Палажэнне аб ІV раённым фестывалі-конкурсе дзіцячай эстраднай творчасці “Вяселка талентаў”




Дата канвертавання31.03.2016
Памер42.97 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік старшыні

Гродзенскага райвыканкама

В.П.Клімовіч



« » 2015 г.

Палажэнне

аб ІV раённым фестывалі-конкурсе дзіцячай эстраднай творчасці “Вяселка талентаў”
І. Мэты і задачы.

1. Пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў Гродзенскага раёна, дапамога ім у выяўленні сваіх здольнасцей.



  1. Папулярызацыя эстраднага песеннага жанру.

  2. Павышэнне ўзроўню сцэнічнай культуры і вядзення канцэртных праграм, святочных мерапрыемстваў, павышэнне выканальніцкага майстэрства.

  3. Выхаванне патрыятызма ў дзяцей і падлеткаў пры дапамозе музычных сродкаў.

5. Арганізацыя вольнага часу дзяцей і моладзі, прыцягненне да ўдзелу ў фестывалях і конкурсах юных талентаў.

ІІ. Парадак і ўмовы правядзення фестываля-конкурса.

IV раённы фестываль–конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Вяселка талентаў” адбудзецца 18 красавіка 2015 года на базе філіяла Квасоўскі цэнтр культуры і 19 красавіка 2015 года на базе філіяла Парэцкі цэнтр культуры, пачатак у 12.00. У фестывалі-конкурсе абавязкова прымаюць удзел усе дзіцячыя гурткі і калектывы вакальна-харавога напрамку.

Канкурсанты рыхтуюць да выканання:


  • вакальныя ансамблі і салісты рыхтуюць 1 песню (пад фанаграму -1);

  • вядучыя – прэзентацыю (да 1 хвіліны) і фрагмент вядзення конкурснай праграмы фестывалю.

Узроставыя катэгорыі:

  • малодшая (ад 6 да 9 год);

  • сярэдняя (ад 10 да 13 год);

  • старэйшая (ад 14 да 17 год).

У кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі колькасць нумароў не павінна быць больш за два.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі-конкурсе дасылаюцца да 8 красавіка 2015 года па факсу 72-07-39 і электроннаму адрасу ГУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” metodcentr@tut.by.


ІІІ. Падвядзенне вынікаў раеннага фестываля-конкурса і заахвочванне пераможцаў.

Усе ўдзельнікі фестываля-конкурса атрымліваюць дыплом за ўдзел, а пераможцы дыплом лаўрэата і прыз.

Па выніках фестываля-конкурса журы вызначае лаўрэатаў I, II, III ступені ў наступных намінацыях:

1.Саліст-вакаліст (дуэт);

2.Вакальны ансамбль (да 8 чалавек);

3.Вядучы.


Журы пакідае за сабой права змяняць, падзяляць, вызначаць дадатковыя намінацыі, а таксама ўзнагароджваць канкурсантаў спецыяльнымі дыпломамі і прызамі:

  • за лепшы дэбют;

  • за лепшае рэжысерскае вырашэнне нумару;

  • за лепшы сцэнічны касцюм;

  • за лепшае выкананне твора беларускіх аўтараў;

  • прыз глядацкіх сімпатый;

  • за арыгінальнае вядзенне праграмы.


Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

  • чысціня і выразнасць выканання;

  • мастацкі ўзровень рэпертуару;

  • сцэнічная культура;

  • адпаведнасць рэпертуару ўзросту выканаўцы;

  • мастацкае афармленне эстраднага нумару (касцюм, рэжысура і г.д.);

  • артыстызм і арыгінальнасць выканання;

  • культура мовы и сцэнічныя паводзіны (для вядучых).

Пераможцы конкурсу вядучых будуць рэкамендаваны для вядзення раённых і абласных святочных мерапрыемстваў.

Лаўрэаты фестываля-конкурса ўвойдуць у спіс кандыдатаў да ўдзелу ў іншых фестывалях і конкурсах, будуць запрошаны да ўдзелу ў раённых канцэртах.
IV. Фінансаванне фестывалю.

Фінансаванне IV раеннага фестываля-конкурса дзіцячай эстраднай творчасці “Вяселка талентаў” ажыццяўляецца за кошт сродкаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага раеннага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Начальнік аддзела Н.І.Рамановіч

УЗГОДНЕНА

Старшыня Гродзенскай раеннай

арганізацыі Беларускага

прафсаюза работнікаў культуры

А.У.Скачынская



“___”_________________2015 г.

ЗАЯЎКА

на удзел у IV раённым фестывалі-конкурсе дзіцячай эстраднай творчасці “Вяселка талентаў”


1.Намінацыя __________________________

2.Прозвішча,імя, імя па бацьку ўдзельніка________________________

3.Дата нараджэння_____________________

4.База дзейнасці________________________________________________

5.Месца вучобы ўдзельніка______________________________________

6.Назва нумара_________________________________________________

7.Аўтары музыкі і слоў__________________________________________

8.Гукавы носьбіт_______________________________________________

9.Кароткая творчая характарыстыка_____________________________

10.Кантактны тэлефон__________________________________________
Подпіс кіраўніка ўстановы культуры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка