Палажэнне аб дзяжурстве Агульныя палажэнні: Дзяжурны клас па школе фарміруецца з вучняў 5-9 класаў, згодна складзенаму графіку дзяжурства на адзін тыдзень




Дата канвертавання06.07.2016
Памер18.37 Kb.
Палажэнне аб дзяжурстве
Агульныя палажэнні:
Дзяжурны клас па школе фарміруецца з вучняў 5-9 класаў, згодна складзенаму графіку дзяжурства на адзін тыдзень.
Дзяжурства пачынаецца з лінейкі ў 9.45 кожны панядзелак.
Дзяжурныя па школе сустракаюць дзяцей пры ўваходзе, фіксуюць парушэнні.
Дзяжурныя па школе забяспечваюць чысціню і парадак, рэгулююць светавы рэжым.
Дзяжурныя па сталовай дапамагаюць накрываць на сталы, сочаць, каб вучні выконвалі чысціню і парадак, убіралі за сабой посуд, выціраюць сталы.
Адказны дзяжурны сочыць за выкананнем абавязкаў усімі дзяжурнымі класаў і даюць справаздачу перад дзяжурным настаўнікам.

АБАВЯЗКІ ДЗЯЖУРНАГА КЛАСА

І ДЗЯЖУРНАГА НАСТАЎНІКА
Дзяжурны клас пад кіраўніцтвам дзяжурнага настаўніка і дзяжурнага адміністратара з’яўляецца ў школу

на 8.00 гадзін.
Дзяжурства пачынаецца з інструктажу, дзе класны кіраўнік намячае задачы, дае рэкамендацыі па іх рэалізацыі і выкананні.
Дзяжурны адміністратар уносіць свае прапановы па арганізацыі дзяжурства, акцэнтуе ўвагу на праблемах, патрабуючых рашэння і кантролю.
Дзяжурныя замацоўваюць адказных за дысцыпліну і санітарны стан свайго аб’екта.
Дзяжурныя маюць права дабівацца выканання Устава школы.
У выпадку невыканання вучнямі патрабаванняў дзяжурных, тыя звяртаюцца з інфармацыяй аб парушэннях да адказнага за дзяжурства ці да класнага кіраўніка.
Калі парушэнне санітарнага стану, псаванне школьнай маёмасці адбылося ў адсутнасці дзяжурнага, ён нясе адказнасць за ліквідацыю вынікаў парушэнняў.
У канцы вучэбнага дня дзяжурныя правяраюць санітарны стан і зводную інфармацыю падаюць адказнаму дзяжурнаму.
Вынікі дзяжурства за дзень заносяцца ў зводную табліцу.
Вынікі дзяжурства па школе за тыдзень падводзяцца на лінейцы кожны панядзелак у 9.45г. у прысутнасці дзяжурнага адміністратара.
Пытанне аб грубых і сістэматычных заўвагах, парушэннях можа быць вынесена на Савет школы.
У выпадку немагчымасці дзяжурным натаўнікам выканання сваіх абавязкаў, ён павінен датэрмінова паставіць аб гэтым у вядомасць адміністрацыю з мэтай своечасовай яго замены.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка