Паўлінка ц ё т к а а г ата




Дата канвертавання01.05.2016
Памер75.06 Kb.
НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА
Сцэнарый тэатралізаванай вечарыны для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту


Паўлінка

Ц ё т к а А г ата
Дзеючыя асобы:



Зала ўпрыгожана беларускімі рушнікамі, вырабамі з саломкі, гліны. Гучыць песня "Спадчына" (сл. Я-Купалы, муз. У. Мулявіна), паступова гучанне яе сцішваецца і пасля слоў "Нам засталася спадчына" Паўлінка пачынае вечарыну
Паўлінка. Сапраўды вялікую матэрыяльную і духоўную спадчыну пакінулі нам продкі. I галоўнае рысы характару, адзенне, колер і малюнак нацыянальнага арнаменту словам, усё тое, чым мы, беларусы, вылучаемся і чым не падобны да іншых.
Цётка Агата. (нечакана з'яўляецца ў зале з вязкаю баранкаў на шыі, торбачкай у руках, узрушана перабівае Паўлінку).
А колькі вас тут сабралася! Як на тым кірмашы, і ўсе так прыгожа прыбраныя. Так заглядзелася на вас, сюдэма-тудэма, што забылася нават прывітацца. Добры вечар, даражэнькія! Паўлінка то мяне добра ведае, а вы (звяртаецца да прысутных у зале), ці ведаеце мяне? Ну, хто з вас адгадае, з якога я твора? (Выслухаўшы адказ). Праўду кажаце, з камедыі нашага знакамітага, вядомага ва ўсім свеце песняра Янкі Купалы "Паўлінка".

Ехала я з кірмашу ды ўбачыла святло ў вокнах бібліятэкі, дай, думаю, зайду, мо зноў у бібліятэцы нешта цікавае адбываецца, дык як жа без мяне. Вельмі ж тут заўсёды людна ды цікава, шмат аб чым даведацца можна, шмат чаго ўбачыць. Паўліначка, дык хутчэй кажы мне, што тут у вас дзеецца?


Паўлінка. (прыветліва, радасна).
Добры вечар! Дзіўлюся, што ты, цётка Агата, не ведаеш пра нашу вечарыну, бо на кірмашы людзі расказваюць аб усім, што адбываецца. Дык ці там аб нашай вечарыне не гаварылі, альбо ты ў краме доўгі час бавілася, баранкі ды хустку выбірала?! Але вельмі добра зрабіла, што завітала ў бібліятэку, бо сабраліся мы, каб пагаварыць ды сёе-тое нагадаць з народнай спадчыны, павучыцца народным танцам, успомніць прымаўкі ды прыказкі, таму і назвалі вечарыну "Нам засталася спадчына". Да таго ж, мне вельмі патрэбна памочніца, і я спадзяюся, цётка Агата, што ты дапаможаш мне весці вечарыну.
Цётка Агата. Чаму ж не дапамагчы, але пра якую спадчыну мне гаварыць, калі мае дзяды і прадзеды нічога мне не пакінулі?
Паўлінка. Што гэта ты кажаш! Як не пакінулі. Дзіўна мне ад цябе такое пачуць! Альбо ты не ведаеш песень, прыказак, прымавак, абрадаў!? А танцаў? Ці мала ты скакала? I ці ж можна забыць нашу, беларускую польку!? Ці ж гэта не спадчына? Ці не ад дзядоў- прадзедаў?
Цётка Агата Прабач ты мяне, даражэнькая-любенькая. I сапраўды, спадчына ды яшчэ якая! I песні я спявала, і танцавала. Згодна я весці вечарыну, і нават ёсць у мяне падарункі-пачастункі для самых спрытных, самых кемлівых, самых вясёлых. Дзякуй Богу, што на кірмашы накупіла я баранкаў ды яшчэ сёе-тое маю (заглядае у сваю торбачку). Ну, дык з чаго пачнём?
Паўлінка. 3 танцаў! Давай павучым нашых гасцей скакаць беларускую польку, а можа іх і вучыць не трэба, тады паглядзім, хто будзе спрытнейшы? (Пасля танца звяртаецца да цёткі Агаты). Ці заўважыла ты, цётка Агата, як хутка нашы госці навучыліся скакаць польку?
Цётка Агата. Чаму не заўважыла? Заўважыла. Адным словам, малайцы. I вось, вам, за гэта ад мяне гасцінец (раздае танцорам баранкі). Хай цяпер вашы ногі адпачнуць, а галовы папрацуюць. Ты, Паўлінка, загадвай загадкі, што прыдумалі нашы продкі, а вы (звяртаецца да прысутных) уважліва слухайце і адказвайце, а ў мяне пачастункаў на ўсіх здагадлівых хопіць (падымае вязку баранкаў уверх).
Паўлінка.(загадвае загадкі)

Без караня, а расце. (Камень) Усіх нас корміць, а есці сама не просіць. (Зямля) За намі ўсё шагае, а нам не памагае. (Цень) Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык) Бягуць сычыкі, задраўшы лычыкі. (Лыжы) Зубоў многа, а не есць нічога. (Піла) Сам худ, а галава з пуд. (Малаток) Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако) Паміж двух свяціл, я пасярэдзіне адзін. (Нос) Адгадайце, дзёткі: на пупку кветкі. (Агурок) Ляцела сарока, за ёю сорак. Колькі ляцела сарок? (Дзве). Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку, хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць. (Цыбуля)


Цётка Агата. Якія вы ўсе кемлівыя!

Паўлінка. I нагамі, і галавой ужо папрацавалі, а зараз, дзеткі, папрацуйце языком. Цётка Агата, а ты, рыхтуй свае пачастункі для ўдзельнікаў марафону скорагаворак:

Жабрак жабрака жабраваць вучыў.

Як дурніцы не чарніцы, так чарніцы не дурніцы.

Масла пагасла, сала патала, а каўбасе ліха стала.


Цётка Агата. (раздае баранкі дзецям, прыгаворваючы..)

Ай, малайцы! От добра, што ў нядзелю зноў адбудзецца кірмаш, бо ў мяне ўжо хутка ўсе баранкі скончацца.


Паўлінка. (разгублена). Ой-ой, цётачка, а ў нас жа яшчэ адзін конкурс.
Цётка Агата. Не хвалюйся, каханенькая-родненькая, хопіць у мяне яшчэ пачастункаў і для яго пераможцаў, а дарэчы, што гэта за конкурс?
Паўлінка. Называецца ён "Хто гэта?"
Цётка Агата. Цікава... цікава. Але раскажы, калі ласка, як мы будзем яго праводзіць.
Паўлінка. Зараз давай прапануем усім прысутным разбіцца на дзве каманды. Па чарзе кожнай з іх мы з табою будзем называць імя і прозвішча знакамітай асобы ці літаратурнага героя. А вось што гэта за асоба ці з якога твора герой, адказваць павінны члены каманд. Ну вось, напрыклад, я называю імя Адольф Быкоўскі і пытаюся ў цябе, цётка Агата, хто гэта? Як ты адкажаш?
Цётка Агата. (абрадавана пляскае ў далоні)

Дык я ж яго добра ведаю! Мы з ім з аднаго твора, і адкажу я табе так: гэта літаратурны герой.


Паўлінка. Правільна! А зараз я раскажу пра ўмовы конкурсу. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае бал. Тая, якая набярэ іх найболыпую колькасць, стане пераможцай. Улічвацца будзе таксама актыўнасць каманд.
Цётка Агата. (звяртаецца да дзяцей)

Зразумелі? Ну тады пачнём наш конкурс, але спачатку дамовімся, што ты, Паўлінка, будзеш задаваць пытанні камандзе № 1 і падлічваць балы, а я - камандзе № 2. , а потым параўнаем, якая з каманд набрала больш балаў. Пачынай, Паўлінка.


Паўлінка. Кандрат Крапіва – хтот гэта? (Беларускі пісьменнік)
Цётка Агата. Несцерка - хто гэта? (Герой камедыі В. Вольскага "Несцерка").
П а ў л і н к а. Еўфрасіння Полацкая -хто гэта?
(Асветніца, беларуская святая).



Цётка Агата. Янка Маўр - хто гэта? (Дзіцячы пісьменнік.)
Паўлінка. Марат Казей. - хто гэта? (Юны піянер-герой, партызан)
Цётка Агата. Несцерка - хто гэта? ( Герой беларускага фольклору).
Паўлінка. Васіль Вітка -хто гэта? (Беларускі казачнік.)
Цётка Агата. Элаіза Пашкевіч, больш вядомая як Цётка - хто гэта? (Беларуская паэтка).
Паўлінка. Надыйшоў час падвесці вынікі нашага конкурсу, і я з радасцю віншую каманду, удзельнікі якой правільна адказалі на ўсе пытанні і набралі 10 балаў з 10-ці магчымых.
Цётка Агата. Ія таксама віншую ўсіх. Паўлінка, як нам цяпер выбраць пераможцу, бо і другая каманда таксама набрала столькі ж балаў?!
Паўлінка. А я была ўпэўнена, што інакш і не магло быць, таму што ўсе ўдзельнікі конкурсу - актыўныя чытачы нашай бібліятэкі. Яны з ахвотай чытаюць кнігі, часопісы і не выпадкова выказалі такую дасведчанасць і веды. Таму каманды не саступілі адна другой свайго пер-шынства, і мы з радасцю віншуем усіх удзельнікаў конкурсу з такім прыемным вынікам. (Звяртаецца да прысутных). Вы крышачку адпачніце, а я папрашу цётку Агату расказаць нам што-небудзь. Можа яна што дзіўнага бачыла, можа што смешнага чула.
Цётка Агата. Чула і бачыла шмат чаго! Пытайся, адкажу.
П а ў л і н к а. А ці бачыла карову, што люльку курыла?
Цётка Агата. Бачыла!
Паўлінка. А ці бачыла авечку, што несла яечка?
Цётка Агата. Бачыла!
Паўлінка. А камара, які поле араў, бачыла?
Цётка Агата. I гэта бачыла!
Паўлінка. Ну, дык цябе нічым не здзівіш. (Звяртаецца да прысутных). А што ж цікавае, смешнае ведаеце вы? Можа пачытаеце нам байкі, якія-небудзь смяшынкі?
Цётка Агата (пасля выступлення дзяцей). Дзякуй, дзякуй усім, хто ўзгадаў бвйку К.Крапівы, пераказаў апавяданне М.Носава "Мішкіна каша", прачытаў гумарыстычныя вершы. Сапраўды, было над чым пасмяяцца.
Цётка Агата. Вось і скончылася наша вечарына. I надыйшоў час развітання. (Разам з Паўлінкай). Да новых сустрэч!


Матэрыял Ломашаўскай сельскай бібліятэкі

Глыбоцкай ЦБС Віцебскай вобласці



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка