Палажэнне аб гарадскім конкурсе на лепшы кабінет беларускай мовы І літаратуры




Дата канвертавання27.05.2016
Памер35.01 Kb.


ПАЛАЖЭННЕ

аб гарадскім конкурсе на лепшы кабінет

беларускай мовы і літаратуры


  1. Мэты і задачы конкурсу: вызначэнне адрасоў перадавога педагагічнага вопыту, распаўсюджванне вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні кабінета як вучэбнага цэнтра арганізацыі навучання і пазакласнай работы вучняў па беларускай мове і літаратуры.




  1. Тэрмін правядзення конкурсу:

1 этап – да 29 сакавіка 2013г. – раённы/школьны;

2 этап – 22-26 красавіка 2013г. – гарадскі.




  1. Удзельнікі конкурсу: загадчыкі кабінетаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі горада.

    1. У 2 этапе прымаюць удзел пераможцы першага этапа (3 лепшыя кабінеты, пры ўмове, што яны ацэнены на 80% максімальнага бала), а таксама ўстановы агульнай сярэдняй адукаціі, якія падпарадкоўваюцца аддзелу адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.

    2. Заяўкі на ўдзел у 2 этапе конкурса накіроўваюцца начальнікамі аддзелаў адукацыі адміністрацый раёнаў, дырэктарамі ўстаноў адукацыі ў гарадскі вучэбна-метадычны кабінет з 1 красавіка па 5 красавіка 2013г. па адрасу: г.Магілёў, зав.Камісарыяцкі, 10 (тэл. 22 59 14).




  1. Патрабаванні да кабінета беларускай мовы і літаратуры.

    1. Агульныя патрабаванні да кабінета:

  • наяўнасць пашпарта кабінета;

  • наяўнасць плана развіцця кабінета;

  • санітарна-гігіенічны стан кабінета;

  • эстэтычнасць афармлення кабінета, арыгінальнасць, стылявое адзінства;

  • наяўнасць тэматычных і юбілейных стэндаў, партрэтаў беларускіх пісьменнікаў і моваведаў;

  • наяўнасць сучаснага абсталявання: інтарактыўнай дошкі, відэамагнітафона, тэлевізара, камп’ютэра і іншых экранна-гукавых сродкаў навучання;

  • прыстасаванні для дэманстрацыі вучэбных дапаможнікаў, экран;

  • стан мэблі.




    1. Выкананне санітарна-гігіенічных нормаў і тэхнікі бяспекі:

  • асвятленне кабінета;

  • паветрана-цеплавы рэжым;

  • размяшчэнне абсталявання ў кабінеце;

  • наяўнасць інструкцый па техніцы бяспекі.




    1. Патрабаванні да вучэбна-метадычнага забеспячэння кабінета:

  • сфарміраванасць кніжнага фонду, які складаецца з навукова-метадычнай літаратуры для настаўніка і літаратуры для вучняў;

  • наяўнасць фанатэкі, відэатэкі, фільматэкі, захаванне гэтага матэрыялу ў спецыяльных шафах, скрынях, нумарацыя і сістэматызацыя магнітных запісаў, кінафрагментаў, відэазапісаў, аудыязапісаў, слайдфільмаў і інш.;

  • наяўнасць камп’ютэрных праграм навучання (з вопыту камп’ютэрнага навучання ў школах рэспублікі і аўтарскія праграмы);

  • друкаваныя дапаможнікі (табліцы, сюжэтныя малюнкі, фотаальбомы, камплекты дыдактычнага, раздатачнага матэрыялу, рознаўзроўневыя заданні па відах маўленчай дзейнасці і інш.);

  • дыдактычны матэрыял, наглядныя дапаможнікі, распрацаваныя настаўнікам;

  • матэрыялы з вопыту работы па апрабацыі і ўкараненні сучасных адукацыйных тэхналогій;

  • матэрыялы па падрыхтоўцы да алімпіяды;

  • матэрыялы па падрыхтоўцы да экзаменаў;

  • матэрыялы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання;

  • матэрыялы для пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры;

  • творчыя работы вучняў;

  • этнаграфічныя экспанаты.

Наяўнасць папак:



  • вучэбныя праграмы;

  • інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • план работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

  • планы па самаадукацыі настаўнікаў-філолагаў;

  • планы работы гурткоў, факультатываў;

  • маніторынг якасці навучання па класах і настаўніках.




    1. Стэндавы матэрыял:

  • матэрыялы для вучняў па вывучэнні асобных праграмных тэм;

  • рэкамендацыі для выканання самастойных работ вучняў;

  • рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні дамашняга задання;

  • рэкамендацыі па падрыхтоўцы да розных формаў вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці (алімпіяда, экзамен і інш.).

  • матэрыялы па юбілейных датах і падзеях.

Вартасць і значымасць матэрыялаў ацэньваецца ў межах інфармацыйна-метадычнага папаўнення кабінета на працягу апошніх 5 гадоў.


  1. Загадчык кабінета павінен валодаць уменнем прэзентаваць і абараніць дзейнасць кабінета, які прымае ўдзел у конкурсе.




  1. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

    1. Пераможцамі 2 этапа конкурсу кабінетаў беларускай мовы і літаратуры прызнаюцца 3 лепшыя кабінеты.

    2. Пераможцы адзначаюцца дыпломамі аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама і каштоўнымі падарункамі прэзідыума Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка