Палажэнне аб раённай патрыятычнай акцыі прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў І Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Пад мірным небам Беларусі”




Дата канвертавання30.03.2016
Памер45.9 Kb.
Зацвярджаю

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама

_______________ П.П. Графутка

ПАЛАЖЭННЕ

аб раённай патрыятычнай акцыі прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Пад мірным небам Беларусі”


Раённая патрыятычная акцыя прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Пад мірным небам Беларусі” праходзіць з 1 лютага па 3 ліпеня 2014 года.
Арганізатары-заснавальнікі акцыі:


  • Аддзел ідэалагічнай работы. культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама;

  • Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр .



Асноўныя мэты і задачы:


  • Фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, прапаганда патрыятычнага выхавання;

  • Прапаганда сродкамі культуры і мастацтва значных падзей да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

  • Выхаванне маральных якасцей, грамадскасці моладзі і падлеткаў у духу любові да Айчыны;

  • Актывізацыя дзейнасці клубных устаноў па ўкараненню эфектыўных сучасных форм работы з моладдзю і падлеткамі ў накірунку патрыятычнага выхавання.

  • Актывізацыя работы па ўзаемадзеянню з ветэранскімі арганізацыямі, грамадска-культурнымі і патрыятычнымі аб’яднаннямі.


Парадак правядзення

Раённая акцыя праводзіцца ў IІI этапы.


I этап (люты – красавік)

На першым этапе праводзіцца работа якая будзе ўключаць разнастайныя культурна-дасугавыя мерапрыемствы па патрыятычнаму выхаванню для падлеткава-маладзёжнай аўдыторыі: тэматычныя праграмы, конкурсы, віктарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, урокі мужнасці, вечары-сустрэчы, круглыя сталы, клубныя сустрэчы, вечары-ўшанаванні, ваенна-спартыўныя праграмы, Дні патрыятычнага выхавання, конкурсы плакатаў, вечары-памяці воінаў, урачыстыя вечары, пазнавальныя праграмы, акцыі для ветэранаў, агітбрыгады, КВЗ, святочныя праграмы, канцэрты-віншаванні ветэранаў і інш.

Дадзеныя формы клубных паслуг рэалізуюцца ў дзейнасці устаноў культуры. Адпаведныя тэматычныя планы рыхтуюць і ажыццяўляюць на практыцы вядучыя раённыя і гарадскія ўстановы культуры.
II этап (красавік) – конкурсны:

Конкурсны этап раённай акцыі “Пад мірным небам Беларусі”, які адбудзецца 27 красавіка 2014 года на базе гарадскога Дома культуры, прадугледжвае прагляд тэматычных выступленняў творчых груп, праграм падрыхтаваных установамі культуры. Праграма складаецца з цэласнага кампазіцыйнага выступлення па дадзенай тэматыцы працягласцю да 20 хвілін.

Кожная ўстанова рыхтуе адну тэматычную праграму конкурснага этапа акцыі, сцэнарый якой неабходна даслаць адначасова з пакетам дакументаў для папярэдняга прагляду раённым журы.

Заяўку падаць да 14 красавіка 2014 года у Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр у друкаваным ці электронным выглядзе (smolevichi.rmcnt@mail.ru; тэл-факс 80177654016), наступнай формы (Дадатак).

Удзельнікі забяспечваюць выступленне і ўдзел у конкурсе рэквізітам і касцюмамі самастойна.


Крытэрыямі ацэнкі выступленняў з’яўляюцца:

  • Паўната раскрыцця тэмы (патрыятычна-выхаваўчая каштоўнасць матэрыялу);

  • Арыгінальнасць сцэнарнага матэрыялу;

  • Выканальніцкі ўзровень, артыстызм удзельнікаў і сцэнічная культура;

  • Мастацкае і музычнае афармленне праграмы;

Падчас правядзення конкурснага этапа будуць ацэньвацца вынікі работы на працягу раённай акцыі.

Склад журы вызначаецца аргкамітэтам, рашэнне журы перагляду не падлягае. Па рашэнні журы ўзнагароджваюцца граматамі, сувенірамі. Пераможцы конкурснага этапа раённай акцыі “Пад мірным небам Беларусі”, за 1, 2 і 3 месца ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Аргамітэт пакідае права за сабой уключаць прадстаўленныя тэматычныя праграммы у раённыя і абласныя мерапрыесчтвы прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
III этап – заключны (чэрвень-ліпень)

Трэцці этап раённай акцыі ўключае падрыхтоўку клубнымі ўстановамі сцэнарных матэрыялаў, атрыманых у ходзе рэалізацыі ва ўстановах культуры тэматычных праграм па патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі.



Да 1 ліпеня 2014 года клубныя ўстановы прадстаўляюць у раённы метадычны цэнтр народнай творчасці кароткую справаздачу аб правядзенні акцыі у электронным выглядзе і ў выглядзе асобнай папкі са зместам друкаваных матэрыялаў фармата А4, ў якой павінны быць сцэнарыі мерапрыемстваў, фота-відэаматэрыялы, афішы, запрашальныя білеты, артыкулы і г.д. Дасланыя матэрыялы будуць разгледжаны РАМЦ і абагульнены у інфармацыйна-метадычны дапаможнік.

ДАДАТАК
Заяўка

удзельніка раённай патрыятычнай акцыі прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Пад мірным небам Беларусі”




  1. Назава калектыва(творчай групы) _______________________________

  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву_______________________________________

  3. Прозвішча, імя, імя па бацьку рэжысёра –сцэнарыста і пастаноўшчыка праграммы ________________________________________________

  4. Месца жыхарства__________________________________

  5. Пашпартныя звесткі : серыя____ №____ выданы_______

Дата выдачы__________, асабісты нумар _____________, хатні адрас _______________________________________

  1. Праграма выступлення з прыкладаннем поўнага разгорнутага сцэнарыя ____________________________________

  2. 2 пастановачныя фотаздымкі з мерапрыемстваў дадзенай тэматыкі.

  3. Спіс удзельнікаў ___________________________________

  4. Кіраўнік клубнай установы _______________________

______________________

(подпіс)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка