Палажэнне аб раенным аглядзе-конкурсе гульневых праграм




Дата канвертавання27.05.2016
Памер24.07 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Намеснік старшыні

Гродзенскага райвыканкама

В.П.Клімовіч

“___”_____________2013 г.


ПАЛАЖЭННЕ

аб раенным аглядзе-конкурсе гульневых праграм



  1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ.

  • папулярызацыя і актывізацыя гульневага жанра ў раене;

  • павышэнне прафесійнага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства культарганізатараў, вядучых сюжэтна-забаўляльных праграм;

  • стварэнне новых гульнева-забаўляльных праграм і ўжыванне іх у сучасных мерапрыемствах;

  • выяўленне, вывучэнне і распаўсюджванне разнастайных форм гульневага жанру.




  1. ПАРАДАК І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ.

Агляд-конкурс праводзіцца ў маі 2013 года ў раенным метадычным цэнтры народнай творчасці. Яўка ўсіх клубных устаноў абавязковая.

На конкурс прадстаўляецца сюжэтна-забаўляльная праграма працягласцю 15-20 хвілін.

Да удзелу конкурсе небходна да 20 красавіка 2013 года прадставіць сцэнарый праграмы ў РМЦНТ па адрасу: г. Гродна, вул. 17 Верасня, 50.

Праграмы павінны быць разлічаны на дзяцей і моладзь, і прымуць удзел у блоке “Парк забаў” на Аўгустоўскім канале.




  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЗААХВОЧВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ.

Выступленні ўдзельнікаў агляду-конкурсу ацэньваюцца журы ў наступных намінацыях:

  • пазнавальная праграма;

  • музычна-дыскатэчная праграма;

  • праграма для дзяцей і падлеткаў;

  • праграма па здароваму ладу жыцця.

Журы мае права ўзнагароджваць канкурсантаў спецыяльнымі прызамі і дыпломамі:

Выступленні ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

Журы вызначае і ўзнагароджвае пераможцаў конкурсу ( 1, 2 і 3 месца) прызамі і дыпломамі. Набыцце падарункаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў аддзела культуры, аддзела па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, РКГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Пераможцы будуць прымаць удзел у мерапрыемстве “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”.

Начальнік аддзела культуры І.У.Лебецкі


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела Першы сакратар

па справах моладзі Гродзенскага РК ГА “БРСМ”



Д.В.Вільчык А.В.Каваленка

“___”___________ 2013 г. “___”_____________ 2013 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка