Парадак запаўнення пасажырскай мытнай дэкларацыі Раздзел 1 Агульныя палажэнні




Дата канвертавання27.03.2016
Памер107.08 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Рашэннем  Камісіі
мытнага саюза
ад 18 чэрвеня 2010 г.  № 287

 

Парадак запаўнення пасажырскай мытнай дэкларацыі

 

Раздзел 1 Агульныя палажэнні

 

1. Дадзены Парадак запаўнення пасажырскай мытнай дэкларацыі распрацаваны ў адпаведнасці з артыкулам 355 Мытнага кодэкса мытнага саюза.



         2. Бланк пасажырскай мытнай дэкларацыі (далей – дэкларацыя) складаецца з асноўнага фармуляра і дадатковага фармуляра «Дэкларацыя наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў» (далей – дэкларацыя наяўных грошай), які з’яўляецца дадаткам да асноўнага фармуляра дэкларацыі і запаўняецца ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Парадкам.

         3. Бланк дэкларацыі мае памер 148 x 210 мм (фармат А5) або 210х296 мм (фармат А4), вырабляецца тыпаграфскім спосабам або раздрукоўваецца з прымяненнем друкавальных прылад электроннай вылічальнай тэхнікі.

          Бланкі дэкларацыі могуць вырабляцца з выкарыстаннем самакапіравальнай паперы.

4. Дэкларант запаўняе дэкларацыю ад рукі выразна і разборліва або з прымяненнем друкавальных прылад электроннай вылічальнай тэхнікі, указваючы ў графах дэкларацыі звесткі пра тавары, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу мытнага саюза (далей – мытная мяжа), і іншыя звесткі, неабходныя для мытных мэт у адпаведнасці з заканадаўствам мытнага саюза.

Прадстаўленне электронной копіі дэкларацыі і дэкларацыі ў электронным выглядзе не патрабуецца.

5. Звесткі ўказваюцца на дзяржаўнай мове дзяржавы-члена мытнага саюза, рускай або англійскай мовах, а з дазволу мытнага органа – на іншай мове, якой валодаюць службовыя асобы мытнага органа.

         6. Калі аднаго бланка дэкларацыі (далей – асноўны ліст)  недастаткова для ўказання звестак пра ўсе тавары, што перамяшчаюцца, выкарыстоўваецца неабходная колькасць бланкаў дэкларацыі (далей – дадатковыя лісты).

         З выкарыстаннем дадатковых лістоў дэкларацыі могуць заяўляцца звесткі пра тавары, што падлягаюць указанню ў падпунктах 3.1, 3,3 пункта 3 і пункце 4 дэкларацыі.

         Запаўненне пунктаў дадатковых лістоў адбываецца па правілах запаўнення адпаведных пунктаў асноўнага ліста.

         Запоўненыя дадатковыя лісты з’яўляюцца неад’емнай часткай дэкларацыі.

7. Звесткі, заяўленыя ў дэкларацыі, могуць быць зменены або дапоўнены да выпуску тавараў з дазволу мытнага органа паводле матываванага звароту дэкларанта, калі ўнесеныя змены і дапаўненні не ўплываюць на прыняцце рашэння аб выпуску тавараў і не патрабуюць неабходнасці змены звестак, што ўплываюць на вызначэнне памеру сум мытных плацяжоў і выкананне забарон і абмежаванняў.

Змена і дапаўненне звестак, заяўленых у зарэгістраванай дэкларацыі, не можа цягнуць за сабой паведамленне звестак пра тавары іншыя, чым тыя, што былі ўказаны ў зарэгістраванай дэкларацыі.

Любыя змены і дапаўненні дэкларацыі павінны быць засведчаны подпісам дэкларанта і адбіткам асабістай нумарной пячаткі паўнамоцнай службовай асобы мытнага органа, які зарэгістраваў дэкларацыю.

8. Дэкларант указваве ў дэкларацыі неабходныя звесткі, у тым ліку шляхам закрэслівання адпаведных рамак (закрэсленая рамка значыць станоўчы адказ, не закрэсленая – адмоўны).

        9. Адзін экзэмпляр асноўнага фармуляра дэкларацыі і, пры запаўненні, дадатковы фармуляр дэкларацыі застаюцца ў справах мытнага органа.

 

                                       Раздзел 2. Парадак запаўнення асноўнага фармуляра дэкларацыі



 

        10. Дэкларацыя складаецца ў двух экзэмплярах для мэт мытнага дэкларавання:

         тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю мытнага саюза ў суправаджаным багажы, у выпадку, калі фізічная асоба, якая іх перамяшчае, пры перасячэнні мытнай мяжы мае несуправаджаны багаж;

          тавараў, перамешчаных праз мытную мяжу ў несуправаджаным багажы;

          тавараў, у адносінах да якіх дэкларант выказаў жаданне правесці ідэнтыфікацыю;

транспартных сродкаў для асабістага выкарыстання, часова ўвезеных на мытную тэрыторыю мытнага саюза.

         У іншых выпадках другі экзэмпляр дэкларацыі складаецца па жаданні дэкларанта. Дэкларант па жаданні мае права скласці дэкларацыю ў трох і больш экзэмплярах.

Цэнтральным мытным органам дзяржавы-члена мытнага саюза, а менавіта, Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь – з беларускага Боку, Камітэтам мытнага кантролю Міністэрства фінінсаў Рэспублікі Казахстан – з казахстанскага Боку, Федэральнай мытнай службай – з расійскага боку мытным органам могуць устанаўлівацца выпадкі, калі пры мытным дэклараванні аўта-, мотатранспартных сродкаў дэкларацыя запаўняецца ў адным экзэмпляры.

11. У рамках «уезд», «выезд» дэкларантам указваецца кірунак перамяшчэння тавараў.

12. У пункце 1 дэкларацыі дэкларант указвае звесткі пра сябе, рэквізіты пасведчання асобы, звесткі пра наяўнасць або адсутнасць асоб, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту і едуць разам з дэкларантам, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не» з указаннем у радку «Колькасць» іх колькасці.

13. У падпункце 2.1 пункта 2 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць або адсутнасць у яго тавараў, што перамяшчаюцца ў суправаджаным багажы, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не». Пры іх наяўнасці ў радку “Колькасць месцаў” падпункта 2.1 пункта 2 дэкларацыі лічбамі ўказваецца агульная колькасць месцаў багажу.

14. У падпункце 2.2 пункта 2 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць або адсутнасць у яго тавараў, што перамяшчаюцца ў несуправаджаным багажы, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не». Пры іх наяўнасці ў радку “Колькасць месцаў” падпункта 2.2 пункта 2 дэкларацыі лічбамі ўказваецца агульная колькасць месцаў багажу. На месцы прыбыцця на мытную тэрыторыю мытнага саюза гэтыя звесткі разглядаюцца ў якасці паведамлення мытнаму органу пра наяўнасць або адсутнасць у дэкларанта тавараў, што перамяшчаюцца ў несуправаджаным багажы.

15. У падпункце 2.3 пункта 2 дэкларант указвае пра наяўнасць або адсутнасць у яго тавараў, што дастаўляе перавозчык, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не». Пры іх наяўнасці ў радку “Колькасць месцаў” падпункта 2.3 пункта 2 лічбамі ўказваецца агульная колькасць месцаў багажу.

16. У падпункце 3.1 пункта 3 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць або адсутнасць у яго наяўнай валюты дзяржаў-членаў мытнага саюза, замежнай валюты, дарожных чэкаў, што ў агульнай суме не перавышае ў эквіваленце 10000 даляраў ЗША, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не».

Па жаданні дэкларанта ў дадзеным падпункце ўказваюцца звесткі пра перамешчаную наяўную валюту і дарожныя чэкі. У графе «Найменне» ўказваецца альбо від валюты, альбо від грашовага інструмента – «дарожныя чэкі». Сума ўказваецца ў адзінках валюты (валюты наміналу для дарожных чэкаў).

17. У падпункце 3.2 пункта 3 дэкларацыі дэкларант паведамляе пра перамяшчэнне ім замежнай валюты дзяржаў-членаў мытнага саюза, замежнай валюты, дарожных чэкаў, што ў агульнай суме перавышае ў эквіваленце 10000 даляраў ЗША, і (або) вэксалі, чэкаў (банкаўскіх чэкаў) шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не».

У выпадку калі ўказваецца адказ “так”, дэкларантам запаўняецца дадатковы фармуляр дэкларацыі – дэкларацыя наяўных грошай.

У выпадку перамяшчэння ўказаных тавараў звесткі пра такія тавары ўказваюцца ў дэкларацыі наяўных грошай.

18. У падпункце 3.3 пункта 3 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць перамешчаных ім транспартных сродкаў для асабістага выкарыстання шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не». Дадаткова ў дадзеным падпункце ўказваюцца звесткі пра такія транспартныя сродкі асобна па кожным транспартным сродку. Пры гэтым на кожны транспартны сродак запаўняецца дадатковы ліст.

19. У падпункце 3.4 пункта 3 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць у яго тавараў, у адносінах да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні, усталяваныя заканадаўствам мытнага саюза, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не».

Пры наяўнасці такіх тавараў падрабязныя звесткі пра іх, а таксама звесткі пра дакументы, што пацвярджаюць выкананне абмежаванняў, і орган, які іх выдаў, указваюцца ў пункце 4 дэкларацыі.

20. У падпункце 3.5 пункта 3 дэкларацыі дэкларант указвае пра наяўнасць у яго непадзельных тавараў вагою звыш 35 кг і (або) тавараў агульнай вагою звыш 50 кг і (або) агульным мытным коштам звыш 1500 еўра, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў рамках «так», «не».

Пры наяўнасці такіх тавараў падрабязныя звесткі пра іх указваюцца ў пункце 4 дэкларацыі.

21. У пункце 4 дэкларацыі дэкларант указвае наступныя звесткі пра тавары, указаныя ў падпунктах 3.4, 3.5, таварах, што падлягаюць мытнаму дэклараванню, і іншых таварах па жаданні фізічнай асобы:

1) найменне і адрозныя прыкметы (матэрыял, з якога яны выкананы, колер, форма, марка, ідэнтыфікацыйныя нумары (пры наяўнасці);

2) рэквізіты дакументаў, што пацвярджаюць выкананне абмежаванняў;

3) вага/колькасць,

4) кошт тавараў (у валюце дзяржавы-члена мытнага саюза, еўра ці далярах ЗША).

У выпадку складання дэкларацыі ў адносінах тавараў, перамешчаных у несуправаджаным багажы, калі такі багаж прымаўся авіяперавозчыкам да перавозкі ў якасці суправаджанага, аднак у працэсе перавозкі па прычынах, не залежных ад фізічнай асобы, на быў дастаўлены на месца дастаўкі, адначасова з прыбыццём фізічнай асобы, у дадзенай графе акрамя звестак, указаных у частцы першай дадзенага пункта, дэкларантам указваюцца рэквізіты дакументаў аб падачы авіяперавозчыку багажу і (або) іншых дакументаў, што дазволяць ідэнтыфікаваць такі багаж.

      22. Пры запаўненні дадатковых лістоў дэкларацыі ў правым верхнім рагу пярэдняга боку такога ліста дэкларантам робіцца запіс «ліст № __» і ўказваюцца звесткі пра дэкларанце перамешчаных тавараў (прозвіошча, імя, імя па бацьку, краіна яго сталага пражывання і пасведчанне асобы дэкларанта (серыя и нумар пашпарта ці іншага пасведчання асобы), заяўленыя ў пункце 1 асноўнага ліста.

Пры запаўненні дадатковых лістоў дэкларацыі дэкларантам ў правым верхнім рагу пярэдняга боку асноўнага ліста робіцца запіс: "Дадатковых лістоў ________", колькасць дадатковых лістоў указваецца пропіссю.

     23. Усе экзэмпляры дэкларацыі (асноўныя і дадатковыя лісты) падпісваюцца дэкларантам або паўнамоцнай асобай мытнага прадстаўніка і на іх прастаўляецца дата запаўнення дэкларацыі.

      Пры прадстаўленні дэкларацыі мытным прадстаўніком пасля подпісу ў дэкларацыі ўказваюцца:

      регістрацыйны нумар мытнага прадстаўніка паводле рэестра мытных прадстаўнікоў;

      пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку супрацоўніка мытнага прадстаўніка, які ажыццяўляе мытныя аперацыі;

      нумар дакумента, на аснове яког мытны прадстаўнік здзяйсняе ад імя дэкларанта мытныя аперацыі.

 

  Раздзел 3. Парадак запаўнення дэкларацыі наяўных грошай



 

         24. Дэкларацыя наяўных грошай запаўняецца пры перамяшчэнні:

- наяўных грашовых сродкаў (банкноты і манеты, за выключэннем манет з каштоўных металаў) і дарожных чэкаў, у суме, што не перавышае ў эквіваленце 10 тыс. даляраў ЗША;

         - іншых грашовых інструментаў у дакументарнай форме (вэксаль, чэкі (банкаўскія), каштоўныя паперы на прад’яўніка, што пацвярджаюць абавязак эмітэнта (даўжніка) па выплаце грашовых сродкаў, у якіх не ўказана асоба, якой ажыццяўляецца такая выплата).

         Пры запаўненні фармуляра ўказваюцца звесткі пра ўсе перамешчаныя наяўныя грашовыя сродкі, дарожныя чэкі і грашовыя інструменты.

          25. Дэкларацыя наяўных грошай запаўняецца ў двух экзэмплярах і падпісваецца дэкларантам. Дадаткова дэкларантам прастаўляецца дата запаўнення фармуляра.

         Адзін экзэмпляр дэкларацыі наяўных грошай разам з асноўным фармулярам застаецца ў мытным органе. Другі экзэмпляр дэкларацыі наяўных грошай з адпаведнай адзнакай мытнага органа застаецца ў дэкларанта.

         26. У пункце 1 дэкларацыі наяўных грошай дэкларант указвае звесткі пра сябе. Адрас месца знаходжання (рэгістрацыі) на тэрыторыі мытнага саюза і рэквізіты дакумента, што сведчыць пра права знаходжання на тэрыторыі мытнага саюза (пры наяўнасці), запаўняюцца асобамі, якія не з’яўляюцца асобвамі дзяржаў-членаў мытнага саюза.

         27. У пункце 2.1 дэкларацыі наяўных грошай дэкларант указвае суму для кожнага віду перамешчанай валюты, у тым ліку валюты дзяржаў-членаў мытнага саюза, у адзінках валюты.

         28. У пункте 2.2 дэкларацыі наяўных грошай дэкларант указвае намінальны кошт або адпаведную суму ў валюце дзяржавы-члена мытнага саюза або замежанй валюце, права на атрыманне якой пацвярджае грашовы інструмент. У выпадку адсутнасці намінальнага кошту і немагчымасці вызначыць суму ў валюце дзяржавы – члена мытнага саюза або замежнай валюце, права на атрыманне якой пацвярджае грашовы інструмент, указваецца колькасць увезеных грашовых інструментаў.

         29. У пункце 3 дэкларант прастаўляе адзнаку «іншая асоба» ў выпадку перамяшчэння наяўных грашовых сродкаў, калі яны не з’яўляюцца ўласнасцю фізічнай асобы. У выпадку ўказання “іншай асобы” ў пункце 3.1 дэкларант указвае найменне і адрас месцазнаходжання (юрыдычны адрас) прадпрыемства, кампаніі або арганізацыі, якой належаць перамешчаныя грашовыя сродкі і (або) грашовыя інструменты.

        30. У пунктах 4 або 5 дэкларацыі наяўных грошай, у выпадку, калі дэкларантам указана “іншае”, неабходна ўказаць крыніцу даходаў або магчымае выкарыстанне дэклараваных наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў.



        31. У пункце 6 дэкларацыі наяўных грошай дэкларант у графе «Краіна выбыцця» ўказвае пачатковы пункт маршрута (краіну, з якой вывозяцца або былі вывезены дэклараваныя наяўныя грашовыя сродкі і (або) грашовыя інструменты), а ў графе «Краіна прыбыцця» - краіна, якая з’яўляецца канцавым пунктам кірунку дэкларанта. Адпаведна, датай выбыцця з’яўляецца дата выезду з краіны выбыцця, а датай прыбыцця – дата прыбыцця у канцавы пункт маршрута.

        32. У пункце 6.1. дэкларацыі наяўных грошай дэкларант указвае від транспарту, якім ён прыбыў на тэрытрыю мытнага саюза або выбывае з тэрыторыі мытнага саюза.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка