінкі. Паняцце пра крэалізаваны тэкст

4

4













2

Фотаздымкі і малюнкі ў розных пісьмовых тэкстах

2

6










Тэст 1

3

Сімвалы ў друкаваных тэкстах

2

2













4

Месца схем, графікаў, дыяграму інфармацыйных і аналітычных тэкстах

2

4










Тэст 2

5

Значэнне табліц ў крэалізаваных тэкстах. Спалучальнасць табліц з вербальнымі знакамі

2

4










Тэст 3

6

Параграфемныя магчымасці формул у навукова-папулярных тэкстах

2

6










Рэферат

7

Сучасныя сродкі афармлення друкаваных і аўдыявізуальных тэкстаў

2

4










Тэст




Усяго:

16

30















Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА
1. Анисимова, Е. Е. Лингвистика текста и межкультурная коммуникация (на материале креолизованных текстов) / Е. Е. Анисимова. – Москва, 2003. – 128 с.

2. Баева, Г. В. Семантико-прагматические особенности вербальных и невербальных знаков в рекламном дискурсе: на материале немецкой пресс-рекламы. Автореф. дис. … канд. филол. н. / Г. В. Баева. – Тамбов, 2000.

3. Барт, Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика. / Р. Барт. – Москва, 1989.

4. Буковецкая, О. А. Дизайн текста: шрифт, эффекты, цвет / О. А. Буковецкая. – Москва, 2000. – 300 с.

5. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л. І. Бурак. – Мінск, 1987.

6. Ворошилова, М. Б. Креолизованный текст: аспекты изучения / М. Б. Ворошилова / Политическая лингвистика. – Вып. 20. – Екатеринбург, 2006. – С. 180 – 189.

7. Гапоненка, І. З гісторыі знакаў прыпынку / І. Гапоненка // Час. “Роднае слова”. – Мінск, 2005. – (№3, 4, 5).

8. Горбач, В. А. Лічбы ў публіцыстычным тэксце / В. А. Горбач // Журналістыка – 2006: Тэорыя. Практыка. Вытворчасць: матэрыялы 8-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта. – Вып. 8. – Мінск, 2006. – С. 149 – 181.

9. Горбач, В. А. Крэалізаваныя тэксты ў газетна-часопісных выданнях/ В. А. Горбач // Журналістыка – 2008: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 10-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 10. – Мінск, 2008. – С. 245 – 247.

10. Горелов, И. Н. Невербальные компоненты коммуникации / И. Н. Горелов. – Москва, 1980.

11. Григорьева, Е. Г. Эмблема: Очерки по теории и прагматике регулярных механизмов культуры / Е. Г. Григорьева. – Москва, 2005. – 230 с.

12. Гришаева, Л. И. Креолизованные тексты – тексты XXI века? / Л. И. Гришаева // Вестник ВГУ. Серия лингвистики и межкультурной коммуникации. – Воронеж, 2003. - №2. – С. 107 – 109.

13. Даньшова, Г. Я. Значение чисел и их названий, или о чём говорит таблица / Г. Я. Даньшова. – Минск, 2001. – 17 с.

14. Дэйк ван, Т. А. Язык. Познание. Коммуникация / Т. А. ван Дэйк. – Москва, 1989.

15. Диброва, Е. И. Пространство текста / Е. И. Диброва // Категоризация мира: Пространство и время. – Москва, 1979. – С. 34 - 36.

16. Жаннет Ж. Изнанка знаков / Женефф Женетт // Работы по поэтике. Фигуры. – Т.1. – Москва, 1998.

17. Зубова, И. И., Федоренчик, О. К. Моделирование невербальных (графических) компонентов рекламного объявления // И. И Зубова, О. К. Федоренчик. – Минск, 1998. – 10 с.

18. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск, 2003. – 257 с.

19. Королёв, К. Энциклопедия символов, знаков, эмблем / К. Королёв. - Москва, 2003.

20. Леонтьева, Н. Н. Автоматическое понимание текстов / Н. Н. Леонтьева. – Москва, 2006. – 302 с.

21. Михеев, А. В. О некоторых типах взаимодействия изображения и текста / А. В. Михеев // Типы коммуникации и содержательный аспект языка. – Москва, 1987.

22. Николаева, Т. М. От звука к тексту / Т. М. Николаева. – Москва, 2000. – 679 с.

23. Плотников, Б. А. Семиотика текста / Параграфемика / Б. А. Плотников. – Минск, 1992. – 190 с.

24. Пирс, Ч. С. Логические основания теории знаков / Ч. С. Пирс. – СПб, 2000. - 349 с.

25. Публичная коммуникация: дискурсивные практики и коды. – Челябинск, 2005. – 159 с.

26. Радионова, Е. С. Единицы невербальной семиотической системы в портретных описаниях человека: семантика и прагмастилистика / Е. С. Радионова. – Омск, 2006. – 17 с.

27. Роман Якобсон / Рос. гос. гуманитар. ун-т, Ин-т высш. гуманитар. исслед. – Москва, 1999. – 918 с.

28. Семиотика / Мин. гос. лингв. ун-т. – Минск, 1995. – 85 с.

29. Сорокин, Ю. А. Креолизованные тексты и их коммуникативная функция / Ю. А. Сорокин, Е.Ф. Тарасов // Оптимизация речевого воздействия. – Москва, 1990. – С. 178 – 187.

30. Соломоник, А. Философия знаковых систем и язык / А. Соломоник. – Минск, 2002. – 402 с.

31. Степанов, Г. В. Язык. Литература. Поэтика / Г. В. Степанов. - Минск, 1988.

32. Суховерков, А. В. Природа знака как проблема теории познания. – Москва. 2005.

33. Теория знаков и познание психических явлений / В. А. Мальчуков, К. С. Жуков, И. А. Конопак. – Иркутск, 1993. – 142 с.

34. Швец, Н. Г. Формализация взаимосвязи вербальных и невербальных составляющих рекламного объявления / Н. Г. Швец . – Минск, 2007. – 21 с.

35. Шевель, А. Linux. Обработка текстов / А. Шевель. – СПб., 2001. – 379 с.

ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі публіцыстычнага, навуковага, афіцыйнага і мастацкага стыляў на розных мовах, аналізаваць уключэнне ў іх розных параграфем і выяўляць іх станоўчыя і адмоўныя якасці. Прадугледжваецца выкарыстанне разнастайных заданняў на падставе матэрыялаў друкаваных і аўдыявізуальных медыя. У якасці самастойнага індывідуальнага задання студэнты рыхтуюць аналіз суадноснасці вербальных і невербальным знакаў у крэалізаваным тэксце СМІ.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Параграфеміка» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае групавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў для рэфератаў, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да рэдактарскай дзейнасці ў час аналізу розных тыпаў пісьмовых тэкстаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па лабараторна-практычных работах, рэфераты і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па лабараторна-практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.

ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

  1. Параграфеміка як навука. Адзінкі параграфемікі, іх функцыі ў розных тыпах тэкстаў.

  2. Крэалізаваныя тэксты. Віды крэалізаваных тэкстаў у СМІ (тэксты з поўнай, частковай крэалізацыей).

  3. Параграфемы як знакі, іх уласцівасці ў тэксце.

  4. Фотаздымкі ў СМІ. Асноўныя задачы ўключэння. Сістэматызацыя фотаздымкаў па змесце, тэмах, жанрах.

  5. Фотаздымкі ў газетна-часопісных выданнях. Ілюстрацыйны матэрыял у навуковых выданнях. Карыкатура як спецыфічны невербальны кампанент газетнага тэкста.

  6. Фотаздымкі ў аўдыявізуальных СМІ. Раскадроўка. Фотамантаж. Суадноснасць з вербальнай часткай у структуры паведамлення.

  7. Тыпалогія малюнкаў, значэнне ў друкаваных і аўдыявізуальных СМІ.

  8. Узаемадзеянне вербальных знакаў і малюнкаў у крэалізаваных тэкстах.

  9. Сімвалы ў друкаваных тэкстах. Тыпы сімвалаў. Інтэрнэт-сімвалы.

  10. Колер як знак-сімвал у розных тыпах пісьмовых тэкстаў.

  11. Знакі-сімвалы ў навуковых, публіцыстычных тэкстах.

  12. Віды схем паводле ўнутранай будовы, прасторавага суаднясення прадметаў.

  13. Месца схем, графікаў, дыяграм у інфармацыйных і аналітычных тэкстах.

  14. Значэнне табліц ў розных крэалізаваных тэкстах. Спалучальнасць табліц з вербальнымі знакамі, іх рэдактарскі аналіз.

  15. Функцыі грэчаскіх і лацінскіх літар у тэкстах навуковых, вучэбных, публіцыстычных. Іх рэдагаванне пры напісанні.

  16. Параграфемныя магчымасці формул у навукова-папулярных тэкстах.

  17. Лічбы. Тыпалогія напісання лічбаў. Рэдагаванне лічбавай інфармацыі ў тэкстах СМІ.

  18. Сучасныя сродкі афармлення друкаваных і аўдыявізуальных тэкстаў.

  19. Лічбавыя, сімвалічныя і вербальныя формулы ў дачыненні да тэкстаў СМІ.

  20. Параграфемы ў інтэрнэт-выданнях.

  21. Шрыфт як невербальны сродак афармлення друкаваных тэкстаў. Шрыфт у газетна-часопісных выданнях.

  22. Тыповыя і нетыповыя знакі прыпынку ў інтэрнэт-тэкстах.

  23. Класіфікацыя знакаў прыпынку і іх функцыянальная мнагазначнасць у адносінах да тэкстаў СМІ.

  24. Вобразныя функцыі знакаў прыпынку ў тэкстах СМІ.



ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА

Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.15.2015



Методыка рэдагавання

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.15.2015



Стылістыка

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.15.2015







































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
УВА
НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол __ ад ___201__г. )



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

Доктар філалагічных навук прафесар_____________________ В. І. Іўчанкаў

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка