Панарама культурных падзей рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011” 30 верасня 2011 года Вулічная тэатралізаваная рэкламная кампанія «Святкуем дажынкі разам»




Дата канвертавання08.05.2016
Памер33.86 Kb.
Панарама культурных падзей рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”
30 верасня 2011 года


    1. Вулічная тэатралізаваная рэкламная кампанія «Святкуем дажынкі

разам»:

акцыя “Сваёй сям’ёй упрыгожым свята”

рытуал ачышчэння вадой “Аблівіны”

катанне на дажынкавым арт-велакары “Пракаціся з ветрыкам”

гаманкая святочная дзея “”Маладзечна святкуе, гасцей частуе”

рэкламныя заклікі, улёткі і запрашэнні “На скрыжаваннях

дажыначных шляхоў”
11.00 – 20.00 Прэзентацыя канцэртных праграм аматарскіх калектываў Міншчыны «Спявае колас песню хлебу» на пляцоўках:

«Каравайная» Цэнтральная плошча

«Чайнаядовая» вул. Прытыцкага,16

«Бабуліны кросны – узор дзівосны» вул.Віленская, 10,

«Ганчарны свет» вул. Вялікі Гасцінец, 72

«Вясёлка дзяцінства» Парк культуры і адпачынку імя Перамогі

«Беларускі агарод смачна корміць круглы год» плошча

Цэнтральная, 4



«Маладзёжная тусоўка» вул. Вялікі Гасцінец, 58

Фестываль альтэрнатыўнай маладзёжнай культуры

вул. К.Буйло,1

«Рамесная слабада Міншчыны» (вул. Віленская, раён

аўтастаянкі)


11.30 Адкрыццё экспазіцыі «Гісторыя і культура Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя» (абласны краязнаўчы музей, вул.Партызанская,3)
12.30 Прэзентацыя дзейнасці публічных бібліятэк Міншчыны ў дапамогу працаўнікам сяла «Захоўваем любоў да роднай зямлі» (цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча, вул.Л.Талстога, 4)
12.30 – Пасадка алеі гісторыі “Дажынак” з удзелам старшынь абласных выканаўчых камітэтаў і прадстаўнікоў гарадоў-сталіц рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў
13.00 Велічнае рухомае карнавалізаванае шэсце дажыначнай талакі «Шлях да хлеба» па галоўнай вуліцы Вялікі Гасцінец:

- Адчыняйце брамы, нясём вяночак убраны...

- Жняя-талачанка з рэшатам зерня і з паклонам добрым людзям

“Адчыняйце вароты, ідуць жнеі з работы”

- “Капялюшнае вітанне” землякам і ганаровым гасцям свята

-Спеўная грамада ў прадчуванні вялікай падзеі “Нясём дажыначкі”

- Чарада цыбатых буслікаў верхаводзіць ля “Жытнёвага поля”

- Дэфіле Дзіў Міншчыны ў саламяных убраннях “Мілыя вобразы

роднага краю”

- святочны паход сямейных пар і парад дзіцячых дыліжансаў “Маё

першае аўто”

- Прыгажуні гарадоў-сталіц “Дажынак” і героі жніва пад гукі духавых аркестраў Міншчыны прымаюць віншаванні ад Маладзечанцаў і шматлікіх гасцей


15.00 Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў жніва 2011 года з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі і святочны канцэрт (амфітэатр)

19.00 Сольны кацэрт беларускага спевака Аляксандра Саладухі з новай праграмай “Берега” (плошча Цэнтральная, 4)


21.00 Канцэртная прэм’ера «Ноч класічнай музыкі» (глядзельная зала Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, вул.Вялікі Гасцінец, 52)


1 кастрычніка 2011 года
9.30 Вулічная тэатралізаваная рэкламная кампанія «Святкуем дажынкі разам»
11.00 – 20.00 Канцэртныя выступленні аматарскіх калектываў Міншчыны «Песня і праца рады спаткацца» (па праграме першага дня)
11.00 Маладзёжнае шэсце «Будучыня Беларусі» па вуліцы Вялікі Гасцінец:

- Дзяўчына-Ніва і велічны каравай краіны

- Маладзежная калона “Галасы маладых яднаюцца песняй”

- Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” уплятае сваю дажынкавую

кветку ў жніўнае свята

- Вандроўка творчых калектываў абласцей Беларусі “Песняй наш

дух маладзіцца”

- Калона юных спартсменаў “Спартыўныя вышыні табе, краіна!”



- Парад байкераў і марш-парад духавых аркестраў Міншчыны
12.00 Цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва 2011 года (другіх і трэціх прэмій) «Паклон шчодрай ніве, героям жніва» і святочны канцэрт «Песняй дакрануцца да жніва» (амфітэатр)
19.00 Канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага
21.00 Маладзёжная дыскатэка «Рытмы моладзі ў палеткавым звоне» (цэнтральная плошча)


Шчыра запрашаем на XV республіканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка