Палажэнне аб Савеце Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў




Дата канвертавання22.06.2016
Памер54.76 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

_______________ Л.Л.Казлоў

“___”___________2011 г.




Палажэнне

аб Савеце Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дзейнасці Савета Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей – Установа, школа-інтэрнат).

2. Савет Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей – Савет) з'яўляецца асноўным органам самакіравання Установы, які ствараецца ў мэтах рашэння асноўных пытанняў яе дзейнасці.

3. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы.
РАЗДЗЕЛ 2

КАМПЕТЭНЦЫЯ І СКЛАД САВЕТА


4. Да кампетэнцыі Савета адносяцца:

4.1. вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця Установы, разгляд планаў работы Установы, пытанняў яе адукацыйнай і навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва;

4.2. унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры Установы, стварэнні, ліквідаванні структурных падраздзяленняў (у тым ліку адасобленых структурных падраздзяленняў), вызначэнне асноўных накірункаў іх дзейнасці;

4.3. разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы школы-інтэрната.

4.4. прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне праектаў вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, рэалізуемых школай-інтэрнатам;

4.5. разгляд пытанняў фармавання кантынгенту які навучаецца ў школе-інтэрнаце;

4.6. умацаванне сувязі адукацыйнага працэсу з вытворчасцю, узаемаадносін школы-інтэрната з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў;

4.7. прыняцце рашэнняў па пытаннях развіцця навукі і супрацоўніцтва з іншымі установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі ў сферы навуковай дзейнасці;

4.8. садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў;

4.9. заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач кіраўніка школы-інтэрната, яго намеснікаў па асноўных накірунках дзейнасці, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Установы, аб ходзе выканання планаў работы школы-інтэрната, яе структурных падраздзяленняў, выніках адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відаў дзейнасці, а таксама педагагічных работнікаў аб выніках стажыроўкі;

4.10. абмеркаванне тэматыкі і вынікаў эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў школе-інтэрнаце;

4.11. разгляд іншых пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі Савета актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам школы-інтэрната.

5. Склад Савета фарміруецца з прадстаўнікоў выхаванцаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў школы-інтэрната.

У склад Савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый.

6. Агульная колькасць членаў Савета вызначаецца Статутам школы- інтэрната і можа налічваць, згодна статуту, сем, або дзевяць членаў.

Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% – прадстаўнікі выхаванцаў школы-інтэрната;

75% – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў школы-інтэрната, педагагічных і іншых работнікаў Установы, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.

7. Законным прадстаўніком выхаванцаў у школе-інтэрнаце з’яўлецца дырэктар установы, які ўваходзіць у склад Савета безвыбарным шляхам.

Прадстаўнікоў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы выбіраюць адкрытым галасаваннем у структурных падраздзяленнях. Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад Савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый. Прадстаўнікі выхаванцаў абіраюцца адкрытым галасаваннем на сходзе вучнёўскага самакіравання.

8. Персанальны склад Савета зацвярджаецца загадам кіраўніка школы-інтэрната.

9. Тэрмін паўнамоцтваў Савета складае тры гады.


РАЗДЗЕЛ 3

АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА


10. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Савета ажыццяўляе старшыня Савета, якім з'яўляецца кіраўнік школы - інтэрната. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка школы-інтэрната.

11. Старшыня Савета:

- арганізуе работу Савета;

- зацвярджае план і рэгламент працы Савета;

- зацвярджае парадак паседжання Савета;

- вядзе паседжанні Савета;

- ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў Савета;

- арганізуе галасаванне і падлік галасоў;

- кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў Савета.

12. Удзельнічаючы ў адкрытым галасаванні, старшыня галасуе апошнім.

13. Бягучую дзейнасць Савета забяспечвае сакратар Савета, які абіраецца з ліку членаў Савета па выніках адкрытага галасавання членаў Савета на першым паседжанні.

14. Сакратар Савета:

- апавяшчае членаў Савета аб правядзенні паседжання Савета;

- вядзе пратаколы паседжанняў Савета;

- падае інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў Савета старшыне Савета.

15. Член Савета:

- удзельнічае ў паседжаннях Савета, іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца саветам;

- уносіць прапановы для абмеркавання на паседжаннях Савета;

- выступае па абмяркоўваемых пытаннях у адпаведнасці з усталяваным на паседжанні Савета рэгламентам;

- вылучае кандыдатаў, абірае і можа быць абраным, у камісіі, створаныя Саветам;

- удзельнічае ў працы іншых органаў самакіравання школы-інтэрната пры разглядзе пытанняў, уваходзячых у кампетэнцыю Савета;

- своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні Савета.

16. Дзейнасць Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на навучальны год і зацвярджаецца кіраўніком пасля разгляду на паседжанні Савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад школай-інтэрнатам.

17. Савет ажыццяўляе сваю працу ў форме паседжанняў.

18. Паседжанні Савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не меней дзвюх трэцяў членаў Савета.

19. На паседжанні Савета запрашаюцца асобы, якія былі прыцягнутыя да падрыхтоўкі матэрыялаў па разглядаемых пытаннях. Запрошаныя асобы карыстаюцца правам дарадчага голасу.

20. На паседжаннях Савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, занесеных у парадак дня, а таксама вынікі галасавання і прынятае рашэнне. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і сакратаром Савета.

21. Рашэнні Савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці, абнаўленні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў. Па іншых пытаннях парадак галасавання (адкрытае, і закрытае) і парадак яго правядзення вызначаюцца Саветам. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні Савета.



22. Рашэнні Савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаныя кіраўніком школы-інтэрната, з'яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў школы-інтэрната, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка