Палажэнне аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне І санаторна-курортнае лячэнне студэнтам, слухачам І аспірантам




Дата канвертавання15.03.2016
Памер109.31 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА РЭКТАРАМ БДПУ 15 МАЯ 2010 г.
ПАЛАЖЭННЕ

аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам, слухачам і аспірантам

установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка»
Раздзел 1. Агульныя палажэнні

2. Права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту маюць студэнты, аспіранты і дактаранты БДПУ дзённай формы атрымання адукацыі (далей - студэнты) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва».

3. Студэнтам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, на працягу каляндарнага года можа быць выдзелена не больш за адну пуцёўку.

4. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з арганізацыяй аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння студэнтаў з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, загадам рэктара ствараецца Камісія аздараўленні і па санаторна-курортным лячэнні студэнтаў БДПУ…

5. У адпаведнасці з паўнамоцтвамі Камісія выконвае наступныя функцыі:

5.1. вядзе ўлік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;

5.2. ажыццяўляе заказ, выдзяленне і выдачу пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне і рэгулюе працэс частковай аплаты за пуцёўкі;

5.3. разглядае пытанні, звязаныя з выдзяленнем пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам, што з'яўляюцца бацькамі, разам з дзецьмі ці пуцёвак для сумеснага аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння сямейных студэнтаў;


Раздзел 2. Парадак выдзялення пуцёвак на аздараўленне

і санаторна-курортнае лячэнне

6. Падставай для прыняцця Камісіяй рашэння аб выдзяленні пуцёўкі на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне з'яўляюцца асабістая пісьмовая заява студэнта, у якой указаны адпаведныя абставіны, і медыцынская даведка ўстаноўленай формы, выдадзеная іншагароднім студэнтам студэнцкай паліклінікай № 33 г. Мінска, студэнтам, якія пастаянна пражываюць у г. Мінску, - паліклінікай па месцы рэгістрацыі (у выпадку звароту па пуцёўку на санаторна-курортнае лячэнне).

У выпадку звароту ў Камісію па пуцёўку на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне асоб, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да заявы дадаюцца адпаведныя дакументы.

У выпадку звароту ў Камісію сямейных студэнтаў па пуцёўку для сумеснага аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння, а таксама для аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння разам з дзецьмі дадаткова прадстаўляюцца адпаведныя дакументы.

9. Выдзяленне пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам ажыццяўляецца на падставе рашэнняў Камісіі.
Раздзел 3. Парадак выдзялення пуцёвак

у санаторый-прафілакторый БДПУ

13. Выдзяленне пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ ажыццяўляецца на падставе ўласнай пісьмовай заявы студэнта, да якой дадаецца медыцынская даведка ўстаноўленай формы, выдадзеная іншагароднім студэнтам гарадской студэнцкай паліклінікай № 33 г. Мінска, студэнтам, якія пастаянна пражываюць у г. Мінску, - паліклінікай па месцы рэгістрацыі. Заявы і адпаведныя дакументы, якія прымаюцца старшынямі прафсаюзных бюро студэнтаў факультэтаў, разглядаюцца на сумесным пасяджэнні дэканата, студэнцкага савета і прафсаюзнага бюро студэнтаў. Пры прыняцці рашэння пад увагу бярэцца квота адпаведнага факультэта ў агульнай колькасці пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ на дадзены заезд, якая вызначаецца Камісіяй, стан здароўя студэнта (факт пастаноўкі на дыспансерны ўлік студэнта ў гарадской студэнцкай паліклініцы № 33 г. Мінска ці паліклініцы па месцы рэгістрацыі, абвастрэнне хранічных захворванняў, траўмы, наступствы працяглых захворванняў і г. д.), тэрмін падачы заявы, сацыяльнае становішча студэнта і г. д. На падставе прынятага рашэння ў Камісію не пазней за дваццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку чарговага планавага заезду падаецца хадайніцтва аб выдзяленні пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ студэнтам гэтага факультэта разам з іх заявамі і адпаведнымі дакументамі. У асобных выпадках заявы студэнтаў прымаюцца і разглядаюцца Камісіяй. Заявы і адпаведныя дакументы студэнтаў магістратуры і аспірантаў прымаюццца і разглядаюцца Камісіяй.

14. На падставе накіраваных у Камісію хадайніцтваў, рэкамендацый і заяў студэнтаў Камісія ў тэрмін не пазней за пятнаццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку адпаведнага заезду прымае рашэнне аб выдзяленні пуцёвак студэнтам на адпаведны заезд у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ і ў тэрмін не пазней за чатырнаццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку адпаведнага заезду пачынае выдачу пуцёвак. Санаторна-курортныя карты для праходжання аздараўлення і лячэння на базе студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ выдаюцца спецыялістамі гарадской студэнцкай паліклінікі № 33 г. Мінска ці паліклінікі па месцы пастаяннай рэгістрацыі.
Раздзел 4. Парадак аплаты за пуцёўкі на аздараўленне

і санаторна-курортнае лячэнне

15.Пуцёўкі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў выдаюцца з аплатай. Аплату за пуцёўкі прымае каса БДПУ. Парадак аплаты за пуцёўкі ў студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ вызначаецца асобна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

17. Пасля атрымання пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне студэнты атрымліваюць санаторна-курортную карту ў адпаведнай паліклініцы.

18. Зваротны талон пуцёўкі на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне студэнты павінны прадставіць у Камісію пасля праходжання аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння.

19. Усе пытанні, звязаныя з выдзяленнем пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам БДПУ, кантралююцца ў межах сваей кампетэнцыі прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.
Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1. Дадзенае Палажэнне аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (далей - дадзенае Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту маюць студэнты, аспіранты і дактаранты БДПУ дзённай формы атрымання адукацыі (далей - студэнты) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва».

3. Студэнтам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, на працягу каляндарнага года можа быць выдзелена не больш за адну пуцёўку.

4. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з арганізацыяй аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння студэнтаў з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, загадам рэктара ствараецца Камісія аздараўленні і па санаторна-курортным лячэнні студэнтаў БДПУ (далей - Камісія) ў складзе не менш за 3 чалавекі. У склад камісіі ўваходзяць: начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю (старшыня Камісіі), старшыня Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ (намеснік старшыні Камісіі), спецыяліст Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ (сакратар Камісіі), галоўны бухгалтар Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ (казначэй), прадстаўнікі рэктарата, органаў студэнцкага самакіравання і інш.

Камісія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 542 «Аб санаторна-санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2002 г. № 1155, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Камісія супрацоўнічае з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва (далей - РЦ), які забяспечвае арганізацыю і фінансаванне аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, у тым ліку пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, за кошт выдаткаваных на гэтыя мэты сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

5. У адпаведнасці з паўнамоцтвамі, прадутледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Камісія выконвае наступныя функцыі:

5.1. вядзе ўлік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;

5.2. ажыццяўляе заказ, выдзяленне і выдачу пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне і рэгулюе працэс частковай аплаты за пуцёўкі;

5.3. разглядае пытанні, звязаныя з выдзяленнем пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам, што з'яўляюцца бацькамі, разам з дзецьмі ці пуцёвак для сумеснага аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння сямейных студэнтаў;

5.4. складае справаздачы аб выкарыстанні пуцёвак па дзеючых формах справаздачы;

5.5. заслухоўвае справаздачы галоўнага ўрача студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ аб аздараўленні і лячэнні студэнтаў;

5.6. складае План мерапрыемстваў па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў на кожны каляндарны год;

5.7. ажыццяўляе інфармаванне, прапаганду здаровага ладу жыцця, вядзе кансультатыўную і тлумачальную работу сярод студэнтаў, праводзіць вучобы па пытаннях арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння студэнтаў;

5.8. уносіць прапановы аб узбуйненні і ўзмацненні аздараўленчай базы БДПУ, арганізацыі дадатковых мерапрыемстваў па аздараўленні студэнтаў, выдзяленні дадатковых сродкаў на аздараўленне студэнтаў.


Раздзел 2. Парадак выдзялення пуцёвак на аздараўленне

і санаторна-курортнае лячэнне

6. Падставай для прыняцця Камісіяй рашэння аб выдзяленні пуцёўкі на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне з'яўляюцца асабістая пісьмовая заява студэнта, у якой указаны адпаведныя абставіны, і медыцынская даведка ўстаноўленай формы, выдадзеная іншагароднім студэнтам студэнцкай паліклінікай № 33 г. Мінска, студэнтам, якія пастаянна пражываюць у г. Мінску, - паліклінікай па месцы рэгістрацыі (у выпадку звароту па пуцёўку на санаторна-курортнае лячэнне).

У выпадку звароту ў Камісію па пуцёўку на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне асоб, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да заявы дадаюцца адпаведныя дакументы.

У выпадку звароту ў Камісію сямейных студэнтаў па пуцёўку для сумеснага аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння, а таксама для аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння разам з дзецьмі дадаткова прадстаўляюцца адпаведныя дакументы.

7. Заказ пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў БДПУ накіроўваецца Камісіяй у РЦ з улікам колькасці пададзеных заяў і дадзеных аб неабходнасці ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў.

8. Камісія ажыццяўляе аператыўнае інфармаванне аб паступленні пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў, што падалі заявы ў Камісію, і прынятых Камісіяй рашэннях аб іх выдзяленні.

9. Выдзяленне пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам ажыццяўляецца на падставе рашэнняў Камісіі. Рашэнні Камісіі прымаюцца калегіяльна і адлюстроўваюцца ў пратаколах, у якіх змяшчаюцца звесткі аб падставах для выдачы і ўмовах выдачы пуцёвак (без аплаты, з частковай аплатай). Пратаколы рашэння Камісіі падпісваюцца старшынёй і членамі Камісіі.

10. Пры размеркаванні пуцёвак Камісія забяспечвае поўную галоснасць.

11. Пры прыняцці Камісіяй рашэння аб размеркаванні пуцёвак увага звяртаецца на тэрмін падачы заявы, адпаведнасць паказанняў пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне і стан здароўя студэнтаў, якія падалі адпаведныя заявы, тэрмін і характар захворванняў, хадайніцтвы органаў студэнцкага самакіравання, прафсаюзнай і іншых студэнцкіх грамадскіх арганізацый. У першую чаргу пуцёўкі выдзяляюцца студэнтам, якія маюць хранічныя захворванні, і тым, што стаяць на дыспансерным уліку, калі яны звярнуліся ў Камісію з адпаведнай заявай, пры наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць медыцынскія паказанні.

12. У выпадку звароту па пуцёўку на санаторна-курортнае лячэнне для студэнтаў, што з'яўляюцца бацькамі, разам з дзецьмі, да заявы дадаюцца дакументы, што пацвярджаюць медыцынскія паказанні для лячэння дзіцяці. У гэтых выпадках пуцёўка можа быць выдзелена аднаму з бацькоў, згодна з медыцынскімі паказаннямі для лячэння дзіцяці. Пры адсутнасці такіх пуцёвак і неабходнасці санаторна-курортнага лячэння дзіцяці студэнту могуць быць выдзелены дзве пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне для сумеснага з ім лячэння. Калі адзін з бацькоў не з'яўляецца студэнтам БДПУ, да заявы дадаецца даведка з месца яго працы ці вучобы ў тым, што ў бягучым годзе пуцёўка на дзіця не выдзялялася.


Раздзел 3. Парадак выдзялення пуцёвак

у санаторый-прафілакторый БДПУ

13. Выдзяленне пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ ажыццяўляецца на падставе ўласнай пісьмовай заявы студэнта, да якой дадаецца медыцынская даведка ўстаноўленай формы, выдадзеная іншагароднім студэнтам гарадской студэнцкай паліклінікай № 33 г. Мінска, студэнтам, якія пастаянна пражываюць у г. Мінску, - паліклінікай па месцы рэгістрацыі. Заявы і адпаведныя дакументы, якія прымаюцца старшынямі прафсаюзных бюро студэнтаў факультэтаў, разглядаюцца на сумесным пасяджэнні дэканата, студэнцкага савета і прафсаюзнага бюро студэнтаў. Пры прыняцці рашэння пад увагу бярэцца квота адпаведнага факультэта ў агульнай колькасці пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ на дадзены заезд, якая вызначаецца Камісіяй, стан здароўя студэнта (факт пастаноўкі на дыспансерны ўлік студэнта ў гарадской студэнцкай паліклініцы № 33 г. Мінска ці паліклініцы па месцы рэгістрацыі, абвастрэнне хранічных захворванняў, траўмы, наступствы працяглых захворванняў і г. д.), тэрмін падачы заявы, сацыяльнае становішча студэнта і г. д. На падставе прынятага рашэння ў Камісію не пазней за дваццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку чарговага планавага заезду падаецца хадайніцтва аб выдзяленні пуцёвак у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ студэнтам гэтага факультэта разам з іх заявамі і адпаведнымі дакументамі. У асобных выпадках заявы студэнтаў прымаюцца і разглядаюцца Камісіяй. Заявы і адпаведныя дакументы студэнтаў магістратуры і аспірантаў прымаюццца і разглядаюцца Камісіяй.

14. На падставе накіраваных у Камісію хадайніцтваў, рэкамендацый і заяў студэнтаў Камісія ў тэрмін не пазней за пятнаццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку адпаведнага заезду прымае рашэнне аб выдзяленні пуцёвак студэнтам на адпаведны заезд у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ і ў тэрмін не пазней за чатырнаццаць дзён (без уліку выхадных і святочных) да пачатку адпаведнага заезду пачынае выдачу пуцёвак. Санаторна-курортныя карты для праходжання аздараўлення і лячэння на базе студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ выдаюцца спецыялістамі гарадской студэнцкай паліклінікі № 33 г. Мінска ці паліклінікі па месцы пастаяннай рэгістрацыі.
Раздзел 4. Парадак аплаты за пуцёўкі на аздараўленне

і санаторна-курортнае лячэнне

15.Пуцёўкі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтаў, улічваючы пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне для студэнтаў, што з'яўляюцца бацькамі, разам з дзецьмі, выдаюцца з аплатай, устаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Аплату за пуцёўкі прымае каса БДПУ. Парадак аплаты за пуцёўкі ў студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ вызначаецца асобна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16. У выпадках сумеснага аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння студэнцкіх сем'яў, калі адзін з членаў сям'і з'яўляецца працуючым, памер аплаты вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

17. Пасля атрымання пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне студэнты атрымліваюць санаторна-курортиую карту ў адпаведнай паліклініцы.



18. Зваротны талон пуцёўкі на аздараўленне ці санаторна-курортнае лячэнне студэнты павінны прадставіць у Камісію пасля праходжання аздараўлення ці санаторна-курортнага лячэння.

19. Усе пытанні, звязаныя з выдзяленнем пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне студэнтам БДПУ, кантралююцца ў межах сваей кампетэнцыі прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка