Парад удзельнікаў фестывалю набліжаецца да плошчы Леніна




Дата канвертавання30.03.2016
Памер174.39 Kb.



Парад удзельнікаў фестывалю набліжаецца да плошчы Леніна




З 15 па 18 верасня 2011 года ў горадзе праходзіў "VI Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва". Гэты фестываль не так вядомы, як песенны "Славянскі базар" у Віцебску, але ўсё ж. Больш за тры тысячы чалавек з Беларусі, Расіі, Шатландыі, Літвы, Эстоніі, Германіі, Польшчы і іншых краін прымалі ў ім удзел. Акрамя таго, у гэтым годзе фестываль супаў з Днём горада. Дарэчы, Гомелю 869 гадоў! Адначасовае правядзенне двух такіх значных для горада мерапрыемстваў дало свае плюсы.


Танцы народаў свету на стадыёне “Цэнтральны”


Фестываль, безумоўна, стаў адной з самых яркіх падзей у культурнай сталіцы Беларусі і краін Садружнасці (як вядома, гэтай сталіцай аб’яўлены Гомель). Маляўнічае шоу прадставілі прафесійныя харэграфічныя калектывы на ўсіх сцэнічных пляцоўках Гомеля. Хоць цяперашні фестываль запомніцца гамяльчанам і гасцям горада не толькі шматлікімі канцэртамі. У яго рамках прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў, пачынаючы ад музычнай асамблеі да першага Усебеларускага фестывалю аматарскіх цыркавых калектываў.

Толькі на  "Сожскім карагодзе" можна ўбачыць адразу некалькі накірункаў сучаснага танца - ад бальнага да эстраднага. Усе жыхары і госці горада ад малога да вялікага маглі знайсці заняткі па інтарэсах. Не толькі ў цэнтры, але і ва ўсіх раёнах горада.








Сваё майстэрства паказвае школа танца “Legie





Уладальніца Гран-пры ХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2011" на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" Алёна Ланская




Вандроўка па ваколіцах гімназіі

овал 90 Шаноўныя чытачы! У гэтым нумары мы працягваем друкаваць праект вучаніц гімназіі Курносенка Марыі і Дзяжурка Ганны і настаўніцы гімназіі Жаўняк Наталлі Валер’еўны.

pubrrectcallout У №3 альманаха “АТАВА”вы маглі пазнаёміцца з гісторыяй і бытаваннем старажытнага раёна Свісток (раён нашай гімназіі), вуліцы Пушкіна і т. зв. Паляўнічага доміка (сёння музей Гомеля).
Імя Арцёма

“Гэтая ціхая і прыгожая вуліца ў цэнтры горада носіць імя прафесіянальнага рэвалюцыянера, бальшавіка Федара Андрэевіча Сяргеева (партыйная клічка Арцём). Гомельскі губвыканкам 16 сакавіка 1923 года перайменаваў былую Крушэўскую вуліцу ў вуліцу Арцёма.” [14, 1]


Сёння на вул. Арцёма



Сёння – адзін з карпусоў Гомельскага медуніверсітэта. Вокол зоркі дата – 1935 год
Зараз гэта адна з утульных вуліц нашага горада. У новым добраўпарадкаваным памяшканні размяшчаецца паліклініка №8. Як успамінаюць старажылы, на гэтай вуліцы было калісьці царства малышоў. У прыгожым будынку быў размешчаны 12-групавы дзіцячы сад. Ён поўніўся дзіцячымі галасамі. Менавіта некалі ў гэтым садзе наша школа і размяшчала свае першыя класы. Большасць першакласнікаў школы №10 была выпускнікамі гэтага сада. Шматлікія выпускнікі з настальгіяй глядзяць на вокны гэтага будынка. Але сёння ў ім т аксама працягваюць вучыцца - гэта адна з лепшых навучальных устаноў нашага горада – Гомельскі медыцынскі універсітэт.


Сёння ў старажытным будынку месціцца клуб маракоў і рачнікоў


На вуліцы Арцёма знаходзілася сярэдняя зменная агульнаадукацыйная школа №8. У ёй без адрыву ад вытворчасці атрымлівалі сярэднюю адукацыю сотні юнакоў і дзяўчат. Сёння гэта клуб маракоў і рачнікоў.


Вул. Арцёма, дом №8




Садовая вуліца

Вуліца знаходзіца ў цэнтральнай частцы горада. Працягласць 530 метраў, ад наберажнай Сажа да Валатаўской вуліцы. Адна са старэйшых вуліц горада, вядома прыкладна з XVI стагоддзя.


На вул. Садовай. Від на абласны ваенкамат


Справа і злева ад палаца цягнуўся сад. Сад быў дастаткова вялікі, прыкладна ў межах паміж Баярскім і Крушэўскім спускамі (па сучасных кардынатах – паміж Баўмана і Арцёма). Ён агібаў палац Румянцава паў кальцом перад уваходам, але адзін край саду дасягаў перасячэння вуліц Пушкіна і Арцёма.

Прыкладна з гэтага месца, паралельна вуліцы Ліпавай, фарміравалася Садовая. Дарэчы, назва Ліпавая можа сведчыць аб тым, якія пароды дрэў пераважалі ў графскім садзе. Фарміраванне Садовай адносіцца па часе не раней 18 – пачатку 19 стагоддзя. Уладкаванне саду ішло на тэрыторыі, якую называлі Баярскім месцам. Уладкаванне тэрыторыі пачалося па жаданні і ініцыятыве графа Румянцава.

Тут таксама ствараўся арыгінальны палаца-паркавы ансамбль. На невялікай плошчы (зараз гэта сквер, да якога сыходзяцца тры вуліцы – Білецкага, Ланге і Пушкіна). Над ракой на працягу 1799 – 1819 года будаваўся палац графа. У ім граф размясціў і ўтрымоўваў першую гомельскую гімназію. У 1804 годзе гімназія была ператворана ў духоўнае вучылішча, а ў 1880 годзе – у духоўную семінарыю. Зараз у былым палацы Румянцава, Білецкага, 11, знаходзяцца лабараторыі медуніверсітэта. У 1820 годзе на гэтай жа плошчы з’явіўся і перабудаваны Паляўнічы домік.

Румянцаў ва ўладкаванні свайго палаца імкнуўся ісці за высокімі сталічнымі прыкладамі. Прамянёвае разыходжанне вуліц ад аднаго цэнтра было паўторана ў Гомелі двойчы. Цэнтральны варыянт гэта вуліцы, якія разыходзяцца ад Саборнай плошчы. Зменшаная копія гэтага варыянта – прамянёвае разыходжанне вуліц Білецкага, Ланге, Ліпавай.

У дарэвалюцыйны час яна была забудавана аднапавярховымі драўлянымі і радзей цаглянымі домікамі сядзібнага тыпу. Сучаснае яе аблічча пачало фарміравацца ў 20 – 30 гады, калі пачалося масавае жыллёвае і прамысловае будаўніцтва, былі і пабудаваны першыя двухпавярховыя жылыя дамы. У 1960 гады пабудаваны пяціпавярховыя, а ў 1970 дзевяціпавярховыя жылыя дамы.

А сад знік, засталася толькі назва, ды і тая ўскосная – Садовая вуліца. Недзе недалёка ад графскага палаца, над яром, стаяла альтанка, у якой М.П.Румянцаў любіў пасядзець, любуючыся сожскімі прасторамі. Сад быў абнесены драўляным парканам, сцежкі разбівалі яго на квадраты. У садзе былі кветнікі, парнікі, аранжарэі.



Былая Багадзельная вуліца

Гэта невялікая вуліца на ўсходзе Цэнтральнага раёна Гомеля, на краі крутога, высокага абрыва перад поймай ракі Сож, паміж вуліцамі Арцёма і Парыжскай Камуны. Працягласць яе 440 метраў, сёння называецца яна Сожскай вуліцай.

Цікава прасачыць, як выглядала гэта месца горада ў мінулым, гадоў 100 таму назад, і якія змяненні тут адбыліся за гэты час. Аднавіць гэта ўдалося па расказах старажылаў і фотаздымках.

У тыя часіны гэтая вуліца называлася Багадзельнай. Да рэвалюцыі 1917 года ў Расіі багадзельняй называлі дом, дзе жылі адзінокія састарэлыя людзі і інваліды. Ці была на гэтай вуліцы багадзельня, устанавіць цяжка. Калі багадзельня і была, то, відавочна, вельмі даўно, не менш 100 гадоў назад.

У дарэвалюцыйныя гады паміж праезнай часткай вуліцы і абрывам у бок ракі знаходзіліся яўрэйскія могілкі, а на месцы добраўпарадкаванага, асфальтаванага сёння Валатаўскога спуска быў глыбокі вялікі роў. Тут жа на Багадзельнай вуліцы, побач з могілкамі, была яўрэйская бальніца, а насупраць яе – сінагога. Астатняя частка вуліцы, супрацьлеглая могілкам, была занята індывідуальнай жылой забудовай.

У пачатку 20 гадоў Багадзельная вуліца была перайменавана і стала называцца вуліцай імя Калантай. А.М.Калантай – відны дзеяч міжнароднага і расійскага рэвалюыйнага руху, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была на дыпламатычнай рабоце. Дасканала валодала шэрагам замежных моў, была паслом СССР у Нарвегіі, Мексіцы і Швецыі.

На вуліцы імя Калантай у 20 гады адбыліся вялікія змяненні. Могілкі былі зачынены. На іх месцы і на суседніх участках у 1920 – 1930 гады размяшчалася воінская часць шостай Чангарскай кавалерыйскай дывізіі. Былі пабудаваны драўляныя канюшні. Старажылы Гомеля добра памятаюць, як тут праходзілі вучэбныя заняткі гэтай дывізіі. З 1929 года па 1992 на гэтай вуліцы размяшчалася медыка-санітарная частка Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства. Спачатку была толькі амбулаторыя, затым у сувязі з будаўніцтвам рачнога порта і ростам рачнога транспарту амбулаторыя разраслася ў бальніцу. Паступова будынкі бальніцы і паліклінікі занялі амаль цэлы квартал.


Так выглядаў ужо знесены будынак на рагу вуліц Сожскай і К. Маркса. Здымак – кастрычнік 2010 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны і нямецкай акупацыі амаль увесь Гомель быў ператвораны ў руіны. Не ўцалелі і будынкі бальнічнага комплексу медыка-санітарнай службы воднікаў. Толькі да 1948 года ўсё было адноўлена.

У 1992 годзе на базе гэтай бальніцы створана Гомельская гарадская герыятрычная бальніца, дзе праходзяць лячэнне людзі пажылога ўзросту. Тут вывучаюцца асаблівасці захворвання такіх людзей і распрацоўваюцца метады іх лячэння і прафілактыцы. Такая бальніца - першая ў нашай рэспубліцы. На жаль, сёння на гэтай вуліцы бальніцы ўжо не існуе.

У 1980 годзе рашэннем Гомельскага райвыканкама вуліца Калантай была перайменавана ў вуліцу Сожскую. На вуліцы некалі знаходзіўся абласны кожна-венералагічны дыспансер, сёння на месцы дыспансера знаходзіцца абласны цэнтр прафілактыцы СНІДу. На месцы былых яўрэйскіх могілак – дзіцячы стадыён, на якім вырасла не адно пакаленне будучых футбалістаў.

Не так даўно быў знесены апошні двухпавярховы дом забудовы XIX ст. Знаходзіўся на рагу Сожскай і К. Маркса. Зараз на Сожскай вуліцы не засталося нічога ад былой Багадзельнай пачатку 20 стагоддзя.


Стадыён на вул. Сожскай. На яго месцы былі яўрэйскія могілкі, потым стайні Чынгарскай дывізіі (з 20-х гг. XX cт.) Здымак – кастрычнік 2010 г.


скругленный прямоугольник 142

Родны дом, родны горад ...

Месца, бліжэй якога няма на зямлі

Многія хацелі б зрабіць яго больш прыгожым, камфортным для жыцця, добраўпарадкаваным. Але як? Што зрабіць, каб горад выклікаў здзіўленне i захапленне гасцей, гонар жыхароў? Над гэтым пытаннем ламаюць галовы архітэктары, дызайнеры, азеляніцелі, кіраўніцтва адшуквае ў казне грошы на рэалізацыю праектаў. А між тым у гэтай справе ёсць яшчэ адзін буйны незадзейнічаны рэзерв, які і сам прагне праявіць сябе крэатыўна і з густам, - гэта моладзь.


Студэнты гомельскага універсітэта на сваім вопыце даказалі, што ўвасобіць нестандартныя ідэі бывае хоць і нялёгка, але карысна. А ўлады да іх прыслухаліся і цяпер, трэба меркаваць, не шкадуюць Сустрэча маладых журналістаў, удзельнікаў Міжнароднага форуму "Белы піяр», з ініцыятыўнай моладдзю Гомеля праходзіла ў канферэнц-зале дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта (ГДТУ). Студэнты ВНУ ціхенька ўвайшлі, падключылі наўтбук і папрасілі хвіліначку ўвагі. Прэзентацыя не абяцала чагосьці захапляльнага ... пакуль не з'явіліся слайды. Падмацоўваючы словы ілюстрацыямі, хлопцы даказвалі: каб зрабіць горад больш прывабнай, не трэба шматмільённых укладанняў.

Горад павінен усміхацца

Першая ідэя, якая ажыла на вуліцах Гомеля, - гэта вясёлыя пешаходныя пераходы.Чырвона-белыя зебры з сэрцайкамі і надпісамі «Я цябе кахаю» хлопцы планавалі размясціць каля загсаў, жоўта-белыя са смайламі - рассяліць па ўсім горадзе, гэтак жа як і пераходы ў выглядзе шкарпэткі з пальчыкамі. Традыцыйныя бела-чорныя зебры планавалася дапоўніць надпісамі «Паглядзі налева» і «Паглядзі направа».

У


Гістарычны тралейбус на вуліцах Гомеля
першыню ідэя рознакаляровых пераходаў прагучала на адкрытым чэмпіянаце «Моладзь у прадпрымальніцтве - 2010», які праходзіў у Гомелі. Пасля перамогі дадзенага праекта на абласным конкурсе "Дзяржава вачыма маладых» да ўвасаблення тэорыі ў практыку падключыўся гарвыканкам. Распрацоўкі былі адпраўленыя ў Мінск на разгляд. Сталіца даслала адмову. Але яны даведаліся, якія моманты патрабуюць дапрацоўкі, і ўдасканалілі іх у адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі дарожнага руху. Вынік - дзесяткі вясёлых пераходаў, якія падбадзёрваюць пешаходаў і - што вельмі важна - падказваюць людзям, дзе пераходзіць вуліцу.
А вы ведаеце, што…

Запрошаныя ў ГДТУ журналісты прагна канспектавалі тое, што распавядалі сціплыя гомельскія вундэркінды. Будзем спадзевацца, што ідэі будуць запатрабаваныя і ў Калінкавічах, і ў Віцебску, і ў Гродне, і ў Менску, і нават у расійскім Процвіна, прадстаўнікі якога войкалі не менш беларусаў. Асабліва, спадабаўся слухачам праект “Гістарычны тралейбус”

У прамежках паміж прыпынкамі для пасажыраў праводзіцца ненадакучлівы гістарычны экскурс. Больш таго, у продаж паступілі талоны, на адвароце якіх апублікаваныя факты з жыцця Гомеля. Напрыклад: «20 мая 1962 года адкрыты першы ў Гомелі тралейбусны маршрут" Вакзал - Тралейбусны парк».

Яшчэ адна перамога ініцыятыўнай групы - "Алея пацалункаў», якая хутка з'явіцца ў парку «Фестывальны». Праект ужо зацверджаны ў гарвыканкаме, цяпер праводзіцца конкурс сярод маладых архітэктараў на лепшую скульптуру.
Будзьма беларусамі!

Яшчэ адна акцыя- гэта «засяліць» вуліцы горада сацыяльнай рэкламай, якая б выхоўвала у нас любоў ды беларускай мовы

Маладыя людзі распрацавалі «міні-слоўнікі» з малюнкамі. Плануецца, што рэкламныя тумбы з перакладам найбольш цікавых слоў з'явяцца каля прыпынкаў транспарту, у месцах адпачынку.

На вуліцах Гомеля з'явіцца рэклама, якая навучыць гаварыць па-беларуску.

Ініцыятыўная група «GOМЕЛЬ!» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта ім. П.О. Сухога, якая за апошні год з'яўлялася ўдзельнікам і пераможцам розных мерапрыемстваў і конкурсаў, накіраваных на падтрымку іміджу горада, прапанавала ўсталяваць у Гомелі рэкламныя шчыты "Беларуская мова ўнікальная».

Ініцыятары праекта прапанавалі ў рэкламе выкарыстоўваць выявы розных прадметаў і іх назвы на беларускай мове.

На думку аўтараў праекта, для гасцей горада цікавая будзе рэклама - знаёмства з нацыянальным стравай, «смачнае Водар беларускай мовы». Акрамя гэтага, удзельнікі ініцыятыўнай групы лічаць, што ў Гомелі неабходна развіваць сацыяльную рэкламу, якая будзе заклікана прыцягваць увагу да праблем грамадства, падсцёбваць цікавасць жыхароў да гісторыі і культуры.

Вось такі смачны білборд












Шаноўныя чытачы! З гэтага нумару альманаха мы пачынаем публікаваць інтэрв’ю з былымі выпускнікамі нашай гімназіі.

  • Які след пакінула школа ў іх жыцці?

  • Якімі былі яны ў школе?

  • Чым захапляліся?

  • Пра што марылі?

Кавалерчык Барыс Лазаравіч

Когда узнал, что молчание – это, конечно, золото, но что хорошее слово также очень много стоит, решил дарить людям свои слова. И начал писать...

Попав на свет божий, я сначала довольно часто плакал, но мои отцы от радости только смеялись.

Нарадзіўся пісьменнік 20 чэрвеня 1935 года ў Гомелі. У час Вялікай Айчыннай вайны з маці знаходзіўся ў эвакуацыі, бацька загінуў на фронце. Пасля вяртання з эвакуацыі працягнуў вучобу ў СШ № 10 г. Гомеля.

В школе жизни на повторный курс не оставляют.”

Барыс Лазаравіч ў школе быў сярэднім вучнем, але, паступіўшы ў ВНУ, пачаў праяўляць сябе. Вучыўся ён у Гомельскім педінстытуце, дзе 4 гады запар абіраўся членам прафсаюзнага камітэта студэнтаў, быў чэмпіёнам інстытута па цяжкай атлетыцы, хоць прафесійна ёю не займаўся.

Наш субяседнік - майстар спорту па шашках (імі ён захапіўся яшчэ ў школе), неаднаразовы чэмпіён Гомельскай вобласці, па гэтаму віду спорта, суддзя нацыянальнай катэгорыі. Скончыўшы інстытут, ён працаваў дырэктарам школы ў Заходняй Беларусі, дырэктарам абласнога шахматна-шашачнага клуба, старшынёй прафсаюзнага камітэта, 20 гадоў працаваў намеснікам начальніка аддзела па абароне насельніцтва. Зараз на пенсіі.

Мое кредо: писал, пишу и буду писать, а также: печатался, печатаюсь, желаю и подальше печататься.”

Літаратурнай творчасцю Барыс Лазаравіч зацікавіўся толькі ў 37 гадоў (з 1972 года).

Неаднаразова яго працы друкаваліся ў газетах, літаратурных часопісах. Яго жыццёвае крэда - рабіць дабро. Ён лічыць, што галоўнае ў жыцці - гэта знайсці сябе, каб, так мовіць, не было "пакутліва балюча за бязмэтна пражытыя гады".



Дзе кніга Рэкордаў Гінэса?

Кавалерчык Барыс Лазаравіч - дыпламаваны пісьменнік, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выдадзена кніга яго афарызмаў і крылатых выразаў. Пісьменнік даволі вядомы ў літаратурных колах, у інтэрнэце, і, бясспрэчна, вельмі цікава было б з такім чалавекам пагутарыць, што мы, уласна, і зрабілі.

І, вядома, першае, што нас зацікавіла - гэта яго школьныя гады, бо скончыў ён калісьці нашу 10 школу.



- Паважаны Барыс Лазаравіч, калі вы скончылі школу?

- У 1952 годзе, 59 гадоў таму назад.



- Якія змены адбылісяў школе, калі зірнуць на яе з тых далёкіх 50-х?

-
Падчас сустрэчы у бібліятэцы гімназіі


Змянілася вельмі шмат. Дабудавалі саму школу, яна, вядома ж, вельмі пашырэла. Нават заблудзіцца можна. Раней усё было па-іншаму. Урокі мы праводзілі ў адным класе, фізкультуру таксама было складаней праводзіць. Але ўсё гэта рабілася, і ні ў якім разе нічога не замінала правядзенню ўрокаў, і ўсе мы былі задаволены. Змянілася таксама сама атмасфера. Але ж прайшло так шмат гадоў, часы ўжо не тыя.

- Якой жа была школа ў вашым дзяцінстве?

- 10 школа і ў тыя гады была самай лепшай у горадзе, выкладчыкі былі вельмі высокага ўзроўню. Як цяпер памятаю, рускую мову ў нас вяла Лапушанская Надзея Мікалаеўна, яна была заслужанай настаўніцай БССР. А класным кіраўніком была Ксенія Васільеўна, яна мела адмысловы падыход да вучняў. На жаль, іх абедзвюх ужо няма з намі. Увогуле стаўленне да вучняў было вельмі добрае, нам жадалі даць як мага больш ведаў, што выдатна атрымалася. Усе вучні нашага класа атрымалі вышэйшую адукацыю. З дысцыплінай таксама ўсё было ў парадку. У той час у нас не было інтэрнэта, мы ўсё бралі з кніг. І чыталі вельмі шмат. У дзіцячыя гады я прачытаў шмат класічнай літаратуры: і айчыннай, і замежнай. І шмат чаго запазычыў для сябе. Літаратура - вельмі важны аспект нашага жыцця, і трэба больш чытаць, бо так мы пазнаём свет і становімся лепш. Вось, да прыкладу, твор Аркадзія Гайдара "Цімур і яго каманда". Ўзнік цэлы цімураўскі рух. А пачалося ўсё з кнігі.



- Ці была ў вас школьная форма?

- Школьнай формы не было. Ды яна і не патрэбна была, бо апраналіся мы вельмі сціпла і без таго былі вельмі спакойныя і дысцыплінаваныя.



- Барыс Лазаравіч, а ці быў у вас любімы прадмет у школе?

- Я вельмі любіў гуманітарныя прадметы, да матэматыкі ставіўся з халадком. Паступіў я на хіміка-біялагічны факультэт толькі таму, што не жадаў яе здаваць. Літаратурай таксама не занадта захапляўся, цікавасць да яе з'явілася ў 37 год, хоць вершы пісаў і ў дзяцінстве. Былі ў нас у класе вучні, якія вельмі добра валодалі гуманітарнымі дысцыплінамі, яны вельмі цікава выкладалі сваю думку, школьны матэрыял, але літаратарамі не сталі. І вучылі мы тады нямецкую, а не ангельскую мову, як цяпер.



- Ці засталіся ў вас успаміны пра школу, нейкія казусные моманты, цікавыя і яркія падзеі?

- Казусные моманты вядома былі. Усе мы былі дзецьмі, часам не жадалася ісці на ўрок. Рабілі так, каб лямпачкі не гарэлі, і заняткаў не было. Ну, а наконт настаўнікаў, яшчэ раз падкрэслю, яны былі вельмі добрыя. Адносіны былі з настаўнікамі розныя, але ў любым выпадку мы іх паважалі. Мы былі вельмі дружныя. Ладзілі культпаходы ў кіно, у планетарый (на яго месцы цяпер храм), у парк. Адзначалі, нейкія падзеі ўсе разам. Круг інтарэсаў быў даволі шырокі, але, вядома, больш вузкі, чым у сённяшняй моладзі. Маім самым галоўным захапленнем у школе былі шашкі.



- Каго вы памятаеце са сваіх былых аднакласнікаў, ці проста дзяцей са школы, якія дамагліся шмат у жыцці, сталі папулярнымі, зрабілі важны ўклад у развіццё грамадства?

- Сутнасць чалавечага жыцця, на мой погляд, складаецца ў тым, што чалавек павінен пакінуць пасля сябе штосьці на зямлі. Для гэтага малады чалавек павінен зрабіць выбар: чым ён будзе займацца ў сваім далейшым жыцці. Ёсць выпускнікі нашага класа, якія сталі пасля вядомымі людзьмі. Да ліку іх я магу аднесці Кавалёва Леаніда Мікалаевіча, які скончыў інстытут і быў не проста інжынерам-будаўніком, а будаваў касмадром Байканур, даслужыўся да палкоўніка. Таксама, Какулян Лявон, які быў артыстам тэатра Савецкіх Войскаў у Маскве. Памятаю таксама выпускніка нашага класа, Лутто Рамана Аляксеевіча. Ён кандыдат тэхнічных навук, заснавальнік політэхнічнага інстытута г. Гомеля (цяпер універсітэт ім. Сухога). Рыбакоў Эдуард Рафаілавіч, мой аднакласнік, таксама быў няпростым чалавекам. Ён быў дырэктарам сярэдняй школы, але вядомасці дасягнуў у спорце. Ён майстар спорту па шашках і неаднаразовы чэмпіён Савецкага Саюза. Памятаю таксама вучаніцу нашай школы Галю Падгорную. Яна была лётчыцай і жыццё яе трагічна абарвалася.



- Барыс Лазаравіч, ці падтрымліваеце вы адносіны з вашымі былымі аднакласнікамі?

- У горадзе Гомелі акрамя мяне засталося толькі тры чалавека са школы, усе астатнія раз'ехаліся. Хтосьці ў Маскве, хтосьці ў Амерыцы, хтосьці ў Ізраілі. І вядома з некаторымі я падтрымліваю сувязь. Мы маем зносіны па інтэрнэце, па тэлефоне.

У канцы гутаркі мы прапанавалі паглядзець Барысу Лазаравічу альбомы пра выпускнікоў 10-й школы, пра яе гісторыю, а ён прапанаваў нам свае афарызмы.

АБРАДАВАЯ ЛЯЛЬКА,

або ЯК АБАРАНIЦЬ СЯБЕ

АД НЯЧЫСЦIKА

Аб гэтым паведаў і правёў з вучнямi майстар-клас супрацоўнік Веткаўскага музея Пётр Цалка



Вы ведаеце што такое куватка? Куватка – гэта свой асаблівы засцерагальнік, які выкарыстоўваўся пры нараджэнні дзіцяці, для адпужвання ад яго нячыстай сілы. Такі засцерагальнік шырока прымяняўся яшчэ нават ў старажытнай Беларусі. З гэтым обрадам у канцы кастрычніка пазнаёміліся шасцікласнікі Гомельскай гімназіі №10 у філіяле Веткаўскага музея нарoднай творчасці імя Фёдара Шклярова. Майстар-клас праводзіў супрацоўнік філіяла Пётр Міхайлавіч Цалка. Ён падрабязна дэманстраваў, як з падручнага матэрыялу вырабіць куватку. Разам з ім над яе вырабам працавалі дзеці. У іх руках рознакаляровыя ніткі ператвараліся ў падабенства маленькага чалавека – куваткі. Школьнікі працавалі з ахвотай, кожны стараўся зрабіць лепей, чым у іншых. У канцы Пятро Цалка падвеў вынікі майстар-класа, пахваліў дзяцей за іх умельства, дасціпнасць. Такім чынам шасцікласнікі Гомельскай гімназіі №10 далучыліся да цікавага старажытнага беларускага абраду. А ў наступны раз будзем рабіць Багацьку! Макар СЯМЁНАЎ







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка