Памятка па рацыянальнаму выкарыстанню вады ў хатніх умовах




Дата канвертавання13.05.2016
Памер10.77 Kb.
Памятка па рацыянальнаму выкарыстанню вады ў хатніх умовах


  1. З мэтай кантролю за расходам вады і эканоміі грашовых сродкаў устанавіце лічыльнікі вады.

  2. Калі не выкарыстоўваеце воду, закрывайце кран. За 1 хвіліну з адкрытага крана выліваецца 12-20 л вады.

  3. Не мыйце садавіну і гародніну пад праточнаю вадою. Для мыцця карыстайцеся міскай. Гэты спосаб дазваляе эфектыўна ачышчаць плады ад пяску.

  4. Карыстайцеся шклянкай, калі чысціце зубы.

  5. Сачыце за тэхнічным станам кранаў, сваечасова іх рамантуйце.

  6. Для мыцця посуду лепш карыстацца ракавінай з заглушкай, а не пад патокам вады з крана.

  7. Для мыцця легкавога аўтамабіля карыстайцеся вядром, а не шлангам. На сэрвісных станцыях расход вады на мыццё аднаго аўзтамабіля складае прыкладна 300 л.

  8. Эканомце воду ў ванным пакоі. На адно прыняцце ванны расходуецца звычайна да 200 л вады, а за 5 хвілін прыняцця душа – 50 л.

  9. Пры пакупцы пральных машын і апаратаў для мыцця посуду выбірайце тыя, якія валодаюць энерга- і водазберагаючымі характарыстыкамі.

  10. Мыццё бялізны ў машыне-аўтамат праводзьце ў вызначаныя дні і папярэдне рассартуйце бялізну.

  11. Устанавіце змыўныя бачкі рацыянальнага аб’ёму (4-6л) або двайнога змыву (3, 6 л).Калі няма грашовых сродкаў на набыццё новага бачка, то выкарыстайце танны спосаб эканоміі вады: пакладзіце ў бачок 2-х літровую бутэльку з вадою. Гэта дазвольць з’эканоміць да 20 л вады ў суткі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка