Палажэнне аб атрыманнІ ў бду другой вышэйшай І паралельнай адукацыі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер101.86 Kb.
Зацверджана загадам БДУ

ад 14.05.2010 г. № 304-АД


паЛАЖЭННЕ АБ атрыманнІ ў БДУ

другой вышэйшай І ПАРАЛЕЛЬНАЙ адукацыі

1. Атрыманне другой ці наступнай вышэйшай адукацыi, а таксама паралельнае навучанне ажыццяўляецца ў БДУ, як правіла, на платнай аснове ў адпаведнасці з “Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. № 80, ад 8 лютага 2008 г. № 70, ад 23 студзеня 2009 г. № 52, ад 12 мая 2009 г. № 243).
2. Атрыманне другой вышэйшай адукацыі па завочнай скарочанай форме навучання на асобных патоках ажыццяўляецца ў БДУ толькі па наступных спецыяльнасцях:

юрыдычны факультэт — “правазнаўства”;

факультэт філасофіі і сацыяльных навук — “псіхалогія”;

Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій — “правазнаўства (спецыялізацыя — прававое забеспячэнне бізнесу)”, “менеджмент (напрамак — фінансавы і інвестыцыйны менеджмент; напрамак — сацыяльна-адміністратыўны менеджмент, спецыялізацыя — кіраванне персаналам; напрамак — менеджмент нерухомасці)”;

эканамічны факультэт — “менеджмент (напрамак — міжнародны менеджмент; напрамак — інавацыйны менеджмент)”, “фінансы і крэдыт”;

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій — “бізнес-адміністраванне”, “лагістыка”, “кіраванне інавацыйнымі працэсамі”;

Аршанскі філіял Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій — “бізнес-адміністраванне”, “фінансы і крэдыт”.

Для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі па іншых спецыяльнасцях і формах навучання ў адпаведнасці з планам прыёму ў БДУ прымаюцца асобы, якія маюць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы.
3. На паралельнае навучанне ў адпаведнасці з планам прыёму ў БДУ прымаюцца студэнты 3–6 курсаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі па вывучаных дысцыплінах за ўвесь тэрмін навучання адзнакі не ніжэй, чым "сем" (па дзесяцібальнай сістэме).

Пры гэтым вучэбныя заняткі па месцы асноўнай вучобы студэнта і на выбранай ім для паралельнага навучання спецыяльнасці павінны праводзіцца, як правіла, у розныя змены, каб забяспечыць студэнту магчымасць у поўным аб’ёме наведваць заняткі.


4. Залічэнне ў склад студэнтаў для атрымання другой вышэйшай адукацыі па завочнай скарочанай форме навучання на асобных патоках ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў у адпаведнасці з планам прыёму, зацверджаным рэктарам БДУ.

У выпадку, калі колькасць заяў ад абітурыентаў перавысіць колькасць месцаў, выдзеленых згодна з планам прыёму, пераважнае права на залічэнне ў парадку пералічэння маюць:

– асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай;

– асобы, якія маюць больш вялікі працоўны стаж (не менш 1 года);

– асобы, якія пазначаны ў пункце 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”;

– асобы, якія пазначаны ў пунктах 1 артыкулаў 13, 21–23 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”;

– звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей;

– асобы, якія працуюць па профілі абранай спецыяльнасці;

– асобы, якія маюць хадайніцтва з месца працы аб тым, што атрыманне другой спецыяльнасці выклікана службовай неабходнасцю;

– асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал дакумента аб вышэйшай адукацыі;

– асобы, якім супрацьпаказана праца па раней атрыманай спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя (пры наяўнасці заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі).


5. Залічэнне ў склад студэнтаў для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыi па іншых спецыяльнасцях, а таксама на паралельнае навучанне ажыццяўляецца прыёмнай камісіяй БДУ на аснове заключэння дэкана адпаведнага факультэта аб магчымасці навучання абітурыента адразу на другім ці старэйшых курсах і наяўнасці вакантных месцаў на гэтым курсе.

У выпадку станоўчага заключэння дэкана факультэта залічэнне абітурыента на платнае навучанне ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў.

У выпадку значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі або ў выпадку адсутнасці вакантных месцаў на другім ці старэйшых курсах на падставе заключэння дэкана факультэта аб неабходнасці праходжання поўнага курса навучання абітурыент здае ўсе ўступныя выпрабаванні, прадугледжаныя "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2010 год", і карыстаецца правам пазаконкурснага залічэння на платнае навучанне.

У выпадку, калі колькасць заяў ад абітурыентаў, якія прэтэндуюць на залічэнне без уступных выпрабаванняў і па-за конкурсам, перавысіць колькасць месцаў, выдзеленых для платнага навучання, залічэнне ажыццяўляецца згодна з парадкам, які прадугледжаны ў пункце 30 “Правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”.


6. Асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю ў ВНУ Рэспублікі Беларусь на платнай аснове і паступаюць у БДУ для атрымання другой вышэйшай адукацыі на бюджэтнай аснове; асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю на бюджэтнай аснове і якім згодна з заключэннем медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі супрацьпаказана работа па раней атрыманай спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя; асобы, якія навучаюцца ў ВНУ Рэспублікі Беларусь на платнай аснове і паступаюць у БДУ на бясплатнае паралельнае навучанне, здаюць усе ўступныя выпрабаванні, прадугледжаныя "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2010 год", і ўдзельнічаюць у конкурсе на бюджэтнае навучанне сярод асоб, якія паступаюць у БДУ для атрымання першай вышэйшай адукацыі. Пры гэтым сярэдні бал дакумента аб адукацыі для асоб, якія паступаюць у БДУ для атрымання другой вышэйшай адукацыі на бюджэтнай аснове, вызначаецца згодна з копіяй дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых долей адзінкі).
7. Асобы, якія паступаюць ў БДУ для набыцця другой вышэйшай адукацыі па завочнай скарочанай форме навучання на асобных патоках, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы:

– заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара БДУ;

– копію дыплома аб вышэйшай адукацыi;

– копію дадатку да дыплома;

– медыцынскую даведку па форме, якая ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

– выпiску з працоўнай кнiжкi;

– 6 фотакартак памерам 3х4 см.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць “правазнаўства”, а таксама “правазнаўства (спецыялізацыя — прававое забеспячэнне бізнесу)”, падаюць таксама дакумент аб выніках праходжання прафесійна-псіхалагічнага субяседавання.

Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), прад’яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
8. Асобы, якія паступаюць ў БДУ для набыцця другой ці наступнай вышэйшай адукацыi па іншых спецыяльнасцях, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы:

– заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара БДУ;

– копію дыплома аб вышэйшай адукацыi;

– копію дадатку да дыплома;

– медыцынскую даведку па форме, якая ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

– 6 фотакартак памерам 3х4 см;

– заключэнне дэкана адпаведнага факультэта БДУ аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі і магчымасці навучання адразу на другім ці старэйшых курсах (дадатак 1).

Абітурыенты, якія паступаюць на завочную форму навучання, падаюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi.

Асобы, якія паступаюць на першы курс, падаюць таксама арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, па якіх існуюць асобыя патрабаванні да спецыялістаў, падаюць таксама дакумент аб выніках праходжання прафесійна-псіхалагічнага субяседавання.

Асобы, якія атрымалі першую вышэйшую адукацыю ў ВНУ Рэспублікі Беларусь на платнай аснове, падаюць адпаведную даведку, якая аб гэтым сведчыць.

Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), прад’яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.


9. Асобы, якія паступаюць ў БДУ на паралельнае навучанне, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы:

– заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара БДУ;

– пісьмовую згоду рэктара ВНУ, дзе вучыцца студэнт, завераную подпісам рэктара і пячаткай ВНУ (для студэнтаў БДУ — пісьмовую згоду дэкана факультэта, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта);

– акадэмічную даведку, завераную подпісам рэктара і пячаткай ВНУ (для студэнтаў БДУ — копію заліковай кніжкі, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта);

– 6 фотакартак памерам 3х4 см;

– заключэнне дэкана адпаведнага факультэта БДУ аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбнага плана другой спецыяльнасці раней атрыманай абітурыентам адукацыі і магчымасці навучання адразу на другім ці старэйшых курсах (дадатак 2).


Студэнты іншых ВНУ падаюць медыцынскую даведку па форме, якая ўстаноўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Абітурыенты, якія паступаюць на завочную форму навучання, падаюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi.

Асобы, якія паступаюць на першы курс, падаюць таксама копіі дакумента аб сярэдняй адукацыі і дадатка да яго, завераныя подпісам рэктара і пячаткай ВНУ, а таксама арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, па якіх існуюць асобыя патрабаванні да спецыялістаў, падаюць таксама дакумент аб выніках праходжання прафесійна-псіхалагічнага субяседавання.

Асобы, якія навучаюцца ў ВНУ на платнай аснове, падаюць адпаведную даведку, якая аб гэтым сведчыць.

Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), прад’яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.


10. Дакументы ад паступаючых у БДУ на дзённую і завочную бюджэтныя формы атрымання адукацыі прымаюцца з 16 па 25 ліпеня. Уступныя выпрабаваннi праводзяцца з 26 па 30 ліпеня. Залiчэнне ў склад студэнтаў на дзённае бюджэтнае навучанне — па 1 жніўня, на завочнае бюджэтнае навучанне — па 3 жніўня.

Дакументы ад абітурыентаў для ўдзелу ў конкурсе на дзённую і завочную платныя формы атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыi, а таксама на паралельнае навучанне прымаюцца з 16 па 25 ліпеня.

Залічэнне ў склад студэнтаў на дзённае і завочнае платнае навучанне — па 6 жніўня.

Дадатак 1

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў

(для атрымання другой вышэйшай адукацыі)

Абітурыент ____________________________________________________________

(Прозвішча Імя Імя па бацьку)

скончыў у ______ годзе

______________________________________________________________________

(назва вышэйшай навучальнай установы)

па спецыяльнасці ______________________________________________________.

(назва спецыяльнасці)

Адукацыю атрымаў на __________________ аснове.

(бюджэтнай / платнай)

Жадае атрымаць у БДУ на _______________________________________________

(назва факультэта)

другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

па ________________________ ____________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)


Дэканат _______________________________________________________________,

(назва факультэта)

супаставіўшы вучэбны план спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

і дакументы (___________________________________________________________

______________________________________________________________________),

(пералік дакументаў)

якія падаў абітурыент, вынес наступнае заключэнне:

_____________________________________________________________________

_____________________________________________________________________

("атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе, вакантныя месцы на дадзеным курсе маюцца"

або

"атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе, вакантныя месцы на дадзеным курсе адсутнічаюць"



або

"з-за значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў неабходна праходжанне поўнага курса навучання")

Лічыць мэтазгодным рэкамендаваць абітурыента _____________________________

(Прозвішча Ініцыялы)

_______________________________________________________________________

("для залічэння адразу на __ курс"

або

"для паступлення на 1 курс")


Дэкан факультэта

_________________ / _____________

"___" __________ 2010 г. М. П.

Дадатак 2

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аб адпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў

(для паралельнага навучання)

Абітурыент ____________________________________________________________

(Прозвішча Імя Імя па бацьку)

навучаецца на ______ курсе

______________________________________________________________________

(назва вышэйшай навучальнай установы)

па спецыяльнасці ______________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

на ________________________ ____________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)

Заняткі па месцы асноўнай вучобы праводзяцца ў ______________ змену.

(першую / другую)

Жадае паступіць у БДУ на _______________________________________________

(назва факультэта)

для паралельнага навучання па спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

па ________________________ _____________________ форме навучання.

(дзённай / завочнай) (бюджэтнай / платнай)


Дэканат ______________________________________________________________,

(назва факультэта)

супаставіўшы вучэбны план спецыяльнасці

______________________________________________________________________

(назва спецыяльнасці)

і дакументы (___________________________________________________________

______________________________________________________________________),

(пералік дакументаў)

якія падаў абітурыент, вынес наступнае заключэнне:

_____________________________________________________________________

_____________________________________________________________________

("атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе, вакантныя месцы на дадзеным курсе маюцца"

або

"атрыманая адукацыя дае магчымасць навучання адразу на __ курсе, вакантныя месцы на дадзеным курсе адсутнічаюць"



або

"з-за значнай неадпаведнасці патрабаванняў вучэбных планаў неабходна праходжанне поўнага курса навучання")

Лічыць мэтазгодным рэкамендаваць абітурыента _____________________________

(Прозвішча Ініцыялы)

_____________________________________________________________________

("для залічэння адразу на __ курс"

або

"для паступлення на 1 курс")


Дэкан факультэта

_________________ / _____________

"___" __________ 2010 г. М. П.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка