Палажэнне аб правядзенні конкурсу літаратурнай творчасці “БрамаМар”




Дата канвертавання04.04.2016
Памер36.84 Kb.
Палажэнне аб правядзенні конкурсу літаратурнай творчасці “БрамаМар”
1. Агульныя палажэнні

1.1. Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць моладзі, спрыяць самарэалізацыі і раскрыццю яе патэнцыялу, падтрымаць маладых літаратараў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ды іншых вышэйшых навучальных установах.

1.2. Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці “БрамаМар” (далей – Конкурс) праводзіцца сярод для навучэнцаў IX–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і атрымальнікаў першай вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны (далей – навучэнцы). Узрост канкурсантаў не можа перавышаць 25 гадоў.

1.3. Конкурс арганізуецца і праводзіцца творчай лабараторыяй “Крытык” кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ.


2. Умовы і парадак удзелу ў Конкурсе

2.1. Конкурс праводзіцца ў тры этапы.

2.2. І этап – Збор літаратурных прац. Літаратурныя працы навучэнцаў праходзяць адбор журы па 4 намінацыях:


  • “Проза”

  • “Паэзія”

  • “Крытыка”

  • “Пераклад”.

2.2.1 Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвала. Тэксты намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгінала і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

2.2.2. Працы прадастаўляюцца на Конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Word. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см.

2.2.3. Пры падачы працы на Конкурс навучэнцы дасылаюць асобным файлам асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, навучальную ўстанову, курс і спецыяльнасць навучання, назвы дасланых тэкстаў; фота навучэнца і жартоўная аўтабіяграфія дасылаюцца па яго жаданні.

2.3. ІІ этап – Літаратурная вучоба.

2.3.1. Майстар-класы праводзяцца па кожнай намінацыі спецыялістамі ў адпаведных галінах літаратурнай творчасці. Адзін са спецыялістаў з’яўляецца выкладчыкам Інстытута журналістыкі БДУ. Арганізатары пакідаюць за сабой права мяняць колькасць спецыялістаў, зыходзячы з неабходнасцяў кожнай з намінацый.

2.3.2. Майстар-класы праходзяць цягам дзвюх аўдыторных гадзін у форме лекцыйных або семінарскіх заняткаў на выбар спецыяліста, які іх праводзіць. У дзень адбываецца не болей за два майстар-класы.

2.3.3. Арганізатары могуць замяняць майстар-клас на творчую вечарыну пры наяўнасці зацікаўленасці навучэнцаў. Падчас творчых вечарын ажыццяўляецца чытанне літаратурных тэкстаў, гутаркі з вядомымі літаратарамі, продаж іх кніг.

2.3.4. Падчас майстар-класаў ажыццяўляецца спецвыпуск студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”. Газета выкарыстоўваецца як пляцоўка для выканання заданняў майстар-класаў.

2.4. ІІІ этап – вызначэнне фіналістаў і пераможцаў, падвядзенне вынікаў.

2.5. Інфармацыйную падтрымку Конкурсу на працягу ўсіх трох этапаў ажыццяўляе холдынг “Літаратура і мастацтва”, партал “Нацыянальнага інстытута адукацыі”, сайт факультэта журналістыкі БДУ (старонка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі). Арганізатары могуць прыцягваць іншыя інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку рэспубліканскія выданні па літаратуры і культуры, блогі, тэматычныя сеткавыя рэсурсы.
3. Парадак разгляду прац і вызначэння пераможцаў

3.1. Для ацэнкі дасланых на Конкурс прац на факультэце журналістыкі ствараецца журы.

3.2. Журы фарміруецца творчай лабараторыяй “Крытык” кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ з ліку выкладчыкаў Інстытута журналістыкі ў адпаведных галінах літаратурнай творчасці (І палата) і вядомых беларускіх літаратараў (ІІ палата). Старшыня журы (рэдактар вядучага літаратурна-мастацкага выдання краіны) далучаецца да абмеркавання дасланых прац у выпадку нязгоды меркаванняў І і ІІ палат.

3.3. Арганізатары праводзяць папярэднюю экспертызу пададзеных на конкурс прац, нумаруюць атрыманыя працы ў кожнай намінацыі і дасылаюць іх журы, захоўваючы ананімнасць прац.

3.4. Журы праводзіць адбор прац для вызначэння пяці фіналістаў у кожнай намінацыі.

3.5. Пасля выканання фіналістамі творчага задання журы праводзіцца паўторны адбор прац для вызначэння аднаго пераможцы ў кожнай намінацыі. Яшчэ аднаго пераможцу вызначаюць арганізатары.

3.6. Вынікі Конкурсу падводзяцца на супольным пасяджэнні журы і арганізатараў.
4. Крытэрыі ацэнкі прац у Конкурсе

Пры ацэнцы дасланых прац журы ўлічвае:

- арыгінальнасць тэкстаў, навізну ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця,

выкарыстаных мастацкіх прыёмаў;

- яркасць і самабытнасць таленту;

- дасканаласць мовы і стылю;

- кампазіцыйную цэласнасць тэкстаў;

- агульны культурны ўзровень навучэнца.


5. Прызы і дыпломы ўдзельнікам Конкурсу

5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу атрымліваюць Сертыфікат удзельніка. Вызначаныя журы пераможцы атрымліваюць дыпломы пераможцаў з указаннем намінацыі.



5.2. Па выніках Конкурсу агранізатары ажыццяўляюць публікацыю прац пераможцаў і іншых матэрыялаў, датычных Конкурсу (навучальныя табліцы, рэкамендацыі майстар-класаў, памяткі маладым літаратарам і да т. п.), на старонках студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”.

5.3. Арганізатары спрыяюць публікацыі прац пераможцаў Конкурсу ў рэспубліканскім друку.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка