Палажэнне аб пастаянна дзеючай экспертнай камісіі Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"




Дата канвертавання06.07.2016
Памер25.48 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

Аб пастаянна дзеючай экспертнай камісіі Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ"

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Для арганізацыі і правядзення дзяржаўнага захавання дакументаў і падрыхтоўцы іх да перадачы на метадычныя і практычныя працы па экспертызе каштоўнасцей ў Грмадскім аб'яднанне "ВІТ" складаецца пастаянна дзеючая экспертная камісія (ЭК).

1.2. ЭК з'яўляецца дарадчым органам. Яе рашэнні ўступаюць у сілу пасля зацвярджэння іх Старшыней Праўлення Грамадскага аб'яднання "ВІТ.

1.3. Экспертная камісія прызначаецца загадам Старшыні Праўлення Грамадскага аб'яднання "ВІТ" у складзе 3 чалавек, старшыня Экспертнай камісіі прызначаецца Старшынёй Праўлення Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

1.4. У сваей працы ЭК кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальным архіўньм фондзе Рэспублікі Беларусь", дзеючымі правіламі і інструкцыямі Белкамархіва, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, тыповьмі і ведамаснымі пералікамі дакументаў з пазначэннем тэрмінаў іх захавання, дадзеным палажэннем.

2.ФУНКЦЫІ ЭКСПЕРТНАЙ КАМІСІІ

Экспертная камісія Грамадскага аб'яднання "ВІТ" здзяйсняе наступныя

функцыі:

2.1. Арганізуе і праводзіць сумесна з сябрамі Грамадскага аб'яднання "ВІТ", якія з'яўляюцца адказнымі за справаводства, а таксама архівам адбор дакументаў для далейшага захавання і да знішчэння.

2.2. Разглядае і выносіць рашэнні аб узгадненні і прадстаўленні на зацвярджэнне ва ўсталяваным парадку:

• наменклатуры спраў Грамадскага аб'яднання "ВІТ" пастаянага тэрміна захоўвання;

• вопісы спраў пастаяннага захоўвання і вопісы спраў па асабоваму складу;

• акты аб выдзяленні да знішчэння спраў з прычыны сканчэння тэрміна захавання

• прапановы аб змяненні тэрмінаў захавання асобных відаў дакументаў, усталяваных дзеючымі пералікамі, і вырашэнні тэрмінаў захавання дакументаў, якія не прадугледжаны пералікамі.

2.3. Прымае ўдзел у падрыхтоцы і разгляду наменклатуры спраў, метадычных дапаможнікаў па арганізацыі дакументаў у справавоцтве, экспертызы каштоўнасцей, падрыхтоўкі дакументаў для далейшага захавання.

2.4. Выносіць рашэнні на разгляд НМУ "Дзяржархіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці".

3. ПРАВЫ ЭКСПЕРТНАЙ КАМІСІІ ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ "ВІТ" Для здзяйснення сваіх функцый ЭК мае права:

3.1. Заслухоўваць на сваіх паседжаннях інфармацыю адказнага за справаводства і архіў Грамадскага аб'яднання "ВІТ" аб якасці афармлення і фарміравання спраў у справаводстве, стане ўліку і захаванасці спраў пастаяннага захавання і па асабоваму складу;

3.2. Запрашаць для кансультацыі супрацоўнікаў НМУ "Дзяржархіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці".

3.3. Інфармаваць Старшыню Праўлення Грамадскага аб'яднання "ВІТ" па пытанням дзейнасці ЭК.

4. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ ЭКСПЕРТНАЙ КАМІСІІ

4.1. Экспертная камісія працуе ў кантакце з экспертна-метадычнай камісіей НМУ "Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці" і атрымлівае ад яе арганізацыйна-метычныя указанні і кансультатыўную дапамогу.

4.2. Абавязковаму зацвярджэнню ЭМК Камітэтам па архіву і справаводству падлягаюць:

- наменклатура спраў;

- вопісы спраў пастаяннага захоўваання і па асабоваму складу;

- прапановы аб скарачэнні тэрмінаў захавання дакументаў, усталяваных тыповымі і ведамаснымі пералікамі дакументаў;

- прапановы аб усталяванні тэрмінаў захавання дакументаў, не прадугледжанных дзеючымі пералікамі.



4.3. Паседжанні ЭК праводзяцца па меры неабходнасці, але не менып аднаго раза ў год. Рашэнні ЭК прымаюцца болынасцю галасоў. Паседжанні ЭК афармляюцца пратаколамі.

4.4. Вядзенне справаводства ЭК і захаваннеяе дакументаў ускладаецца на старшыню камісіі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка