Палажэнне аб правядзенні першага этапа II рэспубліканскага конкурса маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”




Дата канвертавання13.05.2016
Памер68.67 Kb.
Зацвярджаю

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама

_______________П.П.Графутка

“____”___________2013г.


Палажэнне

аб правядзенні першага этапа II Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”
У адпаведнасці з п.9 Палажэння аб II Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, зацверджанным загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2013г. № 170, у снежні 2013г. праводзіцца адборачны этап раённага конкурса “Зорка ўзышла над Беларуссю”.

Раённы конкурс маладых талентаў“Зорка ўзышла над Беларуссю” правесці 21 снежня 2013 года на базе СДК п.Усяж.


Мэты і задачы конкурсу:

- рэалізацыя мастацкага патэнцыялу талентавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;

- далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;

- фарміраванне ідэйна-мастацкага ўзроўню і эстэтычнага густу молодзі;

- стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы;

- удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу;

- прапаганда беларускай нацыянальнай культуры;

- стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры.


Умовы і парад правядзення:

У раённым конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” удзельнічаюць прадстаўнікі талентавітай молодзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, акрамя студэнтаў устаноў адукацыі сферы культуры (БДУКіМ, каледжаў мастацтва і музычных каледжаў).

Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2013 года.

У конкурсе прымаюць удзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).

Конкурс праводзіцца у тры этапы:

I этап – на месцах (раённы).

Па выніках правядзення дадзенага этапа адборачная камісія ў кожнай намінацыі вызначае трох лепшых канкурсантаў (калектываў), якія прымаюць удзел у другім адборачным этапе.

II этап – абласны занальны праводзіцца ў студзені-лютым 2014 г.

III этап – заключныя мерапрыемствы конкурсу (далей рэспубліканскі этап). Рэспубліканскі этап праводзіцца Міністэрствам культуры РБ суместна з Міністэрствам інфармацыі РБ, Нацыяльнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй РБ, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне” у красавіку 2014 года.
Конкурс праводзіцца па наступным намінацыям:

1. “Эстрадныя спевы”

У праграме выступлення павінны быць прадстаўленны 2 рознахарактарных твора:

- эстрадная песня ў сучаснай апрацоўцы ці твор беларускага аўтара;

- песня-хіт замежнага аўтара (аўтараў).

Выступленне ажыццяўляецца пад фанаграму “мінус адзін” (СD, флеш-карта).

У конкурснай праграме дапускаецца удзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал).

Працягласць выступлення не больш 10 хвілін два нумары.

2. “Народныя спевы”

У праграме выступлення павінны быць прадстаўлены два рознахарактарных твора:

- беларуская народная песня (а сарреllа);

- апрацоўка народнай (беларускай, рускай, украінскай і інш.) песні ці аўтарскі твор, напісаны для народнага голасу (па выбары канкурсанта) у суправаджэнні баяна ці інструментальнага ансамбля. Дапускаецца выкананне пад фанаграму “мінус адзін” (СD, флеш-карта).

У конкурснай праграме дапускаецца удзел не за 1 выканащцы (дапускаецца падтанцоўка, бэк-вакал).

Агульная працягласць выступлення не больш 10 хвілін два нумары.

3. “Аўтарская песня”

Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы, нумар павінен складацца абявязкова з аўтарскіх слоў ці музыкі канкурсанта.

Працягласць выступлення не больш 10 хвілін два нумары.

4. “Размоўны жанр”

На конкурс прадстаўляецца твор размоўнага жанру па выбару канкурсанта (маналог у вобразе, фельетон, музычны фельетон, сцэнічная эстрадная мініацюра,клоўнская рэпрыза і інш.).

Максімальная колькасць выканаўцаў у нумары не павінна перавышаць 3 чалавек.

Працягласць выступлення не больш 7 хвілін.

5. “Сучасны танец”

Праграма выступлення складаецца з дзьвух рознахарактарных (рознастылевых) харэаграфічных нумароў (твораў). У адным з нумароў праграмы выступлення павінна быць адлюстравана нацыянальная тэматыка, нацыянальныя матывы.

Працягласць выступлення не больш 15 хвілін два нумары.

Максімальная колькасць удзельнікаў калектыву - 16 чалавек.

6. “Харэограф-пастаноўшчык па сучасных напрамках харэаграфіі”

У дадзенай намінацыі ўдзельнічае спецыяліст харэограф, аматар-харэограф, які прадстаўляе два нумары ва ўласнай харэаграфічнай пастаноўкі, ці ў пастаноўцы аўтарскага танца з удзелам танцавальнага калектыву.

Працягласць выступлення не больш 15 хвілін два нумары.

Максімальная колькасць удзельнікаў калектыву - 16 чалавек.

7. “Жывапіс і графіка”

Малюнак прымаецца на разгяд журы непасрэдна ўдзельнікам у дзень правядзення конкурсу.

Тэматычная кампазіцыя на адвольную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольная.

Не меньш дзьвух работ ад кожнага ўдзельніка.

8. “Скульптура”

Скульптура прымаецца на разгяд журы непасрэдна ўдзельнікам у дзень правядзення конкурсу.

Тэматычная кампазіцыя на адвольную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольная.

Не меньш дзьвух работ ад кожнага ўдзельніка.

9. “Дызайн”

Кампазіцыя – стварэнне эскізнага дызайнерскага праекту ў галіне графічнага дызайну на задвольную тэму (вэб-сайт, плакат, тэлевізійная застаўка і г.д.). Магчыма выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій. Вэб-сайт ствараецца аб’ёмам не более 2 Мб.

Работа прымаецца на разгяд журы непасрэдна ўдзельнікам у дзень правядзення конкурсу.

Тэматычная кампазіцыя на адвольную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольная.

Не меньш дзьвух работ ад кожнага ўдзельніка.

10. “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”

Работа –дэкаратыўнывыраб (дэкаратыўнае Пано, габелен, керамічны посуд і г.д.)

Работа прымаецца на разгяд журы непасрэдна ўдзельнікам у дзень правядзення конкурсу.

Тэматычная кампазіцыя на адвольную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольная.

Не меньш дзьвух работ ад кожнага ўдзельніка.

11. “Фатаграфія”

Фатаграфія прымаецца на разгяд журы непасрэдна ўдзельнікам у дзень правядзення конкурсу.

Тэматычная кампазіцыя на адвольную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольная.

Не меньш дзьвух работ ад кожнага ўдзельніка.

12. “Сацыяльная рэклама”

Канкурсант прадстаўляе сцэнарый відэароліка (да 1 хвіліны) на абраную тэму, рэжысёрскую распрацоўку гэтага сцэнарыя і падрабязную раскадроўку.

Прагляд ажыцяўляецца непасрэдна ў дзень правядзення конкурсу.

13. “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоў-праграм”

Канкурсант прадстаўляе сцэнарна-пастановачны праект конкурснай работы ў абраным жанры (свята, тэатралізаванае прадстаўленне, шоў-праграма і іншае) у выглядзе разгорнутага сцэнарыя.

У сваім праекце канкурсант павінен:


  • вызначыць і пералічыць усе творчыя (мастацкія калектывы і інш.) і матэрыяльныя выдаткі (матэрыяльныя і тэхнічныя сродкі), якія неабходны для пастаноўкі;

  • выказаць ў пісьмовым выкладзе пластычнае рашэнне дэкаратыўна мастацкае і музычна-шумавое афармленне пастаноўкі.

Да сцэнарнага праекта прыкладаюцца:

  • мастацка-дэкаратыўнае рашэнне святочнага асяроддзя ў цэлым і асобных эпізодаў пастаноўкі ( з дадаткам эскізаў і чарцяжоў);

  • фанаграма музычна-шумавога афрмлення святочных эпізодаў;

  • прасторава-мізансценічнае рашенне асобных пластычных элементаў кампазіцыі (з дадаткам схем).

Работы ў дадзеннай намінацыі прымаюцца на рзгяд аргкамітэтам не пазней чым за пяць дзён да дня правядзення конкурса.
Узнагароджванне і заахвочванне удзельнікаў конкурса
Пераможцы конкурсу па кожнай намінацыі узнагароджваюцца па рашэнню журы Дыпломамі і падарункамі.

Журы пакідае за сабой права дзяліць месцы, вызначыць дадатковыя Дыпломы. Рашэнне журы афармляецца пратаколам і перагляду не падлягае.


Склад журы

I этапа раённага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”
Склад журы вызначаецца аргкамітэтам і зацвярджаецца начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Падача заявак

Заяўкі на ўдзел у I этапе раённага конкурса маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, падаюцца не пазней 16 студзеня 2013г. у Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр у друкаваным ці электронным выглядзе (smolevichi.rmcnt@mail.ru; тэл-факс 80177654016), наступнай формы (Дадатак).


Удзельнікі забяспечваюць выступленне і ўдзел у конкурсе рэквізітам і касцюмамі самастойна.

Дырэктар Смалявіцкага РАМЦ В.І.Барысенка



ДАДАТАК

Заяўка

канкурсанта I этапа раённага конкурсу маладых талентаў



“Зорка ўзышла над Беларуссю”

  1. Прозвішча;

  2. Уласнае імя;

  3. Імя па бацьку;

  4. Дата нараджэння;

  5. Намінацыя;

  6. Назва ўстановы адукацыі, клас, курс, места працы, пасада;

  7. Хатні адрас канкурсанта, тэлефон;

  8. Прозвішча, імя і імя па бацьку педагога ці кіраўніка;

  9. Поўнае найменне для ўдзельніка-калектыва з прадстаўленнем кіраўніка і колькасці ўдзельнікаў;

  10. Кароткая творчая характарыстыка, дасягненні;

  11. Два пастановачныя фотаздымкі ў электронным выглядзе;

  12. Тэхнічнае забеспячэнне (носьбіт фанаграм, колькасць мікрафонаў і іншых сродкаў).


Кіраўнік установы культуры (подпіс) (ініцыялы, прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка