Палажэнне аб конкурсе эсэ “каложа – гарадзенская святыня”




Дата канвертавання13.06.2016
Памер44.24 Kb.
Ф 30.6-004

ЗАЦВЯРДЖАНА

Першы прарэктар установы

адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

С.У. Агіявец



28.03.2014 г.

ПАЛАЖЭННЕ

АБ КОНКУРСЕ ЭСЭ “КАЛОЖА – ГАРАДЗЕНСКАЯ СВЯТЫНЯ”


  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



    1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення конкурсу эсэ “Каложа – гарадзенская святыня” ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” (далей – Універсітэт).

    2. Заснавальнікам і арганізатарам Конкурсу з’яўляецца навуковая бібліятэка Універсітэта, Свята-Барыса-Глебская Каложская царква.

    3. Правядзенне Конкурсу адбываецца ў межах студэнцкага культурна-гістарычнага марафона “Каложа: галасы Жывой гісторыі”.

    4. Непасрэдную арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляе Аргкамітэт.



  1. МЭТА І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ



    1. Асноўная мэта Конкурсу – развіццё духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, прыцягненне ўвагі грамадскасці да Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы.

    2. Навучанне студэнтаў рацыянальным і эфектыўным тэхналогіям падрыхтоўкі і стварэння эсэ.

    3. Фарміраванне ў моладзі спецыяльных навыкаў да напісання творчых прац.

    4. Выхаванне духоўных каштоўнасцей, павагі да гісторыі горада і яго культурнай спадчыны.



  1. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ



    1. Удзельнікамі Конкурсу з’яўлюцца студэнты і курсанты Універсітэта.



  1. УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ



    1. Конкурс праводзіцца на базе Універсітэта ў межах студэнцкага культурна-гістарычнага марафона “Каложа: галасы Жывой гісторыі”.

    2. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 01.04.2014 г. па 15.05.2014 г.

    3. У перыяд з 01.04.2014 па 04.04.2014 г. размяшчаецца інфармацыя аб правядзенні конкурсу, аб умовах удзелу ў Конкурсе.

    4. Да 02.05.2014 г. аргкамітэт прымае матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу.

    5. Да 15.05.2014 г. журы ацэньвае дасланыя на імя аргкамітэта працы.

    6. 15.05.2014 г. падводзяцца вынікі Конкурсу, узнагароджваюцца пераможцы.

    7. Крытэрыямі ацэнкі дасланых прац з’яўляюцца:

      1. раскрыццё з месту і тэмы,

      2. навукова-канкрэтная аснова,

      3. падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання,

      4. арыентаванасць на жывую гутарковую мову,

      5. права на адумванне, вымысел,

      6. адметнасці кампазіцыі,

      7. камунікатыўнасць, адрасаванасць іншаму чытачу,

      8. праблемнасць,

      9. арыентацыя на тэму,

      10. вобразнасць (прыгажосць фраз, крылатыя выразы, параўнанні, эпітэты, лексічнае багацце, адзінства стылю),

      11. граматнасць (адсутнасць арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных, маўленчых памылак).

    8. Асновай да ўдзелу ў Конкурсе з’яўляецца Заяўка (Дадатак 1). Да заяўкі прыкладаецца тэкст эсэ. Усе матэрыялы неабходна прадставіць у папяровым і электронным выглядзе.

    9. Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе дасылаюцца ў Аргкамітэт да 02.05.2014 г. па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб 116. Тэл. (80152) 731924, e-mail: mgrynko@tut.by.



  1. АРГКАМІТЭТ І ЖУРЫ КОНКУРСУ



    1. Галоўным кіруючым органам з’яўляецца Аргкамітэт.

    2. Аргкамітэт забяспечвае арганізацыйна-прававое і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне Конкурсу, арганізуе яго правядзенне, рыхтуе неабходныя метадычныя матэрыялы і дакументы, вызначае крытэрыі ацэнкі конкурсных прац, ажыццяўляе кантроль за ходам конкурсу, устанаўлівае парадак і праводзіць рэгістрацыю атрыманых прац.

    3. Журы конкурсу фарміруецца Аргкамітэтам. Да працы ў складзе журы запрашаюцца спецыялісты ў галіне філалогіі, гісторыі, камунікацыі, выхаваўчай працы, прадстаўнікі Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы.

    4. Журы ажыццяўляе ацэнку выканання конкурсных прац па крытэрыях, вызначаных Аргкамітэтам.

    5. У выпадку ўзнікнення спрэчных пытанняў выключнае права прымаць рашэнне мае Аргкамітэт.

    6. Праца Аргкамітэта і Журы ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках.



  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ



    1. Пераможцаў Конкурсу вызначае Журы.

    2. Ацэнкі удзельнікаў Конкурсу заносяцца кожным членам журы ў спецыяльны бланк і перадаюцца падліковай камісіі.

    3. Пераможцы Конкурсу вызначаюцца па суме набраных балаў. У выпадку роўнай колькасці балаў пераможцу вызначае старшыня Журы.

    4. Па выніках Конкурсу вызначаюцца пераможцы (1, 2, 3 месца).

    5. Па рашэнні Журы і аргкамітэта могуць вызначацца дадатковыя намінацыі.

    6. Пераможцы і прызёры Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі заснавальнікаў Конкурсу.

    7. Інфармацыя аб ходзе правядзення Конкурсу і яго пераможцах асвятляецца ў друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі.

Прарэктар па выхаваўчай працы В.В. Сянько

Начальнік Упраўлення

выхаваўчай працы з моладдзю С.А. Сяргейка

Дырэктар навуковай бібліятэкі М.У. Грынько

Дадатак 1

ЗАЯЎКА


на здзел у конкурсе эсэ “Каложа – гарадзенская святыня”


Прозвішча




Імя




Імя па бацьку




Факультэт




Спецыяльнасць




Курс, група




Тэлефон




Электронная пошта





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка