Палажэнне аб правядзенні абласнога творчага бліц-конкурсу




Дата канвертавання15.05.2016
Памер43.4 Kb.
Зацвярджаю Зацвярджаю

Старшыня Брэсцкай Намеснік галоўнага рэдактара

абласной арганізацыі БТЧК Брэсцкай абласной газеты

_____________Л.М. Варанко “Народная трыбуна”

13.03.2015 г. _________________А.А. Ліпскі

13.03.2015 г.


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога творчага бліц-конкурсу

Ствараем дабрыню разам!”, прысвечанага Году моладзі



1. Агульныя палажэнні

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і ВУ “Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты “Народная трыбуна”.

Бліц-конкурс “Ствараем дабрыню разам!” будзе садзейнічаць развіццю творчай ініцыятывы дзяцей, падлеткаў, моладзі, пашырэнню юнкараўскага руху, актывізацыі і папулярызацыі валанцёрства ў маладзёжным асяроддзі, выхаванню падрастаючага пакалення на прынцыпах гуманізму і міласэрнасці.

2. Мэты конкурсу

– Падтрымка творчых здольнасцей дзяцей і моладзі.

– Спрыянне юнкараўскаму руху.

– Падтрымка валанцёрскіх ініцыятыў.

– Умацаванне станоўчага іміджу здаровага ладу жыцця сярод моладзі.

– Прапаганда гуманітарнага права і дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на Брэстчыне.

Распаўсюджванне вопыту работы валанцёраў Чырвонага Крыжа ў вобласці.

3. Задачы конкурсу

– Актывізацыя сувязей юных карэспандэнтаў з газетай і пашырэнне аўтарскага актыву выдання.

– Падрыхтоўка серыі публікацый, прысвечаных валанцёрскаму руху Чырвонага Крыжа ў Брэсцкай вобласці.


  • Выхаванне дзяцей і моладзі на прынцыпах гуманізму і міласэрнасці праз дзейнасць валанцёраў Чырвонага Крыжа.

  • Прапаганда лепшага вопыту работы валанцёраў вобласці, выхаваўчай і прафілактычнай дзейнасці ў дзіцячых і маладзёжных калектывах праз пярвічныя суполкі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

4. Умовы конкурсу

Бліц-конкурс праходзіць з 15 сакавіка па 1 мая 2015 года ўключна.

Намінацыі конкурсу:


  • “Міласэрнасць. Спагада. Надзея”;

  • “Валанцёрства – эліксір маладосці”;

  • “Служыць ідэям гуманізму”;

  • “У аб’ектыве – дабрыня”.

На конкурс прымаюцца творчыя работы толькі на беларускай мове: эсэ, замалёўкі, інтэрв’ю, рэпартажы. У намінацыі “У аб’ектыве – дабрыня” – фотаілюстрацыі, партрэты, фотарэпартажы (кожнае фота – з абавязковым подпісам).

Конкурсныя матэрыялы павінны расказаць пра работу валанцёраў Берасцейшчыны розных узростаў, пазнаёміць з актывістамі Чырвонага Крыжа, паказаць канкрэтныя справы, праекты, праграмы, у якіх заняты школьнікі і студэнты.

Конкурсныя работы на папяровым носьбіце неабходна даслаць на адрас: 224013,
г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, “Народная трыбуна” з адзнакай “На конкурс” і прадубліраваць на электронны адрас: tribuna@brest.by з указаннем “Конкурс”. Апошні тэрмін адпраўкі работ – 1 мая 2015 года (па паштовым штэмпелі).

Да кожнай работы абавязкова прыкладаецца “Даведка” (гл. “Дадатак”) з поўным запаўненнем усіх радкоў.



5. Удзельнікі конкурсу

Удзельнікамі конкурсу могуць быць: школьнікі, члены гурткоў устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафтэхадукацыі, студэнты, працуючая моладзь, члены валанцёрскіх груп і атрадаў Чырвонага Крыжа. Узрост канкурсантаў – ад 15 да 30 год.



6. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Па выніках конкурсу ў кожнай намінацыі вызначаюцца па 3 пераможцы (1-е, 2-е,


3-е месцы) і па 2 уладальнікі заахвочвальных прызоў. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падзякамі арганізатараў конкурсу і памятнымі падарункамі.

Лепшыя работы друкуюцца на старонках газеты “Народная трыбуна”, размяшчаюцца на афіцыйных сайтах газеты Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, у афіцыйных групах рэдакцыі “НТ” у сацыяльных сетках. Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу плануецца выдаць асобным зборнікам.

Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу пройдзе ў рамках месячніка Чырвонага Крыжа ў маі 2015 года (дату мерапрыемства дадаткова вызначаць арганізатары).

7. Журы конкурсу

Конкурсныя работы ацэніць журы, у склад якога ўвойдуць вядучыя журналісты “Народнай трыбуны” і спецыялісты Брэсцкай абласной арганізацыі БТЧК.

Журы ацэньвае адпаведнасць работы тэме конкурсу, ступень раскрыцця заяўленай тэмы намінацыі, творчы падыход, граматнасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Журы мае права змяніць колькасць узнагароджаных удзельнікаў у намінацыях, а таксама вынесці прапанову арганізатарам аб дадатковых узнагародах конкурсу.



8. Каардынатар конкурсу

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем, куратар “Школы юных карэспандэнтаў” пры рэдакцыі “НТ” Святлана Афанасьеўна Таболіч. Тэлефоны для сувязі: 80162-20-57-57, +37529 826-76-85 (МТС).



Дадатак
Даведка

ўдзельніка абласнога творчага конкурсу “Ствараем дабрыню разам!”



  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара творчай работы_________________________

_________________________________________________________________________

  1. Дата, месяц, год нараджэння______________________________________________

  2. Месца вучобы (клас, курс, група) ці працы (дакладная назва арганізацыі, установы, прадпрыемства), гурток установы дадатковай адукацыі, валанцёрскі атрад (назва, установа)______________________________________________________________

_________________________________________________________________________

4. Поўны дамашні адрас канкурсанта________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________



  1. Тэлефоны канкурсантаў для сувязі (хатні, мабільны)_________________________

_________________________________________________________________________

  1. Назва работы***________________________________________________________

_________________________________________________________________________

  1. Намінацыя_____________________________________________________________

_________________________________________________________________________

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку куратара работы, пасада, тэлефоны для сувязі_____

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________




***Калі ў аднаго аўтара некалькі работ, даведка запаўняецца на кожную. Выключэнне – фотаработы: да даведкі прыкладаецца спіс фотаздымкаў аднаго аўтара.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка