Палымнеюць пялёсткі агню, Жартаўліва-лагодна спяваюць. Я часіны такія люблю—




Дата канвертавання01.07.2016
Памер5.97 Kb.
* * *
Палымнеюць пялёсткі агню,

Жартаўліва-лагодна спяваюць.

Я часіны такія люблю—

Цеплыню праз марозную наледзь.
Як паленцы стракочуць-трашчаць

Лёгкім звонам і кменавым духам…

Як агонь пачынае шаптаць,

Калі ў коміне вецер…Паслухай…

Цені гінуць у цемры густой

І нясуцца да зорак, да неба…

Хай жыве у душы маладой

Пах дзяцінства—і больш мне не трэба…
Я часіны такія люблю—

Цеплыню праз марозную наледзь…

Калі ціхую песню спяваюць

У пячурцы пялёсткі агню…
14.12.2007 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка