Паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і




Дата канвертавання29.03.2016
Памер102.71 Kb.


ПАГАДНЕННЕ

паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і

Федэральным Міністэрствам транспарту, інавацый і тэхналогій

Аўстрыйскай Рэспублікі аб міжнароднай перавозцы пасажыраў у нерэгулярных аўтамабільных зносінах


Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральнае Міністэрства транспарту, інавацый і тэхналогій Аўстрыйскай Рэспублікі, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі,

усведамляючы рашэнні Еўрапейскай Канферэнцыі Міністраў Транспарту (ЕКМТ), прымаць меры па забеспячэнню і павышэнню бяспекі аўтамабільнага руху ў міжнародных аўтамабільных пасажырскіх зносінах,

імкнучыся прымяняць для ажыццяўлення высокага ўзроўню бяспекі ў кожным выпадку навейшыя тэхналогіі, адпаведныя ўзроўню тэхнікі, у прыватнасці, у адносінах зніжэння шуму і выкідаў шкодных рэчываў, а таксама забеспячэння высокага стандарта тэхнічнай бяспекі,

імкнучыся такім чынам урэгуляваць гэтым Пагадненнем міжнародную перавозку пасажыраў у нерэгулярных аўтамабільных зносінах, а таксама яе арганізацыю і правядзенне, і тым самым унесці ўклад у развіццё турызму,

дамовілiся аб наступным:

Артыкул 1


Галіна прымянення

(1) Пагадненне прымяняецца для нерэгулярнай аўтамабільнай перавозкі пасажыраў (выпадковай, маятнікавай) транспартнымі сродкамі ў міжнародных зносінах у, з і праз тэрыторыі дзяржаў Дагаворных Бакоў, а таксама для парожніх рэйсаў, якія звязаны з гэтым транспартным абслугоўваннем.


Артыкул 2

Азначэнні

(1) «Нерэгулярная перавозка» у рамках гэтага Пагаднення - транспартнае абслугоўванне, якое не адпавядае азначэнню рэгулярнай аўтамабільнай перавозкі.

(2) «Рэгулярная аўтамабільная перавозка» у рамках гэтага Пагаднення - рэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамі па пэўных маршрутах з загадзя ўстаноўленымі пунктамі прыпынкаў па зацверджаных раскладах і тарыфах.

(3) «Выпадковая перавозка» у рамках гэтага Пагаднення - нерэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамі, якая не адпавядае ні азначэнню рэгулярнай аўтамабільнай перавозкі (пункт 2), ні азначэнню маятнікавай перавозкі (пункт 4) і ўключае наступныя віды перавозак:

а) тур пры зачыненых дзвярах - паездкі, якія выконваюцца адным і тым жа аўтобусам, які перавозіць па ўсім маршруце адну і тую ж групу пасажыраў, з дастаўкай яе ў пункт адпраўлення;

б) перавозкі з высадкай пасажыраў - перавозкі пасажыраў авўтобусамі, пры выкананні якіх паездка туды праводзіцца з пасажырамі, а паездка назад без пасажыраў;

в) усе іншыя выпадковыя перавозкі.

Пры выпадковых перавозках падчас руху не ажыццяўляецца ні пасадка ні высадка пасажыраў, але можа быць i так, што з гэтага будуць зроблены выключэнні. Гэтыя перавозкі могуць ажыццяўляцца з пэўнай частатой, не губляючы праз гэта сваёй асаблівасці выпадковай перавозкі.

(4) «Маятнікавая перавозка» у рамках гэтага Пагаднення – нерэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамі, якая характарызуецца наступнымі прыкметамі:

а) некалькімі кальцавымі рэйсамі з аднаго і таго ж пункту адпраўлення ў адзін і той жа пункт прызначэння перавозяцца пасажыры, раней сфарміраваныя ў групы.

Гэтыя пасажыры з'яўляюцца альбо грамадзянамі дзяржавы, у якой зарэгістраваны транспартны сродак, на якім ажыццяўляецца маятнікавая перавозка, альбо грамадзянамі трэцяй дзяржавы.

Кожная група пасажыраў, якая сумесна ажыццявіла паездку туды, поўнасцю дастаўляецца адным з наступных рэйсаў назад у пункт адпраўлення.

б) Групы могуць быць высаджаны самае большае ў трох розных пунктах, якія знаходзяцца па-за пунктам адпраўлення і пунктам прызначэння.

в) Нягледзячы на палажэнні пункта 6, падчас руху не могуць быць ажыццяўлены ні пасадка ні высадка пасажыраў.

г) Першы рэйс назад і апошні рэйс туды ажыццяўляюцца ў парожнім стане.

(5) Пры маятнікавай перавозцы з размяшчэннем, побач з перавозкай даецца размяшчэнне з харчаваннем або без харчавання ў пункце прызначэння і пры неабходнасці падчас паездкі гэтыя паслугі могуць быць пакінуты, сама меней, для 80 % пасажыраў. Працягласць знаходжання пасажыраў у пункце прызначэння павінна складаць, сама меней, 2 начлегі.

(6) Перавозка пасажыраў аўтобусамі адносіцца ўсё ж да маятнікавай, калі з папярэдняй згоды адпаведнага Дагаворнага Боку пасажыры ажыццявяць паездку назад з другой групай або зробяць падчас шляху руху пасадку або высадку.

(7) Пад пунктам адпраўлення і пунктам прызначэння належыць разумець месца пачатку паездкі і месца яе заканчэння, а таксама пункты, размешчаныя ў радыусе 50 км.

(8) Пад загадзя сфарміраванай групай пасажыраў належыць разумець групу, ад імя якой у адпаведнасці з заканадаўствамі дзяржаў Дагаворных Бакоў адказная фізічная або юрыдычная асоба заключыла перад адпраўленнем дагавор аб перавозцы.

(9) «Перавозчык» у рамках гэтага Пагаднення - любая фізічная або юрыдычная асоба, якая зарэгістравана на тэрыторыі дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку і мае права займацца прафесійнай перавозкай пасажыраў аўтобусамі.

(10) «Аўтобус» у рамках гэтага Пагаднення - любы аўтатранспартны сродак, які зарэгістраваны на тэрыторыі дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў і па сваёй канструкцыі і абсталяванню прызначаны для перавозкi больш чым дзевяці чалавек (уключаючы вадзіцеля).

(11) «Дазвол» у рамках гэтага Пагаднення - дакумент, які дае права перавозчыку ажыццяўляць зазначаныя ў Артыкуле 1 перавозкі.

(12) «Пуцявы ліст» - дакумент, які змяшчае найменне і месцазнаходжанне перавозчыка, фамілію (фамілii) вадзіцеля (вадзіцеляў), рэгістрацыйны нумар аўтобуса, спіс пасажыраў, від перавозкі і праграму паездкі.

(13) «Тэхнічны сэртыфікат для аўтобусаў» - дакумент, які пацвярджае адпаведнасць аўтобуса ўстаноўленым у Пратаколе да Пагаднення тэхнічным стандартам.



Артыкул 3


Дазваляльная сістэма

(1) Для ажыццяўлення нерэгулярных аўтамабільных зносін патрэбны дазвол Дагаворнага Боку, на тэрыторыі дзяржавы якога ажыццяўляецца перавозка пасажыраў, калі іншае не прадугледжана Артыкулам 5.

(2) Дазволы выдаюцца на адну паездку або на пэўны перыяд часу. Дазвол на адну паездку сапраўдны на адну паездку туды і назад. Ён сапраўдны толькі ў рамках перыяду дзеяння кантынгенту дазволаў і непасрэдна наступнага за ім месяца, але можа быць і так, што ў рамках Змешанай Камісіі будзе прынята іншае рашэнне.

(3) Поўнасцю запоўнены дазвол неабходна мець пры сабе падчас кожнай перавозкі і прад'яўляць па патрабаванню кантралюючых органаў. Пры перавозках у адпаведнасці з Артыкулам 5 (перавозкі, якія выконваюцца без дазволаў) дазвол замяняе дакумент для аўтобусаў у адпаведнасці з пунктам 1 Артыкула 5.

(4) Дазвол павінен утрымліваць, сама меней, наступныя дадзеныя:

а) найменне (фірма) і месцазнаходжанне перавозчыка,

б) рэгістрацыйныя (рэгістрацыйны) нумарныя (нумарны) знакі (знак) транспартных (транспартнага) сродкаў (сродка),

в) маршрут (указанне пагранпераходаў),

г) пачатак і заканчэнне паездкі (месца і дата).

(5) Дазвол сапраўдны толькі для перавозчыка, на імя якога ён выдадзены, і перадачы не падлягае. Дадзеныя, якія адпавядаюць падпунктам б, в, г пункта 4 гэтага Артыкула, павінны быць запоўнены самім перавозчыкам.

(6) Форма дазволаў абмяркоўваецца Змешанай Камісіяй.
Артыкул 4

Пуцявы ліст

(1) У дапаўненне да дазвола, прыведзенага ў Артыкуле 3 або да названага ў пункце 1 Артыкула 5 тэхнічнага сертыфіката для аўтобусаў, неабходна мець пры сабе падчас кожнай перавозкі пуцявы ліст і прад'яўляць яго па патрабаванню кантралюючых органаў.

(2) Пуцявы ліст і тэхнiчны сертыфікат для аўтобусаў у рамках пункта 1 Артыкула 5 выдаюцца ўпаўнаважанай установай адпаведнага Дагаворнага Боку.

(3) Форма пуцявога ліста і тэхнічнага сертыфіката для аўтобусаў у рамках пункта 1 Артыкула 5 абмяркоўваецца Змешанай Камісіяй.


Артыкул 5

Перавозкі, якія не патрабуюць дазволу

(1) Наступныя нерэгулярныя перавозкі, якія ажыццяўляюцца аўтобусамі, якія маюць пры сабе тэхнічны сертыфікат для аўтобусаў, выконваюцца без дазволу ў адпаведнасці з Артыкулам 3:

а) тур пры зачыненых дзвярах;

б) перавозкі, пры ажыццяўленні якіх паездка туды праводзіцца з пасажырамі і паездка назад без пасажыраў;

(в) перавозкі, пры ажыццяўленні якіх паездка туды праводзіцца без пасажыраў, і ўсе пасажыры будуць узяты ў адным пункце, і пасажыры


  • якія паходзяць з трэцяй дзяржавы, сфарміраваныя ў групы на падставе дагавораў аб перавозках, якія былі заключаны перад іх прыбыццём на тэрыторыі дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку, у якой зарэгістраваны транспартны сродак і перавезены на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой зарэгістраваны транспартны сродак, або

  • былі раней дастаўлены адным і тым жа перавозчыкам на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой яны будуць ім зноў узяты і перавезены на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой зарэгістраваны транспартны сродак, або

  • якіх запрасілі для паездкі на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, прычым запрашаючы бярэ на сябе выдаткі па перавозцы. Пасажыры павінны належаць да адной групы, якая можа быць створана не толькі з мэтай паездкі, і якая будзе дастаўлена на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой зарэгістраваны транспартны сродак.


Артыкул 6

Тэхнічны стан аўтобусаў


Тэхнiчныя патрабаванні, прыведзеныя ў тэхнічным сертыфікаце для аўтобусаў у рамках пункта 1 Артыкула 5, устанаўліваюцца Дагаворнымі Бакамі ў асобным Пратаколе да гэтага Пагаднення.

Артыкул 7

Кантынгент дазволаў


Кантынгент дазволаў, тэрмін іх дзеяння, час і інтэрвал перадачы ўзгадняюцца Дагаворнымі Бакамі кожны раз на адзін год па прапанове Змешанай Камісіі. Дазволы перадаюцца адным Дагаворным Бокам другому Дагаворнаму Боку, які выдае дазволы запоўненымi перавозчыкам, падаўшым заяўкі.

Артыкул 8

Кабатаж


Не дазваляецца пасадка пасажыраў на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку для перавозкі ў межах тэрыторыі гэтай дзяржавы.

Артыкул 9

Санкцыі


(1) Пры парушэннях перавозчыкам або яго вадзіцелямі на тэрыторыі Дзяржавы другога Дагаворнага Боку дзеючага заканадаўства або палажэнняў гэтага Пагаднення, Дагаворны Бок, у дзяржаве якога зарэгістраваны транспартны сродак, павінен па патрабаванню другога Дагаворнага Боку прыняць наступныя меры:

а) папярэджанне перавозчыка з указаннем прытрымлівацца дзеючага заканадаўства;

б) спыненне выдачы дазволаў перавозчыку для перавозак на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, у якой адбылося парушэнне, або канфіскацыя ўжо выдадзеных дазволаў;

в) пры грубых або паўторных парушэннях гэтага Пагаднення перавозчыкам або яго вадзіцелямі дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, гэты другі Дагаворны Бок можа адхіліць дадзенага перавозчыка ад ажыццяўлення перавозак на тэрыторыі сваёй дзяржавы, часова або на працяглы час.

(2) Абодва Дагаворныя Бакі паведамляюць адзін аднаму аб парушэннях у адпаведнасці з пунктам 1 і аб прынятых мерах.

Артыкул 10


Змешаная Камісія

(1) Для належнага кантролю і выканання палажэнняў гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакі ствараюць Змешаную Камісію, якая складаецца з прадстаўнікоў абодвух Дагаворных Бакоў.

(2) Змешаная Камісія збіраецца па просьбе аднаго з абодвух Дагаворных Бакоў.

(3) Змешаная Камісія можа прыцягваць прадстаўнікоў другіх ведамстваў.


Артыкул 11

Дапаўненні і змяненні

У адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі Дагаворныя Бакі могуць уносіць па ўзаемнай згодзе змяненні і дапаўненні ў гэтае Пагадненне.


Артыкул 12

Уступленне ў сілу

Гэтае Пагадненне ўступае ў сілу з дня яго падпісання.


Артыкул 13

Тэрмін дзеяння

Гэтае Пагадненне заключаецца тэрмінам на тры гады з дня ўступлення яго ў сілу. Дзеянне яго працягваецца аўтаматычна на наступны год, калі ні адзін з Дагаворных Бакоў не заявіць другому Дагаворнаму Боку аб скасаванні гэтага Пагаднення пры выкананні шасцімесячнага тэрмiну дэнансацыі.


Здзейснена ў Вене « 18 » мая 2000 г. ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай і нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.
Міністр Федэральны Міністр

транспарту і камунікацый транспарту, інавацый і тэхналогій

Рэспублікі Беларусь Аўстрыйскай Рэспублікі

ПРАТАКОЛ

да Пагаднення паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый

Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам транспарту, інавацый і тэхналогiй Аўстрыйскай Рэспублікі аб міжнароднай перавозцы пасажыраў у нерэгулярных аўтамабільных зносінах
Дагаворныя Бакі ўзгаднілі наступныя палажэнні:

(1) На падставе ўзаемнасці ператварыць у жыццё ў адпаведнасці з Артыкулам 6 Пагаднення не пазней за ўстаноўленыя ў рэзалюцыі СЕМТ СЕМТ/СМ (95)3/FINAL ад чэрвеня 1995 года тэрмінаў, наступныя тэхнічныя стандарты:

а) Стандарты выкідаў шкодных рэчываў:
*асадкі дымнасці - ЕСЕ R 24.03

(= ЕG дырэктыва 72/306 у рэдакцыі 89/491

= § 1d KDV

(аўстрыйскі закон аб аўтамабільных зносінах - прадпісанне аб выкананні)


*выхлапны газ - ЕСЕ R 49.02

(пацвярджэнне А)

(= ЕG дырэктыва 88/77 у рэдакцыі 91/542

(EURO 1)


=§ 1 d KDV)
*шум - ЕСЕ R 51.01

(= ЕG дырэктыва 70/157 у рэдакцыі 89/491

=§ 8 KDV)
б) Тэхнічныя стандарты бяспекі:

*Антыблакіруючае ўстройства (АВV) – ЕСЕ R 13.06

(= ЕG дырэктыва 71/320 у рэдакцыі 91/422

= § 3 g КDV)

*Сістэма працяглага тармажэння - ЕСЕ R 13.06

(= ЕG дырэктыва 71/320 у рэдакцыі 91/422

= § 3 e КDV)
(2) Выдаваць сваім прадпрыемствам на аўтобусы, якія адпавядаюць прыведзеным у пункце 1 стандартам тэхнічны сертыфікат для аўтобусаў, форма якога ўстанаўліваецца Змешанай Камісіяй.

(3) Прытрымлівацца далей наступных тэхнiчных стандартаў, пачынаючы сама пазней з ўстаноўленых у рэзалюцыі СЕМТ СЕМТ/СМ (95)3/FINAL ад чэрвеня 1995 года тэрмінаў:

*Тахограф - АЕТR

(= ЕG прадпісанне 3821/85)


*Абмежавальнік скорасці - ЕСЕ R 89

(= ЕG дырэктыва 92/24)



(4) 3а адзін месяц да пачатку кожнага календарнага года перадаваць узгоднены кантынгент дазволаў.
Здзейснена ў Вене «18 » мая 2000 г. ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай і нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.

Міністр транспарту Фэдэральны Міністр


і камунікацый транспарту, інавацый і тэхналогій

Рэспублікі Беларусь Аўстрыйскай Рэспублікі



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка